Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
шчылінку, у якую б ён прасачыўся нотамі і акордамі дзеля служэння сапраўднаму кіно, бо толькі амерыканскае кіно і вартае ўвагі для перспектыўных і таленавітых творцаў з якой-небудзь мастацкай сферы. Соня разумела яго і запэўніла, што зробіць усё магчымае, каб патрэбныя людзі даведаліся пра невядомага кампазітара і з невядомага ператварылі ў славутага. He па чутках яна ведала, што ў галівудскую кінаіндустрыю проста так, з вуліцы, патрапіць было нерэальна. Самародкаў, якія не маюць за спінай нічога, акрамя таленту, налічвалася не болып за пяць адсоткаў. Месцы за кінапірагом былі размеркаваны на сто гадоў наперад мільярдэрамі, мільянерамі, рознымі нафтавымі, газавымі і іншымі магнатамі дзеля сваіх дзяцей, сваякоў, каханкаў, асабліва калі справа тычылася акторскай індустрыі. «Амерыканская мара», паводле якой кожны грамадзянін ЗША мог дасягнуць неверагоднага поспеху ў абсалютна любой галіне прафесійнай дзейнасці, марай і засталася або казкай пра шэрага бычка, у каго які густ. Соніна гісторыя — шчаслівы выпадак, нельга на яе раўняцца і лічыць, што гэта так лёгка, тым больш што яна ўсяго толькі стыліст-візажыст, да таго ж родам з краіны, пра якую ніколі не чулі ў жыцці мільёны жыхароў Захаду. Тым не менш Фрыдрых спадзяваўся на Соню, магчыма, як Гітлер на Трэці Рэйх. Хаця Трэці Рэйх скончыў даволі сумна сваё існаванне, Фрыдрых усё ж не губляў надзеі на поспех. Соня таксама чамусьці не сумнявалася ў гэтым. Яна чула, як грае Фрыдрых чужую музыку, уласную, напэўна, выканае з яшчэ большым імпэтам.
203
204
Томас ледзьве дачакаўся сыходу немцаў. Ён не зводзіў з Соні вачэй. Яна здавалася яму неверагодна арганічнай і нічым не вылучалася ад тых жа немцаў, то бок чужаземкай яе цяжка было назваць. He сумняваўся Томас і ў тым, што гэтаксама лёгка дзяўчына ператворыцца ў амерыканку, францужанку, брытанку ды ў каго заўгодна. Яе мульцяшны голас зачароўваў, кожны гук выклікаў мурашкі па скуры. На якой бы мове Соня ні загаварыла, акцэнт яе нагадваў амерыканскі, прычым Поўдня Амерыкі. Томас так выразна чуў яго таму, што сам паходзіў з Поўдня, а менавіта з радзімы Уільяма Фолкнера. Магчыма, ён чуў тое, што хацеў чуць, цалкам магчыма. Аднак Соніна вымаўленне горшым ад гэтага не станавілася. Ён п’янеў ад яе голасу, як ад віскі, і з кожнай хвілінай адчуваў непарыўную повязь з ёю ды ўсведамленне таго, што Соню і чакаў усё сваё жыццё. Так, ён меў каханак і нават даволі працяглыя адносіны з адной брадвейскай танцоркай, якая прыехала заваёўваць свет з Тэхасу, але ранейшыя адносіны і пачуцці ў параўнанні з тым, што ён адчуваў да Соні, як неба і зямля. I гэта неверагодна, бо... колькі часу ён ведаў Соню? Дзве-тры-чатыры гадзіны? Сур’ёзна? А здавалася, што яны заўжды былі разам, тысячагоддзі, яшчэ да нашай эры перапляліся іх пуцявіны ці нават пупавіны. Як ён жыў без яе ўвесь той час, калі яе не было побач? Жыццё, хутчэй за ўсё, падавалася сном. Соня з’явілася і разбудзіла яго, а таму нельга дазволіць сабе зноў заснуць ні ў якім разе, тым болып страціць яе. Ён бачыў па вачах дзяўчыны, ва ўсякім
разе прымусіў паверыць сябе ў тое, што і яна не хоча расставацца з ім, што і яна чакала яго, менавіта яго і больш нікога, інакш навошта тады так калоціцца сэрца і дрыжаць пальцы ў яго руках, яе пальцы, а шчокі гараць, бы кумачы падчас рэвалюцыі 1917 года ў Расіі над галовамі бальшавікоў, і водбліскі кумачоў адлюстроўваюцца ў яе зрэнках, як у люстэрках, гатовых разбіцца ад адчаю, аднак не разаб’юцца, бо адчайвацца дзяўчыне Томас не дазволіць. Яна — яго дзяўчынка з далёкай незразумелай і невядомай яму Украіны, але яго. I нічога дзіўнага Томас не пабачыў у тым, што сустрэўся ён з ёю ў Нямеччыне. Свет такі малы насамрэч, калі прыцягвае палоўкі адна да адной менавіта ў тым месцы і тады, калі адчувае найбольшую патрэбу ў еднасці роднасных душаў і сэрцаў.
