Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
— Кім прызнаныя? — усміхнуўся Чэпік і сам жа адказаў: — Відаць, вялікім гісторыкам, які вырас на вершах Быкава, а Францыска Скарыну адправіў вучыцца ў Піцер?
— Янка, дарагі, — Мар’яна скочыла з канапы і прысела на кукішкі побач з Чэпікам, — ты хочаш на нары? Табе надакучыла працаваць у тэатры?
— Служыць, — паправіў яе Чэпік.
— Ну, служыць, без розніцы! — I вокам не міргнула Мар’яна, зняла кайданкі з запясцяў Чэпіка і шпурнула іх на канапу. — Свабодны! — выгукнула, паднялася з кукішак і падышла да акна, захінутага жоўтымі фіранкамі, махрыстымі па краях.
Чэпік сышоў не азірнуўшыся, нічога не сказаў на развітанне, нават не падзякаваў за вызваленне. Напэў-
на, лепш было б увогуле не прывозіць яго пасля камеры ў кватэру, адпусціць і забыць. Каму ён патрэбны? Мар’яне — не. Ён яе не цікавіў ні як мужчына, ні як чалавек, а вось Аксане спадабаўся, магчыма, яна ў яго нават закахалася. Бывае. Мар’яна міжвольна стала свахай, не жадаючы таго. Яна мела іншыя планы на бандэраўку, пра якую ёй распавяла аднойчы Леся, стрыечная сястра. Іх бабулі былі роднымі сёстрамі. Чэпік не памыліўся ў імкненні Мар’яны дамінаваць, але дамінаваць выключна над дзяўчатамі. Пры ўсім тым яе цалкам задавальнялі інтымныя стасункі з мужам. Славутая жаночая логіка! Аднак усё пайшло не так з самага пачатку. I дзякуй богу! Яна не скацілася да ўзроўня Лесі і апярэдзіла саму сябе наяўнасцю Чэпіка. Магчыма, у яго з Аксанай штосьці казачнае атрымаецца, ва ўсякім разе можна спадзявацца на тое, і Мар’яна за абодвух трымацьме кулачкі, яна ж не пачвара якая, праўда?..
Стасункі Чэпіка і Аксаны між тым развіваліся. Яны не зніклі, як прывід камунізму, не згаслі, быццам кволыя пялёсткі царкоўных свечак, не адышлі ў нябыт памерлымі вершамі, не змерзлі на лютаўскім марозе і не расталі ў вясновую паводку. Наадварот, нібы ракавыя метастазы, падпарадкавалі сабе абодвух. Аксана намагалася забыць усё, што з ёю адбылося ў Мінску. Яна без прыгодаў вярнулася ў Станіславаў і акунулася ў абдымкі мужа, каб забыцца пра Чэпіка. Назар ні пра што яе не пытаў, хоць цікаўнасць усё ж меў да праведзенага жонкай часу за мяжой. Аднак Аксана нічога не распавядала, Назарам выціскала з сябе Чэпіка. Ці разумеў ён яе манеўр? Наўрад. Неяк паспрабаваў запытаць, як з’ездзіла, дык адразу і пашкадаваў. Зрэшты, праз інтэрнэт даведаўся, што «выстава Аксаны ў сталіцы Беларусі прайшла паспяхова, больш за тое, яе выставачны тэрмін падоўжылі на месяц, нягледзячы на вымушаны ад’езд самой фатаграфіні па сямейных абставінах». Аксана не размаўляла з мужам і зачынялася ад яго ў сваім пакоі. Штоноч ёй сніўся Чэпік. У параўнанні з Янкам
323
324
Назар выклікаў агіду. Навошта распытваў яе пра Мінск? Калі б не яго цікавасць... Сам усё сапсаваў.
