а) помнікі так званай ведыйскай (ад Веды) традыцыі і індыйскія нацыянальныя літаратурныя эпасы: “Рыгведа”, “Упанішады”, “Махабхарата”, “Рамаяна”; б) помнікі іранскай, зараастрыйскай традыцыі “Авеста”, “Шахнамэ” Фірдоусі; в) помнікі грэчаскай і рымскай міфалогіі: паэмы Гамера “Іліяда” і “Адысея”, “Тэагонія” Гесіёда, “Міфалагічная бібліятэка” Апаладора, “Пра прыроду багоў” Цыцэрона, “Пра Ісіду і Асірыса” Плутарха; г) пра германскую і кельцкую міфалогію захаваліся працы Карнелія Тацыта, Юлія Цэзара, Годфрыда Манмуцкага, цыкл пра караля Артура ў розных расповедах, “Старэйшая Эда”, “Малодшая Эда” і “Круг зямны” Сноры Стурлусона і інш.; д) Славянскую міфалогію можна вывучаць на аснове Поўнага збору рускіх летапісаў, “Слова аб палку Ігаравым”, заходніх хронікаў пра германцаў і іх суседзяў, напрыклад, твораў Адама Брэменскага, Саксона Граматыка; сведчанняў арабскіх падарожнікаў (Ібн Фалдана, Аль Масудзі); працы Я. Длугоша “Гісторыя Польшчы” і больш позніх польскіх і літоўскіх гісгорыкаў Я. Стрыкоўскага, Ч. Мяхоўскага; чэшскага сярэднявечнага слоўніку “Mater Verborum”; павучэнняў, жыццяў святых; фальклорных крыніц; моўных фактаў; археалагічных сведчанняў. Увесь лекцыйны курс “Славянская міфалогія” умоўна падзяляецца на тры вялікія цыклы: 1) касмаганічныя міфы, што гавораць пра Космас, Сусвет, планеты і зоркі; 2) гістарычныя міфы, якія распавядаюць пра паходжанне чалавека, рас і славянскіх этнасаў; 3) цыклічныя міфы, звязаныя з прыродным каляндарным колам і кругам чалавечага жыцця. ПЫТАНІІІ ДЛЯ ЗАСВАЕННЯ I CAMAIIPABEPK1 1. Пералічыце асноўныя асаблівасці міфалогіі як тыпу свядомасці, як “паэтычнай філасофіі”. 2. Што аб’ядноўвае міфалогію з іншымі формамі грамадскай свядомасці навукай, рэлігіяй, мастацтвам? 3. Назавіце асноўныя праблемы міфалогіі і аб’екты яе цікавасці. 4. Чаму міфалогію можна лічыць філалагічнай дысцыплінай? 5. Як праяўляецца міфалагізм у мастацкай літаратуры? 6. Якія асноўныя паняцці, неабходныя для разумення курса “Міфалогія”, вы запомнілі? 7. На аснове якіх крыніц вывучасцца міфалогія? Лекцыя 2. ПСІХАЛАГІЧНА-САЦЫЯЛЬНЫЯ ВЫТОКІ МІФАЛОГП, ЯЕ РАННІЯ ФОРМЫ. ТАТЭМІЗМ 1. Старажыпіныя вераванні эпохі палеаліту аснова міфалогіі. 2. Паняцце татэмізму. Фарміраванне на яго аснове культу продкаў. 3. Асноўныя віды сувязі чалавека і жывёлы. Глебай, на якой узрасла міфалогія, з’яўляюцца старажытныя вераванні людзей эпохі палеаліту і неаліту татэмізм. анімізм. магія. Часавы абсяг напіага даследавання пачынаючы прыкладна з X тыс. да н. э. Чаму менавіта дванаццаць тысяч гадоў? Справа ў тым, што з X тыс. да н.э. пачаўся новы этап у гісторыі чалавецтва пасля глабальнага катаклізму, у выніку якога нават змясцілася зямная вось: Зямля нахілілася (магчыма, у выніку ўдару асцяроіда) на 23,5 градусы і з таго моманту рухаецца вакол Сонца як бы трохі лежачы па баку. Мяркуюць, што да ўсепланетнай катастрофы (умоўна названай ГІатопам) на нашай планеце існавала Суперцывілізацыя, якая загінула, але веды пра якую часткова захаваліся ў міфах. Пасля “кульбіту” Зямлі ў Сібіры імгненна ўзнікла вечная мерзлата (вось чаму ў страўніках умароджаных у лёд мамантаў нават засталася неперавараная ежа), а на пашай тэрыторыі вельмі хутка растаяў ледавік. Чалавецтва ж у значнай ступені дэградавала. Але частка ведаў ацалела. Праўда, далёка не ўсё насельніцтва імі валодала, а толькі асобныя яго прадстаўнікі шаманы, жрацы, ёгі, вешчуны. Своеасаблівая навука, якая захавалася ад дакатастрофнай цывілізацыі, найлепш праявілася ў магіі. Міфы таксама можна разглядаць як зашыфраваныя веды, што засталіся ад ранейшай хутчэй за ўсё, біялагічнай цывілізацыі і набылі казачную форму. Адной з найбольш яскравых псіхалагічна-сацыяльных адметнасцей старажытнага мыслення з’яўляецца татэмізм. Перш чым гаварыць пра названую з’яву, нагадаем, што чалавек у XX ст. хрысціянскай эры, як бы сцвярджаючы сваю канчатковую ўладу над прыродай, назваў жывёл “братамі нашымі меншымі”. Але людзі эпохі архаікі лічылі жывёл не малодшымі, а старэйшымі братамі, больш за тое продкамі. Яны пастаянна шукалі аналогіі сваім пабуджэнням і адчуванням у прыродных аб’ектах, імкнуліся зразумець першапрычыны ўсяго, што назіралі, у тым ліку саміх сябе. Паколькі звяры былі дужэйшыя і спрытнейшыя за людзей, апошнія жадалі быць падобныя да жывёл. Татэмізм — гэта абагаўленне жывёл, прызнанне іх сваімі родзічамі, продкамі; вера, што сямья ці род, ці племя паходзіць ад жывёлы. Татэмістычныя міфы не што іншае, як гісторыі паходжання розных этнічных груп. Татэмізм — сусветная з’ява, прычым фіксуецца ў некаторьтх плямёнаў Афрыкі, Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі, Палінезіі і сёння. У творах Фенімора Купера, вядомага амерыканскага пісьменніка XIX ст., індзейцы пастаянна з гонарам падкрэсліваюць: “Мой татэм арол”, “Мой татэм кайот”; згадваюць і іншыя татэмы, а гэта значыць сваіх продкаў. Такім чынам, татэм яшчэ не бог, а продак. Татэмізм прадугледжваў пэўныя абрады, дзе міф адыгрываў ролю сцэнарыя. Каб лепш зразумець надзвычай шматгранную з’яву татэмізму, я распрацавала сістэму сувязей чалавека і жывёлы: 1. Жывёла рытуальная ежа. Магчыма, у дапатопнай Суперцывілізацыі людзі мяса не ўжывалі, але пасля катастрофы вымушаны былі перайсці на мясную ежу. Некаторыя старажытныя плямёны палявалі на татэмную жывёлу. З’еўшы кавалак, напрыклад, аленя, чалавек сам адчуваў сябе трохі аленем: яго субстанцыя растваралася ў целе чалавека. I сёння ж шырока ўжываецца на рускай мове выраз з выкарыстаннем каламбуру: “Человек есть то, что он ест”. Гэта добра разумелі продкі. У сучасных малых народаў, напрыклад, кетаў Сібіры захавалася ўжыванне татэмнай жывёлы (мядзведзя) толькі раз на год падчас спецыяльнага свята, якое прызвана сімвалізаваць сувязь племені з татэмным продкам. Кеты вераць, што забіты ў пэўны час і ўжыты ў выглядзе харчу мядзведзь набывае статус рытуальнай ежы, якая дае людзям сілу і мудрасць мядзведзя. Прыкладна тое ж назіраецца ў іншых этнасаў свету. Нават у рэлігіях можна заўважыць нейкае аддаленае падабенства да логікі татэмізму. Напрыклад, таемнасць еўхарыстыі (прычашчэння) ў хрысціянстве заключаецца ў тым, што, з’еўшы кавалачак прасфоры (цела Хрыста) і лыжку віна (Яго крыві), мы як бы раствараем Яго Існасць у сваім целе і, значыць, далучаемся да хрысціянскай абшчыны, ачышчаем і ўзвышаем душу. 3 другога боку, існуюць народы, якія, наадварот, забаранялі (і нават сёння забараняюць) есці гатэмную жывёлу: гэта адно з першых табу ў гісторыі чалавецтва. Найбольш яскравы прыклад: забарона на ўжыванне ялавічыны ў Індыі, паколькі карова там свяшчэнная жывёла. Чаму ўзнікла непрыняцце свініны ў Старажытным Егіпце, сёння не зусім зразумела. Але табу перайшло ад Егіпта да яўрэяў і арабаў, стаўшы адным з дагматаў адпаведна іудаізму і ісламу. У германскіх, балцкіх, славянскіх народаў свіння, наадварот, рытуальная ежа, скажам, на шчадрэц. У немцаў на Ражство абавязкова прысутнічае на стале ўпрыгожаная свіная галава, у нас, беларусаў, розныя вырабы са свініны. Харчовыя прыхільнасці — вельмі важная адзнака народнай культуры. 2. Малочная сувязь чалавека ды жывёлы. Ускормліванне чалавекам татэмнай жывёлінкі захавалася толькі ў аднаго этнаса айнскага, што жыве ў Японіі і на Курыльскіх астравах. Менавіта айны абарыгены названых мясцін, а зусім не мангалоіды (японцы) і не рускія. Айны маюць дачыненне да белай расы, але з дабаўленнем палінезійскіх рыс. Гэта народ-унікум, генезіс яго невядомы, мяркуюць, што ён адзін з самых старажытных этнасаў на Зямлі, які перажыў Сусветны Патоп. Чыстых айнаў засталося нямнога 16000 чалавек, і паселены яны ў рэзервацыях, бо ў гарадах існаваць не могуць. У кожным паселіпічы айнаў абавязкова жывуць і мядзведзі татэмы народа. Маленькіх медзведзянятак жанчыны павінны ўскарміць сваім малаком... 3 іншага боку, звесткі пра выхаванне дзяцей жывёламі захаваліся не толькі ў міфах, у паданнях, легендах, але вядомы і з гісторыі, нават гісторыі XX стагоддзя (каля 20 выпадкаў). Знаходзілі дзяцей, ускормленых малпамі, мядзведзямі, нават антылопамі (знойдзены ў іх статку 10-гадовы хлопчык бегаў з хуткасцю 48 км у гадзіну), але найчасцей ваўкамі. У беларуска-літоўскіх летапісах XV-XVII стст. апісана некалькі выпадкаў, калі ў лясах, што належылі княжацкаму роду Радзівілаў, у бярлогах і ваўчыных норах аказваліся чалавечыя дзеці. Іх прывозілі ў Вільню і Кракаў, але яны, як правіла, хутка паміралі. Ужо ў XIX ст. такіх дзяцей пачалі вывучаць даследчыкі, напрыклад, так званага “дзікага чалавека з Аверні”. Знойдзены ў ваўкоў, ён пражыў у чалавечай супольнасці да сарака гадоў, але авалодаў усяго некалькімі дзесяткаў слоў. Цікава, чаму “маўглі” ў асноўным выхаваны ваўкамі? Гэта ж найвялікшая загадка прыроды: інстынкт маці ў ваўчыцы перамагае жывёльную крыважэрнасць! Ваўчыцамі ўскормлены заснавальнікі Рыма РОМУЛ і РЭМ, персідскі цар КІР (міфалагізаваны гістарычны персанаж), рускія былінныя волаты УСЫНЯ і ГАРЫНЯ. Багасловы часта разважаюць і спрачаюцца на тэму: ці ёсць у дзяцей“маўглі” душа? 3. Шлюбная сувязь паміж чалавекам і жывёлай. Генетычна яна, безумоўна, немагчымая, але ж мы гаворым пра міфалагічтіае мысленне: чалавек эпохі архаікі верыў у верагоднасць такога кшталту сувязі. На тэрыторыі Еўропы і Азіі найбольш часты матыў шлюб чалавека ды мядзведзя. На тое ёсць прычыны: мядзвсдзь надзвычай разумны; лёгка паддаецца дрэсіроўцы; добра прыжываецца ў чалавечых калектывах; здалёк, калі стаіць на задніх лапах, трохі нагадвае чалавека. Мядзведзь у лясах Сібіры і Еўропы самы магутны звер, і чалавек хацеў быць да яго падобны. Таму ў Еўропе існуе 130 варыянтаў казкі пра шлюб жанчыны і мядзведзя. Асноўная фабула большасці казак наступная. Мядзведзь крадзе дзяўчыну або япа, заблукаўшы ў лесе, сама трапляе ў мядзведзяў бярлог, робіцца жонкай звера. У іх нараджаецца сын ва ўсім чалавек, але надзвычай дужы; часам у яго могуць назірацца некаторыя жывёльныя прыкметы, як у беларускай казцы “Івашка мядзведжае вушка”. Сын расце, паводле вядомага казачнага выслоўя, “не па днях, а па гадзінах” і ўрэшце бяжыць разам з маці з пячоры, дзе іх трымаў мядзведзь. А пасля пачынаюцца ўласна прыгоды гэтага хлопца-волата, які псрамагае розных ворагаў і вызваляе дзяўчат-прыгажунь.