Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
— Гэта ж не Ліна Кастэнка, спадзяюся, — не расплюшчваючы вачэй мовіў Чэпік праз непрацяглую паўзу, — ці Леся Украінка?
— He, — коратка адказала Аксана, — але дадала, — ні тая, ні другая.
— Значыць, сама напісала?
— Значыць, сама, — чамусьці ўздыхнула дзяўчына. — Ты яшчэ і паэтка?
— Яшчэ чаго! Якая я паэтка? — адмахнулася Аксана.
— Найчароўнейшая, — расплюшчыў вочы Чэпік і пільна паглядзеў на яе.
— He падлізвайся.
— I не думаў! — пераконваў у адваротным Чэпік.
— Табе спадабалася?
— Вядома! Яшчэ ніхто не чытаў мне вершаў. Галоўным чынам даводзілася іх чытаць самому.
— Праўда, спадабалася?
— Вельмі!
— He падманваеш?
— Хочаш, сходзім да помнікаў нашых класікаў, — прапанаваў Чэпік, — яны пацвердзяць кожнае маё слова.
— Добра, — падсумавала Аксана, — паверу. Ты не ўяўляеш, як мне важна было пачуць тваё меркаванне, —прызналася, — менавіта тваё.
I яна не маніла, бо адносілася да Чэпіка з глыбокай павагай, лічыла яго мудрым і дасведчаным чалавекам, якім ён з’яўляўся на самай справе, нягледзячы на нядаўняе знаёмства. Ёсць людзі, чыя значнасць і ўнутраная важкасць кідаюцца ў вочы з першага позірку — такім быў Чэпік. Ад яго нікуды не хацелася сыходзіць і адпускаць ад сябе таксама. Каб ён належаў толькі ёй цалкам! Каб ён забыўся на ўсе свае прафесійныя справы і абавязкі! Каб памятаў толькі яе і падпарадкоўваўся ёй, як багіні ці гаспадыні... Аксана прагнула іншага, не гульні. Хопіць з яе гульняў, нагулялася і з мужам, і з Лесяй, праўда, у абодвух выпадках ёй адводзілася роля ахвяры, якую яна выконвала пад прымусам абставін, быццам ачмураная ці абколатая нябачным наркотыкам падпарадкавання. Чэпік абудзіў у ёй жаданне валадарыць, валадарыць менавіта ім з неверагоднай сілай. Але валадарыць зусім не так, як валадарылі Назар і Леся. Чэпік мусіў цалкам зліцца з ёю, стаць ёю, а яна — растварыцца ў ім, падараваць сябе і свой унутраны свет, без якога ён не здолеў бы дыхаць. I Аксана дарыла яму сябе, пакрыху, пакрысе частавала сабой, як мандарынавымі долькамі, пырскаючы сокам і сцякаючы салод-
307
308
кай вільгаццю па яго целе, карміла сабой, як шакаладам, адламваючы па кавалачку ад сябе і знікаючы, растаючы на яго вуснах чароўнай слодыччу. Няхай наталяецца, каб надалей прагнуць яе больш і больш і ніколі не жадаць іншай, каб забыць усіх іншых, ні з кім не параўноўваць, нікога не памятаць, акрамя яе. Чэпік здаваўся ёй найдужэйшым з усіх мужчын, якіх яна ведала. Магчыма, і мела рацыю. Упершыню дужы мужчына плавіўся ў руках дзяўчыны бы воск, яна адчувала, што ўжо можа ляпіць яго нанова, як з пластыліна. Аксана не сумнявалася, што за Чэпікам яна будзе жыць бы за каменнай сцяной. Ёй уяўлялася чамусьці, што такіх, як Чэпік, ці не адзінкі на зямлі, што ён нават з іншай эпохі, лепшай і высакароднай, такі сабе сучасны д’Артаньян. Яна не магла памыліцца. Менавіта яго, Чэпіка, і чакала ўсё жыццё! Пра заўтрашні дзень не думала. Аксана ўвогуле пасля сустрэчы з Чэпікам старалася не загадваць наперад, адно валадарыць ім тут і зараз, звязаць і спавіць сабою, кахаць яго, кахаць узаемна...
У дзверы кватэры пазванілі. Раз, затым праз невялікі інтэрвал яшчэ раз. Потым у дзвярным замку апынуўся ключ. Прагучаўяшчэ адзін званок, папераджальны. Дзверы расчыніліся, і ў памяшканне шумна зайшлі некалькі чалавек. Затупацелі па падлозе вітальні іх ногі ў цяжкім абутку.
