Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
— Якая мне справа да зор! — не стрымала прыкрасці Аксана.
— I тым не менш, — вёў Чэпік далей. — Прыходзьце лепш заўтра на прагон. Мы здаём новы спектакль, таму ўсе мае думкі і сілы павязаныя з ім.
— Я прыйду! — з націскам вымавіла дзяўчына.
— Тады да заўтра.
— Да заўтра.
Ён нават не клюнуў яе ў шчаку на развітанне. Павярнуўся спінай і па-мядзведжаму сышоў па прыступках уніз. Няўжо не пачуў, як крычала яе цела? А мо пачуў і таму сышоў? I словы яго — пацвярджэнне. Зрэшты, добра, што сышоў, падумала Аксана праз некаторы час, калі апынулася ў кватэры і распранулася. Ногі ледзьве трымалі яе. Яна давалаклася да канапы і з асалодай выцягнулася на ёй. Хутчэй за ўсё, застанься Чэпік, яны абодва адразу б і заснулі. А ім, як высветлілася, неабходныя заўтра бадзёрасць і лёгкасць. Можа, Чэпік і меў рацыю, што адмовіў дзяўчыне, але яна запомніць яго ўчынак на ўсё жыццё і аднойчы нагадае, ды так — мала не падас-
ца. Ён яшчэ пашкадуе, ён яшчэ будзе локці кусаць, што цягнік з’ехаў без яго, ён яшчэ на каленях будзе маліць, каб яна дазволіла пацалаваць яму сваю ножку, такую прыгожую ножачку з вытанчаным педзікюрам, ён яшчэ, ён...
Аксана заснула, і ў яе сон прыйшоў Чэпік. I яна яму дазволіла ўсё, нягледзячы на пагрозы, пра якія ўмомант забылася. А хіба яны былі?..
Прачнулася — засаромелася, бо памятала сон, як бездакорна завучаны верш. Ды ўсё ж пашкадавала, што гэта быў толькі сон, і цягам цэлага дня думала адно пра Чэпіка, пра сустрэчу з ім на прагоне. Яна не ўлічвала занятасці і загружанасці Чэпіка, хутчэй за ўсё яму будзе не да яе падчас прагону, ды эгаістычна спадзявалася на адваротнае. Урэшце рэшт Чэпіку заставацца тут, паспее яшчэ навярстаць са сваёй тэатральшчынай, тэрмін жа знаходжання Аксаны ў Мінску скарачаўся з хуткасцю знічкі. Ён павінен паспець загадаць жаданне, то бок усю ўвагу сканцэнтраваць на ёй, пакуль не позна. Зрэшты, Аксана пастараецца, каб у яго атрымалася не забыць пра яе. Яна не сумнявалася ва ўласных паводзінах і рашэнні, датычных Чэпіка. Мужа не кахала ніколі, таму згрызот сумлення не ўзнікла. Іх шлюб першапачаткова быў памылкай, прынамсі, для яе. Сведчанне таму інтымныя стасункі Аксаны з іншымі людзьмі, асабліва з Лесяй. Яна вымавіла імя ўголас некалькі разоў запар, і ўпершыню сэрца не варухнулася. Напэўна, Леся ставілася да яе як да сабакі. Дрэнна, што вочы расплюшчваюцца запозна, быццам аслепленыя знарок якімсьці хі-
291
292
мікатам. Няўжо Чэпік — супрацьяддзе, вакцына ад віруса па імені Леся?!. Як проста. Варта сустрэць годнага мужчыну — і розная дрэнь адвальваецца сама сабой, быццам засохлая кроў у выглядзе коркі з загоенай болькі. Аксана разглядала сябе ў люстэрку, і адлюстраванне ёй дужа падабалася. He дзіва, што Чэпік захапіўся ёю. Безумоўна, захапіўся, інакш не збег бы адзін у ноч, халодную і зімовую. Магчыма, і ад боязі за самога сябе, каб не прапасці адразу ў яе вачах, не патануць у іх. Дурненькі, ён прапаў у першым жа яе позірку. Зрэшты, як і яна — у яго вядзьмарскіх вачах і глухім голасе. Ну не нонсэнс? Як ніколі раней, Аксана адчувала свайго мужчыну. Магчыма, дзеля сустрэчы з ім і падарыў ёй лёс падарожжа ў Беларусь.
