Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
Аксана апынулася ў пустым доўгім вузкім калідоры з партрэтамі лепшых акцёраў тэатра на сцяне леваруч ад яе і шматлікімі аднолькавымі пранумераванымі дзвярыма праваруч. Па падлозе цягнулася чырвоная дывановая дарожка. Аксана разгубілася, бо не ведала, у які бок ёй кіраваць і дзе шукаць Чэпіка. He адчыняць жа дзверы адны за друтімі, напэўна, замкнутыя на ключ. Трэба было вяртацца да Мар’яны і ўвогуле не пакідаць яе. Раптам дзверы ў аддаленым правым
297
298
куце з шумам расчыніліся і выйшаў Чэпік. Ён ішоў шпаркай хадою па калідоры (да яе?), набліжаўся хутка, хоць і глядзеў сабе пад ногі, занураны ці ў думкі, ці ў паперы, што нёс у руках. Аксана паўстала перад ім на паўдарозе. Яна забылася на ўласную годнасць і прыстойныя паводзіны, як толькі пабачыла HaniKa. Яе штурханула насустрач яму ўнутраная патрэба прысутнасці побач з ім і жаданне валодання. Аксана не сумнявалася ў тым, што Чэпік захоплены ёю, што яму будзе прыемна бачыць яе, што ён ацэніць яе неўтаймаваны запал утрапёнасці...
— Што вы тут робіце?! — пачула яна здзіўленаабуранае незадавальненне, прычым з дужа эмацыйнымі фарбамі ў голасе. Няўжо ўсё падман? Няўжо сапраўды служкам тэатра нельга верыць? Чэпіка быццам падмянілі. Ці яна яго проста прыдумала?
Аксане адняло мову ад узрушэння. На вачах набрынялі слёзы крыўды.
— Я... я... — намагалася дзяўчына патлумачыць сваё з’яўленне за кулісамі, але словы не слухаліся яе, рукі трымцелі, пацелі далоні, а сэрца шалёна трапяталася ў грудзях і, нібы звар’яцелая птушка, кіпцямі раздзірала само сябе, вось-вось здавалася, што з грудзей пырсне кроў і запэцкае Чэпікаў твар і яго бялюткую кашулю.
— He да вас зараз, як вы не разумееце, — працягваў Чэпік, але не глядзеў на яе, быццам яна была пустое месца. — Вяртайцеся ў залу. Усё потым.
— Ды я хацела... проста... — нарэшце прарваліся словы, ды не тыя і непатрэбныя ўжо. Аксанін твар
заліло чырванню. Было падобна на тое, што геніяльны мастак незнарок выціснуў на няўдалую карціну ўсе фарбы, што меў пад рукой.
Яна павярнулася да яго спінай, абаперлася плячом на сцяну, бо захісталася паддога, а перад вачыма замільгацеў калейдаскоп разнастайных геаметрычных фігур. Зрэшты, справілася з сабой хутка і хадою грацыі вярнулася да Мар’яны. Тая нешта пыталася ў яе, але дзяўчына адмахнулася, маўляў, назірай лепш за сцэнай.
Аксана глядзела спектакль, але нічога не бачыла, не памятала таго, што адбывалася на сцэне, і пасля завяршэння адразу заспяшалася з тэатра вонкі. Мар’яна ўпрошвала сяброўку не капрызіць і патлумачыць сваё рашэнне, не дужа разумнае, між іншым. Самае цікавае толькі пачынаецца. Аднак Аксана заставалася непахіснай. Яна супакоіла Мар’яну, каб тая не хвалявалася, і паведаміла, што даедзе на таксі. Мар’яна пракантралявала працэс ад’езду, яна ж і выклікала таксі, мусіла падпарадкавацца абставінам, хоць і не падтрымлівала ўцёкаў Аксаны. Канешне, не зусім яе справа ўмешвацца ў чужыя стасункі. Аксана сама вінаватая, што б там у яе ні адбылося з Чэпікам за кулісамі, куды ўсё ж не след было сунуцца. А Чэпік, як заўважыла пасля, сам не свой, марна шукаў вачыма не каго-небудзь, а менавіта Аксану, не звяртаючы ўвагу на віншаванні і цудоўныя водгукі наконт пастаноўкі. Яна адчула гэта ўмомант і падышла да колішняга аднакурсніка, каб падбадзёрыць яго ці хаця б даведацца прычыну знікнення Аксаны. Той толькі пажартаваў, бо
299
300
жадаў, мабыць, пазбавіцца ад недарэчных роспытаў Мар’яны. Але прыкметна спахмурнеў, калі яна яму паведаміла, што Аксана паехала дамоў, а ў яе ўчынку вінаваты менавіта ён адзін. Чэпік ні словам не запярэчыў, наліў сабе паўнюткую да краёў шклянку гарэлкі, кульнуў яе цалкам адным глытком і занюхаў валасамі Мар’яны, пасля чаго, нікому нічога не сказаўшы, пакінуў тэатр. Мар’яна бачыла, як ён на хаду апранаў паліто і выходзіў за дзверы. «А бандэраўка вунь наша, — міжволі адзначыла, — глыбокі след пакінула ў душы Чэпіка. Нават шкада яго, бо нічога добрага з іх сувязі не выйдзе». Ведала дакладна. На жаль. Прыгожая пара з іх атрымалася б.