Аксана спалохана азірнулася. У пакой уваходзілі трое мужчын у чорных паліто. За імі мільганула полымя валасоў Мар’яны, якая ўключыла святло, націснуўшы на выключальнік. Святло непрыемна разанула па ва-
чах. Інстынктыўна дзяўчына прыкрыла іх рукой. Чэпік, спакойны і дужы, падняўся з канапы, нацягнуў джынсы, накінуў на плечы Аксаны халат, якім яна адразу затулілася і трымала за канцы на грудзях аберуч. Мар’яна падскочыла да Аксаны, прысела побач.
— Мне так шкада, — сказала і пяшчотна правяла далоняй па яе валасах.
— Я не разумею, — азірнулася Аксана на Чэпіка, які засяродзіўся на ўласнай вопратцы і моўчкі зашпільваў гузікі на кашулі.
— Глядзі на мяне, — пальцамі за падбароддзе павярнула галаву дзяўчыны да сябе Мар’яна. Трое, што прыйшлі з ёю, застылі там, дзе пасталі, і не варушыліся, як псы ў чаканні каманды «фас».
— Ды што адбываецца?! — Аксана адштурхнула руку Мар’яны.
— Нічога асаблівага, —запэўніла яе тая.
— Урывацца пасярод ночы ты лічыш нічым асаблівым? — дзівілася Аксана. — Гэта ўмяшанне ў асабістае жыццё, вашы дзеянні незаконныя!
— Ты можаш паскардзіцца на нас у Гаагскі суд, — пакпіла з яе Мар’яна. — Праўда, мы будзем усё адмаўляць і ты нічога не дакажаш.
— Мы?! — усё больш дзівілася Аксана.
— Яна мае на ўвазе КДБ, — парушыў, нарэшце, маўчанне Чэпік.
— Які КДБ? — заблытвалася дзяўчына. — Сюр нейкі...
— Беларусь суцэльны сюр, Аксана, — заўважыў Чэпік.
309
310
— Сціхні, Чэпік! — раздражнёна выгукнула Мар’яна. — Да цябе яшчэ дойдзе справа. — I да Аксаны: — Ты што думала, табе дазволілі сюды прыехаць за прыгожыя вочкі? Твая прысутнасць у нашай краіне тактычная неабходнасць, таму і кватэру гэтую арганізавалі, а не камеру на Валадарцы, якую ты заслугоўваеш болей. — Мар’яна вытрымала паўзу і дадала: — За экспазіцыю ў Палацы мастацтваў пра вайну, якой няма. Дурненькая дзяўчынка, не замяні ты ўзгодненую выставу на тое, што атрымалася ў выніку, мы б зараз з табой не размаўлялі. Але ты парушыла дамоўленасць і за наступствы мусіш несці адказнасць. Ды не гэта галоўнае. Нам патрэбна флэшка з фотаздымкамі, якія ты паспела нафатаграфаваць за час свайго знаходжання ў Беларусі.
— Ну ты і сука! — паволі вымавіла Аксана. — Нягодная двудушная гадаўка! — удакладніла.
— Сука, сука, — не адмаўляла Мар’яна. — А ты хіба не сука? — агаломшыла. — He паспела аб’явіцца ў чужой краіне, як ужо завяла мужыка, маючы законнага мужа на радзіме! Так што не каўкай і гані флэшку, а затым уцякай туды, адкуль прыехала!
— He я сябе сюды запрасіла! — напомніла Аксана.
— Так, — згадзілася Мар’яна. — Паўтаруся для надта разумных: не трэба было парушаць дамоўленасцяў! Нам пасля цябе разграбаць і разграбаць... Да таго ж кватэру, у якой табе літасціва дазволіў пажыць камітэт, няварта было ператвараць у бардэль. Наша дзяржава за чыстыя стасункі і высокамаральныя прынцыпы!
Чэпік пасля яе слоў голасна зарагатаў. Яму з самага пачатку было смешна, ды ён стрымліваў сябе пакуль мог.
— Я нешта смешнае сказала? — ускочыла Мар’яна з канапы.
— Ага, — кіўнуў Чэпік. — Табе б у стэндаперы...
Адзін з чорных «палітонаў» зрабіў крок насустрач Чэпіку і гваздануў яму кулаком у жывот. Чэпік, аднак, не сагнуўся напалам, як звычайна бывае пасля падобных удараў, а сваёй галавой выключыў святло ў вачах нягодніка, трапіўшы таму ў пераноссе, і той бразнуўся на падлогу, бы мех з бульбай. На гэтым абмен ударамі скончыўся, бо на Чэпіка вылупіліся ствалы пісталетаў з рук двух астатніх «палітонаў», і ён мусіў падняць рукі ўгору.
