Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
— Добрага ранку, — прашаптала яму ў вочы Соня.
— Добрага ранку, — адказаў Томас.
-Тыне перадумаў? — запытальна ўзіралася яна ў яго твар, нібы ў душу, створкі якой моцна трымала ў сваіх руках.
— Ты пра што? — пачухаў патыліцу Томас з такім выглядам, быццам не зразумеў яе пытання.
— Ды ну цябе! — пакрыўдзілася Соня і адвярнулася ад яго.
Томас задаволена засмяяўся. Соня зноў павярнулася тварам да яго, перадражніла і вымавіла:
231
232
— Вельмі смешна, аж так, што абрагочашся!
— Я баяўся, каб не перадумала ты, — прызнаўся Томас.
— Я не перадумаю, — цалкам сур’ёзна заявіла Соня, — не дачакаешся. Дый з чаго б мне перадумаць? — дапытвалася.
— Ну, — працягнуў Томас, — ты страціш сваю папулярнасць, працу, незалежнасць...
— На халеру яны мне, — перапыніла яго Соня, — калі ў мяне ёсць ты!
— Ну, я ў цябе быў і раней, — запярэчыў Томас, але яму спадабаўся адказ дзяўчыны.
— Тое зусім іншае, — заўважыла Соня.
— I ты гатова кінуць усё: Нью-Ёрк, сваю запатрабаванасць — і з’ехаць...
— Так, нават да чорта на балота! Дарэчы, дзе гэта?
— Табе там, спадзяюся, спадабаецца, бо там ніколі не бывае зімы, хоць Луізіяна і не Каліфорнія.
Мужчыны не ведаюць, што жанчыны дзеля іх могуць ахвяраваць абсалютна ўсім, калі, вядома, кахаюць. Яны не прывязаныя ні да канкрэтнай мясцовасці, ні да рэчаў, дарагіх сэрцу, і з лёгкасцю забудуць, калі спатрэбіцца, сваё мінулае дзеля будучыні з каханым, у адрозненне ад мужчын. Зрэшты, і Томас, і Соня знаходзіліся ў аднолькавым становішчы, пакідаючы Нью-Ёрк. Соня без шкадавання адмовілася ад насычанай і цікавай працы гэтаксама, як і Томас, хоць іх працы пры параўнанні з’яўляліся нераўназначнымі. Дзяўчына лічыла пройдзеным этапам сваё рамяство, якое апошнім часам усё радзей задавальняла
яе і нагадвала жуйку без смаку. Яна прагнула нечага новага і задыхалася ад канвеернай аднастайнасці тых людзей, з якімі працавала, нягледзячы на іх феерверк пачуццяў, у большай ступені штучны, чым сапраўдны, бо нават у жыцці яны гралі ролі і не мелі, за рэдкім выключэннем, уласнай думкі. «Фабрыка мрой» на справе аказалася высокадысцыплінаваным войскам, што паслухмяна выконвала загады камандзіраў, і гэта лагічна, бо ў інакшым выпадку не дасягнула б ні поспеху, ні прыбытку. Адна бяда: другаснасць. Чым болей Соня разумнела, тым часцей згаджалася з самой сабой, што другаснай заставацца не жадае. Томас таксама быў на яе баку, і яе меркаванне было і яго меркаваннем. Ён хацеў пісаць і хацеў быць першым сярод пісьменнікаў, падпарадкоўвацца толькі сабе, чаго сучаснае грамадства не дазваляе, калі, вядома, ты не залежыш ад яго фінансава. Спадчына дзеда зрабіла Томаса незалежным ад грамадства, падарыла магчымасць кінуць пад ногі цэлы свет сваёй каханай, і яна прыняла яго дар з удзячнасцю і любоўю.
Батан-Руж, размешчаны на ўсходнім беразе ракі Місісіпі за 120 кіламетраў ад Новага Арлеана, куды Томас прывёз будучую жонку, спадабаўся ёй з першага позірку. «Назву горад атрымаў больш за 300 гадоў таму, калі 17 сакавіка 1699 года П’ер Ле Мойн вёў экспедыцыю ўздоўж ракі Місісіпі. Французскія даследчыкі выявілі шост з плямамі крыві жывёл, які абазначаў мяжу паміж плямёнамі індзейцаў і назвалі месца Baton-Rouge або «чырвоная палка». У1719 годзе фра-
233
234
нцузы пабудавалі форт і ўмацаваліся на тэрыторыі. На працягу наступных гадоў Батан-Руж знаходзіўся пад уладай Англіі, Іспаніі, Заходняй Фларыды, Луізіяны, Канфедэрацыі Штатаў Амерыкі, пакуль не быў далучаны да ЗША. Сталіцай штата Батан-Руж стаў у 1849 годзе», — распавядаў ён Соні. Каля іх дома новых гаспадароў сустракалі людзі, што абслугоўвалі яго, афраамерыканцы (менавіта яны складалі большую частку насельніцтва Батан-Ружа) — маладая дзяўчына ў дрэдах, што змяіліся па спіне і звісалі ніжэй таліі; пышнацелая кабета з добразычлівым тварам, абедзе ва ўніформе пакаёвак, быццам наўмысна апранутых пад стэрэатып прыхадняў з поўначы краіны; стары, але на выгляд дужы яшчэ мацак-негр у сівых кучарах і шыракаплечы, атлетычнага складу малады чалавек з дзерзкім грубаватым позіркам, які выклікаў нястрымнае захапленне, падобнае на дзіцячае, асабліва выглядам збоку, бо меў падабенства з зефірам. Абгароджаны невысокім каменным плотам з мармуровымі фігуркамі анёлаў каля брамы, трохпавярховы драўляны асабняк, у афарбоўцы якога пераважаў белы колер з ружовымі ўстаўкамі, быў пабудаваны яшчэ ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя ў віктарыянскім стылі. Меў крыты прасторны ганак з канапай, фатэлямі, крэсламі і круглым сталом, тэрасу на другім паверсе, аграмадную гасцёўню і не меншую за яе кухню на першым паверсе, багатую бібліятэку, якую Томас з часам зрабіў сваім кабінетам, пакоі для гасцей, чатыры спальні на трэцім паверсе з чатырма ваннымі пакоямі, кожная з якіх
мела сваю назву пад колер афармлення: атласная чырвоная, зялёная аксамітавая, жоўта-блакітная сонечная і чорна-белая газавая. Вузкія калідоры і шырокія лесвіцы, вытанчанага стылю драўляная мэбля зачароўвалі позірк і неаднойчы станавіліся прадметам вывучэння і даследавання. Двор перад домам, падстрыжаны да ідэальнай дасканаласці, нагадваў зялёны дыван, які нібы праразала і дзяліла напалам асфальтаваная сцежка, што вяла да ганка. За домам квітнеў шыкоўны сад, дзе ў сяброўскім ладзе раслі вінаградныя і персікавыя дрэвы, яблыні, слівы, клумбы з ружамі і кустамі дзікіх траянд. Соня, нарэшце, адчула, напэўна ўпершыню, пачуццё дому, пачуццё хатняга хараства, ніколі раней не зведанага, нечага свайго, да чаго, мабыць, імкнулася яе душа, дзе хацелася нарадзіць дзяцей, гадаваць іх і выхоўваць. Яна не хавала сваёй захопленасці домам, слугамі (падумаць толькі, у яе была ўласная чэлядзь, як у тых дваранак, якіх знішчылі ў 1917 годзе, хоць дваранкай сябе не лічыла), яе непасрэднасць зачароўвала ўсіх навокал, яна была шчасліваю і дзялілася шчасцем з астатнімі. Дом, здавалася, зараджаны энергіяй дзяўчыны, таксама свяціўся ад задавальнення і нават усміхаўся. Усмешку яго, калі прыгледзецца, можна было пабачыць уначы, асветленую ліхтарамі. Соню палюбілі хутка і прымалі за сваю, бо з кожным яна знаходзіла агульную мову, патрэбнае своечасовае слова і зацікаўленасць чалавекам, не ўяўную, дзеля прыстойнасці, а сапраўдную, душэўную і чыстую. Яе вяселле з Томасам, нешмат-
235
люднае, але гучнае, ажывіла акругу, нават кракадзілы павыпаўзалі з Місісіпі на сушу, каб таксама мець да яго дачыненне. Напалохалі, вядома, тубыльцаў, аднак свята не сапсавалі. Томас пагадзіўся з рашэннем Соні ў неабходнасці вянчання, але не ў Амерыцы, а на яе радзіме, таму праз некалькі тыдняў пасля вяселля маладзёны адправіліся ў падарожжа ва Украіну. Дзяўчына сумавала па родных, па сястры, якіх не бачыла шмат гадоў, Томас жа любіў, проста любіў усё тое, што любіла Соня, да таго ж яму таксама было цікава паглядзець на краіну, у якой нарадзілася жонка, пахадзіць па зямлі, якая яе ўзгадавала, адчуць яе нутро, характар і волю.
На што падобная цемра? На страх? А на што падобны страх? На цемру? Вышуканая таўталогія альбо замкнутае кола, у якім пачуваеш сябе вавёркай, асуджанай на бясконцы бег. А мо на салодкую вату, толькі чорнуто? Аднак цемра не салодкая, яна ўвогуле не мае смаку, а калі мае, то нагадвае сырасць, што з парай і бульканнем выходзіць з балатоў. Цемра запаўняе сабой цалкам, затыкае кожную дзірачку, кожную шчылінку, быццам вадкімі смоламі, што неўзабаве зацвярдзее — і ўсё, выхаду няма. Ты навечна яе вязень. Ды ў турме цемра не дазваляе ахвяры права на рух, нават маленькі, аблытвае нябачнай павуцінай з ног да галавы, як гіганцкі павук, і цешыцца ўладай падпарадкоўваць. Цемра — сапраўдны дыктатар, адзіны сапраўдны дыктатар, прыродны і натуральны, усе астатнія ў параўнанні з ёй пігмеі, смешныя ва ўласных недарэчных высілках падпарадкаваць сабе свет, які адносіцца да іх як да марыянетак, выкарыстоўвае ў якасці своеасаблівых прэзерватываў і знішчае з асаблівай жорсткасцю. Свет — адданы паслутач цемры — садыст-эсэсавец, шматразовы камендант
237
238
Аўшвіца ці Майданэка, ці Дахау, як каму хочацца. I ў гэтым канцлагеры чалавек нават не пясчынка, а жыццё яго танней і празрысцей за пыл, нягледзячы на тое, што кожны мае свой парадкавы нумар, які ён сам не памятае, дык чаму свет або цемра павінны яго памятаць? Аксана марыла растаць у цемры, ператварыцца ў яе часцінку, стаць часткай цемры, каб памяць пра яе знікла назаўжды, каб яна сама сябе не памятала і ніколі не ўзгадвала пра сябе. Яна клікала цемру, маліла забраць яе ў сваё лона, пазбавіць памяці і пачуццяў, што бязлітасна, несупынна і метадычна наносілі толькі боль — то бясконцымі нажавымі ўдарамі, то ядзернымі боегалоўкамі ў cappa, якое раздзіралася на шматкі, бы падушка, адно замест пер’яў у памяшканні яе цела разляталася кроў ды ва ўсе бакі тырчалі, як шкілет арматуры, парваныя сасуды. Ці пачула цемра дзяўчыну? Напэўна, так, бо тая адчувала сябе спавітай ёю, быццам чорнай шаўковай прасціной. Прынамсі, на дотык так і было. Аголенае яе цела не памылялася наконт тканіны, да якой быццам прыліпла. Больш за тое, рот яе таксама быў напоўнены запханым да самых гландаў ядвабам. Ці ўсё ж цемрай? Ці цемра наўмысна выдавала сябе за гладкую і прыемную навобмацак рэч, якою захаплялася Соня? Але ж яна не Соня! Цемра нешта наблытала, памылілася. Аксана намагалася падказаць цемры пра яе памылку, але тымі гукамі, што атрымлівалася выціснуць з сябе, — наўрад ці можна было прывабіць увагу цемры. Дый паварушыцца Аксана таксама не магла. Зрэшты, ці не ўсё адно? Цемра
пачула яе першапачатковае жаданне, зрабіла сваёй палонніцай, сваёй рабыняй, пазбавіла святла і свету. Маленне дзяўчыны не засталося незаўважаным, яна мусіла быць удзячнай цемры і быць задаволенай сваім становішчам. Болей не трэба ні пра што ні думаць, ні дбаць, ні адчуваць, ні бачыць і ні чуць. Але адкуль такі раптоўны і невыносны боль у скронях, што распаўсюджваўся з хуткасцю размнажэння клетак, выклікаў у вачах фіялетавыя сполахі, падобныя на мазаічныя фрэскі? Аксану трэсла, але не ад ліхаманкі, выструньвалася-выпроствалася цела ў анямелым здранцвенні, быццам яна з’яўлялася адной суцэльнай сутаргай. Паслабленне прыходзіла, аднак на некалькі секунд, і Аксана зноў станавілася непасрэдна самім болем, які перашкаджаў дыхаць, пазбаўляў паветра і магчымасці быць. Праз аднолькавыя інтэрвалы, матэматычна падлічаныя, боль угрызаўся ў яе маланкай, выразаў вантробы, свідраваў чэрап і смажыў мозг, быццам яечню на патэльні. Дзяўчына не паламала зубы і не адкусіла сабе язык толькі з-за запханага ў рот ядвабу. Як яна раней не здагадалася, дзеля чаго ён апынуўся ў роце? Цемра не жадала псаваць сімпатычны дзявочы твар, але не магла адмовіць сабе ў задавальненні садысцкіх прыхільнасцяў. Няўжо Аксана вечна асуджаная на гвалт?!.