Акрыленая закаханасцю, дзяўчына лёгка, бы страказа, лётала па кватэры, па горадзе, па памяшканні, у якім праводзіла майстар-клас. Людзей было небагата, але ўсе яны прыйшлі невыпадкова і слухалі яе з непрыхаванай зацікаўленасцю. Аксана падавалася ім вельмі ўпэўненай. Яна казала, што кожны здымак для яе — роздум. Кожны чалавек падчас фотаздымак — жывая кніга. Гісторыя фіксуецца на фота, дзякуючы чаму адчуваеш сябе адукаванай. Разважала пра тое, хто такі фатограф, які ўплыў ён мае на людзей, што прыцягвае, што адштурхоўвае, як наладжваць стасункі, як пазбягаць канфліктных сітуацый, як «дагадзіць» фотаздымкамі, як данесці ідэю, уласнае бачанне.
— Што трэба мне? Што патрабуе ад мяне грамадства? Чаго чакаюць ад мяне бацькі? Што я павінен
сваім дзецям? Чаго на самай справе хоча мая душа? Чаго ад мяне хоча Сусвет? — задавала пытанні аўдыторыі і сама ж на іх адказвала: — Фатаграфія дапамагае даць адказы на гэтыя пытанні, знайсці шлях да сябе. А знайсці сябе — гэта зразумець, чаго хоча душа, адпаведна таго ж хоча і Сусвет.
Распавяла пра свой новы фотакурс, пра ўменне бачыць, адчуваць, разумець; пра стасункі са светам праз фотакамеру; пра ўвасабленні крэатыўных ідэй; пра ўпэўненасць і веру ў сябе; мы «разбіраем» фотакамеру, партфоліа; вывучаем правілы, прымяняем і парушаем іх; даследуем «чаго хоча жанчына», якая прыйшла на фотасэт; шмат практыкуем; асноўны акцэнт — чалавек.
Тлумачыла, што кожная фотасесія мусіць мець аздараўленчы, пазітыўны эфект (калі чалавек знаходзіць свайго фатографа). Падрыхтоўкі, сам працэс, эмоцыі ад выніку павінны радаваць вока і душу. Менавіта таму нядаўна распачала фотатэрапію, дзякуючы якой чалавек абнаўляецца, фіксуе праз фатографа сябе іншага на фотакартцы.
— Дзесьці там прынята лічыць, — сказала напрыканцы, — што зіма — мёртвы сезон для фатографа з-за надвор’я. Гэта няпраўда. Зіма перыяд абнаўлення як для прыроды, так і для чалавека. I гэта не значыць, што фотакамера адпачывае, а фатограф сядзіць без працы. У халодны час заўжды ёсць студыя, праца ў якой значна складаней за здыманне на натуры. Ды хіба простае цікава? Я люблю працаваць са штучным святлом, бо менавіта святло здольна паказаць пата-
293
294
емнае. А фатаграфія — гэта не пра карцінку, як многія ўжо ведаюць. Фатаграфія — гэта размова з сабой. Гэта своеасаблівая медытацыя. I ніякіх прывязак, сябры.
Ёй гучна апладзіравалі, нібы артыстцы, а Мар’яна дык грамчэй за астатніх пляскала ў ладкі. Затым выступалі іншыя фатографы, дзяліліся сваім, уласцівым толькі ім адным, досведам. Аксана шчыра намагалася ўслухоўвацца ў словы прамоўцаў, але чула толькі голас Чэпіка і бачыла перад сабой толькі яго фізіяномію з прымружанымі вачыма. Насланнё, не іначай. Хаця яна адчувала шалёнае жаданне спасцігнуць наяве тыя пачуцці, не параўнальныя ні з чым. Аксана не разумела, чаму яна ўсё яшчэ сядзела ва ўтульным кампактным памяшканні адной з аўдыторый філалагічнага факультэта БДУ, абкружаная людзьмі, якіх бачыла ўпершыню і якія нагадвалі ёй наведвальнікаў чарговай сустрэчы ананімных алкаголікаў. Місію сваю яна выканала, меркаванні і думкі іншых наконт фотамастацтва яе не цікавілі апрыёры. He было ў яе пачуцця перавагі над астатнімі, якія на яе ўзроўні выглядалі дылетантамі. Увага дзяўчыны канцэнтравалася толькі на тым, што цікавіла непасрэдна яе, а цікавіў выключна Чэпік. А прысутныя і ўдзельнікі майстар-класа ў той момант былі засяроджаны выключна на прафесійных якасцях фотамастака. За вокнамі мітусіўся снег, быццам пер’е, што вытрасалі з падзёртай гіганцкай падушкі. Кожная сняжынка мела буйны памер і выгляд захопніка. Здавалася, дай ім болыпую волю і моц, і яны б выціснулі шкло ў вокнах, каб акупаваць не толькі адкрытую,
дазволеную нябеснай канцылярыяй прастору, але і з вялікім задавальненнем паглынулі б нутро будынкаў. Аксане карцела далучыцца да тых сняжынак, бо сцены ціснулі і перахоплівалі дыханне. Яна мусіла дасядзець да канца, пасля прыязна ўсміхацца, адказваць на бязглуздыя пытанні і абменьвацца нумарамі тэлефонаў, загадзя ведаючы, што ніхто ніколі нікому не патэлефануе, прасцей звязацца пры жаданні праз Фэйсбук ці электронную пошту. Аднак эйфарыя жывога кантакту знішчала межы паміж краінамі. Нарэшце апынулася на заснежанай вуліцы. Мар’яна падхапіла Аксану пад руку і пацягнула да «Волгі», яна таксама хацела трапіць на прагон у тэатр да Чэпіка. У салоне машыны асцярожна пацікавілася пра ўчорашні вечар. Аксана з усмешкай адказала, што размаўляла ўвесь вечар з помнікамі пад непасрэдным 295 наглядам Чэпіка.
— I ўсё? — не стрымала здзіўлення Мар’яна.
— Уяўляеш?! — усміхнулася Аксана.
— Я ведала, што Чэпік крыху дзівак, — працягнула тады Мар’яна, — але, відаць, зусім не крыху, як высветлілася.
— Зусім не крыху, — падтрымала яе Аксана.
— Творчыя людзі, яны такія... — расчаравана вымавіла Мар’яна.
— За гэта я яго і люблю, — ляпнула, не падумаўшы, Аксана.
— Ужо? — павесялела Мар’яна. — Ты ж кажаш, што нічога не было...
296
— Размовы з помнікамі — той яшчэ секс, — загадкава ўсміхнулася Аксана. — Прынамсі, нязвыкла і неардынарна.
Дзяўчаты засмяяліся і не заўважылі, як прыехалі на месца. Яны выйшлі з машыны і накіраваліся да шкляных дзвярэй кінатэатра«Масква», у будынку якога знаходзіўся і тэатр, дзе служыў Чэпік. Зразумела, супрацоўнікі тэатра мелі асобны ўваход, пабудаваны адмыслова для іх, з супрацьлеглага боку кінатэатра, схаваны пад бетоннай лесвіцай, як пад своеасаблівым парасонам. Зрэшты, ні Аксана, ні Мар’яна не імкнуліся нават зазірнуць у святая святых Мельпамены. Іх цалкам задавальняла і глядацкая доля. Яны абмінулі бар, які абяцаў ледзь не рай напоямі розных гатункаў у выкшталцоных пляшках ад віртуозаў-шкловыдзімальшчыкаў, крыху затрымаліся перад дзвярыма ў глядзельную залу, знарок спыненыя супрацоўніцамі тэатра дзеля ўпэўненасці апошніх у тым, што наведвальніцы не памыліліся паверхам, бо глядзельную залу тэатра нярэдка блыталі з кіназалай, якая знаходзілася вышэй, і неўзабаве апынуліся там, куды так імкнуліся. Кампактнае памяшканне з радамі крэслаў у зялёным аксаміце пад невыразным абажурам бляклага святла больш чым напалову было занята моладдзю з тэатральных вузаў, крытыкамі, тэатраламі-заўзятарамі, калегамі Чэпіка па цэху і яго нядобразычліўцамі. На сцэне адбываліся апошнія прыгатаванні, па ёй сноўдалі мантыроўшчыкі, нешта пераносілі, нешта ўмацоўвалі. 3 бакавой правай нішы выбег Чэпік, спыніўся
каля загпоста. Яны абмяняліся некалькімі нервовымі рэплікамі, і Чэпік зноў знік у нішы. Аксана расчаравана ўздыхнула, бо чакала з яго боку хоць позірку, хоць усмешкі, а ён нібыта і не заўважыў яе, нібыта яе ўвогуле не існавала. Яна нават падумала сысці, каб пакараць Чэпіка такім чынам, але перадумала. Мар’яна параіла ёй супакоіцца і не звяртаць ні на што ўвагі, ва ўсякім разе да канца спектакля. Чэпіку не да Аксаны пакуль, затое пасля яна зможа ім завалодаць цалкам, вядома ў тым выпадку, калі яго не перахопіць так званая мясцовая багема. Аднак Аксана не жадала чакаць так доўга, тым больш дзяліць Чэпіка з багемай, і рашуча накіравалася ў тую самую нішу, у якой знік рэжысёр. Мар’яна не змагла ёй перашкодзіць і засталася сцерагчы занятыя імі месцы і рэчы, у прыватнасці верхнюю вопратку абедзвюх, пашкадаваўшы, што не скарысталася гардэробам. 3 прыкрасцю яна ўкусіла вусны ў той самы момант, калі ніша паглынула Аксану, а ў глядзельнай зале пагасла святло і загучала музыка. На сцэне пачынаўся спектакль.