Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
Соню. А колер скуры Аксаны відавочна пабляк, набыў шэрае адценне, а пад вачыма ўзніклі гусіныя лапкі зморшчынак. Соня не заўважала спачатку перамен у сястры, а калі і заўважала — не надавала значэння, спісвала на ператамленне Аксаны з-за вучобы і працы над дыпломам, да таго ж з Назарам у яе не асабліва выходзіла. Усведамленне сваёй віны ў стане сястры Соню крыху збянтэжыла, але не пахіснула. Яна ўжо даволі моцна трымалася на нагах ва ўсіх сэнсах, таму смела прапанавала Аксане раз’ехацца, дакладней, вярнуцца той у Станіславаў. Хопіць, маўляў, важдацца з ёй, час дбаць і пра сябе. Тады ж паведаміла, што пасля конкурсу не вернецца ў краіну. Як, якім чынам застанецца за мяжой, яшчэ не ведала, але вырашыла цвёрда. Аксана не адгаворвала Соню. Наадварот, поспехі сястры акрылялі яе, выклікалі гонар за малую. Калі там ёй будзе лепш — чаму не? Тата, праўда, раз’юшыўся, як шторм у акіяне, калі даведаўся пра Сонін намер, але і ён сціх. Падумаў, відаць, яшчэ ж не з’ехала, чаго раней часу панікаваць. Можа, наадварот, захоча хутчэй прыехаць дамоў, як пабудзе там і пабачыць усё чужое. Аднак не, не захацела Соня. Яна выйграла той конкурс і падпісала дамову з сусветным мадэльным канцэрнам. Згодна з дамовай яна некалькі гадоў мусіла рабіць прычоскі мадэлям і замежным кіназоркам. Нават на вяселле Аксаны не прыехала. Зрэшты, Соня не прыехала б у любым выпадку.
Аксана сапраўды выйшла замуж за Назара. Як тое сталася, сама не разумела. Яна скончыла ўніверсітэт
101
102
з чырвоным дыпломам, на які спадзявалася, верыла ў перспектыву ўласных магчымасцяў ды кар’ерны рост у той дзейнасці, якую ёй запрапануюць працадаўцы з Кіева. Аксана не сумнявалася, што менавіта яна патрэбна ім, што яны пастануць у чаргу дзеля яе пераманьвання ў свой «гарод». Аднак дзівосаў не адбылося. Ніхто з Кіева не прыехаў ні за ёй, ні за кім іншым. Нікому новаспечаныя спецыялісты з бездакорным валоданнем замежнымі мовамі ў сталіцы не спатрэбіліся. Стэрэатыпныя адносіны ўсходу краіны з захадам, здавалася, узмацніліся яшчэ больш, чым за савецкім часам, і ледзь не кожнага жыхара захаду ўсход асацыяваў з «бандэраўцамі»— бескампраміснымі, нацыяналістычнымі, узброенымі да зубоў і з базукай на плячы. Падобнае стаўленне ўкраінцаў да ўкраінцаў выклікала крыўду і прыкрасць, але яно было настолькі ўстойлівым, што пераканаць кагосьці ў адваротным не ўяўлялася магчымым. Калі б Аксана вучылася ў Кіеве, яе б асімілявалі за пяць гадоў навучання, русіфікавалі і прынялі за сваю. Яна б атрымала жаданую працу без аніякіх праблем. Хутчэй за ўсё і ў візе ёй адмовілі з-за таго, што яна была з захаду. Несправядлівасць свету дратавала Аксану, татавы супакойлівыя словы раздражнялі, а паводзіны мамы выводзілі з сябе. Тата падшукаў ёй працу і ўладкаваў настаўніцай замежнай мовы ў школу ў раёне Пасечнай. Дзяўчына зачынілася ў сваім пакоі і некалькі дзён запар праплакала. Яна не бачыла сябе ў далейшым жыцці, не ведала, што рабіць і як рабіць. Наперадзе толькі пустэча. Школа ні пад якім пунктам не стаяла
ў планах. Аднак такія думкі роіліся ў галаве, здаваліся выразнымі і рэальнымі. Толькі б лёс усміхнуўся ёй хаця б краем вуснаў, а не махаў ручкай з падножкі хуткаснага цягніка, што знікаў за Карпатамі ў напрамку Варны! Рашэнне выйсці замуж, нарэшце ашчаслівіць Назара, не сябе, узнікла спантанна, з адчаю і жалю да няздзейсненых надзей і спадзяванняў. Аксана ў той жа момант пашкадавала, але нічога не паробіш... Так, яна псіханула, аднак яе учынак і бацькі, і Назар, і бацькі Назара ўспрынялі цалкам сур’ёзна, узрушана і радасна, як доўгачаканую падзею — выпакутаваную і заслужаную ўзнагароду. Ці кахала яна Назара? Калі шчыра — не задумвалася. Яе падхапіла нейкая плынь, і яна плыла, быццам човен, туды, куды плылося. Зрэшты, чым адной марнець і жаліцца ў прастору на ўласную долю, лепш мець пад бокам кагосьці, хто цябе любіць, ці не так? He так сумна, не так адзінока, не так страшна існаваць пад бязлітасным небам дзяржавы, якая цябе свядома адрынула.
Бацькі Аксаны і Назара пазбавілі маладых вясельных і перадвясельных клопатаў. Усе арганізацыйныя пытанні ўзялі на сябе. Ім тое было ў радасць. Да таго ж яны пасябравалі і потым усе святы адзначалі разам, нават бралі адпачынкі ў такі час, каб правесці іх адной кампаніяй.
Назар жа заўсёды яе хацеў і патрабаваў блізкасці. Аксане міжволі думалася, што больш яму нічога не трэба ад яе, але ж тое не каханне, пра якое ён заліваў, дыхаючы ў вушы. Дзяўчына з кожным днём
103
104
шкадавала аб згодзе выйсці за яго. Адчувала сябе быццам у лабірынце, у які змясціла сябе сама і выдаліла з памяці веды пра тое, як адтуль выйсці. Яе будучы муж настояў, каб яны разам з’ездзілі ў Львоў і адпачылі перад вяселлем у кватэры на Пагулянцы, усё яшчэ запісанай за татам, але пустой. Соня тым часам ужо заваёўвала Еўропу, і бацькі мелі магчымасць падрыхтаваць свята самастойна, прынамсі, гэтага яны чакалі больш за ўсё ў жыцці. Галоўнае — не перашкаджаць ім уласнай прысутнасцю і заняцца сабой. Логіка ў словах Назара мелася, таму Аксана прымусіла сябе скарыцца яму.
Кватэра сустрэла насцярожанай цішынёй, хіба што, як і заўжды, яе,маўклівую, рэзалі ляск і скрыгат трамваяў. Гукі знадворку забівалі з апантанасцю маньяка, што наносіў удары зноў і зноў, а яна, цішыня, як фенікс, зноў і зноў уваскрасала. Адчуванне жудасці ад уяўнага відовішча знішчала жаданне знаходзіцца ў кватэры, якая здавалася чужой без Соні. Прысутнасць сястры ажыўляла яе, рабіла цёплай і ўсмешлівай, нягледзячы на катастрафічны недахоп цяпла непасрэдна ў Соні. Было падобна на тое, што Соня цяпло кватэры спажыла да астатку і без жалю пакінула Аксану на волю лёсу. Нават сонца, ці мо гэта Аксане падалося, дэманстратыўна павярнулася спінай да акна, у якое так любіла заглядаць і дражніць сясцёр шторанку няўлоўнымі промнямі. Зрэшты, надвор’е каторы дзень выглядала хворым дзіцем, якое па шыю нацягнула коўдру шэрані. Львоў нагадваў Лондан, схаваны ў тумане імжы і смогу. Электрычнае святло,
якое ўключыў Назар, падкрэслівала мёртвасць дня, ад вільготнага паветра міжвольна ўздрыгвалі плечы, бо яно працінала цела наскрозь, абдаючы холадам.
Без прэлюдый Назар паваліў Аксану на ложак, але яна вызвалілася з-пад яго і рашуча запярэчыла: толькі не на ложку, ва ўсякім разе не на гэтым. Першы ж дотык да пасцелі ўкалоў яе тысячамі іголак непрыняцця, больш за ўсё дасталася правай шчацэ, якая пацалавалася з падушкай, аднак той пацалунак нагадваў укус піранні.
— Ды што не так? — не разумеў Назар і раздражнёна хадзіў па пакоі ўзад-уперад.
Аксана не магла яму растлумачыць, бо яе свет, яе адчуванні і ўспрыняцце рэчаіснасці яму ніколі не спазнаць. Яна дакладна ведала, што Назар нават намагацца не будзе, каб зразумець яе, бо нічога агульнага паміж імі не выпраменьвалася першапачаткова, акрамя плоцкага прыцягнення. Навошта тады яны жэняцца?..
