Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
129
130
і без жаніха і нявесты. Яна і тата Аксаны праводзілі дзяцей да аўто, пажадалі добрай ночы і развіталіся да заўтра.
Назар адразу пачаў лезці да Аксаны, але яму перашкаджала доўгая сукенка на ёй, якую ён не адважыўся падраць, і мусіў адчапіцца. Магчыма, яшчэ і халоднасць Аксаны астудзіла яго запал. Дзяўчына абыякава сядзела злева ад мужа, адкінуўшы стомленую галаву назад. Вяселле яе змардавала. Усё, чаго яна жадала, — гэта давалачыся да ложка, распрануцца і заснуць. Наўрад ці таго ж самага хацеў Назар, але Аксане было ўсё роўна на тое, чаго той хацеў. Яна і так зрабіла яму вялікую ласку: згадзілася стаць яго жонкай.
— Чаму ты такая жорсткая? — ледзь не на вуха дзяўчыне пракрычаў Назар.
— He крычы! — асадзіла яго Аксана і незадаволена скрывілася.
— He, я буду крычаць! — не супакойваўся той. Спакойны тон жонкі імгненна раз’юшыў яго.
— Прыпыні істэрыку! — адвесіла яму поўху Аксана. Наступствы яе не палохалі. Яна нават не міргнула, калі ён занёс над ёй руку для ўдару. У той жа момант лімузін спыніўся. Кіроўца выйшаў з салона і адчыніў дзверы аўто з боку Аксаны, працягнуў ёй руку, каб дапамагчы выйсці. Тая падзякавала і выйшла з машыны. Назар паспяшаўся следам за ёй і незнарок наступіў на падол сукенкі. Лёгкая тканіна з шэрым адбіткам узораў падэшвы чаравіка на белым парвалася ў некалькіх месцах. Аксана
азірнулася на мужа гнеўна, але ён зрабіў выгляд, што ні пры чым.
Яны падняліся на другі паверх, зайшлі ў агульны калідор, дзе каля акна пукаціўся мэблевы куток — два скураныя падзёртыя фатэлі і часопісны столік з неахайна раскіданымі паштоўкамі. На шырокім падваконні цягнуліся ўверх да столі з вазонаў расліны і кветкі. Калідор нагадваў літару «г», і кватэры пачыналіся за паваротам. У крыле іх налічвалася шэсць. Кватэра Аксаны і Назара апынулася апошняй па ліку. Назар адчыніў дзверы, прапусціў жонку наперад, зайшоў следам у перадпакой і ўключыў святло. Злева ад перадпакоя месціліся дзве спальні, проста насупраць уваходных дзвярэй раскінулася арка гасцёўні, справа ад перадпакоя — дзверы ў прыбіральню і ў ванны пакой, за якімі ў нямым маўчанні застыла даволі прасторная кухня. Толькі падлога перадпакоя заставалася голай у адрозненне ад астатніх пакояў, нават у прыбіральні ляжала посцілка. Усе дзверы пакояў былі драўляныя, з выразанымі пасярэдзіне геаметрычнымі зашклёнымі фігурамі, і з замкамі ў ручках ды шпінгалетамі. Мэбля гасцёўні ўключала ў сябе шырокую скураную белую канапу, такія ж фатэлі паабапал, шафу-сценку насупраць з вялікім тэлевізарам пасярэдзіне, у куце круглы стол і некалькі крэслаў. У адной спальні — велізарны ложак, люстраная шафа-купэ, камода, касметычны куток з ружовай банкеткай. У другой — тахта, драўляныя пустыя паліцы, шафа-купэ. На падлозе паўсюль мяккія дываны, на вокнах — блакітныя шаўковыя шторы, за
131
132
імі цюлевыя фіранкі. Балкон-лоджыя цягнуўся ад гасцёўні да кухні і меў два выхады: з гасцёўні і з кухні. Тата вельмі пастараўся, каб дачка адчувала сябе на новым месцы камфортна. Нават што-нішто з асабістых яе рэчаў упарадкаваў у шафе і на століку для касметыкі.
Зразумела, і Аксана, і Назар разуліся, усунулі ногі ў тэпці, усхваляваныя аглядам уласнага жытла, перайшлі на кухню, дзе Назар адразу палез у лядоўню, спадзеючыся знайсці там што-небудзь з напояў. Пачуццё яго не падманула. Ён перанёс з лядоўні на стол шампанскае, пляшку каньяку, гронку бананаў, на сподку нарэзаныя кавалкі вянддіны і сыр. Чаркі ў нецярплівым чаканні маркоціліся на стале.
— Трэба адзначыць! — рашуча заявіў Назар. — Ты ж не супраць, — канстатаваў без магчымасці запярэчыць. — Што будзеш піць?
Аксана пагадзілася на шампанскае, а Назар наліў сабе каньяку.
Яны выпілі спачатку за татаў падарунак, потым за падарунак Назаравай маці, затым за шыкоўнае будучае, затым... затым... затым... Аксане стала так добра, што яна сама пацягнулася да Назара, да яго вуснаў і абдымкаў. Ёй хацелася быць каханай, шчаслівай і жаданай. Пры ўсім тым патрабавала ад мужа грубасці, нават жорсткасці, не шкадаваць яе і не рэагаваць на слёзы ці просьбы быць пяшчотнейшым. Аксана ўсё яшчэ псіхалагічна залежала ад гвалту. Секс атаясамліваўся з гвалтам на падсвядомым узроўні, і толькі ў вычварнай форме задавальняў яе. Нават пакаранне,
якое падрыхтаваў Назар ёй у Львове, на самай справе спадабалася!!! Зразумела, пра тое Аксана ніколі не прызнаецца мужу, але саму сябе не падманеш. Яна кайфавала, спавітая па руках і нагах, атрымлівала асалоду ад стану ахвяры. Сцэны сексуальнага гвалту ў кіно міжволі прыцягвалі яе ўвагу, яна застывала ў нерухомасці і адчувала ні з чым не параўнальнае жаданне апынуцца на месцы актрыс з тых фільмаў. Але Назар, на думку Аксаны, не дужа стараўся, каб ёй дагадзіць. Ён вось-вось справіць патрэбу, дбаючы толькі пра сябе, зрэшты, як і заўжды, адваліцца ад яе, рыхтык кароста, адвернецца і засапе самазадаволеным самцом. He на тую натрапіў, даражэнькі мужанёк! Жаніўся — значыць будзеш адпрацоўваць па поўнай праграме! Аксана злаўчылася, спіхнула Назара з сябе і адмыслова пацэліла яму абедзвюма нагамі ніжэй жывата. Назара адкінула да акна, да таго ж ён выцяў плячо аб батарэю. Вочы яго набрынялі гневам, быццам у вампіра ў прадчуванні жаданай ахвяры. Аксана борзда саскочыла з ложка. Няхай пабегае за ёй, няхай ператворыцца ў паляўнічага.
— Што, хлопчыку бо-бо? — здзекліва пакпіла Аксана з мужа, гатовая да ўцёкаў.
— Ды я... Ды ты... Ды я цябе... — не мог саўладаць Назар з болем і шокам ад болю, старанна ўсё ж праганяючы слёзы, якія па-здрадніцку каціліся з вачэй буйнымі кроплямі.
— Што, і мову адняло? — кпіла з яго далей Аксана. — Глядзі, нават слёзкі закапалі... Адно не наплач тут лужыны...
133
134
Яна не дагаварыла, бо Назар кінуўся на яе, бы каршук на здабычу. Дзяўчына завішчала і стрымгалоў выбегла з пакоя на кухню, адтуль трапіла ў лоджыю, з лоджыі — у гасцёўню і проста ў лапы Назара, які не дагнаў яе на кухні, але вылічыў, дзе верагодней за ўсё зловіць нягодніцу, і затаіўся ў гасцёўні. Яны паваліліся на канапу, з якой зляцелі на падлогу. Аксана ляжала жыватом уніз, Назар накрыў дзяўчыну сабой зверху.
...Ён меў намер пакараць дзяўчыну, як у Львове, але перадумаў. Да таго ж раптоўна навалілася стома. Аксана, крыху расчараваная, але і задаволеная, адправіла яго ў спальню. Назар не паклікаў яе з сабой і не здзівіўся, што яна засталася ў гасцёўні. Ён атрымаў належнае і проста на хаду засынаў. Каньяк, магчыма, быў лішнім. Без яго хлопца хапіла б на большае. Зрэшты, у іх з Аксанай цэлае жыццё наперадзе, яшчэ паспее.
