Славянская міфалогія
курс лекцый для студэнтаў-філолагаў
Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У доме пад падлогай, як бы ў падзем'і, часта жыла КІКІМАРА вельмі старажытны дух, але ў час запісаў фальклору у XIX ст. ужо не асабліва шкодны. На Беларусі і на Украіне яе звалі МАРА. Слова КІКІМАРА ўзнікла ад прыстаўлення рускага слова «кіка» ў значэнні птушынага крыку да самастойнага слова «мара». Рускія лічылі, што дух быў шкодны для хатняй птушкі, але ў цэлым у Расіі ён захаваўся мала. У беларусаў і ўкраінцаў гэта лёгкі, як пух, лятучы, празрысты дух, прывід, a ў рускіх змрочны, грубы, які днём сядзеў за печчу, а па начах шкодзіў. Асабліва КІКІМАРА актыўная ў «страшныя вечары» (на Каляды) ці нават у адну ноч пад Новы год: тады яна трэпле і паліць кудзелю, стрыжэ авечак. Увогуле яе часта бачылі за кроснамі. Гэта дало падставу даследчыкам міфалогіі наблізіць МАРУ да грэчаскай МОЙРЫ багіні лёсу, што прала нітку чалавечага жыцця. МАРА мучыць чалавека ў час сну: душыць, ад яе нямеюць рукі і ногі, цяжка дыхаць. У некаторых мясцінах лічылі, што канкрэтнага вобліку япа не мае, а прымае выгляд розных жывёл і птушак. На Беларусі і на Украіне чучала МАРЫ 1 сакавіка насілі па вуліцах і спальвалі як увасабленне зімы.
ЛАЗНІК (па-руску БАННРГК) жыве ў лазні, з якой былі звязаны многія падзеі ў жыцці продкаў: якраз тут адбываліся ў жанчын роды, тут дзяўчат мылі перад вяселлем. I хоць лазня мые, парыць, часта лечыць, тым не менш яна заўсёды лічылася нячыстым месцам, а пасля апоўначы нават
небяспечным і страшным. Тут жыве нячысты дух, які пасяляецца за каменкай, але часцей пад палком.
ЛАЗНІК заўсёды мыецца пасля ўсіх. Звычайна ж колькасць тых, хто мыўся, раздзялялася на тры чаргі, таму “чацвёртай нары” ўсе баяліся, лічылі, што гэта час ЛАЗНІКУ мыцца, і ён пачынае злавацца: пырскае кіпенем, кідаецца камянямі з каменкі. Калі не збегчы ўмеючы задам наперад, — то і ўвогуле можа ашпарыць.
Людзі раней мыліся гадзін да сямі вечара. А пазней, лічылі яны, мыюцца чэрці, лесавікі, гуменнікі і самі лазнікі. Калі хто-небудзь пойдзе вечарам у лазню, то жывым не выйдзе: нячысцікі задушаць, а людзям здасца, што ўгарэў.
ЛАЗНІКУ прыносяць пачастунак хлеб з соллю. А яшчэ лепш чорную курыцу. Калі будуюць новую лазню, курыцу душаць і закопваюць пад ганкам лазні. Звычайна падарожнікі баяліся начаваць у лазнях.
ЛАЗНІК дастаткова іпкодны дух. Яшчэ горшы ГУМЕННІК (ЕЎНІК). У ваколіцах вёскі звычайна стаялі асеці, ці сушні (еўні, гумны). У паўзмроку і асабліва ноччу іх няўклюдная забудова настройвала чалавека на фантастычны лад, часта ўзбуджаючы страх.
Сушні нярэдка гарэлі. Гэта няшчасцс, натуральна, прыпісвалі нейкаму шкоднаму духу.
Паказваецца ён, у адрозненне ад ДАМАВІКА, надзвычай рэдка. Сам падобны да велізарнага ката чорнага, лахматага, з вачыма, як вуголлі; умее брахаць па-сабачы, рагоча не горш за ЛЕСАВІКА. Яго задача: сачыць, ці правільна кладуць снапы і топяць гэтыя сушні, бо іх неабходна добра высушыць.
Хоць ЕУНІК і лічыцца дамавым духам, але самым злым з усіх яго цяжка задобрыць. Калі ён раззлуецца, тады нічога не дапамагае. Гавораць, ёсць адзіп спосаб: вывернуць кажух навыварат, узяць качаргу і сцерагчы яго ў ноч пад свята Агафона-гуменніка (22 жніўня). У некаторых рэгіёнах так яго баяцца, што па аднаму не заходзяць у гумно.