— Флэшку! Жыва! — загадала Мар’яна.
Аксана, спалоханая, але не за сябе, а за Чэпіка, выканала загад і працягнула флэшку, якую шукалі па ўсёй кватэры ўдзень супрацоўнікі следчага камітэта і не знайшлі толькі таму, што дзяўчына заўжды насіла ўсе лічбавыя прылады з сабой — чыста прафесійная звычка. Яна ніколі не хавала іх і не пакідала дома. Мар’яна выхапіла флэшку і перадала аднаму з «палітонаў», той дастаў з унутранай кішэні планшэт і падключыў да яго флэшку. Праз некалькі хвілін вярнуў флэшку Аксане.
— Я выдаліў толькі тое, што можа нашкодзіць асабіста вам, — патлумачыў. — Вашы фота шыкоўныя! — палічыў патрэбным пахваліць.
— Ну, вось і ўсё! — падсумавала Мар’яна, падышла да стала і паклала на яго квіток на цягнік да
311
312
Львова. — Гэта на заўтрашні, пардон, ужо сённяшні вячэрні рэйс. Рада была знаёмству!
Адзін з «палітонаў», што пацярпеў ад удару HaniKa, даволі хутка апрытомнеў, надзеў на яго кайданкі і падштурхнуў да выхаду. Чэпік весела падміргнуў Аксане.
— Што з ім будзе? — у апошнюю секунду ўчапілася яна рукой у руку Мар’яны.
— Адкажа за свае неправамоцныя дзеянні супраць прадстаўніка ўлады пры выкананні сваіх непасрэдных абавязкаў, — Мар’яна нават не азірнулася, калі прамаўляла гэтыя словы, скінула руку дзяўчыны, быццам агідны пыл, і выйшла з кватэры апошняй.
Колькі часу Аксана стаяла нерухома ў вітальні, разгубленая і самотная? Менавіта самотная, адна ў чужой краіне, нікому не патрэбная і расціснутая, як казурка. Яе палохала ілжывая дзяржава, дзе па-ранейшаму чалавек ніхто, нібы савецкія часы нікуды не зніклі (дый не зніклі, калі паўсюдна панаваў татальны кантроль КДБ). Вось чаму тут людзі не ўсміхаліся і не падымалі вачэй, хавалі іх у падлогу і ў зямлю, вось чаму амаль ніхто не размаўляў гучна, ва ўвесь голас, тым больш на нацыянальнай мове. Тут нічога не змянілася пасля развалу СССР, дакладней, СССР трансфармаваўся ў сучасную Беларусь, якую і сучаснай цяжка назваць. Напэўна, і канцэнтрацыйныя лагеры меліся ў наяўнасці. Аксана не здзівілася б, калі б раптам даведалася пра іх. Добра яшчэ, што яе не кранулі, адно настрашылі. Магчыма, спыніла іншае грамадзянства дзяўчыны? Хаця наўрад ці. Хутчэй за ўсё, ім проста пляваць на
яе. Хутчэй за ўсё, яе выкарысталі, каб справакаваць Чэпіка і прыцягнуць яго да адказнасці, а потым шантажаваць, каб ён згадзіўся на супрацоўніцтва з імі. Хіба не так? Зрэшты, якая ёй розніца. Абы ногі зрабіць адсюль найхутчэй і забыць як страшны сон. Бедныя беларусы. Бедны Чэпік. Так хораша між імі пачалося нешта сапраўднае, нешта незабыўнае і глыбокае. Напэўна, далейшага развіцця іх стасункаў можна не чакаць. А шкада. I ўсё ж не верылася, што яе выкарысталі. Занадта складаным падаваўся ёй гамбіт Мар’яны, якая не магла ведаць пра з’яўленне Чэпіка на выставе. Ці ўсё ж ён прыйшоў невыпадкова? Аксана не хацела думаць пра Чэпіка, не хацела разважаць пра сваю ролю ў яго затрыманні, на першы погляд, недарэчным і бязглуздым. Ёй шмат чаго падавалася бязглуздым і недарэчным у цывілізаваным грамадстве. Ды ў тым і справа, што толькі здавалася. Трэба было пазбавіцца ад таго бруду і негатыву пасля візіту Мар’яны (цікава, у якім яна званні?) і яе падначаленых. Аксана нават адчувала непрыемны пах ад самой сябе. Больш за тое, ні секунды не затрымлівацца ў кватэры і збегчы ў горад, на вакзал, лепш там пачакаць цягніка.