Яна знайшла Чэпіка ў Фэйсбуку, напісала яму паведамленне, бо сапраўды непакоілася за яго. Няхай і запозна, але непакоілася. Сны яе непакой памнажалі ўдвая. Ён доўга не адгукаўся. Аксана нервавалася і зрывалася на Назары. Зноў абвінавачвала ў загубленым жыцці. Нікога не хацела ні бачыць, ні чуць. Неўзабаве Чэпік адгукнуўся. Адразу папрасіў прабачэння і патлумачыў, што рэдка карыстаецца сацсеткамі, таму адказвае з затрымкай. Чаму не шукаў яе першым? Хацеў, але спыняўся на паўкроку. Какетліва філасофстваваў: хто ты, а хто я, доўга думаў і разважаў, ці патрэбна нам тое. Але не забываў ні на секунду. Калі б не межы, што аддзялялі краіны, у якіх яны жылі... Дык у чым праблема? Што табе, Янка, рабіць там, дзе цябе ніхто не любіць і не цэніць? Пераязджай у Станіславаў. У цябе муж, адказаў Чэпік. Толькі муж стрымлівае ад канчатковага рашэння? Ну, як бы так. Мы развядзёмся, паабяцала Аксана.
Перапіска паступова перайшла ў рэгулярныя сустрэчы онлайн па відэасувязі, якія нярэдка трывалі па тры-чатыры гадзіны, у асноўным, вядома, уначы. Але і тых гадзін Аксане катастрафічна не хапала. Здавалася, яна і жыла толькі імі, тымі гадзінамі, калі магла бачыць Чэпіка. Магла чуць, аднак ні дакрануцца, ні пацалаваць, і гэта раздражняла больш за ўсё, да таго ж паходзіла на своеасаблівае катаванне. Чэпік выглядаў больш стрыманым, ды ўсярэдзіне яго таксама палала вогнішча ўсёпаглынальнай жарсці. Ён
абяцаў прыехаць. Яна пыталася: калі? Яна не хацела чакаць, хацела каб ужо. Ды згаджалася з кожным яго словам, бо ён меў рацыю, бо ён быў мудрым і разважлівым. Тым не менш забывалася і плакала, жалілася, як ёй адзінока без яго. Ён разумеў, але што ёй да яго разумення. Зрэшты, яны ні разу не пасварыліся. He маглі сабе дазволіць падобнай раскошы, бо каханне іх (менавіта каханне, якое выспявала на нябачным дрэве адлегласці экзатычным фруктам) здавалася яшчэ такім крохкім, такім уразлівым, такім несамастойным і пяшчотна-кволым. Тым не менш абодвух не пакідала ўпэўненасць, што варта адно сустрэцца, адчуць сапраўднасць поціскаў, дотыкаў, пахаў і позіркаў — і яно ператворыцца ў неверагоднай моцы стыхію, падуладную і пакорлівую ім.
(2019-2020)
1 2 3 4
5 6
7 8
9
Змест 	3 	18 	42 	69 	88 	116 	138 	167 	200
10
237
304
323

Літаратурна-мастацкае выданне
Адам Мікола
Сёстры
Раман
Адказны за выпуск Зміцер Вішнёў Рэдактар Алеся Далгушова Дызайнерка Бажэна Звыцэвіч Вёрстка Таццяна Тамілава Карэктаркі Алеся Далгушова, Аліна Дубровіч
Падпісана да друку 18.11.2020. Фармат 60x90/16.
Папера Bulked. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 20,5. Ул.-выд. арк. 11,23. Наклад 300 асоб. Замова 160655.
Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Галіяфы».
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/48 ад 03.10.2013.
Вул. Куйбышава, 22, каб. 6, пам. 6, 220029, Мінск, Беларусь.
E-mail: vish@bk.ru www.halijafy.by
Акцыянернае таварыства «Т8 йздательскне технологнн» AT «Т8». Пр-т Валгаградскі, 42, кор. 5, к. 6, 109316, Масква, Расія.
В Ы Д A В Е Ц Т В A
ГААІЯФЫ
Мікола Адам нарадзіўся 8 студзеня 1978 г. у вёсцы Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Аднак да 1992 г. жыў у Казахстане (у горадзе Шахцінску Карагандзінскай вобласці). Працаваў грузчыкам, загпастам у Мінскім Тэатры-студыі кінаакцёра, рэжысёрам Капыльскага і Стаўбцоўскага РЦК, спецкарэспандэнтам газеты «Культура», стыльрэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Рэгістр». Цяпер — рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць».
Аўтар кніг паэзіі «Калыханка для каханай» (2001), «Під лацканамм спомннів» (2018, у перакладзе на ўкраінскую мову), «Небо на столі» (2020, у перакладзе на ўкраінскую мову) і кніг прозы «Каждому свой ад» (2013), «Шоўк» (2013), «...I прыдбаў гэты дом» (2020).