Сёстры  Мікола Адам

Сёстры

Мікола Адам
Выдавец: Галіяфы
Памер: 328с.
Мінск 2020
82.84 МБ
39
40
хуткае вяртанне Соні ў шэрагі нармальных жыхароў горада, не разумеючы, чаму тая ўпарцілася і выдавала сябе за тургенеўскую паненку. Аднак Соня не іграла ніякай ролі, яна і была той тургенеўскай паненкай, якіх нараджаецца некалькі на стагоддзе. Яна адчувала свет інакш, бо ўмела кахаць і ведала болей за кожную абцяжараную ўласным жыццёвым досведам жанчыну. Тыя жанчыны толькі рабілі выгляд, што кахалі, бо так было прынята грамадствам, каб выйсці замуж і нарадзіць дзяцей, стварыць сямейны вулей і ахвяраваць ім дзеля ненажэрнай дзяржавы. Соня дзяржаве нічога не хацела аддаваць, ні каліва сваёй душы, якая ўжо належала Тарасу. Праз дзень пасля пахавання яна прыйшла да яго маці, у кватэру, дзе ён жыў, калі быў жывы, і дзе яна ніколі не была. Яны разам пасядзелі ў яго пакоі, абвешаным, быццам шпалерамі, фотаздымкамі рознай велічыні і якасці з яе адлюстраваннем. Паплакалі. Затым пайшла на могілкі, лягла на свежы грудок магілы Тараса, нібы прытулілася да яго грудзей, і праляжала да таго часу, пакуль яе не знайшлі і літаральна не ададралі з таго грудка. Соня супраціўлялася, істэрычна крычала і скавытала, каб яе пакінулі ў спакоі і дазволілі памерці, бо жыцця без Тараса не ўяўляла. Тата сілай запіхнуў дачку ў машыну. Знаёмыя яго раілі звярнуцца па дапамогу ў псіхлякарню, бо Сонін стан палохаў і пагражаў іх дабрабыту, невядома, праўда, якім чынам. Верагодней за ўсё, негатыўна ўздзейнічаў на іх стабільны спакой, што ўдасканальваўся гадамі, падманліва непахісны, як дзіцячая вежа з кубікаў.
Тата закрыў кратамі вокны ў пакоі дачкі і зачыніў яе там, папярэдне вынес адтуль небяспечныя для яе здароўя рэчы. Такім чынам, Соня апынулася за кратамі. Бо за каханне трэба плаціць. У першую чаргу грамадству. А яна гэтага не зрабіла, бо палічыла, што каханне належыць толькі ёй з Тарасам, і мела рацыю. Так і павінна быць у цывілізаваным асяроддзі. На жаль, сучаснае чалавецтва чым далей сягае ў цывілізацыю, тым бліжэй да дзікунства: замяняе каханне на яго сурагат — секс. Гэта тое самае, што цукар у сваім рацыёне падмяніць яго замяніцелем. Нібыта той жа эфект, але розніца вялікая.
42
3
Томас усміхаўся. Усміхаўся гэтаксама, як і Тарас, на ўвесь рот, дэманструючы бездакорнай формы і чысціні зубы са шчарбінкай, аднак, паміж двух верхніх. Ад усмешкі цяплелі яго вочы, падаваліся раднейшымі, у іх скакалі гарэзлівыя чорцікі, якіх можна было нават разгледзець, калі пільна прыгледзецца. Усмешка Томаса, як і Тараса, выпраменьвала дабро і, здавалася, лашчыла тых, каго краналася. Аксана адчула гэта адразу, як толькі Томасава ўсмешка, быццам сонечная далонь, кранулася яе шчок, і тыя запунсавелі ад задавальнення, што не зусім добра, бо дзяўчыне карцела, каб пяшчотныя дотыкі не супыняліся, нягледзячы на ўважлівы позірк Соні, якая не зводзіла з сястры вачэй, зрэшты, па іншай прычыне, а не па той, пра якую падумала Аксана і раптам засмяялася. Лёгка, звонка і заразліва. He стрымала смеху і Соня, і Томас, нічога не разумеючы, мусіў падтрымаць маладых жанчын, каб не здавацца няветлівым.
— Можа, сходзім куды-небудзь? — прапанавала пасля Аксана і дадала: — Калі вы не супраць і маеце
час? Бо не вельмі хочацца, — прызналася, — калі шчыра, ісці да бацькоў зараз.