Думка пра нейкія існасці, што жывуць побач з намі і часам нават не ўспрымаюцца нашымі органамі пачуццяў, была ў чалавека заўсёды. Яна і ўвасоблена ў вобразах народнай дэманалогіі. Нашу няздольнасць успрымаць гэтыя тонкія сутнасці можна параўнаць з тым, як пчолы ўспрымаюць людзей. Чалавецтва тысячы гадоў (калі браць ад Старажытнага Егіпта) разводзіць пчол, а між тым для саміх пчол чалавек за бар’ерам іх успрыняцця у іх рэальнасці пяма чалавска. Так і мы не ўспрымаем некаторыя існасці, што жывуць побач з намі. Нашы продкі здагадваліся, што яны ёсць, і ўвасобілі іх у вобразах ДАМАВІКА, ЛАЗНІКА, КІКІМАРЫ, а таксама ў вобліках духаў прыроды.
Магчыма, яны жывуць у іншых вымярэннях. Тыя, хто гаворыць пра духі локусаў, духі розных месцаў азёр, гор, рэчак, хат, палацаў, успрымаюць іх не фізічным зрокам, а неяк інакш. Так што ВАДЗЯНІКА
якога-небудзь возера, якіх шмат на Беларусі, нельга лакалізаваць як нейкую істоту, што жыве ў гэтым возеры. Хутчэй, праз возера можна лакалізаваць нейкае месца нашай прасторы, дзе магчыма ўспрыняць гэтую сутнасць. Сама ж сутнасць у іншым вымярэнні, якое складае з возерам адзінае цэлае. У нашым свеце яно праяўляецца праз возера. Але асноўны сэнс такой сутнасці, такой істоты у інпіым вымярэнні. Ёсць, напрыклад, у нашых месцах камяні, якія рухаюцца або растуць. Магчыма, тое, што нам уяўляецца камянямі, было часткай, праекцыяй нейкіх іншых сутнасцей і толькі ў такой форме, толькі часткова прысутнічаюць у нашым свеце.
Цікава, што жрацы, вешчуны старажытных рэлігій, шаманы, што прайшлі праз абрад пасвячэння, пачыналі бачыць гэтыя сутнасці (называючы іх духамі) і кантактаваць з імі.
Такім чынам, многія міфалагічныя паняцці, магчыма, маюць рэальную аснову.
ПЫТАННІ ДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ I САМАКАНТРОЛЮ
1. Якое значэнне мае Дом у чалавечай культуры?
2. Як падзяляецца прастора дома?
3. Якое семантычнае значэнне набываюць дзверы, вокны, комін у доме, інакш кажучы, межы ўнутранага і знешняга?
4. Прывядзце прыклады асаблівага стаўлення да печы і покуці ў беларускай літаратуры.
5. Як адлюстравана культура дома і стаўленне да дома ў беларускай літаратуры, у рускай літаратуры, у іншых славянскіх літаратурах?
6. Чым вызначаецца традыцыйная народная архітэктура беларусаў? Як адбіваюцца народныя традыцыі ў сучасным дойлідстве?
7. Чаму людзі прыдумалі дамавых духаў?
ЛГГАРАТУРА
1. АндреевД. Л. Роза Мнра / Д. Л. Андреев. М., 1991.
2. Аргістпотель. Поэтнка. Рнторнка. СПб., 2000.
3. Асов A. А. Мнфы н легенды древннх славян / A. А. Асов. М., 1998.
4. Афанасьев А. Н. Поэтнческне воззрення славян на прнроду: в 3 т. / A. Н. Афанасьев. М., 1995.
5. Баландйн A. Н. Мнфологнческая школа в русской фольклорвстнке / A. Н. Баланднн. М., 1988.
6. Барт Р. Мнфологнн: пср. с фр. / Р. Барт. М., 1996.
7. Бассйн Ф. В. Проблема бессознательного / Ф. В Басснн. М., 1968.
8. Бахтйн М. М. Лнтературно-крнтнческне статьн / М. М. Бахтнн. М., 1986.
9. Башляр Г. Пснхоаналнз огня: пер. с англ. / Г. Башляр. М., 1993.
10. Беларуская міфалогія: энцыклапедычны слоўнік. Мн., 1988.
11. Бельскі A. I. Свет ад травы да зор / A. I. Бельскі. Мн., 1998.
12. Белякова Г С. Славянская мнфологня / Г. С. Белякова. М., 1995.
13. Бнблня. М., 1988.
14. Богдановйч A. Е. Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов / A. Е. Богдановнч. Мн., 1996.
\5. Булашев Г. Д. Украінскнй народ у сваіх легендах, рэлігійных поглядах та віруваннях / Г. Д. Булашев. Кнів, 1993.
16. Вейман Р. Псторня лнтературы н мвфологня: пер. с нем. / Р. Вейман. М., 1975.
17. Велецкая Н. Н. Языческая снмволнка славянскях арханческнх рнтуалов / Н. Н. Велецкая. М., 1978.
18. Власова М. Русскве суеверня: энцнклопеднческнй словарь / М. Власова. СПб., 1998.
19. Гаспаров Б. М. Поэтнка «Слова о полку Мгореве» / Б. М. Гаспаров. М„ 2000.
