Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
выходзіла. Яна не магла пакінуць сястру адну, без варыянтаў. Зрэшты, дыскамфорту не адчувала. Непакоіла гэта толькі Назара, а значыць, ён сапраўды быў лішнім. Дый не меў на Аксану ніякіх правоў. Яна ўжо двойчы адмовіла яму ў прапанове шлюбу. Іншы б задумаўся адразу і даўно пакінуў яе ў спакоі, Назар жа лічыў, відаць, што Аксана проста ўпарціцца, бо так прынята, да таго ж яго падтрымлівалі яе бацькі, вось ён і не губляў надзею аднойчы ўзяць дзяўчыну за жонку. Аксана ж замуж не спяшалася. Якое замужжа?!. Яна яшчэ маладая, у яе планы на будучае жыццё, і ў гэтым жыцці не было ні мужа, ні дзяцей, нічога падобнага. Так, няўдача з ад’ездам у Амерыку крыху пахіснула паветраны замак, узведзены марамі і спадзяваннямі, але не зруйнавала. Трэба давучыцца ва ўніверсітэце, дапісаць дыпломную працу, абараніць дыплом, уладкавацца ў якую-небудзь дыпламатьгчную місію — тата ж абяцаў дапамагчы... Мама, канешне, выносіла ёй мозг развагамі пра Назара, вяселле, расповедамі пра ўзрост для шлюбу і нараджэння дзяцей, быццам не чула дачку, быццам ні ў што не ставіла думкі і жаданні дачкі, адносілася, напэўна, як да немаўляці. Аксана стамілася ёй паўтараць, што мае не пяць годзікаў і неяк сама разбярэцца, як упарадкаваць жыццё, бо гэта яе жыццё, а не маміна. Нібы са сценкай размаўляла. Таму з задавальненнем засталася ў Львове. 3 Соняй пачувала сябе зацішна, утульна, камфортна. Спакойна пісала дыплом па паэтыцы Оскара Уайльда і яго ўнёску ў развіццё англійскай мовы, улічваючы той факт, што той быў ірландцам. Тата якраз прывёз усю неабходную
93
94
літаратуру, якую дзяўчына замовіла яму. Магла, вядома, сядзець у бібліятэцы, ды бібліятэкі не любіла, да таго ж Соня на руках. Нярэдка яны выходзілі ў парк на Пагулянку, калі надвор’е ажно клікала далучыцца да яго і нацешыцца цёплымі абдымкамі паветра і сонечных промняў, бралі з сабой коўдрачку, якую сцялілі на траву і ўладкоўваліся на ёй пад тым альбо іншым дрэвам з абавязковым ценем ад галінастых зялёных шатаў, а таксама нешта з ежы, каб падсілкавацца, калі раптам захочацца сунуць штосьці ў рот, і ваду ў пластыкавых пляшачках. Аксане добра працавалася ў тыя моманты над дыпломам, Соне ж проста было добра: яна лажылася на спіну і слухала музыку праз навушнікі. Калі і музыка і вучоба надакучвалі — сёстры дурэлі, як у дзяцінстве, ганяліся адна за адной, граючы ў даганялкі. Часам дазвалялі сабе і бадмінтон, таму ў сумцы Аксаны аказваліся ракеткі і валанчык. На жаль, Соня хутка стамлялася ад гульняў, але тое, што ёй падабалася гуляць — усцешвала. А яшчэ яна ўвесь час мерзла, асабліва па вечарах, калі трэба было класціся спаць, і непасрэдна ў пасцелі. Дзяўчыну трэсла, быццам у ліхаманцы, і яна шукала цяпла ў абдымках Аксаны (дзяўчаты спалі разам у адным ложку). Соня ўціскалася ў сястру, нібы хацела патрапіць унутр яе, як у гарачую выратавальную пячору, церлася сваім целам аб цела сястры, нібыта высякала агонь (так старадаўнія продкі каменем аб камень той агонь здабывалі), мармытала нешта сабе пад нос, сапучы ў шыю Аксаны, сагравалася і заціхала нарэшце, скароная сном. Аксана, у сваю чаргу, таксама туліла сястру да сябе, каб тая
не патанула ў цемры, як у вадзе, не растала, быццам у тумане, бо выглядала рыхтык цукровай ці як дзьмухавец — дзьмухнеш на яе — і костачкі рассыплюцца, такімі кволымі і крохкімі падаваліся. He дзіўна, што яна адчувала холад і, як кошка, усюды і паўсюль шукала цяпла. Абедзве яны не заўважылі, як сястрынскія абдымкі перараслі ў нешта іншае, болып інтымнае. Соня прагнула пяшчоты, бо цела яе ажывала і цягнулася да іншага цела, якім па іроніі лёсу сталася цела Аксаны. Яна захаплялася прыгажосцю сястры заўжды, бездакорнымі яе формамі і зайздросціла самой сабе на злосць Назару, бо магла ўладарыць Аксанай у адрозненне ад яго. Хлопца сястры Соня ненавідзела і не любіла, калі той прыязджаў. Наўмысна перашкаджала заставацца ім сам-насам, жадала, каб Назар як мага хутчэй з’ехаў і пакінуў дзяўчат толькі ўдвох. Аднойчы, калі яны ляглі тварам да твару і спавілі адна адну целамі, Соня сказала Аксане, пазіраючы ў яе вочы пільна і засяроджана:
— Ксан, чаму ты такая прыгожая?! Я так цябе люблю, ты нават не ўяўляеш, наколькі моцна! I не хачу цябе ні з кім дзяліць, разумееш?..