Соня з Томасам абмяняліся позіркамі, бы мяккімі цацкамі, якімі ўражваў пакой дзяўчыны ў бацькоўскай кватэры. Разнастайныя прадстаўнікі флоры і фаўны купкаваліся на ложку, над ложкам (на адмысловай паліцы), на падаконніку, такім шырокім, што на ім можна было спаць (звычайна Соня выкарыстоўвала падаконнік дзеля чытання, падкладала пад спіну падушку, выпроствала ножкі і давала нырца ў той ці іншы раман, а калі той надакучваў, вярталася ў рэчаіснасць і кідала тужлівыя позіркі ў акно), на шафах і на падлозе па кутах.
Томасу падабалася ў Станіслававе, таму ён згодна кіўнуў. Да таго ж цікавасць іншаземца да тутэйшых славутасцяў узрастала з кожным новым адкрыццём. Яму таксама не хацелася вяртацца ў кватэру, бо адчуваў там сябе няёмка пад цяжкім позіркам Сонінага і Аксанінага таты. Лепш увогуле прыйсці ўжо на вячэру, калі збяруцца ўсе сваякі.
— Горад папрыгажэў, — звярнулася Соня да сястры. — Выглядае як карцінка з дарагога глянцавага часопіса. — I дадала: — Таму нават мне цікава штонішто адкрываць наноў.
— Так, — пагадзіўся Томас, — у Штатах падобнай архітэктуры вобмаль. — Абвёў вокам вакол сябе, бы намаляваў кола...
— Батан-Руж выключэнне, — падтрымала мужа Соня, — таму мы і аселі ў ім.
43
44
— Зразумела, — працягнула Аксана. — I дзе вы ўжо былі?
— У бастыёне, — усміхнулася Соня. — Першае ўзгаданае месца, куды б я хацела прывесці Томаса. Да таго ж там ёсць выстава тваіх фотаработ, — дакранулася рукой да пляча Аксаны.
— Гэта цудоўна! — усклікнуў Томас, маючы на ўвазе фотавыставу.
— Дзякую, — не без задавальнення адгукнулася Аксана, але ў той момант глядзела сабе пад ногі. — У палацы Патоцкіх няма жадання паблукаць? — падняла вочы на сястру.
— Палац Патоцкіх? — зацікавіўся Томас.
— Так, — кіўнула Аксана, — я толькі што там заняткі праводзіла з дзецьмі. Дужа атмасфернае месца, дзе гісторыяй дыхае нават паветра.
— Там жа шпіталь быў, — без аптымізму прыгадала Соня.
— Быў ды сплыў, — спыніла сястру Аксана.
— Дык добра, — узняла рукі ўгару Соня. — Я, як большасць, —прамовіла яна, паглядзеўшы на Томаса.
— Хадземце! — рашуча вымавіў той.
— Ну, тады за мной! — загадала Аксана.
Яна ведала: госцю спадабаецца тое, што ён пабачыць. I не памылілася. Томас не стрымліваў захаплення ад убачанага. Магчыма, стан заняпаду, у якім досыць працяглы час знаходзіўся палац, уразіў яго больш, чым калі б гэты архітэктурны старадаўні ансамбль быў рэстаўраваны. Адсутнасць вокнаў ці шкла ў аконных праёмах абурыла амерыканца. Ён нават адчуў
боль будынкаў, той боль, якім іх пакаралі немаведама за што, па-дзікунску пазбавіўшы вачэй, наўмысна асляпілі памяшканні, забыўшыся, а мо і не памятаючы альбо не ведаючы, як тыя памяшканні ратавалі цягам стагоддзяў тысячы людзей, сагравалі сваім цяплом і спраўна давалі прьггулак. Зрэшты, памяць непадуладная варварам. Яна ім у прынцыпе непатрэбна, як непатрэбна і гісторыя, бо абцяжарвае розум, а насіць цяжар ва ўласнай галаве — няма дурных. 3 якім бы задавальненнем Томас адпомсціў тым вылюдкам, якія пазбавілі палац зроку, пашкодзілі і зруйнавалі яго лёгкія, ныркі і сэрца, знішчылі сад і пакінулі паміраць: улетку ад спёкі, зімой ад холаду, дажджу, снегу і вятроў. Без ваганняў Томас натоўк бы пысу кожнаму вінаватаму ў здзеку над гістарычным помнікам даўніны. Абшарпаныя сцены, з якіх шпалеры звісалі вушамі спаніеля і абсыпалася тынкоўка, у многіх месцах памечаныя дзіркамі ад куль; высокія столі, з якіх таксама сыпалася тынкоўка, а часам адвальвалася цэлымі кавалкамі, — выклікалі тужлівы жаль, але і незразумелую, невытлумачальную годнасць, пачуццё прысутнасці, датычнасці да гісторыі і войн, што засталіся ў памяшканнях палаца нябачнымі прывідамі, нікуды не зніклі і не збіраліся сыходзіць. Разам з паветрам уваходзілі ў кожнага, хто заходзіў да іх, даказвалі сваё існаванне, прасілі дапамогі не знішчаць, а ўратаваць тое, што засталося. У падземных збудаваннях, што ўдалося валанцёрам ачысціць і так-сяк зрабіць прыдатнымі для агляду (а колькі яшчэ працы па ачыстцы іншых!), дух ажно займала. Здавалася, прывіды
45
46
стаялі проста за спінай; здавалася, было нават чуваць, як яны перасоўваюцца з-за лёгкага, ледзь улоўнага павеву ветрыку. Цемра, плотная навобмацак, быццам заслона ў тэатры, толькі дадавала ўпэўненасці ў існаванні прывідаў. Яна не баялася нікога і нічога і лёгка адбівалася ад святла тэлефонаў, нібы глытала яго. Паветра ў падзямеллі, здавалася, можна было памацаць, як і цемру. Яно нагадвала мокрую анучу і пагражала не на жарт адвесіць тузін аплявух някліканым гасцям. Соня адчула намер паветра першаю і агучыла яго ўголас. Ёй адразу не спадабалася ідэя спусціцца ў лёхі, лепш бы яна пачакала наверсе, але Томас утаварыў яе. Гэта ж прыгоды, сапраўдныя прыгоды, вартыя найкруцейшых квестаў! Уласны голас дзяўчыне падаўся чужым. Здавалася, нехта невядомы і нябачны перасмейваў кожнае вымаўленае Соняй слова. Яна спалохана ўскрыкнула і падалася да святла, выразна адчуваючы, як нябачныя ліпкія пальцы з трупным пахам хапаюць яе за плечы. Томас таксама адчуў, як варушацца на галаве валасы ад жудасці, але ён ведаў дакладна, што цемра толькі палохае, выдае за рэчаіснасць тое, чаго на самай справе няма. Аксана, хоць і не была палахліўкай, але агульны настрой малодшай сястры перадаўся і ёй, таму паспяшалася следам за Соняй. Томас з’явіўся на сходах да выхаду на паверхню праз некалькі хвілін пасля дзяўчат. Яго каханая кінулася да яго, як да ратаўніка. Яе трэсла. Аксана зразумела, што неадкладна трэба выходзіць на двор, да сонца. Уздыхнулі з палёгкай толькі тады, калі апынуліся ў бяспецы, пад аховай закінутага сада,
які таксама чапляўся за ногі калючым хмызняком, пакідаючы на калашынах мініяцюрных «вожыкаў».
— Што гэта было ўвогуле?!. — запытала Соня, азіраючыся на маўклівыя сцены палаца Патоцкіх, але незразумела было, да каго яна звярталася. — Ты таксама адчула, праўда ж? — мовіла да сястры.
— Так, — усміхнулася Аксана, але нічога вясёлага ў яе ўсмешцы не назіралася. — Дзіўныя адчуванні, трэба сказаць.
— У будынках са шматгадовай гісторыяй своеасаблівая аўра, — заўважыў Томас. — Яны жывыя, як мы з вамі.
— Ды ну цябе! — прыпыніла высновы каханага Соня.
— Мабыць, Кінга начытаўся? — утолас падумала Аксана.
— Кінгу, сапраўды, не перашкодзіла б наведацца ў гэты палац, — падхапіў Томас размову. — Шыкоўны б твор напісаў пасля экскурсіі па ім.
— Яму і без экскурсіі хапіла б фантазіі на чарговы трэшак, — запэўніла Соня, якая ў свой час захаплялася творамі майстра жахаў, але выпрабоўваць тыя жахі на ўласнай скуры не мела ніякага жадання.
— А мне спадабалася, — прызнаўся Томас. — Адрэналін і ўсё такое...
— Томас! — зноў абарвала яго Соня. I Аксана падумала, што сястрычка, відаць, галоўная ў маладой сям’і. Ва ўсякім разе, падобна на тое, бо Томас заўжды слухаўся жонку.
— Давайце я вас лепш сфатаграфую на фоне палаца, — прапанавала яна маладзёнам.
47
48
Соня з Томасам не запярэчылі і паслухмяна сталі побач на той адлегласці ад Аксаны, якая ёй патрабавалася для годнага кадра. Адно каб не дужа блізка да палацавых сцен, бо па словах Соні, яны яе палохалі. Дзяўчыне мроілася, што праз вокны, дакладней, дзіркі ад вокнаў на яе вось-вось скочаць якія-небудзь монстры і зацягнуць наўпрост у пекла. Томас абяцаў яе ўратаваць, але Соня не зусім верыла ў яго сілы, бо чалавек, якім бы ні быў асілкам, заўсёды прайграе звышнатуральным істотам, прынамсі, пра тое сведчаць адпаведныя літаратура і кіно.