Назар заснуў. Выцягнуўся ва ўвесь рост, смешна задраўшы падбародак. Аксана клапатліва, як сапраўдная гаспадыня дома, паправіла коўдру, пасядзела колькі хвілін побач, быццам перад дзіцем, якому толькі што прачытала казку. На імгненне ўявіла сябе мамай, якая сапраўды перад сном чытае казку сыну або дачцэ, але хутка прагнала насланнё. Ніякіх дзяцей! Ва ўсякім разе ў бліжэйшы час, у бліжэйшыя пяць-дзесяць гадоў. I калі ў Назара іншыя думкі — то няхай шукае сабе свінаматку ў іншым месцы. Ёй хопіць дзяцей і ў школе. Павеяла холадам. Відаць, ад скразняку, бо дзверы лоджыі засталіся адчынены-
мі напята і ў кухні, і ў гасцёўні. Аксана адчула дрыжыкі, пазачыняла тыя дзверы і палезла ў шафу, каб знайсці што-небудзь для сну. Спадзявалася на татаву кемлівасць. I не памылілася. Усе яе рэчы тата перанёс, паскладаў і развесіў на плечыках дакладна так, як яна пакінула іх у бацькоўскім доме. Аксана зняла з плечыкаў чорнае кімано, дасланае з Еўропы ў падарунак Соняй, апранула на голае цела і патэпала ў ванный пакой. Яна не любіла рэчы падобнага гатунку, але яны так лёгка саслізгвалі з плячэй і так хораша на іх сядзелі, што калі-нікалі дазваляла сабе раскошу насіць іх.
Зранку прыехалі бацькі. Яго і яе. Прывезлі вясельныя падарункі для маладзёнаў. Назар разоў пяць бегаў з кватэры на двор і назад, дапамагаў іх заносіць і складваць у незанятай пакуль другой спальні. Затым колькі часу пасядзелі на кухні цесным сямейным гуртком, пагаварылі пра жыццё пад каньяк і шампанскае. Калі бацькі сышлі, нецярпліва кінуліся да падарункаў, разбіраць іх, захапляцца імі альбо, наадварот, моршчыць нос і адкладаць убок як непрыдатнае. Канверты з грашыма праверылі ў першую чаргу. Падлічылі. Атрымалася багата грошай. Назар прапанаваў грошы падзяліць напалам. Сваю долю ён укладзе ў бізнес, Аксана можа рабіць што заўгодна з другой паловай. Яна падумала, што рашэнне Назарава справядлівае, і пагадзілася. Сярод падарункаў галоўным чынам вылучалася побытавая тэхніка (прас, дошка пад прас, пыласос, кававарка, мікрахвалёўка, маразільная камера, бар, некалькі плоек, тэлефон апош-
135
136
няй мадэлі, агромністы тэлевізар, ноўтбук, бегавая дарожка-трэнажор) і посуд (сервізы, электрачайнік, кухонныя наборы нажоў, відэльцаў і лыжак, талерак, кубкаў і сподкаў). Ад Соні прыйшла пасылка з камплектам хатніх халатаў усіх колераў. Партнёр Назара па бізнесе падараваў знарок для Аксаны касцюм пакаёўкі для інтымных гульняў, які Назар адразу загадаў жонцы апрануць. Яна заўпарцілася толькі таму, што гэта быў загад, а не просьба, да таго ж заставалася яшчэ купа неразабраных скрынак. Назар настойваў, казаў, што ён яе муж і мае права патрабаваць. Аксана запярэчыла, што ў прыслугі да яго не наймалася, калі выходзіла замуж. Яны — муж і жонка, а не гаспадар і рабыня. Ён схапіў дзяўчыну за шыю і шклянымі вачыма паглядзеў у яе вочы. Вочы Назара заўсёды станавіліся шклянымі, калі ён нечага хацеў, і здаваліся пустымі і мёртвымі. Аксана здагадвалася, на што муж быў здатны з такім халодным позіркам, але пакуль не ведала дакладна. Потым яна сутыкнецца з яго чорным мінулым, пра якое нават не падумала пацікавіцца, але тое будзе потым. Упершыню Аксана спалохалася Назара менавіта тады, калі ён прагнуў пабачыць яе ва ўборы пакаёўкі. Каб не нагнятаць сітуацыю, і міжволі згаджаючыся з тым, што, па вялікім рахунку, Назар меў рацыю, патрабуючы ад жонкі падпарадкавання, Аксана пераапранулася. Касцюм нагадваў савецкую школьную форму, праўда, ружовую і атласную, з кароткімі рукавамі, а яшчэ без ліфа, зрэшты, грудзі сяк-так прыкрываў, калі тое можна назваць прыкрыццём, белы фартушок. У дадатак да касцюма таксама меліся