Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў
Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Т. I. Шамякіна
СААВЯНСКАЯ МІТАЛОГІЯ
Т. I. ШАМЯКІНА
СЛАВЯНСКАЯ МІФАЛОГІЯ КУРС ЛЕКЦЫЙ
для студэнтаў-філолагаў спецыяльнасцей 1-21 05 01 Беларуская філалогія, 1-21 05 02 Руская філалогія
МІНСК
“РІВШ” 2005
УДК [811.16 + 821.16.091(075.8) ББК81.2я73
Ш 19
Курс лекцый рэкамендаваны да друку саветам філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсігэта (пратакол № 2 ад 20 лістапада 2003 г.)
Рэцэнзенты:
доктар філалагічных навук, першы прарэктар
УА “Нацыянальная акадэмія мастацтваў” В. А. Максімовіч;
кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта Р. М. Кавалёва;
кандыдат філалагічных навук, заг. кафедры журналістыкі УА “Інстытут парламентарызму і прадпрый мальніцтва” 7. Л. Шаўлякова-Барзенка
Шамякіна, Т. I.
11119 Славянская міфалогія: курс лекцый для студэнтаў-філолагаў /
Т. I. Шамякіна. Мн.: РІВШ, 2005. 156 с.
ISBN 985-6741-91-2.
ІІершы ў Беларусі аўтарскі курс лскцый па вузаўскай вучэбнай дысцыпліне “Славянская міфалогія”, створаны на аснове адпаведнай тыпавой праграмы. Курс лекцый грунтуецца на дасягненнях сусветнай і беларускай міфалогіі як навукі ў яе сувязях з іншымі гуманітарнымі дысцыплінамі — філасофіяй, фалькларыстыкай, літаратуразнаўствам, лшгвістыкай, гісторыяй грамадства, культуралогіяй, рэлігіязнаўствам, семіётыкай. Курс лекцый уяўляе сабою сістэматызаванае выклаланне касмалогіі і касмагоніі, пантэона багоў, ніжэйшых духаў, календару і язычніцкай абраднасці славян, перпі за ўсё ўсходніх. У кнізе прыводзіцца разгорнутая харакіарыстыка асноўных міфалагічных паняццяў.
Адрасавана студэнтам-філолагам, магістрантам, аспірантам, а таксама ўсім, каго цікавяць гістарычныя вытокі славянскай культуры.
ISBN 985-6741-91-2
УДК 1811.16 + 821.16.09](075.8) ББК 81.2я73
© Шамякіна Т. I., 2005
© Афармленне. ДУА “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы”, 2005
МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІДА КУРСА ЛЕКЦЫЙ
“Славянская міфалогія” аўтарскі курс лекцый, які ўяўляе сабою поўнае выкладанне дысцыпліны ў адпаведнасці з праграмай “Славянская міфалогія”. Курс арыентаваны на падручнік (пад грыфам Міністэрства адукацыі) Т.І. Шамякінай “Міфалогія Беларусі. Нарысы”, аднак у параўнанні з ім значна мадэрнізаваны з улікам найноўшых дасяпіенняў у гуманітарных навуках.
Мэта курса лекцый пазнаёміць студэнтаў з асноўнымі міфалагічнымі паняццямі і імёнамі, развіццём міфалогіі як навукі, яе значэннем у сучаснай іуманітарнай сістэмс ведаў, увесці нацыянальную (рэгіянальную) міфалогію ў кантэкст сусветнай, прадставіць цэласную карціну духоўнага жыцця нашых продкаў.
Курс дастаткова поўны, хоць засталося яшчэ шмат невытлумачаных пытанняў, ці праблем, якія пакуль залішне цяжкія для студэнтаў першых курсаў. Надыход аўтара культуралагічны: пэўнае паняцце паўстае ў розных сувязях і стасунках, у розных абліччах у залежнасці ад культурнага кантэксту. Асноўная ўвага надаецца міфалагічным вытокам фальклору, літаратуры, выяўленчага мастацтва, некаторым формам грамадскай свядомасці, перш за ўсё рэлігіі ды філасофіі. У кожнай лекцыі акцэнтуецца ўвага на найноўшых дасягненнях навук не толькі гуманітарных, але і прыродазнаўчых (фізікі, астраноміі, біялогіі, фізіялогіі, генетыкі, біяхіміі і інш.).
Практыка выкладапня курса паказала, што ён значна актывізуе пазнавальныя запатрабаванні студэнтаў, спрыяе развіццю творчага мыслення, садзейнічае ўзбагачэнню фантазіі, стымулюе цікавасць да навукі, да светапоглядных праблем. У курс уведзены ідэалагічныя пытанчі: звяртаецца ўвага на стварэнне ў некаторых замежных і расійскіх СМІ сучасных міфаў, ідэалагічных клішэ, стэрэатыпаў, што насаджаюцца ў масавай грамадскай свядомасці (па сутнасці з іх дапамогай “наркатызуецца” насельніцтва). У прыватнасці, у курс уведзены новы раздзел “Вербальная магія”, які прысвечаны нейра-лінгвістычнаму праграмаванню (сугестыўнаму ўздзеянню) у СМІ.
Курс разбіты на лекцыі. Перад выкладаннем матэрыялу даецца план лекцыі, у канцы яе пытанні і заданні, якія ў значнай ступені структуруюць матэрыял і садзейнічаюць яго лепшаму засваенню. У канцы курса даецца асноўная літаратура, а дадатковыя крыніцы па кожнай лекцыі прадстаўлены ў выдадзенай праграме “Славянская міфалогія”. Даты, a таксама імёны пісьменнікаў, мастакоў патрабуюць запамінання; што тычыцца навукоўцаў, даследчыкаў, тут дастаткова ведаць толькі прозвішчы.
Для лепшага засваення матэрыялу ў тэксце выкарыстаны пэўныя графічныя сродкі, у прыватнасці: 1) імёны міфалагічных персанажаў пішуцца вялікімі літарамі; 2) імёны даследчыкаў, пісьменнікаў, сакральныя мясціны адпаведным чынам вылучаюцца ў тэксце; 3) словы “Бог”, “Хрыстос” вылучаюцца і тлустым шрыфтам, і курсівам, што падкрэслівае іх важнасць; калі ж гаворка ідзе пра язычніцкага бога, слова “бог” пішацца з маленькай літары; 4) навуковыя паняцці і палажэнні, якія неабходна запомніць, выдзяляюцца курсівам; 5) тэарэтычныя палажэпні, на якіх акцэнтуецца ўвага, падкрэслены; 6) падкрэслены і назвы фальклорных. літаратурных жанраў; 7) словы, што абазпачаюць астранамічныя, геаграфічныя паняцці і адначасова міфалагічпыя персанажы (напрыклад, сонца, месяц), адпаведным чынам пішуцца або з маленькай літары (калі аб’екты на небе), або з вялікай (калі назвы свяцілаў), або поўнасцю вялікімі літарамі.
Лекцыя 1. МІФАЛОГІЯ ЯК НАВУКА
1.	Значэнне міфалогііяк навукі.
2.	Міфалогія і філалогія. Тыпы мастацкага міфалагізму.
3.	Міфалогія і іншыя формы грамадскай свядомасці: рзлігія, мараль, палітыка, навука, мастацтва.
4.	Асаблівасці міфалагічнага еветаадчування.
5.	Характарыстыка міфа.
6.	Крыніцы вывучэння міфалогіі.
Вышэйшае дасягненне навуковай думкі XX ст. зварот да навуковага вопыту архаікі, да праблем увогуле духу. Вынікам новых гуманітарных арыентацый стала пераацэнка звыклых паняццяў. Многія з іх пачалі тлумачыцца інакш намнога шырэй. 3 другога боку, пераацэнка традыцыйных каштоўнасцей выявілася ў тым, што на псракрыжаванні пацяццяў шырокага гуманітарнага профілю апынуліся з’явы культуры, якія раней знаходзіліся на перыферыі навуковых інтарэсаў. Такой з’явай і выступае міф. У апошняе стагоддзе ён набыў у поўным сэнсе слова універсальны статус, а гэта, у сваю чаргу, садзейнічала пераасэнсаванню некаторых фундаментальных перадумоў гуманітарных ведаў.
3 сярэдзіны 80-х гг. XX ст. у СССР узнікла цікавасць, з аднаго боку, да хрысціянства (набліжалася 1000-годдзе Хрышчэння Русі), з другога боку, да язычніцкага мінулага розных этнасаў. Такі грамадскі інтарэс звязаны не толькі з гарбачоўскай свабодай слова, друку, агульнай дэмакратызацыяй жыцця ў краіне, але і з глабалыіымі працэсамі, абумоўленымі эпохай fin de siecle (канца стагоддзя) і тысячагоддзя, a таксама адчуваннем несумненнай блізкай змены культурнай парадыгмы, што мы і назіраем сёння, ужо ў пачатку XXI ст.: узрастае цікавасць да
духоўных праблем, да таямніц чалавечай псіхікі, а таксама адчуваецца тэндэнцыя набліжэння адно да другога навукі і рэлігіі. Апошняя тэндэнцыя, магчыма, стане вызначальнай менавіта ў XXI ст.
Узрастанне ролі і значэння міфалогіі як навукі звязана якраз з названымі працэсамі і тэндэнцыямі. Сусветна вядомы культуролаг (румынскага паходжання) М. Эліадэ адзначаў, што разуменне міфа аднойчы будзе аднесена да найбольш важных адкрыццяў XX ст. Выдатны рускі філолаг Д.С. Ліхачоў гаварыў, што расшыфроўка міфаў будзе, магчыма, найбольш прыкметным дасягненнем у гуманітарных навуках XXI ст. Сучасны нямецкі філосаф Г. Гадамер лічыць, што “міфы першадумкі чалавецтва”.
Чаму ж міфалогія атрымоўвае такую высокую ацэнку, чаму разуменне міфаў настолькі важна ў наш час?
Міфалогія форма свядомасці, асаблівы працэс мыслення, які захаваўся з самых архаічных часоў; дзейнічае ён і сёння, знаходзячы праяўленне далёка не толькі ў мастацтве, у паэзіі, але і ў палітыцы, ідэалогіі, рэкламе.
Слова “міфалогія” неабходна разумець у двух сэнсах аб’ектыўным і метамоўным: 1) як сістэму міфаў таго ці іншага народа, рэгіёна, усяго свету (збор паданняў, легендаў, эпас архаічных этнасаў) і 2) як навуку пра міфы.
Міфалогію вывучаюць самыя розныя навукі: фалькларыстыка, этнаграфія, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, лінгвістыка, культуралогія, гісторыя, філасофія, псіхалогія, сацыялогія.
Міф у аснове ўсіх нацыянальных культур. У тым выпадку, калі працэс развіцця таго ці іншага народа пачаўся гістарычна не так даўно і ў яго няма сваёй старажытнай міфалогіі, ён стварае сучасную. Але без міфалогіі, якую можна назваць “нацыянальнай ідэяй”, не абыходзіцца ні адзін этнас. Міфы садзейнічаюць яднанню грамадства, удзельнічаюць у фарміраванні менталітэту народа праз захаванне пэўных стэрэатыпаў мыслення і паводзін. Міфалогія не казкі і не фантастычныя ўяўлснні гэта абагулены вопыт жыццядзейнасці продкаў, адлюстраваны і захаваны праз сістэму вобразаў.
Сучасныя вучоныя-міфолагі звычайна звяртаюць увагу на тое, што міфалогія народны аналаг навукі, бо яна занатавала найбагацейшыя веды нашых продкаў пра Прыроду. Я ж пісала даўней, што міф народная філасофія, філасофія ў вобразах. Гэта важна для філолагаўлітаратуразнаўцаў, бо літаратура заўсёды ставіла і вырашала тыя ці іншыя філасофскія праблемы. Аднак найбольш аб’ядноўвае прыгожае пісьменства і міфалогію сам тып мыслення, заснаваны на фантазіі.
Міфы сюжэты, што выяўляюць розныя аспекты чалавечай самасвядомасці, а сюжэтнасць мае непасрэднае дачыненне да мастацкай слоўнай творчасці. Міф наскрозь сімвалічны — самы сімвалічны з усіх з’яў,
заснаваных на слове. Некаторыя сімвалы прадстаўлены ў наратыўнай (апавядальнай) форме, што прама дазваляе адносіць іх да літаратуры. У міфе можна знайсці мноства сэнсавых пластоў гэтаксама, як у кожным таленавітым мастацкім творы, але сімвалізм міфа глыбейшы. Міф універсальная мадэль для пабудовы сімвалаў. Паводле насычанасці, згушчэння сэнсаў можна вывесці наступную формулу: вобраз метафара сімвал — міф. Разгортваючы формулу наадварот, атрымаем фармаванне згаданых паняццяў у часе.
У прынцыпе ўсё тыповае мае адносіны да міфалогіі, а стварэнне тыпаў лічыцца адным з вышэйшых дасягненняў мастацкай літаратуры. Але міф стварае тыповыя мадэлі і для ўсяго грамадства. Такога кшталту мадэлі называюцца архетыпамі. Гэта адно з важнейшых паняццяў не толькі міфалогіі як навукі, але і псіхалогіі, этналінгвістыкі, сацыялогіі і некаторых іншых дысцыплін. Міфалогія складаецца з архетыпаў, на якія, як на стрыжань, насаджваюцца вобразы і ўяўленні магіі, рэлігіі, палітыкі, мастацтва.