Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
— Ты?! — здзіўлена працягнула Аксана і хутка дадала: — Як ты тут?..
— Маю запасныя ключы, — нязмушана адказала дзяўчына, — на ўсялякі выпадак. Я званіла, — як бы між іншым удакладніла, — ты не адказвала. Я спалохалася, каб чаго не сталася.
— Дарма спалохалася, — вымавіла Аксана. — Я ў норме.
— Бачу, — згадзілася Мар’яна і дадала: — Ды яшчэ ў якой!
— Ты пра што? — не зразумела Аксана.
— Пра цябе, — усміхнулася Мар’яна. — Кавы? — рэзка змяніла тэму.
— Так, калі ласка, — пацвердзіла Аксана.
Мар’яна выйшла з ваннага пакоя, загрымела посудам на кухні. Аксана таксама не затрымалася ў халоднай вадзе. Абцерлася насуха вялікім ручніком, расчасала валасы, уздыхнула і зняла халат 261 з гаплічка. Халацік дужа ёй пасаваў, але кожны яго дотык да яе цела яна адчувала як дотык Лесіных пальцаў.
Кухня з электрычнай плітой, разьбяныя шафы на сценах з блакітнай кафляй і ветлівая ўсмешка Мар’яны. Дзяўчына ўжо зварыла кавы і разлівала яе з туркі па кубках, што стаялі на стале. Стол, у сваю чаргу, адным кутом утыкаўся ў лядоўню, а тая плаўна запаўняла нішу.
Аксана застыла ў дзвярах, адным плячом абаперлася аб вушак і пільна пазірала на Мар’яну. Тая, ростам вышэйшая за яе на галаву, таксама не зводзіла з Аксаны вачэй — цёмных, як кава, што разлілі па кубках. Зрэшты, твар дзяўчыны з прыгожым падба-
262
роддзем меў нешта лісінае, і авал яго адрозніваўся прыкметнай прадаўгаватасцю. Вузкія вусны бледнаружовага колеру пад кірпатым цікаўным носікам усё ж былі магнетычна-прыцягальнымі, асабліва ў стане ўсмешкі, якая натуральны магнетызм вуснаў павялічвала ўдвая. Вогненна-рудыя валасы падалі далёка за плечы прамымі, але рэдкімі атласнымі стужкамі і вельмі ёй пасавалі. Напэўна, іншая прычоска альбо густыя і пышныя валасы не падкрэслілі б так прывабнасць дзяўчыны. Так бывае з пэўным памерам грудзей, які надта хочацца мець. 3 грудзьмі, аднак, у Мар’яны ўсё было добра, прынамсі, на думку Аксаны — цвёрдая двоечка, як і ў яе самой: няцяжка насіць і смочкі тырчком, быццам маленькія дзідкі, намагаліся прарэзаць тонкую тканіну халата наскрозь. Прывабнае цела Мар’яны хавалася пад джынсавай доўгай кашуляй, больш падобнай на сукенку і перахопленай у таліі скураным раменьчыкам. 3-пад расшпіленых двух верхніх гузікаў цягнулася ўверх бездакорнай формы і прыгажосці шыя — мара або скульптара, або маньяка — раптам падумалася Аксане. Размаўляла Мар’яна з лёгкай картавінкай, якая, калі і заўважалася пры размове, не рэзала слых, наадварот, разам з мяккімі шыпячымі стварала ўражанне своеасаблівага шарму.
Двубой позіркаў зацягваўся і ствараў небяспеку ненатуральнасці, да таго ж нагадваў дзіцячую гульню ў дзіваглядкі. Мабыць, Мар’яна, адчуўшы гэта, імгненна апынулася поруч з Аксанай, тая і вокам не паспела міргнуць, і прыпала вуснамі да яе вуснаў. Пацалун-
кі Мар’яны былі настолькі нелагічнымі і жарснымі, вусны настолькі настойлівымі, а абдымкі настолькі цёплымі, што Аксана пачала адказваць узаемнасцю і не менш жарсна аддаваць Мар’яне сваё цяпло. Абедзве ні пра што не думалі. Іх мозг быццам нешта выключыла. Цвярозасць наступіла раптоўна. Аксана адштурхнула Мар’яну ад сябе і склала на грудзях рукі, нібыта закрылася імі. Тая адступіла на некалькі крокаў убок. Абедзве дыхалі перарывіста і быццам задыхаліся, як пасля марафону.
— Прабач, — выціснула з сябе нарэшце Мар’яна. Дыханне яе супакоілася. — He ведаю, што на мяне найшло, — казала проста ў вочы Аксане, чырванеючы ад сораму. — He магла ўтрымацца чамусьці. Напэўна, з-за тваёй прыгажосці, — прызналася на здзіўленне самой сабе, — да якой пацягнула, нібы да выратавальнай выспы... Божа, што я нясу! — усклікнула яна.
