Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
223
224
Яны пражьші разам паўтара года ў Нью-Ёрку, якія праляцелі, як паўтары хвіліны, ды аказаліся TaxiMi насычанымі, як цэлае стагоддзе. Соня была дужа запатрабаванай у кінасферы, хантахтавала з вельмі ўплывовымі і знакамітымі людзьмі кінабізнесу і не толькі. Аднак яе знаёмствы з магнатамі рознай прамысловасці, мясцовымі гангстэрамі і прадстаўнікамі ўраду ўражвалі і прыгняталі Томаса адначасова. Яна распавядала пра іх не задумваючыся, як пра нешта нязначнае і нявартае яго ўвагі. Томас баяўся страціць Соню, бо на іх фоне выглядаў непрыглядна, па яго ўласным меркаванні, і чакаў з ёй разрыву. Ён не сумняваўся, што дзяўчына абярэ не яго, да таго ж заўважыў раптоўнае аддаленне і халоднасць як у размовах, так і ў інтымнай блізкасці. Томас ні ў чым не абвінавачваў дзяўчыну. Хто ведае, як бы сябе паводзіў ён сам, калі б навокал з усіх бакоў — жывыя свяцілы і легенды. He дзіва, што ў яе закружылася галава ад шалёнага поспеху, да якога і Томас не быў гатовы. Інакш ён уяўляў іх з Соняй агульнае жыццё, больш спакойным, без надрыву і пастаяннай занятасці дзяўчыны. Соня таксама не разумела змены ў Томасе і злілася на яго, асабліва ў той час, калі ён знік на некалькі тыдняў без ніякага папярэджання, адно CMC адправіў праз дзень пасля зніхнення, маўляў, з’ехаў па справах. Быццам яна болыпага не заслугоўвала. Добра, што праца пазбаўляла ад панурых flyMax, і Соня забывалася ў ёй. Томас жа вымушаны быў паехаць на пахаванне дзеда — апошняга сваяха, яхі тах-сях злучаў яго з сям’ёй і роднымі мясцінамі. Яму
патэлефанаваў напярэдадні дзедаў давераны, паведаміў пра смерць старога і пра запавет, які тычыўся непасрэдна яго, Томаса. Як высветлілася, дзед меў не абы-які капітал у грашах, аблігацыях і акцыях буйнейшых карпарацый паўдзённай Амерыкі, пра што Томас і не чуў ніколі, ды капітал гэты цалкам пераходзіў у яго рукі па распараджэнні памерлага. Да таго ж ва ўласнасць Томаса пераходзіў вялікі асабняк, у якім дзед жыў апошнія гады і які знаходзіўся ў горадзе Батан-Руж. Нечаканая шчодрасць старога расчуліла Томаса да слёз, і ён не саромеўся іх ні на могілках, ні на памінках. Сваёй смерцю дзед ратаваў Томаса ад розных магчымых жыццёвых нягод і забяспечваў бязбеднае будучае на дзясяткі гадоў наперад, калі не на сотні. Томасу не цярпелася падзяліцца шчаслівай навінай з Соняй і хутчэй ажаніцца з ёй. Ён паспяшаўся вярнуцца ў Нью-Ёрк, акрылены і ўпэўнены ў сабе, як ніколі яшчэ. Але ці патрэбна гэта Соні? Ці кахае яна яго ўвогуле, разбалаваная ўвагай розных медыйных асоб? Што яна рабіла ў яго адсутнасць? Можа, ад яе і слядоў не засталося ў лофце... Дачакалася зручнага моманту і збегла па-ціхаму, шкадуючы яго. А можа, наадварот, скарысталася свабодай і прывяла ў лофт палюбоўніка якраз дзеля таго, каб Томас заспеў яе здраду. Ён адганяў паганыя думкі пра Соню прэч, бо не верыў ім ні на каліва, бо Соня не такая. Аднак голас у вушах настойваў на супрацьлеглым з пераконлівасцю фанатыка, чым сапсаваў радасць вяртання дамоў і сустрэчу з той, каго самааддана кахаў.
