Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
ваваным вугалем, але млосць усё адно не праходзіла. Час падціскаў. Тата нерваваўся і кусаў губы. Тым не менш яму хапіла розуму і духу зайсці ў пакой дачкі, каб прапанаваць усё адмяніць. 3 якой удзячнасцю Аксана паглядзела на яго! Але зусім іншае прачытала на татавым твары — страх ганьбы. Ён баяўся праз дачку абняславіцца. Прыстойнасць для яго стаяла на першым месцы. Аксана пашкадавала тату і запэўніла, што нічога адмяняць не трэба, яна збярэцца, таблеткі павінны падзейнічаць. I ён з палёгкай выдыхнуў, прыпыніў абкусваць губы, вочы яго зазіхацелі, настрой прыўзняўся. Тата нават замурлыкаў нейкую мелодыю, падхапіў маму і закружыў яе ў танцы па гасцёўні, пасля чаго мама зазірнула ў пакой дачкі, каб напомніць, што час апранацца, і папытаць на ўсялякі выпадак, ці не патрэбна яе дапамога. Аксана сказала, што справіцца сама.
Назар выглядаў шыкоўна ў чорным смокінгу. Ён зачараваў усіх. Твар хлопца быў бледны бы ў арыстакрата, хоць, зразумела, ніякага дачынення да арыстакратыі хлопец не меў. Бледнасць яго была звязаная з хваляваннем, бо ў любую хвіліну мог атрымаць гарбуза. Ён не ведаў і нават не ўяўляў, як сябе павядзе Аксана, бо пасля Львова яны не перакінуліся аніводным словам, і пра непаразуменні з нявестай ён нікому не распавёў. Стаіўся і чакаў. Магчыма, чакаў адмовы, неафіцыйнай ці афіцыйнай, што неістотна. Аднак, акрамя цішыні ды ігнаравання яго тэлефанаванняў і смс-паведамленняў, па-ранейшаму панавала перадсвяточная ліхаманка. I Назар вырашыў не
123
124
спяшацца з высновамі, не думаць за Аксану, не станавіцца на яе месца. Ён зладзіў «мальчншннк», традыцыйны і кансерватыўны, у стрыптыз-бары, з сябрамі і партнёрамі па бізнесе, які плаўна перамясціўся затым у гатэль наводшыбе. Каб не прыцягваць асаблівай увагі, туды неўзабаве прывезлі загадзя замоўленых і аплочаных дзяўчат з эскорт-паслуг. Назар шчыра разлічваў павесяліцца і забыцца ў абдымках павеўн, п’яных віншаваннях і нясмешных анекдотах пра маладзёнаў, ды, на жаль, не выходзіла. Яго ўсё адно нервавала невядомасць, ён хацеў Аксану, жывую і трапяткую, а не бяздушных лялек за грошы, якія нават не прыдурваліся, што на працы. Зрэшты, вечарына, трэба прызнаць, хутчэй патрабавалася не яму. Так, ён планаваў уцячы ад рэчаіснасці, даць нырца з галавой, як у прорву, ды прорва апынулася не бяздоннай, і ён ляснуўся на дно яе плазам, ажно рэбры забалелі наяве. У якійсьці момант Назар быццам убачыў сябе збоку — навіслага над раскошным, сапраўды раскошным целам фарбаванай сімпатычнай бландзінкі з вачыма а-ля Пугачова, якая самкнула свае ногі ў замок за яго спінай і дазваляла валодаць сабой, але толькі як штучным механізмам. Навошта ён увогуле палез на яе? Ён жа кахаў Аксану! Зрэшты, пахваліцца перамогай не выпадала нават у цемры, нават уяўляючы замест твару прастытуткі Аксанін твар. Назар адхіснуўся ад яе, адштурхнуў да сценкі, дзяўчына захіхікала. Ён ледзь стрымаўся, каб не ўдарыць яе, але ж яна ні ў чым не правінілася перад ім. Гэта ён няздара. За акном падаў дождж кроплямі-
камікадзэ. Назар таксама хацеў бы, як тыя кроплі, разбіцца насмерць ад сораму. Ён апрануўся і сышоў. Яго ніхто не спыніў. Сябры і партнёры па бізнесе зацята шчыравалі па кутах у прафанацыі любові. Драпежныя інстынкты, падмацаваныя алкаголем, вырваліся на волю з-пад стомленых ад кантролю мазгоў і спявалі «Алілую» сексу. У рэшце рэшт толькі дзеля гэтага і варта жыць. Каб не званітаваць, Назар выйшаў на дождж, дзе той яго адразу ж расстраляў. He сумняваўся ён у адным: Аксана нейкім невядомым чынам уплывала на яго, мела над ім невытлумачальную ўладу, нават не знаходзячыся побач. He ўпершыню, пасля знаёмства з Аксанай, у яго нічога не выходзіла з іншымі. He ўпершыню і штораз. Нібы прываражыла. He, да варажбітак яна не звярталася, Назар правяраў, хутчэй, звяртаўся ён. Зачаравала Аксана сабою, і таму ён пакутаваў, бо не мог ёю валадарыць цалкам, і таму прагнуў