20. Гачев Г. Г Нацноналыіые образы мнра / Г. Г. Гачев. М., 1988.
21. Голан А. Мнф н снмвол: пер. с англ. / А. Голан. М., 1993.
22. Голосовкер Я. Э. Логнка мнфа / Я. Э. Голосовкер. М., 1987.
23. Грейвс Р. Мнфы Древней Грецнм: пер. с англ. / Р. Грейвс. М., 1992.
24. Грейвс Р. Белая Богшія: нсторнческая грамматнка поэтнческой мнфологнн / Р. Грейвс. М., 1999.
25. Грймм Я. ІІемецкая мнфологня / Я. Грнмм II Зарубежная эстетнка н теорня лнтературы ХІХ-ХХ веков: трактаты, статьн, эссе. М., 1987.
26. Грйнев В. В. Праязык н снмвол / В. В. Грннев. Кнев, 1999.
27. Гумйлев Л. Н. Конец н вновь начало: лекцнн по народоведенню / Л. Н. Гумнлев. М., 2000.
28. Гуревйч П. С. Фнлософская антропологня / П. С. Гуревнч. М., 1997.
29. Даль В. О поверьях, суеверлях й предрассудках русского народа / В. Даль. СПб, 1994.
ЗО. Дюмезйль Ж. Верховные богн нндоевропейцев: пер. с фр. / Ж. Дюмезнль М., 1986.
31. Еремйна 13. Н Рйтуал н фольклор / В. Н. Еремйна. Л., 1991.
32. Зайкоўскі Э. М. Багі старажытнай Беларусі / Э. М. Зайкоўскі II Роднае слова. 1996. № 12.
33. Земляробчы каляндар. Мн., 1990.
34. Нсторнческая поэтйка: лйтературные эпохй й тйпы художественного сознання. М., 1994.
35. Каваленка В. А. Міфа-паэтычныя матывы ў беларускай літаратуры / В. А. Каваленка. Мн., 1981.
36. КассуЖ. Энцйклопедйя сймволов: пер. с фр. / Ж. Кассу. М., 1998.
37. Керлот X. Э. Словарь сймволов: пер. с нсп. / X. Э. Керлот. М., 1994.
38. Конан У. М. Ля вытокаў самасвядомасці / У. М. Конан. Мн., 1989.
39. Конан У. М. Біблейскія і хрысціянскія матывы ў беларускай этнічнай культуры / У. М. Конан Н Наша вера. 2000. № 1.
40. Ковель У. М. Народныя ўяўленні, павер’і і прыкметы: даведнік па ўсходнеславянскай міфалогіі / У. М. Ковсль. Гомель, 1995.
41. Кононенко A. А. Персонажй славянской мйфологйй / A. А. Кононенко. Кнев, 1993.
42. Kocapee А. Ф. Фшюсофня мнфа / А. Ф. Косарев. М., 2000.
43. Крапп А. Астрономйя. Легенды й преданйя: пер. с нем. / А. Крапп. М., 1999.
44. Краткая энцйклопедня славянской мйфологнн. М., 2001.
45. Крук I.1. Сімволіка беларускай народнай культуры / 1.1. Крук. Мн„ 2000.
46. КуперД. Энцнклопедня сймволов: пер. с англ. / Д. Купер. М., 1995.
47. Лангер С. Фнлософня в новом ключе: пер. с англ. / С Лангер. М., 2000.
48. Левй-Строс К. Мнфологнкн: пер. с фр. / К. Левй-Строс. М.-СПб., 2000-2002. Т. 1-3.
49. Левкневская Е. В. Мйфы русского народа / Е. В. Левкйсвская. М„ 2000.
50. Ліцьвінка В. Д. Святы і абрады беларусаў / В. Д. Ліцьвінка. Мн., 1998.
51. Лозка Г. С. Украннське народазнавство / Г. С. Лозка. Кнів, 2004.
52. Лосев А. Ф. Очеркн антачного снмволнзма й мйфологнй / А. Ф. Лосев. М., 1993.
53. Лосев А. Ф. Дйалектмка мйфа / А. Ф. Лосев. М., 2001.
54. Лотман Ю. М. Лнтература й млфологня / Ю. М. Лотман, 3. Г. Мйнц П Труды по знаковым сйстемам: уч. запнскн Тартусского гос. ун-та. Тарту, 1981. Т. 13. Вып. 546: Семйотака культуры.
55. Лотман Ю. М. Внутрн мысляіцйх мнров / Ю. М. Лотман. М., 1999.
56. Маковскйй М. М. Сравнйтельный словарь мйфологяческой сймволйкй в йндоевропейскйх языках / М. М. Маковскмй. М., 1996.
57. Малйновскйй Б. Магйя, наука н релйгйя: пер. с англ. / Б. Малнновскйй // Мнстнка. Рслйгйя. Наука: классйкн мнрового релнгйоведенйя. М., 1998.