Міф бязмежны выток і вобразаў-тропаў прыгожага пісьменства. У літаратуры аўтарскае мысленне напластоўваецца на мысленне міфалагічнае, нараджаючы па сутнасці новы міф. Менавіта ў “розніцы” паміж першасным і другасным (аўтарскім) міфамі хаваецца закладзены пісьменнікам сэнс, падтэкст. Глыбінныя сэнсы і значэнні выяўляюцца таксама і праз аўтарскую падсвядомасць. Паколькі міф асаблівы тып мыслення, ён непасрэдна праяўляецца ў мове. Моўныя міфемы можна знайсці практычна ў кожным тэксце. Так што і з гэтага боку міфалогія звязана з філалогіяй. Многія пісьменнікі мадэлявалі і мадэлююць рэчаіснасць паводле законаў міфалагічнага мыслення. Тыпы мастацкай міфалагізацыі: 1. Стварэнне сваёй арыгінальнай сістэмы міфалагем (характэрна ў асноўным для пісьменнікаў-ра.мантыкаў Адама Міцкевіча, Мікалая Гогаля, Эрнста Тэадора Амадэя і'офмана). 2. Аднаўленне глыбінных міфа-сінкрэтычных структур мыслення (напрыклад, ваўкалацтва, двойніцтва персанажаў у Фёдара Дастаеўскаі а, Генрыха Сянкевіча, Яна Баршчэўскага). 3. Рэканструкцыя старажытных міфалагічных сюжэтаў, іх сучасная інтэрпрэгацыя (біблейскія сімвалы ў Васіля Быкава, Вячаслава Адамчыка, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Разанава). 4. Увядзенне асобных міфалагічных матываў і персанажаў, узбагачэнне канкрэтна-гістарычных вобразаў універсальным сэнсам (Янка Купала, Максім Багдановіч, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч). 5. Паказ-аднаўленне фальклорных і этнічных пластоў нацыянальнага быцця, дзе яшчэ захаваліся элементы міфалагічнага светасузірання (Адам Міцкевіч, Ян Чачот, Ян Баршчэўскі). 6. Прытчавасць, лірыка-філасофская медытацыя, арыентаваная на архетыповьія канстанты чалавечага і прыроднага быцця: дом, хлеб, дарога, вада, гара, любоў і г. д. (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Гарэцкі, сучасныя пісьменнікі постмадэрнізму). Міф больш характэрны для архаікі, але наш час таксама напоўнены міфамі, толькі мы не разумеем, што гэта міфы. Міфалогія вельмі жывучая, можна сказаць, несмяротная форма фантазіі. Міфалагічны светапогляд існаваў заўсёды і не знікне ніколі. Нават у наш прагматычны час людзі працягваюць верыць у цуд, а такая вера і ёсць праяўленне міфалагічнай свядомасці. Міфы — найперш псіхічныя, псіхасацыяльныя феномены, таму міфатворчасць часгка і дзяржаўнай палітыкі. Наша жыццё і па сёння застаецца пад уладай магаў-міфатворцаў. Ідэалогія і палітыка вельмі шырока выкарыстоўваюць міфалогію і яе сімвалы. Часам гэта праяўляецца ўскосна, напрыклад, у рэкламе. Стваральнікі рэкламы прама гавораць: каб прадаць нейкі тавар, неабходна стварыць яму міф, легенду (а таварам, на жаль, сёння робіцца ўсё, нават чалавек-творца). Але ў цэлым, у глабальным плане, міфалогія дапамагае знайсці нацыянальную ідэю, правільна зразумець уласную харызму (тое, што надае народу адметнасць) і асноўныя этнічныя архетыпы, рацыянальна ўсвядоміць і інтуітыўна адчуць свае гістарычнае і геапалітычнае прызначэнне. Звычайна лічыцца, што навуковы і міфалагічны светапогляды антаганісты. Але і сама навука напоўнена міфамі. Уласна, развіццё навукі гэта пастаяннае адмаўленне адных міфаў і замена іх іншымі. Толькі roe, што можна праверыць практыкай, не міф. Інакш кажучы, калі на аснове таго ці іншага закона, адкрытага навукай, можна пабудаваць працуючы прыбор, механізм, машыну, толькі тады можна гаварыць пра сапраўдную навуку, пра пазнанне законаў прыроды. Сучасны даследчык міфалогіі адзначае: “Міфалогія гэта асаблівы, таямнічы, вечны свет, створаны чалавекам для таго, каб растлумачыць прыроду, космас і самога сябе, каб зразумець тую сілу, якая усім кіруе <...