Тым часам Аксана сядзела перад люстэркам у кватэры на Катоўскага і лупцавала сябе далонямі па ружовых шчочках, па якіх струменіліся слёзы. Яна нагадвала крумкача з аднайменных фільма і серыяла з Брэнданам Лі і Маркам Дакаскасам у галоўных ролях. Адно што светлыя валасы псавалі, зрэшты, сумніўнае падабенства. Дзяўчына ненавідзела сябе, ненавідзела Чэпіка і краіну, у якой захрасла. Навошта ёй гэта? Навошта прыходзяць непатрэбныя пачуцці і пераварочваюць дагары сутнасць рэчаў? Колькі можна выпрабоўваць яе сэрца, яе беднае маленькае сэрца ў шнарах і ранах, бязлітасна нанесеных тымі самымі пачуццямі? Яна што, падвопытная мышка для іх? Чарговы эксперымент?..
У дзверы пазванілі.
Аксана інстынктыўна павярнулася ўсім корпусам на гук, але не зрушылася з месца. Яна нікога не
чакала. Нікога не ведала ў чужой краіне і не хацела ведаць. Нечаканы госць не да яе. Ці ўсё ж да яе? Ці ўсё ж яна чакала? Але каго? Каму яна патрэбна тут?
Званок не сціхаў і пачынаў дзейнічаць на нервы.
Аксана прымусіла сябе злезці з крэсла і падысці да дзвярэй. Яна не глянула ў вочка, каб убачыць таго, хто быў за дзвярыма, не спытала, хто там (ёй было ўсё роўна), адамкнула замок і расчыніла дзверы.
На парозе стаяў Чэпік. 3 нейкім пакункам у адной руцэ і трыма голымі чырвонымі ружамі ў другой. Са снегам на плячах і на валасах.
Аксана ледзь стрымалася, каб не кінуцца да яго і не павіснуць на шыі. Але ўціхамірылася, сціснула далоні ў кулачкі, павярнулася да Чэпіка спінай і адышла ўглыб кватэры, дзверы, праўда, пакінуўшы адчыненымі. Падышла да акна, абаперлася рукамі аб падваконне. Чула, як Чэпік зайшоў у вітальню, зачыніў за сабой дзверы, разуўся, распрануўся, зашарудзеў пакункам каля стала. Аксана не азіралася, не паварочвалася. Неўзабаве адчула рукі Чэпіка на сваіх плячах, подых яго, голас, у які карцела нырнуць, як спартоўцам у ваду з трампліна. Аднак стрэсла з плячэй такі жаданы цяжар і адскочыла ўбок. Чэпік з разгубленым і ўсхваляваным тварам пазіраў на яе. Іх вочы трымалі двубой, ад якога залежала доля ўсяго чалавецтва.
— Я не хацеў вас пакрыўдзіць, Аксана, — вымавіў Чэпік, і яна бачыла, як цяжка яму даюцца падобнага кшталту прызнанні, ды дапамагаць не збіралася. Няхай сам. Ён жа прыйшоў да яе, не яна. Калі яна
301
302
прыйшла да яго... — У творчым запале, — перапыніў яе развагі Чэпік, — не заўважаю нікога і нічога вакол. Праца адбірае рацыянальнае бачанне свету і...
— Бла-бла-бла, — не вытрымала ўсё ж Аксана. У паставе ваяўнічай амазонкі, са скрыжаванымі на грудзях рукамі і мокрымі валасамі, зачасанымі за вушы, у шаўковым халаце, які Чэпіку больш за ўсё хацелася сарваць, і позірк яго быў сканцэнтраваны менавіта на ім, дзяўчына вабіла і спакушала, магчыма, сама не асэнсоўваючы гэтага. — Што за вартыя жалю апраўданні, спадар рэжысёр! — упікнула яна. — Вы мяне абразілі! — лупанула наводмаш. — Пакрыўдзілі і прынізілі! I ляснуліся з пастамента, на які я вас узвяла, без аніводнага шансу выправіцца. — Пра гэтыя словы Аксана тут жа пашкадавала.
