Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
Аксана не заўважыла, як апынулася каля мужчыны, што застыў насупраць гэтых двух фотаздымкаў, бы спаў. На самай справе ён уважліва глядзеў на іх, а для паўнаты ўспрымання прымружыў вочы. Рост крыху вышэйшы за сярэдні, хударлявы, але не зломак, і на адлегласці адчувалася ўнутраная моц з некаторай нават доляй непахіснасці, нягледзячы на тое, што мужчына ўсё ж пахістваўся з боку на бок, быццам мядзведзь, з якім, калі прыгледзецца, меў падабенства. Ён не звяртаў увагі на дзяўчыну, разглядаючы скрадзеныя ў жыцця моманты. Зачасаныя назад хвалістыя валасы і барада з-за сівізны (хоць старым загадкавага незнаёмца цяжка было назваць, магчыма, узрост яго дасягнуў саракагадовай мяжы) выглядалі пафарбаванымі. Пад высокім лобам тырчалі дзіды
275
276
броваў, рыхтык маленькія антэны. Зразумела, яны мелі правільную дугападобную форму, але асобныя валаскі, загнутыя ўгору, выглядалі сапраўды інструментамі прыняцця інфармацыі з космасу.
— Гэта альбо геніяльны падман, альбо не менш геніяльнае бачанне і інстынкт своечасовай прысутнасці, вы не знаходзіце? —вымавіў мужчына запаволеным глухаватым хрыпатым барытонам, але не павярнуўся да Аксаны ні на міліметр, таму яна не адразу зразумела, што звяртаўся ён да яе.
— Вы мне? — усё ж вырашыла ўдакладніць, хоць побач больш нікога не было.
— Напэўна, — у тым жа тэмпе адказаў мужчына і зноў не павярнуўся да суразмоўніцы. Навошта тады ўвогуле загаварыў з ёй? Але размаўляў ён, у адрозненне ад астатніх, па-беларуску, што прымусіла Аксану застацца на месцы і, як заваражонай, услухоўвацца ў кожнае слова, вымаўленае ім. Мова з вуснаў незнаёмца сцякала мёдам ёй на грудзі і здавалася чароўнай казкай. Тым не менш сама дзяўчына чамусьці звярнулася да мужчыны па-руску.
— Н что вы нмеете в внду? — спытала, закранутая за жывое.
— Фота, прынамсі, гэтыя два, — развіваў думку той, не адрываючы ад прац Аксаны вачэй — зялёных, як трава, — выглядаюць цалкам пастановачнымі, адрэпетаванымі настолькі, што верыш кожнаму позірку персанажаў, той бездані і адчаю, што засяроджаны ў іх вачах. У аўтара фота відавочна рэжысёрскае бачанне, якому героі фота слепа падпарадкоўваюцца...
— Ды як вы можаце?! — мова мовай, аднак тое, што прамаўлялася на ёй, Аксане не падабалася. Кім быў гэты затарможаны флегматык?! Ад абурэння дзяўчына не знаходзіла слоў запярэчыць і прысароміць нахабніка.
— Якраз я і магу, — нарэшце зрабіў ласку мужчына і зірнуў убок Аксаны мутным вокам. Ды ён, не інакш, п’яны!
— Напіліся, будзьце чалавекам, — прашыпела, бы змяя, дзяўчына. I нават мова незнаёмца пачала нагадваць яд.
— Вы мне не паверыце... — пачула Аксана, відаць, спробу апраўдання, таму рашуча перапыніла яго.
— He паверу! — сказала, як адрэзала.
— Вы мне не паверыце, — паўтарыў мужчына, быццам не пачуў рэплікі дзяўчыны, — але я не п’ю. He п’ю зусім яшчэ са студэнцкіх гадоў пасля таго, як атруціўся алкаголем. Магчыма, вас падманула маё вымаўленне і стомленыя вочы. Я сапраўды стаміўся, бо цэлы дзень у надзвьгчай напружанай атмасферы праводзіў даволі складаную рэпетыцыю, а заўтра прагон.
— Праўда? — Аксане хацелася верыць яму. Прыгледзелася, і сапраўды вочы стомленыя, з рудымі бялкамі ў чырвоных нітках танюткіх сасудаў.
— I яшчэ якая, — пацвердзіў.
Аксана хацела яшчэ штосьці дадаць ці спытаць у яго, аднак перашкодзіла раптам узніклая, быццам з ніадкуль, Мар’яна, якая, як са старым знаёмым, прывіталася з мужчынам ды ў дадатак пацалавала яго ў зарослую барадой шчаку.
277
278
— I ты тут? — падсумавала. — Якім лёсам?
— Ды вось, завітаў на аганёк, — паціснуў плячыма той.