Назар падышоў да дзяўчыны ўсутыч, прыцягнуў да сябе. Яна пляснула яго па шчацэ далоняй. Ён пахіснуўся, механічна схапіўся рукой за адразу набрынялую чырванню, быццам нарывам, шчаку.
— Ды што з табой? — выгукнуў з крыўдай у голасе.
Назар выглядаў разгубленым. Аднак Аксане не было яго шкада. Яна не хацела замуж. Hi за яго, ні за кагосьці іншага. У той момант дзяўчыне карцела збегчы як мага хутчэй з кватэры куды-небудзь падалей і ніколі не вяртацца. На дзіва, Назар адчуў яе намер, ды ўцёкі нявесты ў яго планы не ўваходзілі. Ды што
105
106
яна ўяўляе сабе, граецца з ім, як з немаўляткам! Без пяці хвілін яго жонка, а значыць, ён мае права на ўсё ў дачыненні да яе. Хопіць дазваляць ёй трымаць яго за лоха. Ён пакажа, хто з іх гаспадар і дзе чыё месца.
— Ты будзеш пакарана, — вымавіў Назар і дадаў: — Тут і зараз!
— Што?! — Аксана нават зажмурылася.
— Што чула, — рашуча адказаў Назар. — I павер, гэта дзейнічае стоадсоткава.
— Ды пайшоў ты! — паспрабавала дзяўчына адштурхнуць яго і прайсці да дзвярэй.
Аднак сілы былі няроўнымі.
Назар яе не біў, не ўдарыў ніводнага разу, нягледзячы на тое, што яна пры супраціве не саромелася, калі атрымлівалася пацэліць кулачком то ў твар яго, то пад рэбры, пры гэтым кусалася і дапамагала сабе нагамі. Зразумела, удары яе не наносілі асаблівых пашкоджанняў Назару, які ўсё ж такі ўтаймаваў будучую жонку. Ён спачатку звязаў ёй рукі за спінай, пасля ногі ды кінуў тварам на ложак. Падушка, быццам натапыраны вожык, сустрэла дзяўчыну сотнямі іголак. Аксана кляла Назара на чым свет стаіць, брыдка лаялася, мацюкалася, пакуль ён не заляпіў ёй рот скотчам. Яму хацелася плакаць ад пачутага, бо падобнага стаўлення не заслугоўваў,але стрымліваў сябе. Усё ж адчуваў да Аксаны тое, што людзі называюць каханнем, ні болып ні менш. Ён быў упэўнены ў сваіх пачуццях да дзяўчыны, бо ніякая іншая не выклікала ўвогуле нічога ў яго сэрцы. 3 першага позірку, кінутага на Аксану ў доме яе бацькоў, Назар
зразумеў, што менавіта яна стане яго жонкай. Нават раней, калі тата дзяўчыны распавядаў хлопцу пра дачку. Яна аказалася дакладна такой, якой ён яе і ўяўляў па адных расповедах. Канечне, апантаным Аксанай ён не быў, ды нават калі і так, што з таго? Назар не зломак і не вырадак, таксама варты кахання. Менавіта Аксанінага. I ён гэта давядзе ёй. Сваімі метадамі. Нішто і ніхто іх ніколі не разлучыць. Цярпець ён умее. Гэтаксама як і дамагацца свайго.
Назар схадзіў на кухню, пакорпаўся ў шуфлядах кухоннага стала, знайшоў тое, за чым прыйшоў, і вярнуўся да Аксаны. Вочы дзяўчыны, і без таго вялікія, павялічыліся ці не ўдвая, калі яна пабачыла даўжэзны кухонны нож у руках жаніха. Жудасць і страх апанавалі ўсё цела і розум. Аксана круцілася па пасцелі ў марных намаганнях уратавацца ад немінучай смерці, выціснуць хоць гук, каб паклікаць на дапамогу, не ўсведамляючы, што ўсё адно ніхто не пачуе. Слёзы сляпілі вочы, і таму Назар расплываўся расфакусаваным контурам. Вось ён навіс над ёй з занесеным нажом для рашучага ўдару ў сэрца. Аксана зажмурылася ў прадчуванні невыноснага болю. Аднак... болю не адчула. Няўжо колатыя раны такія не балючыя? — падумала яна і расплюшчыла вочы. Назар старанна і засяроджана разразаў на ёй вопратку. Затым рэзкім рухам вызваліў яе цела ад непатрэбных шматкоў тканіны, у якія ператварылася адзенне, і мімаволі загледзеўся на аголенасць бездакорных формаў. Яму карцела валодаць імі, як скнары Габсеку грашыма, хацелася накінуцца на безабаронную ў той