— Ты ж нікуды не знікнеш? — запытаў Томас Соню. Дзяўчына неяк дзіўна, як яму падалося, паглядзела на яго.
— Куды мне знікаць? — пытаннем на пытанне адказала, а потым накруціла пасму сваіх валасоў на палец і дадала: — Я ж не сняжынка і не прывід. Хутчэй знікнеш ты, — быццам абвінаваціла.
— Як? — не зразумеў Томас.
— З’едзеш у сваю Амерыку — і памінай як звалі, — патлумачыла Соня.
— He! — запярэчыў той. — Ніколі!
— Што не? — сумна ўсміхнулася дзяўчына. — Хіба не з’едзеш? He смяшы.
— Паехалі са мной, — вырвалася тады з вуснаў Томаса.
205
206
— Я не магу, — паціснула плячыма Соня.
— Чаму?
— Неэтычнае пытанне, — дакорліва памахала ўказальным пальчыкам перад носам Томаса. — У мяне праца.
— Працаваць можна і там, — заўважыў Томас.
— Можна, — не адмаўляла Соня.
— Як ты не разумееш!.. — Томас не стрымаўся, схапіў дзяўчыну аберуч і прыціснуў да сябе. Яна задыхалася ў яго мядзведжых абдымках, але не вырывалася, дыхала праз раз, удыхала яго пах, наталяла сябе гэтым пахам бы ў прадчуванні доўгай ростані, калі не канчатковай, назаўжды. А ён цалаваў яе валасы і лашчыў аб іх твар. — Як ты не разумееш!.. — паўтарыў у адчаі, падхапіў на рукі, аднак не асмеліўся скіраваць да ложка і авалодаць ёю зараз жа, хоць жаданне адчуваў нясцерпнае, і цяжка апусціўся ў фатэль каля акна, жалюзі, не выпускаючы дзяўчыну з рук. Яна, у сваю чаргу, апляла рукамі шыю Томаса і засталася сядзець у яго на каленях. Тварам у твар. Іх перарывістае дыханне, здавалася, дапаўняла адно аднаго, перапляталася, вязала вузлы бясконцасці...
— Што я не разумею? — шэптам запытала Соня, хоць цудоўна ўсё разумела, але жадала пачуць тое ўголас.
— Я не магу без цябе, — выдыхнуў Томас. Вочы яго і вусны яго знаходзіліся ў небяспечнай блізкасці ад вуснаў і вачэй дзяўчыны. Іх падзялялі толькі подыхі. — Гэта дзіка гучыць, згодзен, — працягваў ён, бо мусіў, калі хацеў нечага большага ад Соні, якая ўсё
адно згадзілася б на што-небудзь, — але ты тая самая мая, чуеш, а я той самы твой! Ніякія лагічныя тлумачэнні маіх пачуццяў да цябе не складаюцца ў адну прамую, і словамі іх не выказаць. Калі існуе каханне з першага позірку, то гэта яно самае і ёсць. Ты не можаш належаць нікому іншаму, акрамя мяне, як і я не магу належаць нікому іншаму, акрамя цябе. Мы павінны быць разам. Паўсюль. I да скону. Як бы пафасна не прагучала...
— Я згодна, — на выдыху мовіла Соня, — я тая самая твая, а ты той самы мой. Я чакала цябе. I няхай гэта вар’яцтва...
Томас пацалункам перапыніў яе. Вусны дзяўчыны з удзячнасцю аблашчылі яго вусны. Яна шаптала, каб ён цалаваў яе і не спыняўся, бо кожны яго пацалунак адчуваўся ёю як лыжачка гарачага шакаладу — упадабанага напою. Ад тых пацалункаў кружылася не толькі галава, але ўсё навокал, а зямля ці падлога трушчылася пад нагамі, рыхтык печыва, і засмоктвала ў сябе, бы зыбучыя пяскі.