на ёй ажаніцца. Страціць яе Назар не меў права. Ён пацягнуўся пешшу да яе дома, але забыў, што брамка ў двор на ноч зачынялася. Коду ад замка Назар, зразумела, не ведаў. Ён тэлефанаваў ёй зноў і зноў, але ніводнага разу дзяўчына не адказала на тэлефанаванне. Хлопец змерз і пашкадаваў сябе, не хапала яшчэ захварэць перад вяселлем і загрымець у бальніцу з пнеўманіяй. Ён вярнуўся дамоў, здзёр з сябе мокрую вопратку, скочыў пад гарачы душ і ап’янеў ад яго абдымкаў. Да ложка давалокся па сценцы, калі заплюшчваў вочы, адчуваў сябе верталётам, які чамусьці заўжды падаў уніз і разбіваўся. Аксане неабавязкова пра гэта
125
126
ведаць, да таго ж на яго твары ні намёку пра «мальчншннк», дый выглядае ён непагана.
Назар трымаў у руках шыкоўны букет барвовых ружаў. Ён аслупянеў, уражаны прыгажосцю нявесты, якая выйшла да яго ў вясельным уборы, што сведчыла аб магчымасці агульнага будучага, прыўкраснага будучага. Назар не быў упэўнены, што яму даруе Аксана, хоць віны за сабой асабліва не адчуваў, таму працягнутая рука нявесты абнадзеіла і выклікала такі ўсплеск удараў у сэрцы, што ён ледзь утрымаўся на нагах, добра, што не паваліўся, а як бы апусціўся на адно калена перад дзяўчынай. Аксана выглядала багіняй, яе бездакорная прыгажосць, праўда, заставалася халоднай і няўсмешлівай, але букет дзяўчына ўзяла. Сэрца Назара па-ранейшаму білася шалёным метраномам і, здавалася, вось-вось здрадзіць. He хапала яшчэ страціць прытомнасць ад наплыву пачуццяў. Тым не менш падняцца на ногі не ўяўлялася магчымым. Нават намер неяк зрушыцца з месца выклікаў моцнае галавакружэнне і фіялетавыя плямы перад вачыма. Мізансцэна зацягвалася, як бы палічылі ў тэатры. Напэўна, Аксана зразумела, што з ім нешта не так, перадала букет маме, якая стаяла ззаду, і прысела побач з Назарам. Як ён яе хацеў у той момант і як быў удзячны! Яны ўзяліся за рукі. Назар прачытаў па вачах Аксаны, што можа ёй даверыцца. Яго захістала, калі ён падымаўся, але Аксана моцна трымала яго за руку. Устрывожаны позірк яе, неспакойны, спагадлівы, расчуліў Назара. Ён не выпускаў рукі Аксаны і пацягнуў на
балкон, ці гэта яна пацягнула яго? Свежае паветра, якое ён прагна хапаў шырока адкрытым ротам, быццам наталяла смагу струменем вады, дапамагло супакоіць сэрцабіццё. Магчыма, яго слабасць паўплывала на канчатковае рашэнне Аксаны. У рэшце рэшт, што такое каханне як не шкадаванне і ўменне дараваць? Яшчэ хвіліну перад тым яна цвёрда ведала цалкам адваротнае, нават сумнявалася ў станоўчым «так» на запыт, ці варта брацца шлюбам з Назарам... Дзяўчына не хацела падвесці бацькоў, але іх абразы і крыўда да скону не спынілі б таксама, бо вяселле гэтае тычылася толькі яе жыцця. He бацькі звязвалі свой лёс з Назарам, а яна. Зрэшты, ім усім пашанцавала, дзякуючы не зусім добраму стану жаніха, які заўважыла толькі Аксана. Астатнім быццам засляпіла вочы. Яна прытулілася да яго. Ён аберуч абняў, нахіліў галаву, клюнуў у патыліцу. I адчуў сябе найшчаслівейшым чалавекам на зямлі. Рука ў руцэ яны выйшлі да гасцей. Пачуліся воклічы «Горка!», патрабавальныя, з воплескамі. Маладзёны павярнуліся адно да аднаго тварам у твар. Аксана прыпаднялася на дыбачкі, каб Назару было зручней пацалаваць яе. Вусны дзяўчыны мелі смак мандарынкі. Яго вусны патыхалі жарам, а рот падаваўся распаленым камінам. Нехта пачаў адлічваць секунды, цягам якіх доўжыліся пацалункі. Яго падтрымалі яшчэ колькі галасоў. Прагныя вусны Назара, іх нездаровая гарачыня паланілі Аксану, яна цалавала яго з не меншым пачуццем і заплюшчыла вочы, нават адчула жаданне блізкасці. Назар мог святкаваць перамогу. Цалава-
127
128
цца ён умеў і мэтанакіравана скарыстаўся ўменнем. Але зацягваць з пацалункамі было немэтазгодна, таму на васьмідзясятай секундзе адарваліся адно ад аднаго, праўда, трымаючыся за рукі. Бацькі абодвух пазіралі на дзяцей са шчаслівымі ўсмешкамі. Назарава маці выцірала вочы насоўкай. Мама Аксаны малітоўна склала рукі на грудзях.
Рэстаран уразіў пафасам, але не здзівіў, хоць раней Аксана ніколі падобныя ўстановы не наведвала і не магла параўнаць альбо ацаніць узровень абслугоўвання і меню. У Станіслававе гэты рэстаран лічыўся найдаражэйшым, і бацькі Назара ці хутчэй за ўсё маці яго адмыслова выбрала для сына найлепшае, што мог прапанаваць горад, і не пашкадавала. Вочы разбягаліся ад багацця страў, фруктаў і напояў. Пакаштаваць хацелася ўсяго, і хутка Аксана зразумела, што аб’елася. Своечасова Назар запрасіў на танец, бо дзяўчына адчувала сябе жабай-рапухай, якая вось-вось лопне проста за сталом. Іх прыклад заахвоціў іншых, хоць, як высветлілася, танец планаваўся выключна як сола жаніха і нявесты. Але ж не праганяць ахвочых патанчыць. Аксана ледзьве не вісела на Назары. Каб дзяўчыне было лягчэй, ён дазволіў ёй стаць абедзвюма ножкамі на яго ногі. Яна згадзілася адразу, адно скінула туфлі. Затым яе скралі і схавалі ў шафе на кухні, дзе яна нават паспала трохі, пакуль адшукалі. Назару вельмі не спадабалася ідэя з крадзяжом нявесты, да таго ж яго прымусілі выпіць гарэлкі з чаравічка дзяўчыны да дна, а потым адціснуцца ад падлогі на кулаках дваццаць
разоў, тым самым атрымаць алкагольны хук у галаву. Зрэшты, неўзабаве ён ачомаўся, знайшоў нявесту і на руках вынес яе да гасцей пад віншавальныя выгукі апошніх і воплескі.
Найбольш урачысты момант настаў тады, калі тата Аксаны падышоў да маладзёнаў і працягнуў ключы ад кватэры. Цішком, нават употай ад жонкі, ён набыў нерухомасць спецыяльна ў падарунак на вяселле, абсталяваную мэбляй і ўсім неабходным для паўнавартаснага жыцця. Назарава ж маці падаравала машыну. Назар і без падарунка маці меў аўтамабіль, таму вырашылі, што новай машынай будзе карыстацца Аксана, зразумела, пасля таго як здасць на правы.
Напрыканцы вяселля Аксана марыла, каб яно ўжо хутчэй скончылася. Яна стамілася і прагнула цішыні, а яшчэ — трапіць у жытло, якое нарэшце магла назваць сваім і рабіць там усё, што ёй уздумаецца. Гучная музыка раздражняла і нервавала. Аксана ледзь стрымлівала сябе ад неразумных учынкаў, бо музыканты ні ў чым перад ёй вінаватымі не былі, выконвалі сваю працу, шчодра аплачаную Назаравай маці. Млявымі рухамі сёрбала дэсертнай лыжкай чырвоную мякаць кавуна, разрэзанага напалам. У якійсьці момант Назар шапнуў ёй на вушка, ці не хоча яна збегчы адсюль. Аксана ўдзячна зірнула на мужа і відавочна ўзрадавалася. На вуліцы іх чакаў лімузін, прадбачліва замоўлены маці Назара на выпадак уцёкаў маладзёнаў. Практычная жанчына прадугледзела развіццё падзей, тым болып што вяселле на апошняй стадыі магло працягвацца