— Так ужо і без аніводнага? — не паверыў ёй Чэпік і меў рацыю, за што яна яму ўдзячна ўсміхнулася. — Навошта тады адчынілі дзверы і пусцілі ў хату?
— Бо дурніца, — хутчэй самой сабе, чым яму, адказала Аксана, прымружыла вочы і раптам загадала: — На калені!
Яна не хацела, каб Чэпік выканаў загад. Нават разлічвала на яго сыход пасля сваёй выхадкі. Гэта адразу ўсё спрасціла б. Яна, вядома, рыдала б, пасля супакоілася б і рушыла б сабе далей па жыццёвай дарозе. Ды Чэпік, гэты непрадказальны чалавек, раптам укленчыў перад ёй і пачаў цалаваць яе каленкі. Нязвыклае і дзіўнае пачуццё ахапіла Аксану, але яна не пярэчыла, наадварот, адчула, што яе ўнутранае «я» цалкам задаволена. У наступны момант
дзяўчына паслабіла пасак халата, затым развязала яго зусім і завязала на шыі Чэпіка банцікам.
— Цяпер ты мой! — сказала ўголас. — I паспрабуй толькі належаць камусьці яшчэ!
Навучы мяне думаць менш.
Навучы мяне не падаць, як зорка з неба, Калі жаданне не спраўдзілася.
Навучы не плакаць,
He баяцца страчваць,
He страчваць мяне навучы!
Навучы вышыні трымаць тыя, у якіх толькі
304 Святло, бясконцасць, я і ты...
Навучы мяне думаць менш!
Баяцца,
Пакутаваць,
Навучы мяне быць тут і зараз!
Навучы мяне веру не губляць, сяброў, мару і
Сябе...
Навучы мяне ў радасці не сумаваць.
Навучы мяне хадзіць па зямлі басанож і камяні абыходзіць.
Навучы мяне любіць свет,
Жыццё,
Сябе,
Калі няма побач цябе/
Навучы...
Навучы мяне свяціць для цябе штодзень,
Штоноч,
Штосекунды.
Навучы мяне ні аб чым не шкадаваць!
Навучы не шукаць сябе ў іншых сусветах.
Стань тым сусветам, які я буду спазнаваць яшчэ не адно жыццё,
Маім сусветам стань!
Маім сусветам будзь
Або проста будзь...
Навучы мяне не знікаць без звестак
I быць сабой без цябе...
I нават калі ўсе словы скончацца,
Я буду пісаць пра цябе,
Крычаць,
Маляваць цябе,
Дыхаць табою буду я
I нават плакаць,
Кожную секунду ажыўляць.
Толькі кахаць мяне не вучы!
Як ніхто
Ніколі
Нікога...1
305
Аксана вымаўляла слова за словам так, быццам пляла ўзор. I насамрэч пляла, выводзіла ўзоры пальцамі на твары Чэпіка, на яго шырокім разумным лобе, перарэзаным у некалькіх месцах выразнымі рысамі зморшчын — вынікам жыццёвага досведу і відавочных роздумаў, на вострым носе, павеках, што хавалі пад сабой вочы, як густая трава — грыбы пасля дажджу, на пачуццёвых і прагных да пацалункаў вуснах, на валасатых шчоках, зарослых надзіва мяккай і шаўкавістай барадой. Ён нерухома ляжаў на спіне, з прыемнасцю дазваляў выкарыстоўваць сябе
1 Верш украінскай паэткі Мар’яны Сурмачэўскай.
306
замест неабходнай прылады дзеля стварэння мастацкага твору, задуманага дзяўчынай, і з задавальненнем слухаў яе голас, які аплятаў яго з ног да галавы, як той дзівосны ўзор. Аксана ляжала на баку, адной рукой, утопленай у падушцы, падпірала галаву, другой стварала нябачны шэдэўр. Яна не ведала, чаму прачытала Чэпіку верш, напісаны ёю самой (зрэдку з’яўлялася паэтычнае натхненне і пісаліся верлібры, пра якія нікому раней не распавядала, тым болып не чытала іх утолас), але раптам захацелася, каб менавіта гэты верш паслухаў чалавек, які ацэніць і зразумее як сэнс верша, так і прычыну яго агучвання.