Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
— Верыш, што я ведаю таемную пячору, у якой хаваліся змагары УПА ад маскалёў, пра якую табе нічога невядома, і яна якраз тут, непадалёк...
Аксана адчувала ненатуральнасць у словах і паводзінах стрыечнага брата, не верыла яму, але раптам ён не маніў і сапраўды ведаў штосьці такое, што яна прапусціла (ды гэта наўрад), бо аблазіла ўсё наваколле да збіцця каленак, сыпі ад крапівы па ўсім целе і драпін ад вострых галінак.
— He веру, — адгукнулася яна, — бо нічога новага з нічога ўзнікнуць не магло, — сказала, як адрэзала.
— Памыляешся, — Руслан выдыхнуў цыгарэтны дым у паветра, задраўшы галаву, дадаў: — Другі раз не прапаную схадзіць туды са мной і ўпэўніцца. Тут недалёка.
— Тым больш калі недалёка, — не давала веры Аксана. — Цікава, калі ты яе адшукаў?
— Нядаўна, — адказаў Руслан, — выпадкова. I зрабіў схоў, каб ніхто не знайшоў.
— Яна, калі існуе, — гістарычны помнік і ўласнасць дзяржавы, — запярэчыла Аксана, — таму ты мусіш распавесці пра знаходку адпаведным структурам.
— Дык хадзем тады са мной, — настойваў Руслан. — Падару пячору табе, а там рабі як знаеш.
— Сур’ёзна? — задумалася дзяўчына. Нягледзячы ні на што, гісторыя цікавіла яе па-ранейшаму. У існаванне невядомай таямнічай пячоры хацелася верыць, тым болып на падпітку. — А калі ты хлусіш ці ўвогуле проста смяешся з мяне? — усё ж вагалася яна.
— Навошта гэта мне? — паціснуў плячыма Руслан.
— Добра, — задумліва вымавіла Аксана. Ёй гэтаксама, як і Руслану, сярод сваякоў стала сумна. — Да-
63
64
вай сходзім, — пагадзілася нарэшце. — Але з умовай, — удакладніла, — спрачацца я не буду.
— Як скажаш, — задаволена ўсміхнуўся Руслан і працягнуў сваячцы руку.
Горы грувасціліся і навісалі над сялом хмарамі, але ісці да іх цяжка не было, прынамсі, спачатку. Неўзабаве бадзёрасць Аксаны пачала прытухаць, знікаць, выходзіць паветрам вонкі, як са спушчанага аўтамабільнага кола. Дыханне збівалася, балелі калені. Стомленасць авалодала целам дзяўчыны, магчыма, таму, што даўно ў горы не хадзіла альбо з-за даволі хуткага тэмпу, зададзенага Русланам першапачаткова. Ён ішоў паперадзе, за крокаў пяць ад Аксаны, і не азіраўся на яе. Хутчэй за ўсё наўмысна, каб яна не перадумала і не папрасіла яго вярнуцца, пакінуўшы спатканне з пячорай на потым, у больш спрыяльны для такой прагулянкі час. Яна нават злавала на яго, бо ў думках хацела, каб ён азірнуўся. 3 упартасці крочыла следам, цяжка дыхала, пераадольвала боль, але ішла і не пыталася, калі нарэшце дойдуць да той чортавай пячоры.
У той самы момант, калі Аксане падалося, што яна вось-вось ляжа пластом, бо моцы больш не знаходзіла для руху, Руслан спыніўся каля густых зараснікаў вострага кустоўя і азірнуўся назад. Ен нават не ўспацеў у адрозненне ад дзяўчыны. Кашулю хоць выкручвай. I стомленасці ні на грам. Здавалася, хлопец толькі з дому выйшаў.
— Тут, — паказаў ён на непраходны з выгляду зараснік.
Аксана з палёгкай выдыхнула. Яна думала, што шлях да пячоры не скончыцца ніколі, хоць па часе дарога заняла не больш за паўгадзіны.
Руслан рушыў у кустоўе, якое расступалася перад ім, быццам заслона ў тэатры, прытрымліваў яго, каб знячэўку не параніць дзяўчыну. Яна тэпала крок у крок следам. Па-за зараснікам воку адкрыліся вялікія гладкія звонку камяні, урослыя ў зямлю, пакрытую зялёным мохам. Аксана ведала гэтыя камяні, бывала тут неаднойчы, праўда, дабіралася іншай дарогай, больш зручнай, падоўгу сядзела на іх, спадзявалася адчуць повязь з мінуўшчынай, пачуць яе голас ці хаця б шэпт, але ніякіх пячор не выявіла, хіба што надпісы на камянях, выразаныя лацініцай, імёны і прозвішчы, якія давалі падставу меркаваць аб прычыне ўзнікнення камянёў. Цалкам магчыма, што яны былі надмагільнымі помнікамі.
— Ты мяне падмануў, — расчаравана мовіла дзяўчына, — гэтае месца я ведаю з часоў глыбокага дзяцінства. I чаму я павялася на твае байкі?.. — задумліва працягнула.
— Бо хацела, — коратка адказаў Руслан. — Але я цябе не падманваў, — хутка дадаў.
— Ды што ты?! —усміхнулася Аксана.
— Пячора ёсць, — казаў далей хлопец, — і пра яе ведаю толькі я. Яна заўсёды была ў цябе пад носам. Проста далей уласнага носа ты нічога не бачыш, — быццам упікнуў.
— I дзе яна? — прапусціла міма вушэй Русланавы словы, што тычыліся яе, бо зацікаўленасць пячо-
65
66
рай перамагала ўсе абразы, крыўды і непрыемнасці разам узятыя.
— Глядзі, — падышоў Руслан да найменшага камяня, аднаго росту з ім, які знаходзіўся якраз пасярэдзіне каменнага ансамбля, узяўся за яго паверхню аберуч, напружыўся і пацягнуў на сябе. Камень незадаволена, марудна, але зрушыўся з месца, быццам старыя забытыя дзверы.
— Афігець! — вырвалася з вуснаў надзвычай уражанай Аксаны.
— Прашу! — запрашальным жэстам прапанаваў Руслан дзяўчыне зайсці першай у пячору і асвятліў тую ліхтарыкам ад тэлефона.
Аксана ахвотна нырнула за камень і апынулася ў прадаўгаватым памяшканні, метры тры ў даўжыню і метр у шырыню. У куце стаяў ляжак, прыкрыты некалькімі баваўнянымі коўдрамі ў квадраты. Падлога, залітая бетонам, каля лежака — даматканы выцвілы круглы дыванок. 3 абодвух бакоў у сценах выбіты выемкі, напэўна, для рэчаў асабістай гігіены альбо яшчэ для нечага, што прадугледжана палявымі ўмовамі. У адну з такіх выемак Руслан паклаў тэлефон, павярнуўся да камяня, што служыў дзвярыма, пацягнуў на сябе і зачыніў іх дваіх у пячоры.
— Ты што робіш? — спалохалася Аксана, але выгляду не падала.
— He хочаш адчуць сябе сувязной, якая мусіць тут хавацца, пакуль за ёй не прыйдуць? — нечакана пацікавіўся Руслан. — Бывала, што ніхто не прыходзіў, і сувязныя гінулі ў падобных пячорах ад голаду, але
самастойна схоў пакінуць не мелі права, без загаду. Дысцыпліна была тая яшчэ.
— Я ведаю гэта, — перапыніла яго Аксана, — не трэба мне чытаць лекцый з гісторыі.
— Тады распранайся, — цалкам сур’ёзна вымавіў Руслан.
— Ты жартуеш? — перасмыкнула плячыма дзяўчына.
— Якія жарты... — усміхнуўся Руслан і падышоў да яе ўсутыч.— А будзеш супраціўляцца, — папярэдзіў, — зачыню туг адну, каб напоўніцу адчула сябе на месцы тых сувязных.
На супраціў Аксана не мела сіл. Руслан усё правільна разлічыў з заманухай пра пячору. Магчыма, спачатку плану наконт менавіта Аксаны ён не меў, бо мог прывесці сюды каго заўгодна. Выпадак лёсу, не больш за тое.
Далейшыя падзеі Аксана не вельмі памятала або не хацела памятаць. Асобнымі эпізодамі ці сполахамі яны ўспыхвалі ў галаве і ранілі цела, як сапраўдныя кулі. Руслан штурхануў яе на ляжак і наваліўся зверху, а важыў ён багата. Аксана адчула сябе Партосам, які гінуў пад маналітнай плітой. Дыхаць было цяжка, неўзабаве яна страціла прытомнасць. Напэўна, Руслан заўважыў, што дзяўчына адключылася, і перавярнуў яе на жывот.
...Ачомалася яна ад болю ўнізе жывата.
— Скажаш каму — знішчу! — схіліўся над галавой Руслан і сышоў, дзяўчыну пакінуў адну. Добра, што пячору не зачыніў, бо наўрад ці яна зладзіла з тым камянём. Нават Руслану бьшо цяжка цягаць яго туды-сюды.
67
Яна не плакала, не шкадавала сябе, злавала, што дазволіла ашукаць, лічы, самастойна прыцяглася, каб ёю скарысталіся, быццам прэзерватывам, і адштурхнулі, як непатрэбную болей рэч. Напэўна, не яна першая, не яна апошняя патрапіла ў сіло пячоры, куды Руслан прыводзіў добраахвотных ахвяр, а потым пакідаў адных пад пагрозай расправы. Напэўна, яго баяліся, бо ён служыў у паліцыі і мог пагрозу ажыццявіць наяве. Маўчалі, кусалі вусны, намагаліся забыць здзек над сабой, магчыма, забывалі. Яна таксама будзе маўчаць. He таму, што спалохалася пагрозы, не спалохалася. 3-за гонару. Нават з сястрой бядой не падзялілася. Зрэшты, на той час Соня сама жыла бы ў пастцы, бядой была аблюбаваная і заангажаваная. Аднак пячоры не пакінула шансаў на таемнасць, як і Руслану, каб той больш не прыводзіў туды іншых дзяўчат і не сільнічаў іх пад аховай маўклівых камянёў. Яны больш не сустрэліся. Нядаўна, праўда, Аксана бачыла яго ў горадзе. Руслана разнесла, як парсюка, якога кормяць на забой. Выглядаў ён агідна. Вочы, і без таго вузкія, ператварыліся ў ледзь бачныя шчылінкі пад тоўстым слоем тлушчу. Шыя знікла, быццам яе і не існавала ніколі. Тоўстае чэрава выпіналася далёка наперад. Паліцэйская служба, відавочна, пайшла яму на карысць.
4
Пайшоў дождж. Нечаканы, раптоўны. I хоць парыла як на дождж, і паветра здавалася, нават навобмацак, гарачым, высунь язык і апячэш, бы аб патэльню, — усё адно не верылася, што будзе дождж. А ён спачатку заскакаў па асфальце, як сыты верабей, вялікімі цяжкімі лянівымі кроплямі, ды потым гэтак разышоўся, што ператварыўся ў залеву і бязлітасна пляжыў усіх і ўсё вакол.
Томас з першых кропляў адчуў небяспеку вымакнуць за лічаныя секунды, таму прапанаваў дзяўчатам перабегчы куды-небудзь пад навес, бо ад палаца Патоцкіх ужо даволі далёка аддаліліся. Соня не верыла ў магчымасць анамальных паводзін прыроды, бо неба па-ранейшаму заставалася бязвоблачным (адкуль той дождж мог узяцца?), таму назвала мужа панікёрам ды выклікала на яго твары адно ўсмешку, усёдаравальную і пяшчотную. Аксана ўзняла галаву ўгору, паспрабавала паразумецца з небам і таксама не знайшла прычын паслухаць Томаса, але ў адрозненне ад сястры, падтрымала яго на ўсялякі выпадак. Утраіх яны ледзьве паспелі сесці пад тэнтам кавярні,
69
70
што раскінулася шатром перад самым фантанам, як залева акупавала горад з хуткасцю маланкі. Заверашчалі дзеці і дзяўчаты, навыперадкі перакрыквалі адно аднаго і шукалі паратунку. Умомант Стометроўка апусцела, і дождж быццам прагарцаваў па ёй пераможцам на нябачным выкшталцоным кані. Людзі пахаваліся хто дзе: абляпілі дуб, згуртаваліся пад дахам паштовага аддзялення, пад кожным навесам будынкаў паабапал брукаванкі, запаланілі кавярні і кнігарні... На шчасце, дождж не затрымаўся надоўга. Яго моцы хапіла на адзінаццаць хвілін, а затым ён здуўся, як паветраны шарык, выціснуў з сябе, бы з выкручанай анучы, апошнія кроплі і знік. Замест яго неба расфарбавала вясёлка, як ніколі раней выразная і яскравая, на якую паглядзець высыпала са сховак уся дзятва, намагалася памацаць яе рукамі, каб укараскацца па вясёлкавай дузе і, відаць, праверыць яе на трываласць.
Вясёлкавым і радасным здавалася Соні будучае жыццё, калі яшчэ быў жывы Тарас. Пасля яго смерці, калі ён сышоў ад яе,— сышлі і колеры, сышла і будучыня ў нябыт, сышла ў нябыт і сама Соня. Прынамсі, так яна адчувала і будучага свайго аніякага і нідзе не бачыла. Бо без Тараса яго не ўяўляла. Сядала да закратаванага акна і моўчкі пазірала праз краты ва ўнутраны двор дома, дзе амаль нічога не адбывалася. Спрэс заасфальтаваны двор (асфальт скаваўсціснуў, здавалася, да знямогі нават некалькі дрэў, якія па нейкіх прычынах пакінулі некранутымі ў адрозненне ад астатніх — выкарчаваных з каранямі,