Іх блізкасць была прадчувальнай адразу. Яна, блізкасць, ніколі не памылялася, абіраючы прэтэндэнтаў на сапраўдныя стасункі. У якісьці момант Соня пабачыла няясны прывід Тараса над сабой. Шырока расплюшчанымі вачыма яна пазірала ў столь, з-пад якой ёй усміхаўся хлопец, падміргваў адным вокам і трымаў руку з паднятым уверх вялікім пальцам. Потым ён павярнуўся спінаю, азірнуўся і памахаў на развітанне рукой. Соня вымавіла «дзякую». Томас прыняў падзяку на свой адрас, дзяўчына не перако-
207
208
нвала яго у адваротным, аднак пра крылы распавяла, як і пра шнары пад лапаткамі. Томас цалаваў тыя шнары, ніколькі не здзіўлены прызнаннем дзяўчыны і наяўнасцю шнараў, вывучаў яе цела, як мапу скарбаў, бо Соня сапраўды стала для яго скарбам, які ён мусіў аберагаць ад згрызот і бядот свету. Зрэшты, яго аграмаднаму каханню тое было няцяжка.
Яна забылася пра ўсё ў абдымках каханага. Каханага? Так, нягледзячы ні на што, усё ж такі каханага. Яна заслужыла яго, дачакалася, і асэнсаванне гэтага соладка казытала ў грудзях і ў паднябенні. Адчуванне нечуванай раней узнёсласці клікала крылы за яе спінай распасцерціся цалкам і засланіць упэўненымі ўзмахамі сонца, абарончым шчытом застыць і адбіваць напады помслівага жыцця, якое так ненавідзіць праявы шчасця і намагаецца знішчыць іх любымі сродкамі, не звяртаючы ўвагі на супраціў сумлення, якога, зрэшты, у яго няма. Але Соня давярала ім, сваім крылам, як і пачуццям, у якіх плавала, быццам у моры, і не баялася стаміцца і патануць. Томас спаў. Ляжаў на спіне з заплюшчанымі вачыма, грудзіна яго размерана ўздымалася і ападала з кожным выдыхам і ўдыхам. Соня ляжала галавой на грудзях Томаса. Дыханне яго і стварала ілюзію мора, калыванне хваляў, у якіх дзяўчына бачыла сябе — шчаслівую і каханую. Напэўна, яна б спазнілася на працу, калі б ілюзію не парушыў Фрыдрых. Ён пазваніў у дзверы і на тэлефон, прынёс дыск з музыкай. Соня не сердавала на яго, наадварот, падзякавала, бо сама, па ўласным жаданні, наўрад ці адарвалася ад Томаса. Ён не хацеў яе нікуды
адпускаць, не разумеў, навошта ім расставацца, калі ім так добра разам. Аднак рэчаіснасць мела свае законы і правілы, якім чалавек мусіў падпарадкавацца і выконваць іх, бо непаслушэнства ім заўсёды выходзіла бокам. Да таго ж Томасу таксама належала адпрацоўваць аплачаную камандзіроўку і пісаць артыкул.
Праца ратавала Соню, канцэнтравала яе, збірала да купы, нібы канструктар, які Томас у яе кватэры, куды ён пераехаў з гатэля, разбіраў на маленькія часткі. Яна адчувала сябе трансформерам, аднак ёй гэта падабалася, як і той факт, што менавіта яе настойлівасць падштурхнула Томаса адмовіцца ад гатэля і жыць з ёй. Дзяўчына не жадала дзяліць каханага з часам і аддегласцю. Пасля працы яна спяшалася дамоў, каб атрымліваць асалоду ад Томаса, як ад торта «Птушынае малако», які любіла ў дзяцінстве, але якога заўжды не хапала, каб здаволіцца ім напоўніцу (каштаваў торцік немалыя грошы і з’яўляўся ў кулінарыі гады ў рады). Яна так прагнула, каб Томас быў побач, і страціць яго, як ужо страціла аднойчы Тараса, не магла, бо ў інакшым выпадку, ведала дакладна, памрэ. Томас таксама пакутаваў. Побач з Соняй, вядома, — не, але калі заставаўся адзін, то час цягнуўся невыносна доўга і — парадокс — адначасова хутка набліжаў тэрмін яго вяртання ў Нью-Ёрк. Застацца ў Берліне ён не меў права больш за вызначаны яму час, бо меў прафесійныя і не толькі абавязацельствы перад «Нью-Ёрк Таймс», да таго ж не хацеў губляць працу, якая на дарозе не валялася, дый мовы ён не ведаў, каб застацца ў Нямеччыне. Соня разумела