Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
белыя чэпчык, гольфы і сандалеты, якія Назар літасціва дазволіў пакінуць у спакоі.
— Задаволены? — буркнула Аксана.
У адказ муж загадаў ёй апусціцца на калені і паўзці да яго, як у адным з фільмаў Кім Бэйсінгер паўзла да Мікі Рурка.
— Прыпыні, — спыніла яго Аксана, — у мяне няма настрою выконваць твае вычварныя жаданні!
I тады ён ударыў яе. Наводмаш і па твары.
— Я сказаў: стала на калені і папаўзла! — працэдзіў Назар проста ёй у вочы і адышоў у перадпакой, каб нацешыцца відовішчам. Ён не сумняваўся, што Аксана пачула яго і паслухаецца.
Дзяўчына зразумела тады, што недарэмна марудзіла з вяселлем, што памылялася ў Назары, падсвядома адчувала яго чорнае нутро і дарэмна даравала яму. Яна выйшла за яго, псіхануўшы, назло сабе і свету, вось і атрымлівала. Кожнае рашэнне мае наступствы. Назарава каханне (а ці каханне?) нагадвала тыранію, абароненую законам. Падпарадкаваць сабе менавіта Аксану было яго галоўным жаданнем. А на яе твары, на лобе, быццам выпаленымі літарамі, было напісана АХВЯРА. I таму яна паўзла, марудна, запаволена выгінаючы спіну, туды, куды загадаў ёй паўзці Назар. I таму яна дазволіла таўкці сябе, як курыца — пеўню. Скардзіцца не было каму. Назар — яе законны муж, яна законная жонка Назара. Кола замкнулася. Вінаватая ва ўсім сама. I пачварны секс толькі пачатак.
138
7
Дзівосная рэч — крылы. Яны альбо ёсць ад нараджэння, альбо няма ў прынцыпе, і ніякімі высілкамі, кшталту ўкрасці, прыдбаць, пазычыць, адабраць гвалтам, іх не займець. Нярэдка шчаслівыя ўладальнікі крылаў нават не здагадваюцца, што маюць іх, і пражываюць жыццё ў сляпым няведанні. Магчыма, крылы ў падобных выпадках самі не асабліва хочуць адкрывацца свету і выконваюць функцыю анёла-ахоўніка, нябачнага, але адданага падапечнаму. Тыя ж, хто ведаюць пра крылы ў сябе за спінай, могуць дасягнуць незвычайных вышынь на тым полі дзейнасці, якое абралі дзеля самавыяўлення або ўдасканальвання ўласных здольнасцяў. На жаль, не заўсёды крылы адорваюць вартых анёльскай апекі і служаць нядобрым справам гэтак жа спраўна, як і добрым. Тым не менш ніколі не каюцца. Яны не ў стане ўплываць на характар чалавека, бо не чароўныя ж палачкі, што адным узмахам ператвараюць нягодніка ў прынца. Крылы нагадваюць наркотык дзейнасці, які актывізуе ўпэўненасць у заўтрашнім дні, падвышае самасць і падштурхоўваюць да рашучасці і смеласці. Менаві-
та крылы перанеслі Соню з аднаго свету ў іншы. Яны спалі разам з ёй недзе ўнутры пад скурай, стаіўшыся ў костках хрыбта і харчуючыся спінным мозгам, як шашаль кніжнымі паліцамі, аднак з тым адрозненнем, што не шкодзілі агульнаму здароўю дзяўчыны. I прачнуліся ў той самы момант, калі Соня выявіла ў сабе талент візажыста. Лічы — з ніадкуль, бо раней нічога падобнага яе не цікавіла, а дакранацца да чужых галоў і валасоў дзяўчына ўвогуле гідзілася. Аднак ніадкуль нічога не бярэцца і не можа проста так узнікнуць. Талент дзяўчыны і быў яе крыламі, якія паступова вырасталі (асабліва па начах Соня нават адчувала дзікі боль пад лапаткамі), каб неўзабаве выпрастацца ва ўсёй сваёй прыгажосці. Аднойчы на світанку, у кватэры на Каперніка, дзе Соня жыла ўжо без сястры, яна іх убачыла наяве. Дзяўчына не памятала, ці сон гэта быў, ці трызненне, але памятала да драбніц крылы і сябе, застыглую ў паветры паміж столлю і ложкам. Яна дакранулася да іх рукамі, адчула пальцамі перапончатасць і жорсткаць храшчоў, а яшчэ пяшчотнае на дотык апярэнне. У ванным пакоі, пасля ранішняга душу, праз люстэрка заўважыла два свежыя шнары пад лапаткамі. Ад убачанага ледзь не страціла прытомнасць і ледзьве не пабіла галаву аб край ванны. Але супакоілася, сабралася, прагнала насланнё і ўзгадала пра крылы. Соня іх нават адчула, нават паварушыла імі, каб упэўніцца, што яны жывыя. Карцінка падалася надзіва сапраўднай і ў той жа час па-вар’яцку шалёнай, здатнай разбурыць ушчэнт і без таго пакрамсаную на шматкі псіхіку дзяўчыны,
