Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
107
108
момант дзяўчыну і паказаць раз і назаўсёды ўладу над ёй. Трапяткая плоць, жаданая і даступная, вабіла і спакушала. Ён з цяжкасцю адвёў вочы ад яе, бо пакаранне заключалася зусім у іншым. Браць Аксану гвалтам не мела сэнсу, ён не гвалціць яе прывёз сюды, да таго ж кахаліся яны ўжо неаднаразова. Дзяўчына павінна зразумець, што ён не жартаваў з ёю, што яго намеры наконт яе сур’ёзныя, таму і наступствы паводзін яе таксама патрабавалі суадноснай рэакцыі з яго боку. Назар агледзеўся вакол з выглядам шукальніка скарбаў. Позірк яго зачапіўся за шторы на акне з жоўтага саціну, рассунутыя ў бакі. Тое, што трэба. Ён сарваў адну. Аксана не зводзіла з Назара ні на секунду насцярожанага, трывожнага позірку. Яна крыху супакоілася, зразумеўшы, што забіваць яе не будуць, і нават пачала адчуваць цікаўнасць да дзейнасці Назара, хоць страх усё яшчэ сядзеў у галаве, быццам клешч. Тканіна з акна накрыла Аксану з ног да галавы. Гэтаю тканінай Назар спрытна спавіў дзяўчыну, як немаўля, але так плотна і шчыльна, што дыхаць ёй было цяжка. Сацін пазбавіў магчымасці рухацца не толькі яе цела, але і твар паланіў з задавальненнем маньяка. Яна магла задыхнуцца... Зрэшты, да апошняй думкі Аксана аднеслася раўнадушна. Яе паглыналі стома і абыякавасць.
Назар сядзеў побач. Навёў у тэлефоне будзільнік, вызначыўшы час, які дзяўчына мусіла правесці ў імправізаванай турме, упэўнены ў эфектыўнасці працэдуры. He ён яе прыдумаў, усяго толькі паўтарыў за сваёй маці. Яна была даволі ўладарнай жан-
чынай і заслужана займала пасаду намесніцы мэра, шмат зрабіла карыснага для горада. Станіславаўцы любілі і паважалі яе, сямейныя ж пабойваліся. Хатні дыктат жанчыны нікім ніколі не аспрэчваўся. Мужа яна хутка падмяла пад сябе пасля вяселля, вымусіла займацца практычнымі справамі, якія прыносілі фінансавы прыбытак і незалежнасць. Да знаёмства з ёю бацька Назара пісаў карціны, магчыма, неблагія, але нікому непатрэбныя, бо іх ніхто ніколі не купляў у яго, хоць выстаўкі праводзіліся досыць рэгулярна, нават інтэрв’ю бралі спецыялізаваныя часопісы і публікавалі на сваіх старонках разам з рэпрадукцыямі работ мастака. Бацькі рэдка распавядалі пра знаёмства. Хто ведае, можа, бацьку падабалася, што ім кіравала жанчына, што яна выцягнула яго з адвечнай нястачы, разгледзела ў ім талент для іншага накірунку дзейнасці. Ён ніколі не жаліўся, што маці адвучыла яго ад захопленасці самім сабой і, лічы, пазбавіла любімага занятку, затое адкрыла іншыя гарызонты, шырэйшыя і дастойнейшыя, не зусім звязаныя з творчасцю, але, калі падумаць, даволі блізкія да яе. Ён прыдумваў новыя віды і формы тортаў і пірожных для адной-адзінай шакаладніцы на той час (яна знаходзілася на водшыбе і належала маці, але неўзабаве вырасла ў цэлую сетку па ўсім горадзе).
Выглядаў бацька цалкам задаволеным уласным становішчам і, відаць, нават не крыўдзіўся на жончыны зняважлівыя словы. Пад настрой тая магла дазволіць сабе прынізіць яго, лішні раз напомніць, з якой сметніцы падабрала, як шалудзівага сабаку,
109
пасмяяцца з уяўнага магчымага бацькавага будучага без яе ўдзелу ў яго лёсе. Штораз выходзіла незайздросная карціна, падобная, між іншым, на карціны самога бацькі, галоднага, халоднага, высахлага, знямоглага, даведзенага да жабрацтва, затое ў абдымку з мастацтвам. Зрэшты, ён і на матчынай заможнасці мяса не нарасціў на рэбрах. Выглядаў сухарлявым, падцягнутым, нават арыстакратычным, маючы бледную скуру і ліхаманкавы бляск творчай нерэалізаванасці ў вачах. Але, мусіць, быў задаволены жыццём. Ён рана палысеў, яшчэ ў войску, і бездакорна гладкі чэрап яго, рыхтык більярдны шар, блішчэў на сонцы. Маці, у адрозненне ад бацькі, мела ўпэўненую гвардзейскую постаць. Яна не была тоўстай, аднак здавалася мажнай і крупнай жанчынай з-за 110 высокага росту і шырокай структуры костак. Голас яе таксама вылучаўся звонкасцю, цвёрдасцю і загадным тонам. Яна заўсёды ведала, чаго хацела і да чаго імкнулася. У выніку пабудавала трохпавярховы каменны катэдж з двума гаражамі ў зацішным завулку на Азерковіча (непадалёк ад універсітэта і Шаўчэнкаўскага парку), улетку схаванага пад шатамі разгалістых садовых дрэў і дуба, наяўнасць якога і заахвоціла будавацца менавіта побач з ім. Першы паверх не ўяўляў з сябе нічога асаблівага. Яго вылучылі пад кухню, санвузлы і гасцёўню, абсталяваную пад Францыю Людовіка XIV. Маці захаплялася ў свой час раманамі Дзюма — таму, калі з’явілася магчымасць ажыццявіць дзіцячыя і юнацкія мары, без ваганняў скарысталася выпадкам. Псаваў агульнае ўражанне
хіба што сучасны тэлевізар на палову сцяны. Зрэшты, сям’я рэдка збіралася непасрэдна ў гасцёўні, бо яна прызначалася выключна пад дзелавыя прыёмы і візіты, звязаныя з дзейнасцю маці. На другім паверсе размяшчаліся пакоі бацькоў з ваннымі пакоямі ў кожным, бібліятэка, бацькаў кабінет, матчына гардэробная. Трэці паверх займалі дзеці: Назар і малодшая за яго на некалькі гадоў сястра, якую маці выхоўвала ў поўным падпарадкаванні сабе. Зразумела, што Даша — так яе звалі — перыядычна бунтавала, тады маці праводзіла карныя мерапрыемствы ў дачыненні да неслухмянкі. Перш-наперш прымушала распрануцца, паставіць ногі на шырыню плячэй і напалову росту зменшыцца, то бок выпрастацца ў нахіле літарай «г». Затым пачыналася экзекуцыя «рамянём», праўда, замест рамяня маці зазвычай карысталася хлапушкай, той самай, гумовай, чыё непасрэднае прызначэнне заключалася ў знішчэнні мух. Яна прыкладалася хлапушкай па пяць разоў да абедзвюх паловак азадку дзяўчыны, якая верашчала пасля першага ж удару. Енчыла, што больш так не будзе. Аднак маці не верыла абяцанням дачкі, загадвала лажыцца на ложак, звязвала рукі і ногі і спавівала ў прасціну, загадзя падрыхтаваную, а ў рот запіхвала соску. «Калі ты не адказваеш за свае ўчынкі, — казала маці, — а за кожны ўчынак, дрэнны ці добры, трэба быць гатовым адказваць, тады і павага і суадноснае стаўленне да чалавека з’явіцца, — значыць, ты немаўля. А што з немаўлём робяць?..» Яна змаўкала на паўслове, пакідала дачку адну і замыка-
111
112
ла дзверы яе пакоя на ключ. Гэта цягнулася з самага дзяцінства Дашы і працягвалася ў падлеткавым яе ўзросце, асабліва ў падлеткавым, калі дзяўчына часта парушала ўсе матчыны запаведзі з рэгулярнасцю ў тыдзень. Яна нават кідалася на маці з кулакамі, але выглядала тое смешна, што моська на слана, бо не вылучалася ні ростам, ні пышнымі формамі. Маці лічыла дачку няўдаліцай з самага яе нараджэння, што з кожным годам пацвярджалася, але найперш падабенства дзяўчыны з бацькам раздражняла жанчыну. Даша імкнулася да творчасці, малявала, бацька падтрымліваў яе талент і, як мог, развіваў. Маці ж ірвала малюнкі дачкі ў яе на вачах і карала нават за тое, што тая малявала. Да таго ж дзяўчына адрознівалася не абы якой прыгажосцю і прывабнасцю, можна сказаць, магнетьгчнай прыцягальнасцю, з-за чаго яшчэ болып раздражняла маці. Даша выклікала жаданне валодаць ёю непадзельна, няважна ў якім выглядзе і з якой нагоды, і ў гэтым была яе галоўная праблема. Зразумела, што не яе віна ва ўзнікненні падобных жаданняў у кожнага, хто яе бачыў хоць раз, і маці адчувала гэта і намагалася неяк звузіць колькасць жадаючых зблізіцца з дачкой. Ратавала такім чынам ад няўдзячнага свету. Праўда, ці лічыла Даша мацерыны пакаранні за ратаванне— цяжкае пытанне. Урэшце рэшт яна збегла з дому, чым раз’юшыла маці ледзь не да нянавісці, асабліва калі высветлілася, дзе дзяўчына апынулася. Тады якраз адбылася Рэвалюцыя годнасці, і Даша прымала непасрэдны ўдзел у падзеях на Майдане ў Кіеве; знаёмыя, якія
таксама там адзначыліся і вярнуліся затым дамоў, распавядалі, што Даша актыўна ўдзельнічала ў валанцёрскай працы, літаральна танчыла пад кулямі, быццам Гаўрош, і ў вольную хвіліну занатоўвала ў альбом для малявання алоўкам тое, што бачыла вакол сябе, ды пісала на асобных аркушах партрэты паплечнікаў. Маці нервавалі байкі пра дачку. Яна чакала яе вяртання не дзеля таго, каб захапляцца гераізмам крывінкі. У адрозненне ад астатніх маці прагнула пакараць дзяўчыну за ўпартую непаслухмянасць і жаданне маляваць. Выяўленчае мастацтва маці не ўспрымала ўвогуле, а ў сваёй сям’і пагатоў. Яна марыла ўдала выдаць дачку замуж, ужо і жаніха ёй прыгледзела, бо сэнс жыцця жанчыны бачыла ва ўдалым шлюбе і дзецях. Усё іншае— пабочныя адхіленні, асабліва творчасць, цягу да якой трэба выпальваць калёным жалезам пры самых першых яе праявах. Маці не без падстаў лічыла творчасць адной з самых шкодных з’яў у жыцці чалавека, якая нічога, акрамя пакут, расчаравання, няшчасця і заўчаснага сыходу, не прыносіла. Асабліва гэта тычылася жанчыны. Рэдкія выключэнні не браліся ёю пад увагу і адмыслова ігнараваліся. Аднак Даша не вярнулася, неўзабаве яна даслала ліст, у якім паведамляла, што знаходзіцца ў зоне АТА і каб яе не чакалі. Маці парвала той ліст на шматкі і спаліла ў каміне. 3 таго дня забараніла нават імя дачкі ўзгадваць, прынамсі, у сваёй прысутнасці. Даша для яе памерла. Назар ганарыўся сястрой. Неаднойчы пытаўся ў самога сябе, ці пайшоў бы ў войска, ведаючы, што абавязкова
113
патрапіць на фронт? Ён не лічыў сябе баязліўцам, але адчуў, што добраахвотна ніколі б не паехаў на вайну. У любым выпадку. Пакуль вайна не прыйшла ў яго дом і не пагражала непасрэдна яму — не было сэнсу з ёй і знаёміцца. Па позве — іншая размова. Але позвы не прыходзілі. Шмат каму прыходзілі, яму — ні разу. Магчыма, дзякуючы маці, якая трымала пытанне позваў пад уласным кантролем.
Ці не хацеў Назар апынуцца на месцы маці і адчуць тое, што адчувала яна ў дачыненні да Дашы, калі вырашыў пакараць Аксану? Ён неяк выпадкова бачыў пакаранне сястры, але яно прымусіла яго застыць на месцы і не варушыцца ўвесь той час, пакуль цягнулася экзекуцыя. Hi маці, ні Даша яго не бачылі. Але ён бачыў усё. Стаяў за дзвярыма Дашынага 114 пакоя, нядбайна прачыненымі, і назіраў праз даволі ёмістую адтуліну. Потым сышоў незаўважаным, але карціна ўбачанага доўті час пераследвала яго. Магчыма, таму, што ён хацеў апынуцца на месцы маці. I вось апынуўся. Але ж гэта ненармальна. Па ўсіх законах логікі і прыстойнасці. Ён кахаў Аксану, яны мусілі хутка пажаніцца. Ці захоча Аксана пасля перажытага выйсці за яго? Яму, напэўна, трэба было пачакаць з пакараннем да вяселля...