• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Славянская міфалогія

    курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Выдавец: РІВШ
    Памер: 156с.
    Мінск 2005
    44.02 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Вербальная магія
    Усё жывое ў Космасе за мільярды гадоў прыстасавалася “перагаворвацца” паміж сабою на сваёй роднай рэзананснай мове радыёхваляў міліметровага і субмілімстровага дыяпазону, гэта значыць, на мове рэліктавай халоднай лептоннай плазмы.
    Любы аб’ект на Зямлі з’яўляецца жывой мадэллю Сусвету. Ён звязаны з ім і з іншымі аб’ектамі рэзананснымі ўзаемадзеяннямі на пэўных узроўнях арганізацыі матэрыі. Працэсы ў свеце ўплываюць праз рэзананс на працэсы ўнутры жывога арганізму. I наадварот, працэсы ў чалавеку аказваюць уплыў на працэсы ў Космасе. Развіваецца новы напрамак у навуцы агульная тэорыя рэзанансных сіл, і вось ён якраз найбольш цікавіцца магіяй, у прыватнасці, магіяй слова, вербальнай магіяй.
    Мова сродак чалавечага выяўлення, мыслення і кантактавання ў соцыуме. Кожнае слова ўтварае вібрацыі з даволі працяглай даўжынёй хвалі. Слова ўздзейнічае нават і без жадання гаворачага. Вымаўленае ж з памерам, яно намнога ўзмацняе свой уплыў і робіцца магутнай зброяй.
    Замовы самыя старажытныя жанры фальклору. У Месапатаміі знойдзены шматлікія гліняныя дошчачкі з клінапісам, з якіх ясна, што магічная літаратура Вавілона і Асірыі (ІІ-І тыс. да н. э.) была надзвычай багатая. Нездарма халдзеі карысталіся ў старажытным свеце славаю магаў і чараўнікоў. Існавалі замовы і ў антычных грэкаў. У эпоху класікі (V-IV ст. да н. э.) гэты від магіі ўжо склаўся ў пэўную сістэму, пра што пісаў славуты грэк Платон (V ст. да н.э.) у знакамітай працы “Дзяржава”. I адукаваныя рымляне адзначалі сілу замоў. Напрыклад, самы вядомы ў Рымскай імперыі гісторык Тацыт (II ст.) апісваў, як Пізон забіў імператара Германіка з дапамогай закляццяў. Магаў і ведзьмакоў баяліся ва ўсіх народаў. Нават словы звычайнага чалавека, вымаўленыя не ў час. могуць нанесці шкоду. I сёння вучоныя з гэтым згодныя: так, гавораць яны, мае значэнне пэўны стан атмасферы, магнітнага поля і інш. Чаму старыя замовы часам не дзейнічаюць іх жа складалі людзі надзвычай дасведчаныя: там кожнае слова выклікала пэўныя вібрацыі ў прасторы? А справа ў тым, на маю думку, што за тысячагоддзі змянілася палажэнне Зямлі ў Космасе, нават стан усёй Сонечнай сістэмы, узніклі новыя рэзанансныя судачыненні ў Сусвеце. Таму некаторыя словы могуць не ўзбудзіць тых хваляў, на якія замова была раней разлічана. Яшчэ і таму словы хрысціянскай малітвы пажадана вымаўляць на мове арыгіналу старажытнагрэчаскай (кайнэ), або лацінскай, або старажытнаславянскай. Чаму апошнія дзве мовы прыроўнены да арыгіналу? Таму што ўяўляюць яны пераклады Новага Запавету, зробленыя святымі людзьмі: Аўгусцінам Блажэнным (IV-V ст.), Святым Еранімам (IV ст.), Святым Кірылам (IX ст.). Малітва па сутнасці тая ж замова, якая аказвае магутнае ўздзеянне ле толькі на арганізм чалавека (самаўнушэнне), але і на прастору. Словы малітвы ўзбуджаюць пэўныя вібрацыі, якія ўступаюць у рэзананс з вібрацыямі Космасу і
    выклікаюць дзеянні Космасу (Вышэйшых Сіл) у адказ. Пераклад малітвы на нацыянальныя мовы гэта іншыя рэзанансы, магчыма, і не дзейсныя, бо перакладаліся яны звычайнымі людзьмі, а не святымі. Самая дзейсная малітва “Отча Наш” (“Pater Noster”), таму што яе пачулі апосталы ад самога Хрыста. Яна дапаможа заўсёды.
    У цэлым слова аказвае магутнае ўздзеянне на чалавека. Словам можна параніць ці нават забіць. Слова валодае каласальнай сілаю ўнушэння. На гэтым заснаваны ўсе рэлігіі, секты, уся мастацкая літаратура, а ў апошні час ідэалогія, палітыка, рэклама. Слова робіцца псіхатропнай зброяй. Але нас найбольш цікавіць здзіўляючае адзінства магічнай функцыі мовы і фукцыі эстэтычнай. У міфах маг-чарадзей і паэт гэта адзін персанаж: АРФЕЙ, БАЯН.