— Я таксама цябе люблю, Соня, — усміхнулася ёй Аксана, — ты ж мая малодшая сястра, не забыла?
— Тады пацалуй мяне, — прамовіла Соня, пры гэтым фраза прагучала патрабавальна і рашуча.
Аксана клюнула сястру ў лоб, дакранулася вуснамі куткоў яе вачэй.
— He так! — прыкрасць адчувалася ў голасе дзяў-
95
чыны.
96
— А як яшчэ? — не разумела Аксана.
Соня шчыльней прытулілася да сястры, знайшла вуснамі яе вусны і прысмакталася да іх, быццам да ачышчанай мандарынкі. I Аксане пацалунак сястры спадабаўся. У яе было імкненне адштурхнуць Соню, прысароміць, насварыцца на яе, бо гэтак жа нельга, але яно доўжылася не больш за дзве секунды. Яна памятала пра магчымы рэцыдыў і вяртанне Сонінай хваробы... Калі Соню адштурхнуць — не выключаны трагічны фінал. Яе паводзіны сведчылі аб пераадоленні хваробы. Соня папраўлялася, бо як інакш патлумачыць гэты ўчынак?.. Зразумела, усё пройдзе з часам, галоўнае не напалохаць бедную дзяўчынку, не зрабіць ёй балюча. Дый што такога крамольнага ў пацалунках, калі яны пойдуць толькі на карысць?..
Соня заплюшчыла вочы. Аксана дазваляла ёй сябе цалаваць і насцярожана назірала за сястрой. Цікаўны месяц зазіраў у акно, але наўрад ці што бачыў нават праз напаўпразрысты цюль. Але святло яго дапамагала Аксане бачыць ноч, у якой Соня больш не танула, Соня танула ў ёй, з хуткасцю камікадзэ. Калі тата даведаецца — пракляне абедзвюх. Хаця не, Соне даруе. Аксану выкрасліць са свайго жыцця. I не патлумачыш яму, што ўсё рабілася дзеля Сонінай тэрапіі. Але даведацца тата можа толькі ў адным выпадку і ад аднаго чалавека: ад самой Соні, якая, здавалася, нават вуркатала ад задавальнення.
— Спадабалася? — спытала яе Аксана, калі тая, быццам вампір, які наталіў смагу крывёю, адляпіла-
ся ад яе вуснаў. Соня перарывіста дыхала, абдаючы гарачым подыхам твар сястры.
— Ты не дужа злуешся? — выдыхнула ў адказ дзяўчына.
Аксана зрабіла выгляд, што задумалася, і затым цвёрда вымавіла:
-He.
— He — не дужа, ці не — не злуешся? — патрабавала Соня канкрэтыкі і носам пацерлася аб нос сястры.
— Што ты хочаш пачуць? — у адказ Аксана пацалавала яе.
— Я вельмі люблю цябе, Ксан! — прызналася Соня так, быццам Аксана была яе сапраўдным каханнем.
— Я таксама люблю цябе, Соня! — запэўніла тая дзяўчыну.
— I мы ніколі не расстанемся? — пачала Соня гульню, падобную на дзіцячую, калі яны, малымі, гэтак жа спалі разам і ціскалі адна адну, гарэзуючы.
— Ніколі, ты ж ведаеш, — падхапіла Аксана Соніну гульню.
— I нас ніхто не разлучыць?
— Ніхто.
— I нават Назар?
— Назар у першую чаргу.
— Ты сур’ёзна?
— Так.
— Добра падумала?
— Так.
— Назад дарогі не будзе. Ты настойваеш на сваім рашэнні?
97
98
— Так.
— Люблю цябе.
— Спі давай.
— А пацалаваць?
Аксана паслухмяна пацалавала сястру, і тая, прыціснуўшы рукі да грудзей, уткнулася носам у ямачку на шыі Аксаны. Праз колькі хвілін яна ўжо спала.
Зразумела, далей пацалункаў нязвыклыя стасункі сясцёр не рушылі. Яны і не імкнуліся сягаць некуды вышэй. Соня выдатна разумела, хто ёй Аксана, не зусім жа яна была «ку-ку», але пацалункі прыносілі ёй палёгку, абдымкі — цяпло. Побач з сястрой, у палоне яе рук, прыгажосці і аўтарытэту яна не адчувала сябе адзінокай. Сыход Тараса шпурнуў дзяўчыну, як непатрэбнае кацяня, у калодзеж адзіноты такой глыбіні, што яна згубіла ў ім саму сябе і не ведала, як адтуль выкараскацца, не ставала сіл і нават жадання. Холад паглынаў яе розум, душу і цела аднекуль знутры, жор яе страўнік, лёгкія, ныркі, сэрца, пячонку паасобку і запіваў крывёй. Уратавацца ад яго яна не магла, не ведала, куды збегчы ад яго. Аксана, быццам рыцар, з’явілася менавіта тады, калі холад, лічы, перамог Соню, і схапілася з ім у бітве, як з трохгаловым цмокам. Соня бачыла іх тытанічны двубой наяве, але праз прызму казачнага трызнення, і таму пацалункі — адзінае, што яна палічыла слушным падарыць Аксане ў знак удзячнасці, бо нічога іншага не прыходзіла ў галаву. Пацалункі і абдымкі ў першую чаргу былі патрэбны Соні, каб вылечыцца, пазбавіцца холаду, дзякуючы пацалункам, як па
драбінах, яна здолее вылезці з калодзежа адзіноты і беспрытульнасці свету, — гэта Соня адчувала на ўзроўні інстынкту, аднак усё адно лічыла, што і Аксане патрэбны былі яе пацалункі і цяпло, бо і сястра блукала ў поцемках гэтаксама, як і Соня, згубіўшы сябе. Яны абедзве былі патрэбны адна адной, аддаленыя часам і ўзростам, як ніколі раней. Іх пацалункі нагадвалі пераліванне крыві, яны абнаўляліся такім чынам, каб не загінуць, і станавіліся раднейшымі не часова ў прыліве пяшчоты, а назаўжды.
Соня ўпадабала фланелевую татаву кашулю, якую ён, відаць, забыў у кватэры, і спала ў ёй, а выглядала дужа смешнай, бо амаль цалкам хавалася ў ёй. Кашуля таксама з’яўлялася яшчэ адной часцінкай цяпла, якога дзяўчыне бракавала.
Пацалункавая тэрапія праходзіла штовечар як абавязковы рытуал даволі працяглы час. Зрэшты, дзякуючы ёй, на Соніным твары з’явіўся румянец, а вочы заблішчэлі жаданнем жыць і радавацца жыццю. Неўзабаве дзяўчына зноў адчувала сябе жывой, пачала цікавіцца навінамі і кнігамі. Усё часцей выходзіла з дому адна і нават запісалася на курсы цырульнікаў, з задавальненнем вывучала мастацтва стрыжкі. Курсы аплачваў тата, і недарэмна. У Соні, як высветлілася, меўся сапраўдны дар стварэння прычосак, які не без карысці для сябе выкарыстаў адзін з львоўскіх салонаў прыгажосці, размешчаны непадалёк ад Нацыянальнага ўніверсітэта, куды пасля заканчэння курсаў Соню запрасілі працаваць. Яе прычоскі параўноўвалі з мастацкімі шэдэўрамі, якія
99
100
зазвычай дзяўчына выпрабоўвала на студэнтках, бо тым у эксперыментальных мэтах дазвалялася бясплатнае абслугоўванне. У Соніных руках валасы кліентак ператвараліся ў дзівосныя скульптуры, якія не абышлі ўвагай ні СМІ, ні тэлебачанне. У яе крэсла перад люстэркам ва ўсю сцяну марылі патрапіць нават зоркі айчыннага шоу-бізнесу, неаднойчы яна атрымлівала прапановы пераехаць у Кіеў і мець пастаянную працу на розных тэлеканалах, займацца непасрэдна сваёй прафесіяй, некаторым зоркам карцела мець дзяўчыну за ўласную візажыстку... Аднойчы на адрас салона, у якім Соня працавала і прыносіла яму немалы прыбытак, прыйшло запрашэнне на ўдзел у міжнародным конкурсе цырульнікаў, які мусіў адбыцца ў Польшчы. Соня дакладна ведала, што паедзе на конкурс і не вернецца назад. Гэта быў яе шанец вырвацца канчаткова з калодзежа холаду і адзіноты. Пацалункі Аксаны, цяпло сястры, зразумела, ратавалі яе, але нагадвалі наркаманскія дозы і дзейнічалі часова. Ёй, як сапраўднаму наркаману, з кожным разам патрабавалася ўсё больш і больш цяпла, чаго Аксана даць у прынцыпе не магла, а калі магла — то са стратамі для сябе. Нярэдка Соня лавіла сябе на думцы, што нагадвае энергетычнага вампіра, здатнага высмактаць з сястры ўсе сокі, бо ўзамен нічога ёй не давала. Сама наталялася, а пра Аксану не думала, што не дзіўна: яе арганізм чапляўся за кожную магчымасць адужвання, пачуўшы смак здаровай крыві, і не лічыўся з нормамі маралі і наступствамі. Тым не менш Аксана радавалася за