Сёстры
Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
час закідваў назад рукой з квадратным гадзіннікам на левым запясці, што надзейна трымаў у палоне серабрысты бранзалет. Густыя дугі чорных брывоў над глыбока пасаджанымі ў вачніцы вачыма колеру каштана з разумным пільным позіркам і прыхаванай цеплынёй у кутках. Яны амаль не міргалі. Томас мог доўга не міргаць, тое выходзіла само сабой. Прамы нос, ямка на падбароддзі з трохдзённай няголенасцю, якая дужа пасавала твару. Крыху прыпухлыя губы, напэўна, ад Соніных пацалункаў. Гэты амерыканец сапраўды меў нешта агульнае, няўлоўнае на першы позірк, але, калі прыгледзецца і доўга ўзірацца, — відавочнае падабенства, асабліва ў вачах, з Тарасам, першым Соніным каханнем і прычынай яе хваравітай хударлявасці. Соня адчула тое адразу, як толькі пабачыла Томаса ўпершыню.
18
Яны вучыліся ў адным класе. Соня з Тарасам. Сябравалі яшчэ з дзіцячага садка. Ён быў яе рыцарам, яе паветрам, яе аддушынай. Яна для яго — багіняй. Ніхто не сумняваўся, што і пасля школы яны будуць разам. Соня нават падзялілася з сястрой пра тое, якім бачыла сваё вяселле, якую сукенку апране, пашытую, між іншым, уласнаручна, з якой тканіны, бо ўжо прыгледзела ў аддзеле тканін шыкоўны адрэз. Бацькі прымалі Тараса за роднага: мама заўсёды прыязна ўсміхалася яму, калі той заходзіў да Соні (у вялікую пяціпакаёвую кватэру ў каменным доме, што падпіраў сабой іншыя, больш сталыя, з налётам гісторыі на фасадах і франтонах, непадалёк ад скрыжавання вуліц Сечавых Стральцоў і Мазепы, з унутраным дворыкам, залітым асфальтам, куды вяла чыгунная разьбяная брама з кованымі жалезнымі дзвярыма ды кодавым замком на іх), прапаноўвала галубцы альбо варэнікі, якія не пераводзіліся на яе кухні, бо яна любіла кухарыць. Тарас ніколі не адмаўляўся, еў як не ў сябе, нібы яго дома не кармілі, што падабалася маме, бо дочкі апетытам не вылучаліся. Падзяўблі,
бы птушачкі, і пабеглі. Як яшчэ іх ногі насілі? А тата таксама апошнія дзесяць гадоў на ежу асабліва не налягаў, не іначай навучыўся ў дачок, а неўзабаве ўвогуле адмовіўся ад мяснога, перайшоў на так званае правільнае харчаванне травамі ды карэньчыкамі. Хіба імі наясіся? Зрэшты, не па ўласным жаданні ён ператварыўся ў вегетарыянца: ратаваў страўнік і здароўе. Як ні дзіўна, травы дапамаглі: высмакталі небяспечныя пухліны. Таму мама глядзела нават з замілаваннем на Тараса, калі той еў, і, лічы, для яго аднаго гатавала баршчы, смажыла катлеты ды варыла кампоты. Пры гэтым пырхала як матылёк, не толькі па кухні, па жыцці. Дый выглядала суадносна. Hi роды, ні гады не ператварылі яе ў квадратную бясформенную істоту, як мноства іншых жанчын яе пакалення. Мама захавала фігуру падлетка, сачыла за сабой з той жа ўвагай, з якой вырошчвала ўлюбёныя ружы. Ружу і нагадвала, не першай свежасці, але не менш прывабную. Насіла вопратку ў абцяжку, пераважна ружовага колеру, бо такога ж колеру падаваўся ёй і свет навокал: сукенкі, блузкі, штанцы, паліто, нават куртачкі на людзях, у хаце фарсіла перад мужам у ласінах і ружовых футболках, чым і спакушала яго. Залатавалосая, курносая, з правільнымі рысамі твару, авалу якога пазайздросціла б кожная маладая натуршчыца мастацкіх вучэльняў, яна паходзіла з беднай шматдзетнай сям’і. 3 татам ёй пашанцавала, як лічылі многія. Зрэшты, гэтаксама лічыла і мама. Усё сваё жыццё пражыла за ім як за каменнай сцяной. Той, здавалася, і нарадзіўся і жыў толькі
19
20
дзеля таго, каб забяспечваць яе ўсім, што ёй пажадаецца. Яго сям’я таксама нічым асаблівым не вылучалася: звычайныя калгаснікі, брыгадзір ды цялятніца. Старэйшы брат так у калгасе і застаўся на зернатоку, малодшы вывучыўся на доктара, жыў у Львове, тата ж шабашыў на будоўлях па Расіі. Дзяцінства сясцёр прайшло амаль без яго, бо той увесь час знаходзіўся ў раз’ездах, але не бедавалі: грошы ў мамы вадзіліся, заробленыя татам, і на дзецях яна не ашчаджала. У канцы 1990-х тата пачаў працаваць на сябе: будаваў дамы-катэджы па ўласных архітэктурных распрацоўках, мама дапамагала яму па дэкору і ўнутраным аздабленні, затым прадаваў — і так па коле. Нярэдка і Тарас дапамагаў развіваць сямейны бізнес. Тата не прымушаў яго і не прасіў, хлопец па асабістай ініцыятыве хацеў быць карысным. Працы не баяўся, за што б ні ўзяўся — даводзіў да ладу, старанна і з любоўю да даручанай справы. Фізічная праца яму пасавала. Спартыўны, такі ж высокі, як і Томас, хіба што худзейшы, таму і мускулы асабліва ў вока не кідаліся, Тарас міжволі звяртаў на сябе ўвагу, асабліва калі даводзілася перацягваць з месца на месца цяжкія рэчы, кшталту вялікіх камянёў або драўляных цурбаноў. Яго з радасцю слухаліся нажоўка і малаток, перфаратар і зборная мэбля. Кемлівы і рухавы, ён забіваў цвікі з двух удараў у любую будаўнічую плоць, не ранячы ні яе, ні сябе, як некаторыя мамчыны сынкі, а перфаратар у яго руках, здавалася, спяваў ад задавальнення гаспадаром і працай. Соня закахалася ў яго чароўную ўсмешку, відаць, з першага позірку,
як толькі пабачыла ў дзіцячым садку. Яна сапраўды была чароўнай, мяняла яго быццам бы пахмурны твар да непазнавальнасці ямачкамі на абедзвюх шчоках, чорцікамі ў вачах-каштанах, зморшчынкаміпраменьчыкамі пад вачыма. У школе хлопец з дзяўчынай сядзелі за адной партай з першага класа. Ён не вельмі цягнуўся да навук, займаўся ў спартыўнай секцыі па кікбоксінгу, будучае бачыў толькі ў спорце, у падлеткавым узросце станавіўся неаднаразовым чэмпіёнам краіны, сур езна рыхтаваўся да дарослага бою на чэмпіянаце ў Кіеве. Соня, наадварот, вучылася старанна і прэтэндавала на залаты медаль, нярэдка дапамагала Тарасу ў вучобе і з хатнімі практыкаваннямі, распавядала яму змест усіх літаратурных твораў, якія патрабавалася ведаць па праграме. Ён слухаў удумліва, запамінаў галоўнае. Чытаць не любіў, дый часу на чытанне не меў, размеркаваўшы яго на Соню, спорт і бізнес-праекты Сонінага таты. Адзіны сын удавы-бібліятэкаркі, якая страціла мужа адразу пасля нараджэння дзіцяці (той, відаць, недзе загінуў на ўмоўных франтах бандыцкіх войн дзевяностых, дакладна яна не ведала, хіба што здагадвалася), Станіславаў вывучыў уласнымі нагамі ўздоўж і ўпоперак. Паколькі жыў ён з маці на Набярэжнай, куды амаль не хадзіў ужо ніякі транспарт пасля шостай гадзіны вечара, а школа, і секцыя, і Соня знаходзіліся прыблізна ў адным раёне, трэба было прызвычайвацца.
А яшчэ ў Тараса быў сябар, якога ён лічыў такім жа блізкім чалавекам, як маці і Соню. Той жыў насупраць школы ў сям’і супрацоўнікаў адміністра-
21
22
цыі горада. Яго бацька меў брата, які ў дзевяностыя падчышчаў за даволі ўплывовымі людзьмі іх не вельмі прыгожыя справы і якраз гасцяваў у Станіслававе. Па неасцярожнасці (разняволіўся за шыкоўным братавым сталом з багатай закуссю і дарагой выпіўкай), не інакш, ён пакінуў без нагляду зброю, якую меў права насіць і прымяняць, бо працаваў усё тым жа «чысцільшчыкам» з той, аднак, розніцай, што яму гарантаваліся бяспека і беспакаранасць на самым высокім узроўні. Карацей кажучы, пісталет апынуўся ў руках Тарасавага сябра. Юнак выскачыў з ім з кватэры, як уджалены, адрэналін калашмаціў яго не горш за якісь наркотык. Анягож, ён уладарыў сапраўднай зброяй, якой можна было забіць чалавека, прычым дужа лёгка, адным націскам гачка. Піф-паф — і кранты. Пра тое, што наступствы выкрадання пісталета мусяць прынесці яму толькі непрыемнасці, хлопец не думаў, не да таго. У яго ўвогуле падобных думак не ўзнікла, дзейнічаў інстынктыўна, як варвар, не Конан, зразумела (адкуль у Конана тая агнястрэльная зброя?). Галоўнае, каб не хутка заўважылі знікненне пісталета, каб Арцём (так, яго звалі Арцёмам) паспеў нацешыцца небяспечнай у няўмелых руках цацкай. Яго ж рукі ўмелыя. Тэарэтычна ён ведаў пра пісталеты ўсё. Перш-наперш праверыў абойму: яна апынулася цалюткай — кулі, рыхтык салодкія ледзянцы, з нявінным выглядам нерухома застылі ў спячцы, туліліся адна да адной, быццам грэліся, быццам ім было холадна. Арцём асцярожна, захоплена правёў па гладкай паверхні ве-
рхняй кулі, якую раптам захацелася вынуць, сунуць у рот і пасмактаць, як цукерку. Ён прагнаў насланнё ўзмахам рукі, нібы вос, якія тым часам сапраўды залуналі над галавой. Арцём агледзеўся: нейкім чынам апынуўся ў школьным садзе, адсюль і восы. Хлопец вярнуў абойму на месца, праверыў засцерагальнік, каб выпадкова не націснуць гачок і не адстрэліць сабе што-небудзь. Карцела з кімсьці падзяліцца радасцю і пахваліцца наяўнасцю зброі. Арцём дастаў тэлефон і набраў Тараса. Каму, як не сябру, мог ён яшчэ даверыцца?.. Той якраз гасцяваў у Соні, то бок знаходзіўся непадалёк ад школы, значыць, хутка далучыцца да Арцёма, хоць той і не назваў прычыны выкліку, адно заінтрыгаваў таямнічым паведамленнем пра нешта такое, аб чым ніхто з іх абодвух ніколі не пашкадуе потым, да таго ж калі яшчэ давядзецца патрымаць...
Тарас развітаўся з Соняй, усё адно збіраўся сыходзіць, абяцаў маці прыйсці раней дапамагчы разабрацца з дакументацыяй новых паступленняў літаратуры ў бібліятэку, што размяшчалася на першым паверсе высоткі, у якой яны жылі пад самым дахам. Двухпакаёвая, даволі вялікая кватэра з прасторнай кухняй і лоджыяй — татаў падарунак — усё, што засталося ад яго. Ды яшчэ хіба грошы, якія мама Тараса ўсе выдаткавала на адукацыю сына: лепшы дзіцячы садок (па вуліцы Тарнаўскага), лепшая школа (№ 5 па вуліцы Івана Франко, між іншым, у далёкім мінулым — турма)...
Сыходзячы, чуў, як сварыліся Соніны бацькі ў гасцёўні. Іх гучныя галасы перакрывалі гук тэлевізара
23
24
з трэсканінай стрэлаў нейкага крымінальнага серыяла. Тарасу заўсёды здавалася, што яны сварацца не напраўду, што гэта ў іх гульня такая, каб трымаць сябе ў тонусе. Ну што за прычына сваркі — непаголены чэрап Сонінага таты? Зразумела, што мама Соні любіла гладкапаголеную галаву мужа, асабліва свежапаголеную, таму ён галіўся штодзень: ёй падабалася цалаваць мужаву галаву і вадзіць па ёй вуснамі, як па гладкай тканіне сваіх начных тунік. Верагодна, занадта далікатныя яе вусны ўкалоліся аб тыя валаскі на галаве мужа, што паспелі за дзень адрасці, таму і выклікалі абурэнне ў той самы час, калі хацела ласкі і пяшчоты. Тарасусміхнуўся: памірацца. Мужчына паголіцца, і бура ўляжацца.
Праз хвілін дзесяць ён быў на месцы, зайшоў у двор школы. Арцём чакаў яго каля ўваходу ў падвал, куды перасунуўся з саду. Хлопцы парукаліся, а затым Арцём — худы, вузкаплечы, але высокі акулярык з доўгімі рукамі, шырокімі далонямі ды даўно нястрыжанымі валасамі, зрэшты, як ён казаў, валасы адпусціў адмыслова, каб вылучацца з натоўпу,— выцягнуў з-за спіны пісталет.