— I як табе? — зрабіла Мар’яна ўзмах рукой у бок экспазіцыі.
— Пазнавальна, — коратка адказаў мужчына і тут жа пацікавіўся ў Мар’яны, ці мела яна дачыненне да мерапрыемства. Зразумела, тая дала станоўчы адказ, пасля чаго пачала распытваць пра асабістае. Аксана пераводзіла позірк то з Мар’яны на мужчыну, то з мужчыны на Мар’яну, адчувала сябе лішняй, аднак нікуды не сыходзіла, захопленая ці не слоўным двубоем. Суразмоўнікі ж у запале размовы, здавалася, забыліся на ўсё і ўсіх вакол без выключэння. I тым не менш Аксана, бы прыклееная да падлогі, заставалася на месцы, пакуль Мар’яна з незнаёмцам не ўспомнілі і не павярнуліся да яе тварам разам.
— Знаёмцеся, — схапіла Мар’яна дзяўчыну за руку і пацягнула на сябе. Аксана міжволі апынулася бліжэй да мужчыны на некалькі крокаў. — Янка Чэпік, — першым назвала імя і прозвішча мужчыны, — славуты беларускі рэжысёр...
— Сумніўна славуты, — важка ўставіў Чэпік рэпліку і тэатральна схіліўся перад Аксанай у паклоне. Тая зрабіла кніксен у адказ, а Мар’яна назвала імя дзяўчыны і паведаміла, што экспазіцыя — яе справа, менавіта яна аўтарка ўсіх фотаздымкаў, прадстаўленых тут. — Ага, — прымружыў вочы Чэпік.
Аксана паціснула працягнутую мужчынам руку і раптам засмяялася. Славуты рэжысёр выглядаў разгублена і вачыма прабачаўся за бестактоўныя паво-
дзіны, якія ён дазволіў сабе, бо не ведаў, хто перад ім. Але больш за недарэчны выгляд Чэпіка Аксану смяшыла яго імя. Так, гучала яно нязвыкла, неяк па-дзявочы і не пасавала такому ўпэўненаму і самавітаму чалавеку.
— He ведаю прычыны вашага смеху, — заўсміхаўся ён аднымі вуснамі (усмешка яго заўжды была такой стрыманай, бо саромеўся, відаць, пракураных жоўтых зубоў). — Але мне падабаецца ваш настрой.
— Можна я потым як-небудзь раскажу? — хуткім рэчытатывам пралапатала Аксана, і зноў смех душыў яе.
— Мы тут абмяркоўвалі тое-сёе, — паспрабаваў растлумачыць Чэпік Мар’яне прыступ смеху яе падапечнай. — I я дазволіў сабе, мабыць, лішняе ды яшчэ заахвочваў Аксану згаджацца са мной.
— Мужчыны! — адным словам, трапна ахарактарызавала ўчынак Чэпіка Мар’яна.
— Я гатовы выправіцца ў любы час дня і ночы! — ускрыкнуў ён.
— Лаўлю вас на слове, — падхапіла яго фразу Аксана. — За язык вас ніхто не цягнуў, — і какетліва павяла плечуком.
— О-ля-ля, — гульнёвы настрой Аксаны перадаўся і Мар’яне. —Якая інтрыга! — позірк у бок Чэпіка. — А ты, сяброўка, — падміргнула дзяўчыне, — тая яшчэ спакусніца-хітруха!
— А то! — не разгубілася Аксана і спакусліва паглядзела на Чэпіка.
— Дык, можа, гэта, — прамовіў той, — прагуляемся?
279
280
— Калі? — спалоханымі матылькамі затрымцелі вейкі Аксаны ў прадчуванні нечага незвычайнага. Ёй карцела апынуцца сам-насам з гэтым Чэпікам, цягнула да яго з невытлумачальна страшнай сілай, хоць не ведала ні каліва ні пра тое, хто ён такі і што за чалавек, ні пра тое, як увогуле падобнае магчыма. Аднак разумела, што гэта проста гульня ў словы, веры якім няма і быць не можа.
— Ды зараз, — адказаў Чэпік і так паглядзеў на дзяўчыну, такімі шалёна-чароўнымі вачыма, што адмовіць ім яна не асмелілася. Дакладней, не захацела адмаўляць, бо чакала менавіта падобнай прапановы, хоць і не разлічвала на яе, прынамсі, у той канкрэтны момант, нават унутрана паспела падрыхтавацца да вымушанага расчаравання ў выпадку якой-небудзь адмазкі.
— Чаго застыла, як вадой аблітая на марозе? — пітурханула яе Мар’яна ў плячо, бо паўза зацягвалася пасля апошняй вымаўленай фразы Чэпіка.
— Я не супраць, — ціха прашаптала Аксана ў падлогу, але Чэпік пачуў усё, што хацеў.
— Ну, тады ідзі, — пачула і Мар’яна, — мы тут самі. Адно заўтра не забудзь, у цябе майстар-клас, і я заеду... — Яна не дагаварыла і без паўзы звярнулася да Чэпіка: — Адказваеш галавой за госцю сталіцы!
Той кіўнуў. Яму давяралі. Прынамсі, Мар’яна. Яны разам вучыліся. Праўда, Чэпік да паступлення ў «кулёк», дзе дзяўчына атрымлівала другую вышэйшую адукацыю, паспеў паслужыць у войску і ў міліцыі. Расчараваўся ў першай службе і ў другой, бо справядлі-
васцю, якую мусілі несці паперадзе, як «сцяг брыгады», і ахвяраваць сабой дзеля яе, і войска, і міліцыя не былі гатовыя. У войску адмыслова і мэтанакіравана знішчаўся чалавек як асоба і ператвараўся ў пакорлівую механічную шрубку, заточаную на бясспрэчнае выкананне загадаў, якімі б бязглуздымі яны ні былі. Малейшы супраціў караўся з асаблівай жорсткасцю, часам гэта магло скончыцца і летальным сыходам. Так званыя бунтары толькі перашкаджалі бездакорнай дысцыпліне агульнага калектывізму. Войска ўсё ж структура калектыўная, але пабудаваная на іерархіі падпарадкавання. Тым не менш нязгодных не шкадавалі і, калі тыя гінулі, лічылі, што туды ім і дарога. «Бабы яшчэ нараджаюць»,— саркастычна пасміхаліся, цытуючы маршала Жукава, чые словы браліся за дэвіз у падобных выпадках. Чэпіка зламала сістэма праз некалькі месяцаў пасля прысягі, аднак ён не загінуў, бо не хацеў паміраць, неяк прыстасаваўся і нават даслужыўся да лычак сяржанта. Яму прапаноўвалі застацца на звыштэрміновую. У адказ ён плюнуў пад ногі вярбоўшчыку, чым выказаў усю сваю незадаволенасць сучасным войскам і грэблівасць да яго. У міліцыі, куды Чэпіка прынялі без лішніх слоў і затрымак, амаль тая ж карціна. Ён думаў абараняць людзей і дапамагаць ім, а мусіў ад тых людзей абараняць уладу, стаяць у ачапленні падчас апазіцыйных мітынгаў і прымяняць спецсродкі супраць звычайных працаўнікоў, студэнтаў, хлопцаў, дзяўчат, нават дзяцей. Аднойчы Чэпік адмовіўся ад «пачэснай» місіі і неблагога заробку, бо плаціла дзяржава за яе шчо-
281
282
дра, і дэманстратыўна адышоў убок. Побач з ім адразу апынуліся журналісты апазіцыйнага блоку, пачалі задаваць дзіўныя пытанні, на якія ён не ведаў адказаў, бо лічыў тыя пытанні бязглуздымі, як і саму сітуацыю. Атрымаў «хвіліну славы» ў навінах на Белсаце, выклік на «ковер» да начальства і гучнае звальненне. Ён тады ад крыўды і абразы крыху перапіў і надэбашырыў у родным аддзяленні, за што ледзь не прысеў на некалькі гадоў у Жодзіна, але атрымаў усяго пятнаццаць сутак, якіх хапіла, каб перагледзець папярэдняе жыццё і задумацца пра будучае. Чэпік заўсёды любіў чытаць, аднак сам пісаць не змог бы, і гэта факт, як ні прыкра ў тым прызнавацца. Затое няблага ў яго атрымлівалася перарабляць літаратурныя творы ў інсцэніроўкі і рабіць з іх сцэнічныя эцюды, што ў войску і ў міліцыі ацанілі, бо толькі дзякуючы яму перамагалі на злётах мастацкай самадзейнасці паміж акрут і часцей, а напярэдадні прафесійных святаў ён увогуле пачуваў сябе богам: нават генералы прыходзілі парукацца і паабяцаць усё, што заўгодна, праўда, у наступную хвіліну адразу ж і забыць пра свае абяцанні. Але справа не ў тым. Чэпік намацаў сваё прызванне. I паступіў на рэжысёрскае аддзяленне культуралагічнага факультэта сталічнага Інстьгтута культуры, дзе яшчэ студэнтам зарэкамендаваў сябе як перспектыўны ў галіне тэатральнай рэжысуры. На яго курсавыя сцэнпрацы прыходзілі паглядзець паважаныя рэжысёры, а ў аўдыторыі не было куды яблыку ўпасці. Дзяўчаты ўсіх курсаў з акцёрскага факультэта марылі патрапіць яму на вока, каб атрымаць хоць якую роль-