Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
Яна старанна памылася ў ванне, высушыла валасы, сабрала рэчы і спакавала іх у чамадан, апранулася і рушыла да выхаду. Ды дзверы аказаліся замкнёнымі, а ключы зніклі, як і тэлефон. Вось і яна палонніца, не адно Чэпік. Але ненадоўга. Квіток на цягнік яскрава сведчыў пра тое. Значыць, за ёй прыедуць і адвязуць на платформу. Тым лепш.
313
314
Аксана пакінула чамадан каля дзвярэй і вярнулася ў пакой, але не распраналася, прылягла на край канапы, падціснула пад сябе ногі. Яна заснула, калі за акном пачало днець. Ёй нешта снілася, аднак што менавіта — ніколі б не прыгадала. Праспала дзяўчына да самага вечара. Прачнулася з адчуваннем, падобным на стан пасляалкагольнай інтаксікацыі. У роце так перасохла, нібы яна цэлы дзень піла гарэлку без закусі. Смага апякала. Аксана падняла з падушкі цяжкую пасля сну галаву, прымусіла сябе ўстаць з канапы і падыбала ў кухню, дзе напілася вады з-пад крана, хлябтала яе, нібы кошка, высоўваючы далёка наперад язычок. Затым зварыла кавы. Неўзабаве пасля таго ў кватэру ўварвалася Мар’яна разам з кіроўцам «Волгі». Кіроўца падхапіў чамадан Аксаны і хутка вярнуўся да машыны. Мар’яна спрабавала загаварыць з Аксанай, але тая не рэагавала, быццам не чула. Тады Мар’яна заўсміхалася, як вар’ятка, чым выклікала міжвольную ўсмешку на твары Аксаны, прыціснула да сцяны і пачала цалаваць яе. Язык Мар’яны сягаў праз Аксанін рот, здавалася, да сэрца апошняй, акупаваў яго пяшчотай, а рукі ў той жа час забраліся пад куртку і мялі грудзі, бязлітасна і жарсна. На жаль, Аксане падабалася Мар’яна, у абдымках якой нараджалася дараванне, нягледзячы на пачуцці да Чэпіка. Апошняга яна шкадавала, сумавала па ім, але ён быў далёка і, галоўнае, не з ёй. 3 ёй была Мар’яна...
— He такая я і сука, — раптам вымавіла тая і балюча ўшчыкнула дзяўчыну за смочкі пад сукенкай.
Аксана інстынктыўна, як крыніцу болю, адштурхнула Мар’яну, але не завішчала, хоць было вельмі балюча, адно паморшчылася.
— Думаеш, мне прыемна?.. — выдыхнула.
— А мне, думаеш, прыемна выконваць службовыя абавязкі? — запытала рытарычна Мар’яна.
— Думаю, прыемна, — не разгубілася Аксана.
— Чаму ты так лічыш? — прабурчэла Мар’яна.
— Таму што ўлада.
— Што ўлада?
— Сама ведаеш.
— Ды я не хацела! — усклікнула Мар’яна. — Мне ўвогуле ўсё роўна!
— Наўрад ці.
— Ты сама вінаватая! — заявіла Мар’яна. — I ведаеш, што вінаватая! — паставіла кропку. — Хто цябе 315 прасіў мяняць экспазіцыю? Тут табе не там, у вас!
— Менавіта, — згадзілася Аксана. — Вы дэградавалі. У вас тут як у гітлераўскай Германіі.
— Хутчэй як у сталінскай дзяржаве, — паправіла яе Мар’яна.
— А гэта не адно і тое ж?
— Ну ты параўнала.
— Што з Янкам? — змяніла тэму Аксана, бо разумела яе бесперспектыўнасць.
— Ды ўсё з ім добра будзе, — адмахнулася Мар’яна.
— Навошта ён вам?
— Асабіста мне ён сто гадоў непатрэбны. Дый змагар з яго так сабе.
— I ўсё ж.
316
— Для прафілактыкі, — вырашыла сказаць праўду Мар’яна. — Ты проста падвярнулася ўдала. Выпадковасць. Але зноў жа паўтаруся: без замены экспазіцыі нічога не адбылося б.
— Значыць, Янка выпадкова зайшоў на выставу?
— He, — прызналася Мар’яна. — Я патэлефанавала яму. Запрасіла. 3-за тваёй непразорлівасці. Ён проста ішоў міма. I прайшоў бы сабе далей ціха-спакойна, калі б не ты. Загад зверху.
— Мы б ніколі не сустрэліся?
— Ніколі б. Гэта дакладна. Можаш мне паверыць. I Беларусь ты б пакінула лепшай нашай сяброўкай.
