Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
— Лнчные веіцн к досмотру! — загадаў памежнік ёй.
Дзяўчына мусіла падпарадкавацца.
— Запреіценные вегцн везем? — запытаў памежнік, узяў пашпарт Аксаны, хуткімі звычнымі рухамі гартаў старонкі дакумента і працягваў яе апытваць: — Снгареты? Спнртное? Наркотнкн?
254
— He, — адказала Аксана.
— Откройте чемодан! — пачула яна наступны загад, але папярэдзіла:
— Калі вашы брудныя пальцы дакрануцца хаця б да адной маёй рэчы, чамадан можаце забіраць з сабой зараз жа. — Яна сказала гэта таму, што заўважыла непрыхаваны цікаўны бляск у вачах памежніка. Напэўна, яму падабалася прыніжаць людзей і запускаць рукі ў чужую бялізну, тым больш што закон дазваляў тое. — Але, — вяла далей, — я паскарджуся на вашы дзеянні ў пасольстве, а праз нашага пасла інфармацыя дойдзе да вашага прэзідэнта, і дзе вы тады будзеце?.. Куды падзенуцца ваша сытасць і гладкасць?..
Памежнікі перазірнуліся. Той, каму не патрафіла кніга Жадана, відаць, уважліва выслухаў пагрозу Аксаны. Напэўна, ён быў галоўным сярод тройкі. Ён жа загадаў трэцяму «прабіць» дзяўчыну. Чамадан з тае прычыны, мабыць, не праверылі і дазволілі закрыць. Затое прычапіліся да тубуса.
— Это что? — не адставаў ад яе памежнік-«фетышыст».
— He ваша справа, — адказала Аксана.
— Послушайте, барышня, — галоўны завалодаў яе пашпартам, які перадаў яму падначалены, — нам, так же, как н вам, подобные процедуры не доставляют ннкакого удовольствпя...
— Праўда?! — з’едліва ўставіла Аксана.
—За редкнм нсключеннем, — кінуў злосны позірк на памежніка-«фетышыста». — Но это наша работа.
— Я разумею, — памякчэла Аксана.
— А вдруг там базука? — маючы на ўвазе тубус, быццам бы пажартаваў сыты памежнік.
— Ха-ха-ха, як смешна! — незадаволена чмыхнула Аксана.
— Скройся, — галоўны тройкі акінуў памежніка гнеўным позіркам, але чамусьці дзяўчына не паверыла ў яго шчырасць. Відавочна, што памежнікі забаўляліся, іх праца дазваляла падобную гульню. — Откройте все же, — настойліва звярнуўся да Аксаны.
Яна выканала тое, што ад яе патрабавалі. Памежнікі засталіся задаволенымі. Трэці з іх нешта шапнуў першаму на вуха, і ён хітнуў галавой, а затым праштэмпеляваў Аксанін пашпарт, вярнуў яго і пажадаў лёгкай дарогі.
— В этнх поездах нз Хохлянднн в каждом Baro­ne найдутся те, кто обязательно подннмут нервы, — падсумаваў памежнік-«фетышыст».
Аксана зрабіла выгляд, што не пачула. Адсталі ад яе, і дзякуй богу. Пакуль упарадкавала рэчы, злавіла на сабе ўдзячны позірк хлопца з пустым рукавом. Яна адвяла ад яго бяду. Як высветлілася потым, ён вёз даволі вялікую суму грошай усярэдзіне кніг (кнігі гэтыя быццам бы чакалі на Міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы ў Мінску). Што гэта былі за грошы і каму належалі — Аксана не ведала і не хацела ведаць. Даверлівасць маладога чалавека палохала, бо нядобра патыхала чужой тайнай, а чужыя тайны заўжды выходзілі бокам тым, хто выпадкова на іх мог напароцца. Добра, што выключылі святло, і пры-
255
256
цемкі разагналі пасажыраў па сваіх паліцах. Яшчэ сем гадзін дарогі, можна і трэба паспаць, аднак сон не ішоў, гвалтам выштурханы памежнікамі некуды ў ноч. I ўсё ж Аксана заплюшчыла вочы ў спадзеве на цуд, бо адчувала нязвычную стомленасць і нервовае перанапружанне. Пад мерны грукат колаў, што выстукваў рэчытатыў быцця, змора адкінула яе на падушкі, але цалкам забыцца не ўдалося, бо падушкі аказаліся не мяккімі і паветранымі, як вата аблокаў, а нязручнымі і танклявымі, больш падобнымі не на падушкі, а на навалачкі ад іх, пакладзеныя адна на адну. На нешматлікіх прыпынках Аксана расплюшчвала вочы, патрывожаная шорхатам і пошумам рэчаў ды крокаў тых, хто выходзіў. Вызваленыя месцы заставаліся пустымі. Рэдка на якім прыпынку вагон папаўняўся новымі пасажырамі. Нарэшце дзяўчына заснула, але перад самым Мінскам ужо, таму, раскатурханая правадніцай, няўцямна лыпала на яе чырвонымі стомленымі вачыма. Тая паведаміла, што цягнік пад’язджае да Мінска, вярнула ўзяты напачатку шляху квіток, надарваны ў кутку, параіла паціху збірацца. Аксана прыбрала пасцель і панесла выкарыстаную бялізну ў купэ правадніцы, затым чакала чаргі ў прыбіральню, каб памыць твар і пачысціць зубы. Рот увесь час шырока адкрываўся, яна не магла стрымаць пазяханне, ад чаго рабілася няёмка.
Сталіца Беларусі, як вожык з савецкага мультфільма, патанала ў тумане, які здаваўся такім густым, што яго можна было памацаць. Аксана зрабіла крок у яго, быццам у бездань. Пасля гарачыні вагона холад вуліц
быў падобны на айсберг і дрыжыкі праймалі цела. Куды ісці — невядома. Зрэшты, усе пасажыры, што сышлі з цягніка, рухаліся ў адным накірунку, і дзяўчына паспяшалася за імі. Накірунак прывёў да падземнага пераходу, збоку якога Аксана заўважыла свае імя і прозвішча на таблічцы, што трымала ў руках на ўзроўні грудзей высокая дзяўчына ў караткаватым кажушку і пухнатай шапцы.
— Гэта я, — ткнула пальчыкам у таблічку Аксана, як толькі апынулася побач з дзяўчынай. Тая радасна прывіталася і абняла госцю. Яны яшчэ крыху пастаялі, разглядаючы адна адну, затым пасунуліся ў падземны пераход. Дзяўчына прапанавала дапамагчы з чамаданам, але Аксана адмовілася ад дапамогі, бо і самой было няцяжка.
Неўзабаве апынуліся каля чорнай «Волгі», у салон якой дзяўчына прапанавала сядаць Аксане. Кіроўца падхапіў яе рэчы і паклаў у багажнік. Аксана праслізнула на задняе сядзенне, дзяўчына села no634 і загадала кіроўцу ехаць.
Патроху саграваліся. Завязалася размова, і хутка высветлілася, што дзяўчына была жонкай другога сакратара пасольства Украіны ў Беларусі па сувязях з грамадскасцю, што яна з Мінска і выпускніца БДУ, у якім вывучала ўкраінскую мову, а потым стажыравалася ў Кіеве, дзякуючы гэтаму атрымала працу ў пасольстве, дзе і пазнаёмілася з мужам. Назвалася яна Мар’янай і распавяла, што яна надзвычай шанавала ўкраінскую культуру, пра якую ведала столькі, колькі сама Аксана не ведала, хоць
257
258
і лічыла сябе даволі адукаванай, а мова Мар’яны не выклікала ніякіх сумневаў у тым, што ўсмоктаная ў душу з малаком маці. Аксана ўважліва слухала яе, аднак раз-пораз і ў акно пазірала, бо ўсё самае цікавае было там, нягледзячы на туман і амаль бесперапынны рух машыны, якая раптам спынілася ў двары трохпавярховых будынкаў, сабраных літарай «П». Мар’яна растлумачыла Аксане, што прывезла яе на ведамасную кватэру, у якой дзяўчына пажыве, пакуль будзе ў Мінску. Яны разам падняліся на другі паверх, кіроўца нёс рэчы. Мар’яна адчыніла першыя бакавыя дзверы і запрасіла Аксану ўваходзіць. Кіроўца занёс рэчы ў вітальню і адразу сышоў. Супрацоўніца пасольства таксама не затрымалася, сказала толькі, што заедзе пасля абеду, і папрасіла Аксану адпачыць, прыняць душ або ванну і ўпарадкаваць фотапрацы, якія ў другой палове дня трэба будзе падрыхтаваць да адкрыцця заўтрашняй выставы. Аксана згодна кіўнула і... засталася адна. У чужой краіне. Праўда, з дахам над галавой. Яна разулася, распранулася і прайшла ў адзіны, але вялікі пакой з высокай столлю і шырокім акном, злева ад якога падпірала сценку шыкоўная белая скураная канапа, а справа, насупраць канапы, вісеў вялізны тэлевізар. Побач з ім, гэтаксама блізка да сцяны, знаходзіліся стол, крэсла, фатэль, піяніна. Насупраць, паміж канапай і дзвярыма, — шафа-купэ. Падлога паркетная, але накрытая дываном, сцены ў фоташпалерах, на акне — герань за жоўтымі сацінавымі фіранкамі. На стале — фрукты, некалькі відаў соку,
нарэзаная гародніна з салам у адмысловых сподках, пюрэ з дзвюма катлетамі па-кіеўску ў талерцы, ад якой у столь струменілася пара, а таксама салата, яечня, некалькі чыстых шклянак. Нехта парупіўся пра сняданак, што не магло не ўсцешваць, але есці Аксане не хацелася. Яна падышла да канапы, села на яе, адкінулася спінай і з асалодай выцягнула ногі. Колькі хвілін пасядзела так, але заплюшчваліся вочы. Прагнаць дарожную санлівасць Аксана вырашыла пры дапамозе ванны, да таго ж і цела быццам бы прасіла яе аб тым самым, а пасля замацаваць перамогу кавай. Яна неахвотна паднялася з канапы і пасунулася да ваннага пакоя, у дзвярах якога на гаплічках паасобку віселі неабходныя рэчы: вялікі махрысты ручнік коўдравага колеру, вафельны ручнік і навюткі з выгляду белы шаўковы халат. Ванна зіхацела снежнай чысцінёй. Аксана закаркавала вадасцёк, уключыла ваду, адрэгулявала яе да патрэбнай кандыцыі і вярнулася ў пакой, каб распрануцца. Зняла з сябе ўсё, не баючыся прастудзіцца: у кватэры было гэтаксама горача, як і ў вагоне цягніка, якім прыехала. Басанож патэпала да вады, якая прыняла яе ў свае абдымкі з удзячнасцю каханага. Гэтая ванна дазваляла выцягнуцца ва ўвесь невялікі рост дзяўчыны, што тая і зрабіла з вялікай асалодай. Цела яе адпачывала ў воднай прасціне, вантробы, здавалася, нават замуркалі ў экстазе задавальнення. Міжволі позірк дзяўчыны зачапіўся за халат, у якім яна раптам пабачыла Лесю. Пасля знікнення апошняй кожная падобная рэч асацы-
259
260
явалася менавіта з ёй. Аксана не любіла вырабаў з шаўковых тканін, не разумела, чаму Соня дасылала іх ёй, неаднаразова казала праз скайп не дасылаць, але Леся захаплялася імі, як дзіця, і прыхапіла іх усе, калі сыходзіла. Аксане не хапала яе, нягледзячы на трэш, які Леся прынесла з сабой. Яна заплюшчыла вочы, уявіла, як Леся ўваходзіць у ванны пакой, аголеная, бачыць перад сабой на дзвярах халат, здымае і запаўзае ў яго змяёй: толькі Леся і ўмела вырабляць падобныя штукарствы. Вось яна сядае на краёк ванны, апускае руку ў ваду і гарэзліва пырскае ёю ў твар Аксаны. Затым гладзіць па галаве, гладзіць, гладзіць і... раптам цісне, уціскае ў ваду Аксану, трымае яе галаву ў абцугах сваіх рук і топіць, як кацяня. Аксана ў марным спадзеве на выратаванне размахвае нагамі і рукамі, каб злавіць хоць трохі паветра, якога катастрафічна не хапае, распырсквае ваду, якая пераліваецца з ванны на падлогу хвалямі, бачыць перад вачыма фіялетавыя кругі, бы ў калейдаскопе і захлынаецца. Леся адпускае яе з усмешкай. Шырока расплюшчанымі мёртвымі вачыма Аксана ўзіраецца ў Лесін задаволены твар.
Яна расплюшчыла вочы адначасова з гучным выдыхам, і дрыготка спалоху працяла яе стралой наскрозь: позіркам сустрэлася з позіркам Мар’яны, якая быццам навісала зверху і бессаромна разглядала чужую пекнату.