139
140
з такой цяжкасцю сабраную ў львоўскай клініцы татавым братам. Ён, здавалася, прышываў тыя кавалкі нябачнымі ніткамі адзін да аднаго, як той доктар з дзіцячай казкі — пашкоджанае крыло птушаняці. Зноў крыло?! Соня размахнулася рукой, каб пабіць люстэрка, якое, быццам тэлевізар, паказвала яе крылы, але здаровы розум (а ці здаровы?) утрымаў ад бязглуздага ўчынку. Замест гэтага дзяўчына проста перавесіла люстэрка. Тое ж самае зрабіла з астатнімі па ўсёй кватэры, якую ёй знялі працадаўцы. Соню не палохалі крылы. Яна баялася вяртання захворвання, што муціравала з параўнальна бяспечнага ў небяспечную псіхалагічную залежнасць ад другога, a то і трэцяга «я». Соня не сумнявалася ва ўзнікненні ўнутры яе іншай асобы, менавіта таму і з’явіліся крылы. Аднак іншыя Соні, ці як іх там звалі, ёй былі абыякавыя. Зрэшты, яна справіцца. He ўпершыню ёй пераадольваць цяжкасці.
Соня выйшла на вуліцу вячэрняга Берліна. Міжволі ўявіла сябе ў адным з раманаў Рэмарка. Яна не любіла чытаць сур’ёзныя творы, з глыбокім падтэкстам і высокай мараллю, але кнігі нямецкага аўтара надзіва лёгка зайшлі ў яе свядомасць, тым болып што жыла на Унтэр-дэн-Ліндэн. Згадка пра Рэмарка прывяла Соню на Бебелыілац да мемарыялу Міхі Ульмана — Помніку спаленым кнігам — глыбокай яме пад шклом пасярод брукаванкі, адкуль свяціўся электрычным святлом белы пакой з пустымі кніжнымі паліцамі. На гэтым месцы эсэсаўцы пад урачыстую музыку спалілі больш за дваццаць тысяч кніг, у тым
ліку і Рэмарка. Кім трэба быць, каб паліць кнігі лепшых прадстаўнікоў сусветнай літаратуры, выдаючы іх за хворае трызненне дэгенератаў і імбецылаў? Па аповедах Аксаны Соня ведала тое-сёе пра пісьменнікаў, чые творы Гітлер і гітлераўскі рэжым запісалі ў макулатуру і вечнае забыццё. Рэмарка, відаць, нацысты ненавідзелі болей за астатніх, шантажавалі сястрой, якую схапіла гестапа і кінула ў канцлагер толькі за тое, што Рэмарк быў яе братам. Ёй пагражалі тым, што калі брат не прадстане перад справядлівым судом нямецкага народа за панапісаныя ім пасквілі супраць вялікай арыйскай нацыі, то ёй не жыць. Сястру Рэмарка забілі з асаблівай жорсткасцю. Яе ўсё адно б забілі, нават калі б брат кінуўся ратаваць яе. Іх абодвух бы знішчылі паказальна і прылюдна, як злосных ворагаў Рэйху, і натоўп задаволена б скандаваў пра іх віну ды патрабаваў яшчэ большай крыві. У Савецкім Саюзе тым часам адбывалася тое самае. Пад задаволеныя воклічы натоўпу знішчаліся кнігі, людзі, сем’і, нават народы. У адрозненне ад рускіх немцы прызналі віну перад чалавецтвам, рускія ж ніколі не прызнавалі за сабой аніякай віны ні ў чым і ніколі ды абвінавачвалі ва ўсім іншых. Спачатку ім Амерыка перашкаджала жыць і развівацца, хоць на самай справе пасля Другой сусветнай вайны менавіта лепшыя вучоныя, архітэктары, інжынеры і будаўнікі ЗША дапамагалі аднаўленню разбураных гарадоў і прадпрыемстваў Савецкага Саюза. Затым меншыя краіны, пакуль не ўзнік моўны канфлікт ва Украіне, і рускія распачалі вайну супраць украінцаў, назваў-
141
142
шы фашыстамі ўжо іх. У рускіх усе фашысты, хто не жадае падпарадкавацца ім і адстойвае права на незалежнасць. Яны называюць свае дзеянні вызваленчай барацьбой і адстойваюць межы Радзімы. Але пры чым тая Радзіма і з якога боку — ніколі не тлумачаць. Соня не любіла палітыку, войны, тым больш развагі пра іх. Гэта помнік спаленым кнігам паўплываў на думкі, з’яўленне якіх зусім не радавала і не ўздымала настрой. Навошта ўвогуле яна памкнулася на Бебельплац сярод ночы? Баялася адна заставацца ў кватэры? Але і на Бебельплац яна таксама адна. Чалавек заўсёды адзін, нават у шматтысячным натоўпе. Нікому да яго няма ніякай справы... Зноў змрок. Трэба вяртацца дамоў, у чатыры сцяны, пад іх абарону, схавацца пад іх крылы, як пад крылы Маліфісенты, забыцца на ўласныя крылы, накрыцца з галавой коўдрай і лашчыць сябе, бо болей няма каму, а так хочацца асалоды не ад працы, а звычайнага чалавечага цяпла побач. Зрэшты, у тым, што адна, Соня вінаваціла толькі сябе, выключна сябе. Колькіх ужо яна адштурхнула, знарок пакрыўдзіла, каб іншым разам у іх нават думкі не ўзнікла проста наблізіцца да яе! Яна патанала ў працы, нічога, акрамя працы, яе не цікавіла і не хвалявала. Магчымыя стасункі аспрэчвала, бо перад вачыма заўжды паўставаў вобраз Тараса, і ў яго позірку Соня бачыла асуджэнне і нават папрок. Ён не адпускаў яе, не хацеў адпускаць, не хацеў дзяліць яе ні з кім, як і разумець таго, што больш яго не было, а яна жывая. Вось менавіта так — жывая! Напэўна, ён хацеў, каб яна рушыла сле-
дам за ім, да яго, у змрок, у які патрапіў сам, няхай і выпадкова, няхай... I яна не здрадзіла яму, шчыра і паслядоўна забівала сябе дзеля яго капрызу. Так, менавіта капрызу, юначага максімалізму і рамантычнага флёру першага кахання. Аднак неўзабаве зразумела ці адчула, што ніводзін чалавек няварты падобнай ахвяры. Магчыма, Тарас таксама адчуваў гэта, таму і не адпускаў, магчыма, і крылы — яго рук справа. А можа, напіцца? Можа, калі яна будзе п’янаю, Тарас адступіцца, бо пабачыць яе, непрыгожую і агідную? Мужчыны заўжды напіваюцца, калі ім дрэнна. На жаль, Соня не піла. Зрэшты, ніколі не позна пачынаць. Усё бывае аднойчы ўпершыню. А раптам стане лягчэй? Героі Рэмарка таксама напіваліся, нават жанчыны. Усё адно заўтра ў яе выхадны. I Соня рашуча накіравалася да бліжэйшай карчмы, якая насамрэч была барам з піяніна, агароджаным пляцоўкай на падушках пасярэдзіне. Клавішы перабіраў доўгімі худымі пальцамі вузкай рукі хударлявы малады чалавек. Доўгія хвалістыя валасы падалі на яго твар і закрывалі ад прысутных. Ён граў нешта з «Металікі», але музыку ніхто не слухаў. Нешматлікія наведвальнікі хаваліся па цёмных кутах і без таго не дужа асветленага памяшкання і вырашалі ўласныя праблемы з дапамогай алкаголю; музыка ім толькі перашкаджала. Тым не менш мелодыя гучала, ціхая, хоць і выразная, лунала па-над столлю і, відаць, бянтэжылася, не магла расправіць крылы, каб паказаць магутнасць сваю напоўніцу. Яе было шкада, аднак музыкант, на першы погляд, ніколькі
143
144
не думаў пра лёс музыкі, якую граў. Твар яго немагчыма было разгледзець. Соню пацягнула спачатку да піяніста: ёй карцела зазірнуць у яго вочы. Проста зазірнуць у вочы, каб зразумець, што прымусіла яго выконваць менавіта «Металіку», а не Моцарта альбо Бетховена, напрыклад. Аднак спыніла сябе, бо не за тым прыйшла. Верагодней за ўсё, музыкант іграў штоноч адзін і той жа зацверджаны з уласнікам бара рэпертуар, і нічога дзіўнага ў тым не было. Яна падышла да стойкі бара, узабралася на досыць высокае крэсла з дужа мяккай сядушкай і чамусьці па-руску звярнулася да бармена, якім аказалася дзяўчына ў бандане з безліччу татуіровак на аголеных руках і шыі ды пірсінгам у бровах, носе, губах і вушах: