Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
часцей за ўсё Сусвстнае Дрэва ў іх дуб. Тое, што дуб не толькі ў славян, a і ў іншых індаеўрапейскіх народаў разумеўся як свяшчэннае Прадрэва, архетып усіх іншых дрэў, надзейна пацвярджаецца і пісьмовымі, і археалагічнымі крыніцамі. Вядомы беларускі даследчык А. Ненадавец згадвае, што ў 1975 г. у Дняпры быў знойдзены дуб з дзевяццю вепруковымі сківіцамі, увагнанымі ў камель. Ніжняя яго частка несла сляды агню, што гаворыць пра гарэнне свяшчэннага ЗНІЧА каля яго каранёў. Такія знаходкі не адзінкавыя. Ва ўкраінскай каляднай песні два дубы стаялі ў першазданным Акіяне яшчэ да стварэння галубамі свету:
Селі-впалі два галубойці, Два галубойці на два дубойкі. Пачалі собе раду радзіці...
(паводле М. Серакова)
Можа выклікаць здзіўленне, чаму дубоў два, калі Прадрэва як Вось Свету адно? Я мяркую, Дрэва сапраўды адно, але яно адлюстравана ў вадзе, як у люстэрку (вось чаму ў некаторых міфалагічных сістэмах вобраз Прадрэва ўзнікае дагары нагамі, каранямі ўверх). Дрэва як бы перавернута, але яно, так бы мовіць, перавернута менавіта ў чалавека, у яго псіхіку, ствараючы там метасусвет. Так і душа чалавека: яна, уласна, звязвае два сусветы рэальны (часовы) і вечны (сінгулярны), матэрьіяльную рэчаіснасць і іншасвет. Чалавек на стыку двух светаў. Відаць, у гэтым і заключана яго роля. Нашы думкі, пачуцці, наша душа і дух падпарадкаваныя законам вечнасці і жывуць не столькі тут, колькі ў прасусвеце, які існаваў, існуе і будзе існаваць заўсёды. Пагрузіцца ў гэты свет якраз і дапамагае замова. Фізічна мы, вымаўляючы замову, знаходзімся, напрыклад, у родным доме ў межах пэўнай прасторавай і часавай (абмежаванай хуткасцю свету) рэальнасці, але ў думках аказваемся ў рэальнасці іншай, цудоўнай, дзе няма абмсжаванняў, дзе не дзейнічаюць законы эўклідавай геаметрыі і тэорыі адноснасці А. Эйнштэйна (XX ст.). Рускі багаслоў Павел Фларэнскі (XX ст.) даказваў, што ў цэнтры Сусвету можна апынуцца, перажыўшы містычнае азарэнне. 'Гак адбылося, напрыклад, з Дантэ, згодна яго геніяльнай паэмы “Божаская камедыя”. Але так можа адбыцца, па сутнасці, з любым чалавекам, які, вымаўляючы замову, кліча сілы Сусвету сабе на дапамогу. Дантэ апускаецца да самага нізу Пекла і раптам аказваецца на вяршыні гары ў Чыстцы. Героі казак, апускаючыся ў дупло ці ў калодзеж, пабыўшы ў трыдзесятым царстве, аказваюцца на тым жа месцы, адкуль выходзілі, хоць увесь час аддаляліся ад першапачатковага пункта. Герой замовы, вылазячы праз падпол дома, аказваецца пасярод поля ці лесу. Але важна апынуцца іменна ў цэнтры свету, на востраве Буяне толькі там мары, жаданні спраўджваюцца.
Ва ўсіх міфалагічных сістэмах назіраецца абавязковая, звязаная з Прадрэвам, апазіцыя на вяршыні АРОЛ, ці ВОРАН, ці ФЕНІКС, каля каранёў ЗМЯЯ, ДРАКОН, іншая хтанічная істота. Цэнтральнай
міфалагемай многіх народаў Зямлі з’яўляецца двубой паміж птушкай і змяёй ці паміж богам-грымотнікам і богам падземным, звычайна змеепадобньім, у славянаў паміж ПЕРУНОМ і ВЯЛЕСАМ. Гэты бой супраціўнікаў адбываецца заўсёды, кожнае імгненне, і ніколі не канчаецца: дзякуючы яму рухаюцца ўсе працэсы ў жыцці, ён сімвал любога руху ўвогуле. Заўважым, што міфалагічныя АРОЛ ці ВОРАН зусім не рэальныя арол ці воран. Увогуле птушка на вяршыні Прадрэва яго плод гэта, на маю думку, СОНЦА. Тое, што ў замовах часта згадваецца некалькі птушак (звычайна 12), справы не мяняе, а гаворыць усяго толькі пра больш архаічную мадэль Космасу. Для параўнання: у кітайскай міфалогіі дзесяць сонцаў жылі менавіта на вяршыні Сусветнага Дрэва і адпраўляліся ў нябеснае падарожжа па чарзе.
Сусветнае Дрэва вобраз надзвычай шматпланавы. Гэта і Вось свету, і асабістае дрэва жраца-шамана, і вось кружэння Зямлі-планеты, і пазваночны слуп чалавека, уздоўж якога цягнецца так званы энергетычны канал (у індуізме ён называецца Кундаліні). Пра тое, што Прадрэва звязана і з энергійным цэнтрам свету, сведчыць частае згадванне ў замовах белгаруч каменя Алатыра. Напрыклад: “На моры, на кіяні ляжыць бел камень Латыр, на тым белым камні Латыры стаіць залатая кузня...” Або: “На сінім моры ляжьіць белы камень, на тым камяні стаіць дуб на дванаццаць какатоў, на тых какатах сядзіць дванаццаць ангалаў...”
Магія каменя мела ў нашых славянскіх нродкаў такое ж важнае значэнне, як і магія дрэва, і таксама звязвалася з паняццем Цэнтру. У замовах і казках камень Алатыр-Латыр аналаг Свяшчэннай Гары прастола Бога. Камень ва ўсіх культурных традыцыях універсальны базіс. Петр (“Камень”) у хрысціянстве аснова Царквы. Вось Свету ў антычнага філосафа Платона — “Алмазная Вось”. Алмаз сярод камянёў, як і золата сярод металаў, — самыя каштоўныя і свяшчэнныя, абодва валодаюць светаносным, салярным характарам. Такі ж светаноспы Алатыр-камень, пра што неаднаразова гаворыцца ў замовах і паданнях. Ва ўсіх цывілізацыях, нават, так бы мовіць, “драўляных”, якою была, бясспрэчна, і славянская, усё ж алтары заўсёды каменныя. Яны давалі магчымасць гарэць на іх агню, a самі не згаралі. Такім чынам, Алатыр-камень — Сусветны Алтар. ачаг, звязаны з агнём. “Агонь мог быць для дагістарычнага чалавека першым увасабленнем божаскага” (Д. Кэмпбел). Агонь на Зямлі брат Сонцу на небе (як дрэва брат чалавеку). Усё гэта рэчы прынцыповага і універсальнага парадку, якія ў аднолькавай ступені тычацца як знешняга Космасу, так і душы чалавека. Кожны з нас, кім бы і дзе б ён ні быў, знаходзіцца ў цэнтры, а ў душы яго, усведамляе ён гэта ці не, хаваецца святло Усеагульнага Розуму, чыім законам падпарадкаваны не толькі кожны чалавечы мозг, але і любая прастора.
У розных міфалагічных і рэлігійных сістэмах узнікаюць шматлікія аналагі Прадрэва. Гэта, напрыклад, свяшчэннае дрэва будыстаў Бо, пад
якім Буда дасягнуў вышэйшай мудрасці. У Бібліі згадваецца не толькі Дрэва Пазнання, але і Дрэва Жыцця: яны растуць, як можна меркаваць, з аднаго кораня. У казках сінонім Прадрэва гарох, па якім герой узбіраецца на неба, дзе знаходзіць чароўныя рэчы.
На Прадрэве, якое звязвае тры асноўныя вертыкальныя сферы Свету, жыве пасрэднік паміж імі. У славянскай міфалогіі гэта ВАВЁРКА (паруску БЕЛКА), якая рапей называлася “мысь”; у грэкаў бог ГЕРМЕС; у індусаў АГНІ, бог агня, ледзь не самы старажытны і пры гэтым адзін з важнейшых сярод багоў. Ён разумеўся і вельмі канкрэтна — вогнішча, і абстрактна, як святло ў душы чалавека святло дабрыні, святло кахання, святло творчасці.
Нрадрэва як Вось Свсту ўсё фармуе, усё аргапізоўвае вакол сябе. Гэта дамінанта: па вертыкалі яна складаецца з трох частак, па гарызанталі з чатырох, бо, знаходзячыся ў цэнтры, мае па баках чатыры асноўныя напрамкі. Чатырохбаковая схема ляжыць у аснове многіх культавых збудаванняў: пірамідаў, зікуратаў, пагадаў, стунаў, хрысціянскіх храмаў, нават шаманскіх чумаў. Усе яны арыентаваны па баках свету. Ідэя Дрэва была настолькі магутная, жыццядзейная ў нас, славянаў, што першыя хрысціянскія храмы на Беларусі будаваліся як імітацыя дрэва-ялінкі з шатровымі стрэхамі. Толькі пасля рэлігійнай рэформы патрыярха Нікана (XVII ст.) у праваслаўных храмах Русі пачалі пераважаць купалы-“лукаўкі”. Але ў драўлянай архітэктуры Беларусі (Палесся) так і застаўся шацёр.
Наогул Дрэва аддзяляе Космас ад Хаосу, гэта як бы сімвал Кулыпуры. Адсюль і значэнне пэўных лічбаў. Прасочым сэнс і важнасць ў розных галінах ведаў так званых сакральных лічбаў, аб’яднаных ідэяй Прадрэва:
Тры: а) Бог-Бацька Бог-Дух Святы Бог-Сын-, б) Бог Прырода Чалавек; в) Неба Зямля Падземье; г) тры вымярэнні нашай прасторы; д) Цела Дух Душа; е) Жыццё Святло Слова (Логас); ё) тэзіс антытэзіс сінтэз; ж) мінулае сучаснае будучае; з) ён яна яно (дзіця); і) тры героі, тры дзеянні ў казках; к) рашэнне канфлікту, пастаўленага дуалізмам. Траічнасць свету графічна ўвасоблена ў трохкутніку.
Чатыры: а) у хрысціянстве — Святая Тройца і Маці Божая\ б) напрамкі свету; в) поры года; г) часткі сутак; д) натурфіласофскія стыхіі агонь, вада, зямля, паветра; е) чалавечыя тэмпераменты — халерык, сангвінік, меланхолік, флегматык; ё) бакі крыжа; ж) колькасць ног у жывёл; з) рацыянальная арганізацыя. Графічна 4 абазначаецца праз квадрат, у беларускай вышыўцы часта праз ромб.
Сем як сума трох і чатырох: а) міфалагічныя нябёсы (“Адчуваць сябе на сёмым небе”); б) колеры вясёлкі; в) асноўныя ноты ў актаве; г) дні ў тыдні; д) семерычная сутнасць чалавека (фізічны ўзровень, астральны, ментальны, інтуітыўны, нірванічны, манадычны, божаскі); е) сярэдняя лічба ўспрыняцця інфармацыі чалавекам за адно імгненне; ё) аптымальная колькасць члснаў любога калектыву; ж) грахі чалавечыя. Графічна сем
увасабляецца семісвечнікам, які адначасова сімвалізуе Касмічнае Дрэва (у іудаізме семісвечнік называецца менорай).
Дванаццаць як вынік памнажэння 3x4 лічба вышэйшай паўнаты і дасканаласці, бо з простых лічбаў дзеліцца на максімальную іх колькасць: 1,2, 3, 4, 6, 12: а) знакі задыяку; б) месяцы года; в) 12 скандынаўскіх багоўасаў; г) 12 алімпійскіх багоў; д) 12 апосталаў Хрыста, е) 12 кален Ізраілевых; ё) 12-гадовы цыкл кітайскага календара; ж) 12 подзвігаў ГЕРАКЛА; з) падзел юрты на зоны. Графічна 12 увасабляецца праз круг як самую дасканалую з геаметрычных фігур, падзеленую на 12 сектараў.
Такім чынам, Свет і ў лічбах мае дзіўныя супадзенні і адзінства. Усё гэта не што іншае, як нраяўленне Сусветнай Гармоніі, Божаскай Прыгажосці. Вобраз Дрэва аб’ядноўвае гэтыя лічбавыя мадэлі. Ён дае цэласны погляд на існае, які захаваўся ў мове, у паэзіі, у жывапісе, у архітэктуры, у рытуалах, гульнях, у псіхалогіі (так, у малюнках дзяцей пэўнага ўзросту дамінуе дрэва). У навуцы дрэва сродак ілюстрацыі цэлага.
У фальклоры аналагам Прадрэва часцей з’яўляецца дуб. Акрамя шматлікіх замоў, загадак, прыказак і прымавак, дуб сустракаецца ў казках (на ім хаваецца смерць КАШЧЭЯ), а ў песеннай творчасці ён набывае дадатковую сімволіку. Напрыклад, выступае як памяркоўны бацька, старэйшы брат, вельмі часта жаніх. Дзяўчына спявас: “Ах, прыхіну я галовачку ка зялёнаму дубочку”. У песнях гусляроў і лірнікаў упамінанне аб магутных дубах акрэслівала вобразы народных герояў: Вашчылы, Карпача, Вегра і інш. Часта дуб выстунае як сімвал чалавечай дабрыні, моцы, сілы, маладосці, кіпучага жыцця.