225
226
Томас зайшоў у бар. Як бы ні цягнула яго да Соні, але ж ён марудзіў падымацца ў лофт: прадчуваў непазбежнасць непрыемнага і аддаляў сутыкненне з ім. Лепш напіцца гарэлкі і падрыхтавацца да горшага, не такім балючым стане ўспрыманне таго, да чаго гатовым не быў. Нічога не ведаючы наперад, накручваў сам сябе адмыслова з упэўненасцю фаталіста. Ён замовіў шклянку чыстага віскі, абаперся на стойку бара. Тут жыццё віравала ў гучных галасах і агрэсіўных паводзінах прысутных. Алкаголь нязменна выціскаў з кожнай душы сапраўднае нутро чалавека, і добрым яно ніколі не было. Пад уздзеяннем алкаголю, гэтай найтаннейшай і найбязлітаснейшай сывараткі праўды, чалавек не баяўся быць сабой, няхай і на непрацяглы перыяд. Слабы і асцярожны ў паўсядзённым існаванні, сканцэнтраваны на самакантроль і прыстойныя паводзіны, чалавек на падпітку, відаць, здаваўся самому сабе Гераклам, не менш, якому мора па калена і ніхто для яго не аўтарытэт. Такім чынам, Томас вырашыў, што піць не стане, таму адсунуў віскі ўбок. Ён не зрабіў ні глытка, хоць і заплаціў за напой. Зрэшты, віскі не знік дарэмна, яго выпіў адным махам безграшовы заўсёднік, які не зводзіў вачэй з Томаса з першай хвіліны з’яўлення таго ў бары. Падобных суб’ектаў хапала паўсюль. Томас выйшаў на вуліцу і неахвотна папхнуўся да свайго дому.
Лофт сустрэў яго насцярожанай цішынёй. Ён нават падаўся Томасу кошкай, што натапырыла вушы ў прадчуванні небяспекі. Паветра білася то-
кам, рыхтык маланка. Соня напаўсядзела ў ложку і чытала кнігу. Яна не звярнула на Томаса ніякай увагі, але ён быў удзячны, што застаў яе дома і адну. Зрэшты, прысутнасць дзяўчыны ў лофце не здымала з яе падазрэння. Вось толькі ў чым? Што Томас мог прад’явіць ёй, іграючы ў маўчанку? Ён не прамовіў ані слова, пакінуў чамадан ля канапы і лёг на яе не распранаючыся. Соня гучна закрыла кнігу. Яе раздражнялі паводзіны Томаса. Яна чакала яго кожны вечар, спецыяльна прыходзіла раней з працы і гатавала на ўсялякі выпадак вячэру на дваіх. Соня кахала Томаса і не жадала з ім ніякага разрыву, але падазравала яго ў тым самым, у чым і ён падазраваў яе. Ім трэба было пагаварыць, проста пагаварыць, каб пазбавіцца непаразуменняў раз і назаўжды. Яны маўчалі, у галаве ствараючы ўласныя катастрофы і апакаліпсісы, з якіх не ведалі, як выбрацца. Ды толькі маўчанне не з’яўлялася золатам, не ў іх выпадку. I тады Соня, як больш нецярплівая альбо больш разумная, саскочыла з ложка, упэўнена падышла да канапы, на якой застыў у нерухомасці Томас, і патрабавальна вымавіла:
— Пагавары са мной!
— Што? —Томас, здавалася, сапраўды не пачуў Соніных слоў, таму паўтарыла:
— Пагавары са мной!
Томас падняўся з канапы, апынуўся побач з дзяўчынай. Яны стаялі ўсутыч, але не дакраналіся адно да аднаго.
— Што адбываецца? — патрабавала яснасці Соня.
227
228
— А што адбываецца? — цягнуў Томас час, бо не знаходзіў адказаў на пытанні, якія сам у думках колькі разоў задаваў Соні. Яна яго апярэдзіла.
— Што адбываецца з намі? — настойвала Соня. — 3 табой? Са мной? Ці ты лічыш, што ўсё добра?
— А хіба дрэнна? — выдаў раптам Томас і ўзненавідзеў сам сябе за гэта.
— Нават так?! — Соню, відавочна, агаломшыўТомасаў адказ. — Значыць, ты не бачыш ніякіх праблем?
— У мяне іх няма, — гнуў сваю лінію Томас, капаў яму стасункам з жанчынай, якую кахаў болей за ўласнае жыццё.
—Ува ўсіх ёсць, а ў цябе, значыць, няма ніякіх праблем? — учапілася за «праблемы» дзяўчына. Яна ледзьве не страціла раўнавагу і не ўпала на падлогу проста пад ногі Томасу. Яе хіснула і павяло ўбок, у вачах пацямнела. Томас хацеў падтрымаць Соню, але яна рашуча адмовілася ад яго падтрымкі. — He чапай мяне! — вочы яе, быццам слязьмі, набрынялі гневам, накіраваным, аднак, не на Томаса, а на сябе.
Томас адступіў на крок назад.
— Ды што з табой? — не пазнаваў ён у дзяўчыне тую, якую кахаў. Знешне яна, натуральна, заставалася той самай Соняй, якую ён ведаў, але ці ведаў насамрэч яе сапраўдную — ужо сумняваўся.
— Што са мной?! — міжвольны Томасаў усклік абурыў дзяўчыну, бо гэтае самае пытанне мусіла яму задаць яна. — Са мной усё добра! А вось што з табой?
— Я цябе не разумею, — вымушаны быў прызнацца Томас.
— У цябе нехта ёсць!— не вытрымала тады Соня, бо падазрэнні ў здрадзе каханага напрошваліся самі сабой. Інакшага тлумачэння яго двухтыднёвай адсутнасці яна не знаходзіла.
— Што?! — абвінавачванне Соні, кінутае ў твар Томасу, быццам пальчатка з выклікам на дуэль, балюча ўдарыла ў самае сэрца.— Я ж табе напісаў, што хаваў дзеда, — выдушыў з сябе ўсё ж, не жадаючы апраўдвацца.
— Напісаў? Ха! — парыравала Соня. — Тры словы ў CMC ты называеш — напісаў? I два тыдні, два, — падкрэсліла яна, — хаваў дзеда?!
— Узніклі справы, непарыўна звязаныя з дзедавай маёмасцю, якія я павінен быў уладкаваць, — адказаў Томас.
— Уладкаваў?
— Так.
— Цяжка было патэлефанаваць? Адказаць на мае тэлефанаванні?
— Я забыў зарадку тут.
— Зручнае апраўданне.
— Я не апраўдваюся.
— 3 кім там кахаўся, прызнавайся!..
— Ды ні з кім я не кахаўся! Гэта ты, хутчэй заўсё!..
— Я?!. — Соня ледзь не захлынулася паветрам, ад якога пацямнела ў вачах, і яна зноў пахіснулася, але ўтрымалася на нагах.
— He да мяне заляцаюцца галівудскія акцёрышкі, не ў мяне кружыцца галава ад іх сумніўных кампліментаў! — бязлітасна працягваў Томас.
229
230
— He акцёрышкі, па-першае! — працадзіла Соня. — А па-другое, каб ты ведаў, мне на іх на ўсіх напляваць, бо ніводзін з іх і аднаго твайго мезенца няварты. Ва ўсякім разе яшчэ хвіліну таму я так лічыла, бо кахала цябе.
— Кахала? — учапіўся Томас за дзеяслоў, вымаўлены дзяўчынай у мінулым часе.
— He чапляйся да слоў, — асекла яго Соня. — Я зараз жа збяру рэчы і з’еду на Манхэтэн, каб табе не замінаць.
Яна павярнулася спінай да Томаса і накіравалася да шафы. Слёзы перашкаджалі выразна бачыць усё наўкол, дзяўчына прымушала сябе не плакаць, і ёй гэта ўдалося.
— Соня! — паклікаў яе Томас, ды яна не звярнула на яго голас увагі. Ён кінуўся за ёй, развярнуў да сябе тварам, апусціўся на калені. — Соня! Я кахаю цябе! Разумееш, кахаю! Твая праца, тваё асяроддзе забівалі мяне кожную хвіліну. Хто я на фоне тых, з кім ты маеш справу штодзень? У мяне няма нікога і быць не можа!
— Праўда? — з недаверам паглядзела на яго дзяўчына.
— Вядома, праўда! — не зводзіў вачэй з Сонінага твару Томас.
— Тады дакажы, — наўмысна халодным тонам вымавіла яна, хоць гатова была зараз жа ўкленчыць побач з ім і цалаваць без перапынку.
— Выходзь за мяне, — не задумваючыся, без ваганняў выгукнуў Томас, які і хацеў толькі аднаго ўвесь час: каб Соня стала яго жонкай. Спыняла яго ад рашу-
чага кроку яе праца, ён баяўся выглядаць смешным поруч з ёй у параўнанні з зоркамі Галівуда і Брадвея, бо нічога не меў за душой і таму камплексаваў. Нечаканая, але такая патрэбная і выратавальная дзедава спадчына пахіснула шалі жыцця і лёсу, паяднаныя з Соняй, на яго карысць.
— Ты нармальны? — правяла рукой па валасах Томаса Соня. Нічога іншага сказаць у той момант яна не магла. Яшчэ некалькі секунд таму іх стасункі віселі на валаску ад гібелі, але яны кахалі адно аднаго, і каханне перамагло. Уздыхнуўшы, Соня выпрастала з-за спіны крылы, якія схавалі закаханых ад зайздрослівых чужых вачэй. Яны прачнуліся разам, адначасова. Усміхнуліся адно аднаму, наталіліся пацалункамі так, нібы падзяліліся адной на двух сакавітай спелай суніцай без зялёнага хвосціка. Сонца жоўтай пяшчотнай далоняй лашчыла Соніну шчаку, з-за чаго тая выпраменьвала водар гарачых блінцоў. Прынамсі, так падумалася Томасу.