— Нічога, — мовіла Аксана. — Бывае.
— He са мной! — запярэчыла Мар’яна. — Я не лесбіянка! Я люблю мужчын! Люблю свайго мужа!
— Я разумею, — кіўнула Аксана і прапанавала: — Давай забудзем і нікому не раскажам.
— Дзякую табе за разуменне! — Мар’яна ў запале ўдзячнасці ледзь зноў не кінулася цалаваць Аксану. Тая спыніла яе рухам выцягнутай рукі.
— Пачнем спачатку, — падышла да стала, села на крэсла з высокай спінкай, пацягнулася за кубкам з кавай. — Кавы? — прапанавала Мар’яне.
— Так, — села тая насупраць.
263
264
Аднак размовы не атрымлівалася. Няёмкасць чорнай кошкай прабегла паміж дзяўчатамі.
Тым не менш яны дапілі каву. Аксана ў дадатак падсілкавалася яечняй. Усё, што засталося некранутым на стале ў пакоі, перанеслі на кухню і паскладалі ў лядоўню. Затым Аксана ў ванным пакоі пераапранулася да выхаду ў горад. На жоўты гольф нацягнула тоўсты чырвоны швэдар, на калготы скураныя нагавіцы з начосам унутры і батфорты, паўзверх куртку і шапку-берэт.
Скаванасць і непаразуменне пакінулі сябровак падчас падрыхтоўкі да выставы і развешвання прац Аксаны па сценах. Перад уваходам у будынак Мар’яна шмат распавядала пра Мінск, пра Плошчу Перамогі, на тэрыторыі якой знаходзіўся Палац мастацтваў, пра трамвайныя рэйкі, драўляны дом-музей на беразе Свіслачы, у якім адбыўся першы з’езд РСДРП, а ў доме наўскасяк жыў некаторы час Лі Харві Освальд, які застрэліў амерыканскага прэзідэнта Кенэдзі... Завяла да Вечнага агню праз падземны пераход, а потым у парк Горкага. Аксана занатоўвала ўбачанае на фотаапарат, каб нічога не забыць. Фотаапарат замяняў ёй нататнік. Яна пісала жыццё фотаздымкамі, давяраючы візуальным флюідам больш за літары і словы. Дамовілася з Мар’янай на заўтра ў першай палове дня пазнаёміцца з горадам яшчэ бліжэй. Дакладней, Мар’яна абяцала ёй машыну і кіроўцу з самага ранку ва ўласнае карыстанне, бо справы не дазволяць, на жаль, правесці час разам. У інакшым выпадку яна
б з задавальненнем. Аксану адвезлі на Катоўскага, дзе літасціва дазволілі жыць у ведамаснай кватэры, кіроўца абяцаў за ёй заехаць а дзясятай. Мар’яна на развітанне горача паціснула руку і працягнула дзяўчыне мабільны тэлефон з ужо запісанымі ў памяць нумарамі непасрэдна самой Мар’яны, кіроўцы, службы таксі (на ўсялякі выпадак).
— Навошта? — адмовілася было Аксана.—Я і так збіралася заўтра набыць беларускую сімку...
— Бачыш, як мы пра цябе клапоцімся, — перапыніла яе Мар’яна, — бо можам сабе дазволіць, бо ты наша госця і ні пра што не павінна турбавацца. Зусім іншая карціна была б, калі б ты прыехала ў Беларусь самастойна, без афіцыйнага запрашэння. А ў нашым выпадку мы клапоцімся пра цябе, разумееш? Да таго ж тэлефон гэты рабочы, і ты мусіш яго вярнуць перад ад’ездам на радзіму. Так што карыстайся халявай і ні пра што не думай. Ну, пакуль, да заўтра!
— Да заўтра! — узяла Аксана тэлефон, адступіла на колькі крокаў, паназірала, як чорная «Волга» выруліла з двара і знікла за паваротам, ды паднялася ў кватэру. Распранулася... і адчула страшэнны голад. За цэлы дзень толькі адну яечню і з’ела ды кавы папіла. Рушыла ў кухню, вынула з лядоўні сала, адрэзала хлеба і падсілкавалася на славу, ажно за вушамі трашчала. Уключыла чайнік і папіла гарбаты з шакаладкай. Затым прайшла ў пакой, уключыла тэлевізар і расцягнулася на канапе. Па ўсіх каналах трансліравалі беларускага прэзідэнта, які Аксане не спадабаўся. Глядзець было непрыемна на яго, як
265
266
і слухаць. Дзяўчыну нават перасмыкнула. Непадрыхтаваная да падобнага відовішча, яна быццам атрымала эстэтьгчны шок ці накаўт. Украінскі прэзідэнт таксама не Ален Дэлон, але... якая ёй да іх, прэзідэнтаў, справа. Як і ім да яе. I ўвогуле палітыка — не жаночая епархія, адкуль там прыгажосці ўзяцца? Аксана пазяхнула і ўмомант заснула.
Прачнулася яна бадзёрая і гатовая да прыгод і цікавостак. У акно нахабна свяціла сонца, бы клікала дзяўчыну на вуліцу гарэзаваць і забаўляцца. Дзень абяцаў быць шыкоўным. He паспела Аксана пачысціць зубы, як забрынкаў тэлефон, напярэдадні ўручаны Мар’янай. Тэлефанаваў кіроўца, паведаміў, што чакае ўнізе. Ён адвёз яе на плошчу Незалежнасці ці, хутчэй, Леніна, бо, відаць, правільней Леніна (помнік яму знаходзіцца насупраць Дома Ураду). Аксана фатаграфавала той помнік з усіх бакоў і ракурсаў. Затым захапілася Чырвоным касцёлам, які стаяў тут жа, за некалькі крокаў ад Леніна. Дзіўнае суседства, але ў чужы гарод са сваёй матыкай не лезуць. Ведала б яна, што ў савецкія часы ў Чырвоным касцёле размяшчалася кінастудыя «Беларусьфільм»!..
Кіроўца не суправаджаў Аксану, каб не перашкаджаць, сказаў адно, што будзе непадалёк, ды паказаў рукой у бок праспекта, маўляў, рухайся наперад па прамой і нікуды не зварочвай. Яна і не зварочвала, не адрываючы вока ад камеры.
Мінск выглядаў прыгожа, прынамсі, праспект, на якім апынулася Аксана. Чысты, быццам вылізаны, без снегу і смецця, на кожным кроку сметніцы,
праўда, мінакоў бракавала, што дзіўна для сталіцы. Мова выключна руская, па-беларуску не размаўляў ніхто з тых, хто сустракаўся на шляху. Твары пераважна заклапочаныя, шэрыя, з вачыма ў зямлю. Трапляліся і ўсмешлівыя, але рэдка, і тое належалі вельмі маладым людзям, напэўна, першакурснікам і першакурсніцам з перыферыі. Аксана не прапусціла ніводнага. Яе вока фіксавала праз фотааб’ектыў усё. Міжволі варухнулася ў галаве лянівай змяёй першая думка аб будучай выставе ў Станіслававе выключна партрэтных фота з тварамі беларусаў.
...Час бег ледзь заўважным гарэзлівым зайчанём. Захопленая архітэктурай праспекта, Аксана несупынна шчоўкала фотаапаратам. He тое, каб яна пабачыла нешта звышнатуральнае — і Станіславаў, і Львоў у гэтым плане пераўзыходзілі Мінск,— але і ў ім таілася нешта таемнае ды невыказнае, што зачароўвала, будзіла фантазію і ўражвала. Да каменных будынкаў, да якіх нават прыхіналася шчакой, каб адчуць дотык гісторыі, і якія з вялікай неахвотай мінала, карцела вяртацца зноў і зноў.
Калі пачала фатаграфаваць будынак КДБ, не маючы, праўда, ніякага ўяўлення пра яго прызначэнне, з дзвярэй, знянацку расхінутых насцеж, выскачылі, быццам чэрці з пекла, двое дзецюкоў у чорнай, ці не эсэсаўскай, форме і рашучаю хуткаю хадою накіраваліся ў яе бок. Аксана скурай адчула небяспеку, але ногі нечакана здрадзілі ёй і нібы акамянелі. Тым не менш яна працягвала фатаграфаваць, ды не будынак ужо, а, здавалася, твары мутантаў (так былі перакоша-
267
268
ны абліччы мужчын), што набліжаліся да яе з сілай непазбежнасці. Іх аддзяляла адлегласць у некалькі крокаў, Аксана міжволі заплюшчыла вочы, як дзецюкі раптам павярнулі назад і зніклі за дзвярыма. Дзяўчына расплюшчыла вочы, пакруцілася на месцы: бамбізаў, што напалохалі яе, і след прапаў. Мо ёй падалося? Бывае ачмурэнне нейкае незразумелае... Аднак на фота яны захаваліся, і, напэўна, фота атрымаліся выдатнымі. Містыка. Аксана азірнулася вакол, сустрэлася позіркам з каменным позіркам уважлівых вачэй Дзяржынскага, помнік якому стаяў насупраць праз дарогу, у аднайменным скверыку, і ёй нават падалося, што галоўны савецкі чэкіст ёй падміргнуў. Зразумела, яна і яго шчоўкнула на памяць.