Аксана задумалася, потым сказала:
— Добра, што так выйшла. Мы ўсё ж сустрэліся.
— Так, добра.
— Я не пра цябе, — удакладніла Аксана, каб Мар’яна не прыняла яе слоў на свой рахунак.
— Разумею, — кіўнула тая. — Значыць, ты мне павінна, — убачыла магчымасць усё ж застацца ў выйгрышы.
Аксана ў адказ заляпіла Мар’яне гучную плюху па шчацэ.
— Ужо не. Мы квіты, — патлумачыла і рашучым крокам накіравалася да дзвярэй.
Выйшла з пад’езда, на поўныя грудзі ўдыхнула зімовае марознае паветра, апякла ім лёгкія і села ў машыну. Мар’яна з’явілася амаль адразу, але ў салон не села. Загадала кіроўцу давесці аб’ект да вакзала і пракантраляваць яго ад’езд.
Яны не развіталіся. Аксана не глядзела ў бок Мар’яны, і тая вярнулася ў кватэру, куды праз паўгадзіны пры-
везлі Чэпіка з кайданкамі на запясцях зведзеных за спінай рук, пасадзілі пасярод пакоя ў крэсла. Над тварам яго крыху папрацавалі за ноч і дзень, але без катастрафічных наступстваў, загоіцца. He трэба было аказваць супраціву, ніхто б і пальцам не крануў тады. Ва ўсіх сваіх бедах чалавек заўжды вінаваты сам. Яго, быццам сляпога, цягне нашкодзіць самому сабе, прычым чужымі рукамі. Супрацоўнік, якому Чэпік ледзь не зламаў нос, адвёў душу напоўніцу на Акрэсціна. Беспакаранае збіццё бездапаможнай ахвяры бадзёрыць і прыўзнімае прыгнечаны суворымі буднямі аховы айчыны настрой і дапамагае трымацца ў тонусе. Грэх не скарыстацца службовым становішчам у падобных выпадках. Да таго ж Чэпіка ні ў чым не абвінавацілі і не запатрабавалі пакінуць аўтограф на загадзя складзеным пратаколе допыту. Ён быў непатрэбны камітэту дзяржбяспекі, як былі непатрэбны і ўсе астатнія прадстаўнікі так званай творчай інтэлігенцыі, што размаўлялі на мове. Безумоўна, яны былі пастаўлены на ўлік, аднак усур’ёз ніводзін з іх не ўспрымаўся. Да кожнага адносіліся як да блазна, нават як да мошкі, якую прыхлопнуць — адна секунда, але ж гэта сябе не паважаць. Гэта ў Савецкім Саюзе творчая інтэлігенцыя нешта магла, неяк уплывала, і тое не факт, а ў незалежнай Беларусі не магла нічога апрыёры, таму і ніякай небяспекі з сябе не ўяўляла, хіба што смяшыла сумніўнай уласнай значнасцю. Ды і інтэлігенцыяй сучасную інтэлігенцыю было цяжка назваць, бо 99 адсоткаў яе складалі выхадцы з сельскай мясцовасці, якія не жадалі старан-
317
318
на і рупліва працаваць на карысць радзімы ў калгасах, дзе ім і было месца. Болей бы толку было. Вось і Чэпік — які ён інтэлігент? Сын даяркі і калгасніка! Салдафон і парушальнік субардынацыі, што раптам стаў геніем сцэнічнага мастацтва ў пагарэлым тэатры. Тэатр згарэў, а геній, бач, застаўся. Дык вось, каб асабліва не задзіраў нос, крыху памялі яму бакі і падрэтушавалі твар, усё па сістэме Станіслаўскага, як ён любіць, ні больш ні менш. А саджаць яго, рабіць з яго пакутніка ва ўласных і толькі вачах — занадта шмат гонару дый выдаткаў дзяржаўных, якіх ён не заслугоўваў, як не заслугоўваў ніводзін так званы інтэлігент. Патрымалі крыху ў «яжовых» рукавіцах (ды якіх «яжовых», не 1937-ы, на жаль, так, у вязаных рукавічках) і даставілі на размову туды ж, адкуль і забралі. Пакінулі сам-насам з маёрам дзяржбяспекі, ды не проста маёрам, а маёршай, прычым прыгожай і разумнай маёршай, не на пакаранне, лічы, а на задавальненне.
Мар’яна выйшла да Чэпіка ў Аксаніным халаце ці, магчыма, у падобным. Наўрад ці ён быў тым самым. Тым не менш выглядаў на дзяўчыне шыкоўна. Яна села Чэпіку на калені, грудзьмі і тварам да яго грудзей і твару, які ён адварочваў убок. Мар’яна за валасы павярнула яго твар да сябе і прыціснула да грудзей, ненадзейна абароненых тонкай тканінай.
— Ну прызнайся ўжо, што хочаш мяне, — соладка выдыхнула ў патыліцу Чэпіка. — Яшчэ з часоў студэнцтва, — і рыўком за валасы запракінула яго галаву назад.
— He, — досыць выразна вымавіў той.
— He? — быццам не паверыла адказу Мар’яна і мацней пацягнула яго за валасы.
— Відаць, вельмі зачапіла, што хтосьці цябе не хоча? — усміхнуўся ён.
— He вельмі, — адпусціла яго Мар’яна, — ты мне абыякавы.
— Тады чаго табе трэба?
— Ды нічога, — паціснула плячыма дзяўчына. — Сама не разумею. Хаця ёсць адно пытанне, на якое не магу знайсці адказу. Што ты знайшоў у гэтай бандэраўцы? — мела на ўвазе яна Аксану.
— А ты што знайшла ў ёй? — пытаннем на пытанне адказаў Чэпік.
— У якім сэнсе? — злезла Мар’яна з Чэпіка і перасела на канапу. Яна крыху занепакоілася, але што Чэпік мог ведаць пра пацалункі, якімі яна абмянялася з Аксанай?..
— У яе халат прыбралася, — той кінуў шматзначны позірк на дзяўчыну.
— Думаеш, я фетышыстка? — развязала аслаблы пасак на халаце і завязала яго наноў, шчыльней захінуўшыся ў абдымкі прыемнай на дотык тканіны.
— Я нічога не думаю, — мовіў Чэпік. Ён расчараваў Мар’яну сваім адказам. Зрэшты, з самага пачатку размова з ім пайшла не ў тым кірунку, у якім планавалася.
— I ўсё ж, — не здавалася дзяўчына.
— Добра, — сумна ўсміхнуўся Чэпік. — Я думаю, што ты адзінокая і незапатрабаваная, схільная да
319
320
маніпуляцый дзеля заспакаення ўласнага эга. Але прага дамінаваць над кімсьці выдае цябе з галавой, яна відавочная, і яна цябе паліць.
— Значыць, ты лічыш, што я вычварэнка? — пачутае меркаванне Чэпіка зацікавіла Мар’яну, бо ў некаторым сэнсе ён меў рацыю.
— He зусім, але блізка каля таго, — пацвердзіў той і дадаў: — Мне шкада цябе. Хутчэй за ўсё ў цябе з мужам поўнае непаразуменне, бо дамінаваць над ім ты не можаш і ў твае гульні ён не гуляе. Таму органы — хоць нейкі шанец не звар’яцець ад нерэалізаваных фантазій. He здзіўлюся, калі ты паспрабавала іх ажыццявіць пры дапамозе Аксаны, улічваючы кватэру і пільную ўвагу да яе. Аднак, падазраю, нічога не выйшла. Зрэшты, я табе ўдзячны, калі б не ты, — мы б з ёй не сустрэліся.
— Менавіта! — вочы Мар’яны заззялі, быццам зоркі. — Вы абодва мне вінныя! Добра, што ты гэта разумееш! — падкрэсліла яна. — На жаль, з бандэраўкай не так атрымалася, як планавалася... — адзначыла з прыкрасцю.
— Чаму ты называеш яе бандэраўкай? — Чэпіка раздражняла гэтае слова, поўнае знявагі.
— Так прасцей, — адказала Мар’яна, — і зручней.
— Ты прыніжаеш яе тым самым... Зрэшты, нічога дзіўнага. Увесь ваш камітэт трымаецца на прыніжэнні іншых, — заўважыў Чэпік.
— Я ж не казала ёй у вочы, — запярэчыла дзяўчына, — што яна бандэраўка. Ды хіба тое няпраўда? — вылупілася на Чэпіка.
— Што ты маеш на ўвазе пад няпраўдай?
— He лаві мяне на слове, Чэпік! Я сама каго заўгодна ўпалюю так, што і мокрага месца не застанецца! — Мар’яна прашыпела, бы змяя, напружылася, аж вена на шыі ўздулася і пульсавала так, нібы адлічвала секунды да выбуху.
— А нічога, што Бандэра — нацыянальны герой Украіны, як наш Каліноўскі? — Навошта ён гэта сказаў? Ляпнуў, не падумаўшы. Забыў, што з жанчынамі спрачацца няма сэнсу.
— He смяшы мяне, Чэпік, — Мар’яна адкінулася спінай на канапу, нагу закінула на нагу, агаліла выкшталцонай формы каленку. — Бандэра — бандыт і вораг народу, як і твой, не наш, заўваж, Каліноўскі, чые дзеянні прызнаныя тэрарыстычнымі.