    Магія мовы ў сучаснай навуцы называецца сугестыўным уздзеяннем, або нейра-лінгвістычным праграмаваннем (НЛП). Сёння вывучэнне НЛП адзін з найбольш перспектыўных напрамкаў у сучаснай гуманітарнай галіне ведаў.
    Сугестыўныя сродкі не што іншае, як ўплыў мовы на падсвядомасць. Сучасныя спецыялісты ў названай галіне шырока выкарыстоўваюць метады, якія здаўна былі таемнымі прыёмамі розных магічных і рэлігійных культаў. Яшчэ ў глыбокай старажытнасці іх практыкавалі шаманы і жрацы.
    Прасочым некаторыя сродкі сугестыўнага ўздзеяння, якія шырока выкарыстоўваюцца ў СМІ:
    1.	Музыка. Тэкст звычайна суправаджаецца, асабліва ў рэкламе, даволі навязлівым матывам. Прыемная рытмічная музыка, маючы частату рытму, роўнаю падвоенай частаце пульсацыі крыві ў целе, лёгка ўплывае на падсвядомасць і гэтым актывізуе мозг для ўспрыняцця мовы. У старажытнай Грэцыі ўсе вершы чыталі пад акампанемент ліры, значыць, пад музыку. Адсюль, дарэчы, і ўзнікла паняцце лірыкі.
    2.	Візуальны рад. Шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай рэкламе. Яго варта было б больш актыўна ўжываць і ў працэсе навучання. Калі чалавек дзякуючы “карцінцы” ўяўляе, што адбываецца ў яго целе ад лекаў або ад шампуні, сіла слоў, да якіх нрыкладаецца малюнак, намнога павялічваецца. Візуальны рад утварае ў мозгу асаблівы гармон серанціл, які значна павялічвае сілу памяці.
    3.	Шырока выкарыстоўваецца і рыфма. Яна стварае ў мозгу асаблівыя ачагі ўзбуджанасці, якія добратворна на яго ўздзейнічаюць, інакш кажучы, мозг адчувае ад рыфмы прыемнасць. Наш народ здаўна любіў рыфмаваць. Існуюць тысячы рыфмаваных прыказак і прымавак: “Сонца нізка вечар блізка”; “Дзеўка без касы не мае красы”; “3 вялікага выбору будуць лапці ды аборы”; “Без труда не выловншь н рыбку нз пруда”; “Взялся за гуж не говорн, что не дюж”. Дзякуючы рыфме гэтыя шэдэўры народнай мудрасці вельмі лёгка запамінаюцца рыфма валодае мнеманічным уздзеяннем.
    Некаторыя людзі валодаюць дарам гаварыць рыфмай. Гэта паэты. Яшчэ ў пачатку XX ст. самавучка-паэт, ды часам і не адзін, быў амаль у кожнай вёсцы. Напрыклад, дзед вядомага беларускага сучаснага творцы Міколы Мятліцкага лёгка складаў гумарыстычныя вершы і рабіў гэта з нагоды кожнай падзеі. Такія людзі (іх называлі раёшнікі) не толькі сачынялі вершы і прыпеўкі, але нават звычайную мову афармлялі рыфмай. Рыфма і сёння вельмі шырока выкарыстоўваецца ў рэкламе, напрыклад: “Свежее дыханне облегчает поннманне”.
    4.	Паўтор і сцвярджэнне. Заўсёды ўсе замовы, малітвы і паэзія для большай сілы ўнушэння выкарыстоўвалі паўторы. Яны могуць быць: механічныя (“Усё шукаю і шукаю яшчэ не здабытых вяршынь”), анафарыстычныя (“Мора вуглем цяпер стала, // Мора з дна цяпер гарыць”), стык (“О, весна без конца н без краю// Без конца й без краю мечта!”), кальцо (“Подарю я шаль нз Хорасана // Н ковер шнразскіій подарю”), рэфрэн (“А я мужык дурны мужык”) і інш. Паўторы ствараюць надзвычай устойлівыя сляды ў кары мозгу. Таму для рэкламы, для ідэалагічнага ўздзеяння аказваюцца надзвычай важнымі шматразовыя паўтарэнні. Паўтор ставіць як бы бар’ер для ўсялякага іншага паведамлення з супрацьлеглым сэнсам, прытупляе крытычныя функцыі розуму. 3 паўторамі звязаны сцвярджэнні кароткія, афарыстычнага складу формулы, па сутнасці лозунгі: “Дазволена ўсё, што не забаронена” (гэты лозунг падчас так званай “перабудовы” нанёс каласальную шкоду, садзейнічаў працэсу крымінілізацыі грамадства). Многія гістарычныя слоўныя фор*мулы не страцілі свайго значэння і сёння, напрыклад, лозунг Кастуся Каліноўскага: “He народ для ўрада, а ўрад для народа”.
    5.	Пэўныя словы выклікаюць у падсвядомасці слухачоў прыемныя асапыяцыі, што шырока выкарыстоўвае рэклама: “прыгожы”, “цудоўпы”, “геніяльньі”, “прекрасный”, “велнколепный”, “блестяіцнй”, “замечательный” і пад. Здавалася б, прымітыўпа, а дзейнічае надзейна. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на міфалагічныя асацыяцыі. Цэнтральная ідэя індаеўрапейскай, у тым ліку славянскай, міфалогіі культ Сонца. Назьтвалася яно па-рознаму: СВАРОГ, ХОРС, РАДЫГОСТ, ЯРЫЛА, ЯРАВІТ. Але самая старажытная назва РА. Шырокае распаўсюджанне марфемы “ра” ў індаеўрапейскіх мовах адлюстраванне салярнага міфа. Гэты корань можна лёгка заўважыць у многіх рэкламных тэкстах: “Жадаеце, каб ваш погляд стаў больш выразны? У тры разы больш выразны. Туш з керамідамі...” Або: “Благодаря спецнальным добавкам, Арнель справнтся..Павышанай частотнасцю выкарыстання адзначаны такія словы, як “натуральны”, “гарант”, “культура”, “традыцыя”, “краснво”, “прекрасно”, “рай” (“райское наслажденне”, “райскнй аромат”)Старажытная марфема іірае тут ролю дадатковага стымулу.
    6.	Важнае значэнне маюць так званыя універсальныя кванціфікатары: “ніколі”, “усе”, “зусім”, “заўсёды”. Яны дазваляюць рабіць абагульненні, неабмежаваныя ў прасторы і часе. Часта выкарыстоўваюцца так званыя прэсупазіцыі: сярод іх найбольш часта ўжываецца прыметнік “новы”. Увогуле прэсупазіцыі ёсць ва ўсіх рэкламных тэкстах: гэта дзеясловы і прыслоўі месца, стану, паўторнасці дзеяння і інш.
    7.	Псіхіфізіялагічна магутна дзейнічае і гукапіс: алітэрацыі і асанансы. Розныя гукаспалучэнні ўзбуджаюць пэўныя цэнтры мозгу, якія, у сваю чаргу, выклікаюць адпаведныя асацыяцыі, напрыклад: “Ваша кнска купнла бы Внскас”.
    8.	Выкарыстанне эўфемізмаў. У ЗША яшчэ падчас вайны ў В’етнаме ў 60-я гады XX ст. была распрацавана спецыяльная мова, з якой выключаліся словы, што выклікалі адмоўныя рэакцыі. Напрыклад, ваенныя дзеянні называліся “праграмай прымірэння”, масіраваныя бамбардзіроўкі “аборончай рэакцыяй”, мёртвыя зоны, калі выпальвалася ўся расліннасць, “санітарнымі кардонамі”, канцлагеры “стратэгічнымі паселішчамі” і інш. Шырока карыстаюцца падобнымі выразамі і некаторыя палітычныя дзеячы сучаснай Расіі. Адпаведнае ўнушэнне дасягаецца з дапамогай і навуковых тэрмінаў. Нешта дрэннае, лічаць людзі, нельга назваць прыгожым тэрмінам, і гэтым шырока карыстаюцца піяршчыкі і стваральнікі рэкламы. Яшчэ старажытны гісторык Фукідыт (IV ст. да н. э.) назваў гэткі падман “карупцыяй мовы”: словы пачынаюць абазначаць супрацьлеглае таму, што яны заўсёды азначалі.
    9.	Спрашчэнне. стэрэатыпізапыя. Чалавек масы ў значнай ступені створаны прэсай, электроннымі СМІ. Журналісты абапіраюцца на стэрэатыпы, прымітыў. Яны лічаць, што чалавек павінен успрымаць паведамленне без намаганняў, без унутранай барацьбы і крытычнага аналізу. Напрыклад: “Камунізм упарта чапляецца за дрэннае. Давайце чапляцца за добрае” тыповы ўзор спрашчэння. Складаныя з’явы і праблемы зводзяцца да простых і лёгкіх для ўспрыняцця. Безумоўна, і паэзія заўсёды аперыравала словамі, якія найлепш уздзейнічалі на чытача ці слухача. Але сучасныя СМІ шукаюць словы, якія ствараюць менавіта прымітыўную мадэль. Або раздзяляюць цэласную праблему на асобныя фрагменты, так, каб чытач ці глядач не мог звесці іх у адно і асэнсаваць. Гэта фундаментальны прынцып сугестыі. Тут выкарыстоўваюцца дастаткова прымітыўныя прыёмы: тэлеперадача разбіваецца рэкламай, цэласны тэкст размяшчаецца на розных старонках газеты. Дыскусійныя перадачьі выкарыстоўваюць фрагментацыю ўвогуле як асноўную форму падачы матэрыялу. А ў чытача і гледача ствараецца ілжывы вобраз рэальнасці. Мозг ператвараецца ў сіта, у якое памяшчаюць шэраг важных, але часцей пустых інфармацыйных паведамленняў. Усё як быццам тэрміновае, але чалавек пазбаўлены гістарычных каардынат. У выніку сёння нічога не мае сапраўды важнага сэнсу, усё суп-пюрэ. 3 другога