> Міфалогія такая ж разнастайная і шматаблічная, як уласна чалавек і яго культура <...> Міфалогія валодае патаемнай, неадназначнай, сімвалічнай і вельмі прыгожай мовай, што адлюстроўвае мудрасць, шуканні, спакусы, страх і надзеі незлічоных пакаленняў” [Ю. Антонян]. Я ж лічу, што міфы гэта выяўленне імкнення калектыўнага чалавечага розуму наблізіцца да спасціжэння сапраўднай задумы Творцы Сусвету. Міф заснаваны на веры ў Бога і бессмяротнасць. Галоўная цікавасць міфа Бог і душа чалавека. Асаблівасць міфа і ў тым, што ён імкнецца разгадаць тое, што немагчыма разгадаць да канца: чалавека, прыроду, космас, нараджэнне і смерць, сэнс быцця, існаванне ў іншасвеце. Усё таямнічае, да канца неразгаданае, містычнае называецца сакральным — паняццс, таксама адно з галоўных у міфалогіі. Асаблівасці міфалогіі як светаадчування: 1. Міф адлюстроўвае рэальнасць, але адлюстроўвас яе надзвычай своеасабліва. Ён ніколі не адэкватны рэальнасці гэта не фатаірафія; міф гаворыць мовай знакаў. сімвалаў, архетыпаў. Ад іншых формаў пазнання (напрыклад, навуковага) міф адрозніваецца тым, што заўсёды і ва ўсім абапіраецца на звышнатуральнае, містычнае і аперыруе імі. Міфалогія знакавая сістэма, сімвалічная “мова”, у тэрмінах якой чалавек мадэляваў, абагульняў з’явы свету. Усё ў існым міф імкнуўся растлумачыць, перадаць менш вядомае праз больш вядомае. Паводле гэткага ж прынцыпу пабудаваны метафары ў мове. Міф заўсёды абагульняе, але праз канкрэтнасць. 2. Міф з’ява пастаянная і нязменная для ўсіх людзей і ва ўсе часы. Мадэлі, сюжэты і нават дэталі з міфаў сустракаюцца паўсюль. Найбольш агульныя мадэлі называюцца, як ўжо было адзначана, архетыпамі. Міф тое, што дайшло ад продкаў, закладзена генетычна, закадзіравана ў нашых генах, значыць, уваходзіць у структуру падсвядомасці. 3. Міф расповед пра падзеі, што былі да пісьмовай гісторыі, і нра падзеі, што толькі адбудуцца некалі. Міф залаты ланцуг, які злучае мінулае, сучаснае і будучае. 4. Міф — своеасаблівая мова, што апісвае рэаліі, якія знаходзяцца па-за нашымі пачуццямі. Ён запаўняе мяжу паміж вобразамі падсвядомасці і мовай логікі. 5. Міф садзейнічае самавызначэнню этнасаў (родаў, плямёнаў, нацый), фармуе нацыянальны светапогляд. 6. Міф неабходны элемент ва ўсіх маральных кодэксах. Мараль выводзілася з міфалогіі, з рэлігійных вераванняў. 7. Міфалогія комплекс уяўленняў, які надае жыццю сэнс. Яна дапамагае асобным людзям, усяму грамадству адэкватна прыстасоўвацца да асяроддзя. 8. Міфалогія занатавала стасункі чалавека і прыроды. Гэта зведзеныя ў адну сістэму назіранні чалавека над прыродай, максімальна абагулены вопыт, праяўлсны праз сістэму вобразаў. Міф заснаваны на тым. што ў Космасе літаральна ўсё знаходзіцца ў сувязі. Чалавек уключаны ў агульны кругаварот, не стаіць над прыродай, а жыве суладна з ёю. Мы намнога больш залежым ад прыроды, ад Космасу, чым уяўляем. I мы знішчаем, падаўляем прыроду, а нашы продкі мудра да яе прыстасоўваліся і ўнутры яе гарманічна існавалі. 9. Міфы, рэлігіі (якія ўзніклі з міфалогіі), легенды і паданні літаральна ўсіх народаў свету зыходзяць з існавання у нейкі час і ў нейкім месцы асаблівых ведаў, намнога багацейшыя за нашы сённяшнія веды. Цяперашнім часам і навука схіляецца да думкі, што міфалогія гэта зашыфраваныя ў сімвалічнай форме старажытныя веды. Увасабленнем такога кшталту ведаў у міфах было Залатое Руно, Жар-птушка, філасофскі камень, які шукалі алхімікі яшчэ пават у эпоху Адраджэння. У старажытнасці веды захоўвалі жрацы-вешчуны (па-руску “волхвы”). 10. Міфалогія з’яўляецца асновай, важнейшым падмуркам культуры чалавецтва. Звычайна думаюць, што міф тая ж казка, іпакш кажучы, вымысел, фантазія. На самай справе, усё наадварот: міф гэта найбольш поўнае асэнсаванне рэчаіснасні. найбольш багатая мадэль свету. Безумоўна, мы, людзі XXI ст., пасміхаемся з багоў антычнасці ці са славянскіх. Увогуле сучасная цывілізацыя матэрыялістычная. Але культура чалавецтва заўсёды зыходзіла з існавання яшчэ аднаго свету, акрамя матэрыяльнага, іншасвету. Сёння яго называюць “Тонкі Свет”. Праўда, у наш час існуе асаблівая міфалогія не менш багатая за старажытную, але заснаваная на зусім іншай, сацыялагічнай, парадыгме: яна часта звязана з ідэалогіяй, з палітыкай. Аднак людзі працягваюць верыць у бессмяротнасць і не могуць прымірыцца з думкай, што пасля смерці небыццё. У пэлым жа для міфа характэрна: а) сакралізацыя часу першастварэння; б) нераздзеленасць вобраза і значэння; в) усеагульнае адухаўленне і персаніфікацыя; г) моцная сувязь з рытуалам; д) цыклічная мадэль часу; е) метафарызм; ё) сімвалізм; ж)сінтэтызм, дзякуючы якому з міфалогіі генетычна паходзяць: філасофія, рэлігія, мастацтва, нават навука; з) гармонія, цэласны і ў многім эстэтычны падыход да свету. Асноўныя аб’екгы цікавасці міфалогіі нябачньі свет. цуд. а таксама смерць-уваскрэсенне, На працягу ўсёй гісторыі людзі раздзялялі свет на бачны і нябачны. У язычніцтве нябачны свет багі, што персаніфікуюць сілы прыроды, духі локусаў (пэўнай прасторы); у хрысціянствс Бог, анёлы, дэманы, душы жывых і памсрлых; у філасофіі свет з’яў і свет прычын, свет рэчаў і свет ідэй; у навуцы мікравелічыні, мікробы. Ёсць рэчы і з’явы, існаванне якіх не выклікае сумнення, але іх немагчыма увасобіць у тэрмінах нейкіх вымярэнняў: усе ідэі, вобразы, успаміны, снабачанні таксама па сутнасці нябачны свет. Сапраўды, псіхіка чалавека як бы чацвёртае вымярэнне. Думка рухаецца ў ім для яе няма перашкод. Мы самі чатыро^мерныя істотьі і звернуты да трохмернай прасторы толькі адным сваім бокам. Большая ж наша частка у чацвёртым вымярэнні, але мы, на жаль, пра гэта не памятаем: жывём у чатырохмерным свеце, a ўсведамляем сябе ў трохмерным. Чацвёртае вымярэнне унутры нас. Чалавек ніколі не мог пераканаць сябе ў ідэі смерці — заліпіне многае ёй супярэчыла. Вось чаму ідэяй вечнага адраджэння прасякнуты ўсе міфалагічныя сістэмьі свету, шматлікія рытуалы: рэлігійныя (Ражство, Вялікдзень), фальклорныя (Маслянка), а таксама мастацтва тэатр, прыгожае пісьменства, жывапіс. Міф мадэлюе новую, вышэйшую рэальнасць, як і мастацтва. А з рэлігіяй міф звязвае тое, што ён дае накірунак у жыцці, арыенціры ў космасе. Міф застаецца міфам, пакуль у яго вераць. Як толькі вера страчана, міф ператвараецца ў мастацкі твор: эпас, казку, драму і інш. Калі ж вера, наадварот, узмацняецца і дапаўняецца вытанчанай філасофіяй, міф арганічна перарастае ў рэлігію. Такім чынам, міфалогія не збор казачак ды легендаў. Гэта тып мыслення, які дамінуе ў гісторыі чалавецтва. Асноўныя крыніцы вывучэння міфалогіі: