• Часопісы
  • Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Славянская міфалогія

    курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Выдавец: РІВШ
    Памер: 156с.
    Мінск 2005
    44.02 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Увогуле ж, на маю думку, усе багі увасабленні, інкарнацыі (іпастасі) адзінага Абсалюта. У нашых продкаў фактычна быў абмежаваны монатэізлк:
    Я прывяла прыблізную схему асноўных філасофскіх прынцыпаў і асноўных багоў славянскага пантэону. Сістэма гэтая не застылая, а вельмі рухомая, зменлівая ў часе. Яна некалькі (а ў некаторых момантах і істотна) адрозніваецца ад выпрацаваных рускімі, украінскімі ды і беларускімі даследчыкамі міфалагічных канструкцый. Міфалогія — такая сфера культуры, дзе, як і ў літаратуразнаўстве, кожны даследчык мае права на ўласную інтэрпрэтацыю. Але ўрэшце з розных канцэпцый будзе выпрацавана, можна спадзявацца, агульная, блізкая да ісціны, міфалагічная схема. Пры гэтым неабходна адзначыць, што многія імёны, з якімі студэнты сустракаюцца ў іншых крыніцах, увогуле не зафіксаваны. Яны, як я мяркую, або эпітэты да імёнаў багоў, або іпастасі таго ці іншага найбольш шануемага бога. Напрыклад, сучасныя “ріднаверцы” Украіны, з якімі я падтрымліваю сувязь, надзвычай шануюць багіняў СЛАВУ і ДАНУ. CJ1ABA была багіняй вайны (тыпу АФІНЫ): “Слава!” баявы выкліч запарожскіх казакоў; а ДАНА багіня вады, што ў прынцыпе суадносіцца з індаеўрапейскай традыцыяй, ва ўсім адпавядае моўным даным (Днепр, Дунай. Днесзр. Дон, Данеп. Дзесна). Але акадэмічная навука пакуль не прызнала названых багоў. Увогуле ж сёння можна сустрэць самыя розныя міфарэканструкцыі.
    Такім чынам, хоць славянская (і ў прыватнасці беларуская) міфалогія не шырока прадстаўлена ў нісьмовых крыніцах, але яе асноўную парадыгму і многія элементы можна рэканструяваць паводле фальклорных вытокаў, уласна фактаў мовы і ў параўнанні з міфалагічнымі сістэмамі іншых краін. У міфарэканструкцыі я зыходзіла не столькі ад гукавога і словаўтваральнага складу слова, колькі дашуквалася глыбіннага сэнсу. Тут традыцыйны марфалагічны і фанетычны дагматызм не адыірывае асаблівай ролі; я звярталася да лексічных і марфалагічных мадыфікацый, незнаёмых для мікраэтымалогіі з яе звыклымі стэрэатыпамі. Акрамя таго, у рэканструкцыі пантэона беларускіх багоў я адступаю ад звыклай схемы, якая заўсёды грунтуецца на пантэоне Уладзіміра 980 г. Князь-Хрысціцель у палітычных мэтах звёў у адно багоў розных плямёнаў, якія, магчыма, да цяперашніх беларусаў і не мелі адносін. Я спынілася толькі на тых істотах, вера ў якіх нашых продкаў бясспрэчная, пра што сведчаць і факты мовы, і згадванне ў летапісных, фальклорных тэкстах.
    ПЫТАПЯІ ДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ I САМАКАНТРОЛЮ
    I.	Паразважайце пра політэізм і монатэізм, суадносіны язычніцтва і хрысціянства.
    2.	Нагадайце асноўных багоў, што згадваюцца ў арыйскіх Ведах.
    3.	Што вы ведаеце пра паходжанне славян?
    4.	Якія ўзроўні сакральных істот у славян?
    5.	Раскажыце пра СВАРОГА, РОДА, ЛАДУ вярхоўных божышчаў славян.
    6.	Што за багі Сварожычы і якія іх функцыі?
    7.	Якія багі звязаны з Падзем’ем?
    Лекцыя 14. МІФАЛАГІЧНЫЯ СІСТЭМЫ. МІФАЛОГІЯ ГРЭКАЎ, РЫМЛЯН, КЕЛЬТАЎ, ГЕРМАНЦАЎ IІНШЫХ НАРОДАЎ ЕЎРОПЫ
    1.	Міфалогія антычных элінаў (грэкаў) і рымлян.
    2.	Міфалогія кельтаў.
    3.	Міфалогія германцаў і скандынаваў.
    4.	Міфалогія балтаў.
    Міфалогія антычных элінаў і рымлян
    Даследчыкі мяркуюць, што міфалагічная сістэма грэкаў сфарміравалася ў барацьбе паміж багінямі матрыярхату, якія ўтварыліся ў выніку распаду ВЯЛІКАЙ БАГІНІ-МАЦІ на асобныя персанажы ў абарыгенаў Балканскага паўвострава, і багамі індаеўрапейскіх плямёнаў, якія, заваяваўшы Грэцыю-Гарэцыю, прынеслі з сабою патрыярхальны лад. У выніку атрымалася некалькі пакаленняў багоў, якія мадэлююць сабою розныя прыродныя аб’екты, псіхічныя станы і іншыя катэгорыі паняццяў.
    3 ХАОСУ ўтварылася ЗЯМЛЯ-ГЕЯ, якія нарадзіла з сябе УРАНАНЕБА, а ўжо пасля з ім як з мужам нараджала розныя хтанічныя істоты, тыпу ЗМЕЯ-ПІФОНА, а таксама другое пакаленне багоў 12 ТЫТАНАЎ, што ўвасабляюць сабою першапатэнцыі Космасу. Іх нашчадкі гэта таксама тытаны (ПРАМЕТЭЙ), акрамя ЗЕЎСА і яго родзічаў алімпійскіх багоў (хоць фактычна і яны тытаны).
    Стаміўшыся нараджаць, ГЕЯ падгаворвае дзяцей нешта зрабіць з бацькам, каб спыніць яго эратызм. ТЫТАН КРОН (ХРОНАС), што ўвасабляе сабою час. раніць бацьку, у выніку чаго той губляе здольнасць да зачацця. 3 крыві УРАНА, што ўпала ў мора, нарадзілася багіня прыгажосці і кахання АФРАДЫТА (па-рымску ВЕНЕРА). Пачынаецца ўладарства КРОНА, які разам з жонкай РЭЯЙ (паверхня Зямлі, прастора) нараджае дзяцей і глытае іх (адсюль выраз “усёпаглынаючы час”). Толькі замест апошняга, ЗЕЎСА, РЭЯ, па парадзе маці ГЕІ, дала мужу камень у пялюшках. ЗЕЎС вырас, перамог бацьку і іншых тытанаў і прымусіў яго вярнуць сваіх братоў і сясцёр. КРОН потым стаў уладаром ЭЛЕЗІУМУ — ВЫРАЮ, а на Зямлі пачалася эра алімпійскіх багоў на чале з ЗЕЎСАМ.
    Праўда, ЗЕЎС раздзяліў з братамі сферы панавання. ЗЕЎС кіраваў багамі і людзьмі; пад уладай ПАСЕЙДОНА (НЕПТУНА) была водная стыхія; а ў АІДА (ПЛУТОНА) царства памерлых. ПАСЕЙДОНУ прысвячаліся коні. Напачатку ён магутнае божышча: не толькі ўладар вады, але і землятрусаў, і ўраджайнасці зямлі. Мяркуюць, што ў перыяд глыбокай архаікі ён быў больш магутны за ЗЕЎСА, але потым абсалютным уладаром заставаўся толькі ў Атлантыдзе. Страта яго ўплыву ў Грэцыі ўвасоблена ў міфе пра спрэчку з АФІНАЙ, у выніку вялікі марскі бог аказаўся пераможаны. Сімвал ПАСЕЙДОНА трызубец (сёння такі ж — эмблема незалежнай Украіны). У яго было шмат дзяцей тыпу ЦЫКЛОІІАЎ, каня ПЕГАСА, МІНАТАЎРА. У АІДА (па-рымску ПЛУТОНА, што азначае “нябачны”) не магло быць дзяцей, але жонка была ПЕРСЕФОНА. Ен жа бог багацця. Можна меркаваць, што яго рысы часткова паўтораны ў славянскім ВЯЛЕСЕ і ў казачным КАШЧЭІ БЕССМЯРОТНЫМ.
    ЗЕЎС (па-рымску ЮПІТЭР) увасабляў сабою стваральны імпульс, разліты ў прыродзе. Гэта божаская воля, якая ўсім кіруе, усё рухае і вядзе свет да пэўнай мэты. Вось чаму ЗЕЎС кахаў многіх багінь, німфаў і смяротных жанчын: праз свае, кажучы па-сучаснаму, гены ён распаўсюджваў гармонію і парадак у прыродзе.
    АФРАДЫТА (“народжаная з пены”) была тытанідай і ў той жа час алімпійскай багіняй. Яна нарадзілася непасрэдна ад УРАНА і прыходзілася нават ЗЕЎСУ цёткай. Можна лічыць, што яна найболын захавала рысы першапачатковай ВЯЛІКАЙ БАГІНІ-МАЦІ. Праўда, пазнейшыя грэкі прыніжалі значэнне АФРАДЫТЫ, магутнай міжземнаморскай багіні. Яе мужам быў ГЕФЕСТ, найболып вядомыя каханыя МАРС і АДОНІС, дзеці: ЭРОТ, ГТРЫАП, ЭНЕЙ і іншыя.
    ГЕРА (ЮНОНА) сястра і адначасова жонка ЗЕЎСА. Яна доўга не згаджалася ёю стаць. Урэшце ён перакінуўся птушкай, якая належала ГЕРЫ, зязюляй. ГЕРА ўзяла яе на рукі, а пасля ўжо не змагла вырвацца з абдымкаў ЗЕЎСА, што прыняў свой сапраўдны воблік. На іх вяселле ўсе багі прыслалі свае дары. Бабуля ГЕЯ, напрыклад, падарыла дрэва з залатымі яблыкамі, якія пасля сцераглі ГЕСГІЕРЫДЫ (ПЛЕЯДЫ) на краі свету. Сваю шлюбную ноч маладыя правялі на востраве Самас, і яна цягнулася 300 гадоў. ГЕРА часта купалася тут ў чароўнай крыніцы К а н е, гіасля чаго да яе вярталася цнатлівасць. Была багіняй сям’і і мацярынства, але з ЗЕЎСАМ яны жылі дрэнна з-за яго частых здрадаў. Мяркуіоць, што ГЕРА мясцовая вялікая багіня абарыгенаў Грэцыі (пелазгаў-буслоў), культ якой быў пераможаны культам ЗЕЎСА, прынесеным індаеўрапейцамі. ГЕРА вечна праследвала каханак мужа 10, ЛЕТА,
    СЯМЕЛУ. Я мяркую, што “герамі” называлі і жрыцаў, якія праводзілі ініцыяцыю, вось чаму ГЕРАКЛ, імя якога ад Геры, гэта той, хто прайшоў ініцыяцыю (12 подзвігаў). У ЗЕЎСА і ГЕРЫ былі дзеці, тры з якіх алімпійскія багі: АРЭС, ГЕФЕСТ і ГЕБА.
    АРЭС (МАРС) жорсткі і грубы бог вайны. Яму прысвечана планета Марс, бо яна чырванаватая колеру крыві. У Марса спадарожнікі Фобас і Дэймас: гэта яго дзеці ад ВЕНЕРЫ (яшчэ ў іх была агульная дачка ГАРМОНІЯ). АРЭС увасабляе ўсе канфлікты і перашкоды, што сустракаюцца нам у жыцці, усе нашы баі, перамогі і паразы. Ён увасабляе і палкасць, ярасць душы, таму да яго часткова падобны славянскі ЯРЫЛА.
    ГЕФЕСТ (ВУЛКАН) муж АФРАДЫТЫ. Калі ён нарадзіўся вельмі слабенькім і непрыгожым, ГЕРА, незадаволеная сынам, скінула яго з Алімпа, але ЗЕЎС пашкадаваў і вярнуў; праўда, ГЕФЕСТ застаўся кульгавы. Бог увасабляў сабою фізічную працу, творчасць, але найперш быў богам кавалёў. Адказваў за агонь, за розныя рамёслы. Рабіў для багоў палацы, залатыя калясніцы і іншыя чароўныя рэчы. Яго творы валодалі цудоўнай сілай. Калі курыліся вулканы Везувій і Этна, людзі думалі, што там, пад зямлёю, у сваёй майстэрні працуе ВУЛКАН. Паколькі ён пастаяпна быў заняты, то за жонкай не сачыў, толькі аднойчы злавіў прама на ложку ВЕНЕРУ і МАРСА ў залатую сетку, якая сімвалічна ўвасабляе, як я мяркую, мараль, законы этыкі.
    ГЕБА дачка ЗЕЎСА і ГЕРЫ багіня юнацтва. Ha А л і м п е падчас балявання яна выконвала ролю падавальшчыцы. Урэшце зрабілася нябеснай жонкай ГЕРАКЛА, узятага на неба. Іх шлюб злучэнне маладосці і гераізму, што лагічна. ГЕБА дае душы юнацкі запал, сімвалізуе вечны пошук, імкненне ісці далей, наперад і ўверх менавіта таму яна алімпійская багіня. Яна ж увасабляе меру, залатую сярэдзіну. У міфах сустракаецца рэдка.
    ГЕРМЕС (МЕРКУРЫЙ) сын ЗЕЎСА і тытаніды МАЙІ, дачкі тытана АТЛАНТА, што трымаў на плячах нябесную сферу. ГЕРМЕС адказваў за любы рух, перамяшчэнне, таму апекаваў купцоў, падарожнікаў. Ен жа вынаходнік астраноміі, матэматыкі, музыкі, кулачнага бою, архітэктуры, усіх гульняў. 3 яго дапамогай аказваўся магчымы рух па Касмічнай Восі ён суправаджаў душы нябожчыкаў у Аід. У міфах сустракаецца надзвычай часта.
    АФІНА (МІНЕЎРА) любімая дачка ЗЕЎСА. Паводле адной версіі, нарадзілася ад першай закопнай жонкі ЗЕЎСА тытаніды МЕТЫДЫ, што ўвасабляла розум, думку; паводле іншай нарадзілася без маці, непасрэдна з галавы ЗЕЎСА. Гэта таксама азначала перамогу патрыярхату над
    матрыярхатам. АФІНА лічылася багіняй ваяўнічай, але зусім не такой, як МАРС, а хутчэй гуманнай, абаронцай Айчыны. Увогуле яе ваяўнічыя функцыі ў класічны перыяд адсунуліся на другі план, а на першы выйшлі функцыі культурныя. Гэта мудрасць, увасобленая ў дзеянні, у цывілізацыйныя дасягненні, здольнасць усё аналізаваць і рабіць правільны выбар. Калі мы ясна бачым тое, што для іншых незразумела, значыць у нас у душы пасялілася АФІНА: мудры чалавек заўсёды бачыць сутнасць з’явы. Птушкай АФІНЫ была сава, ёй жа прысвячалася змяя, а з дрэваў вярба (іва). У гонар багіні быў пабудаваны самы вялікі помнік эпохі Антычнасці афінскі Акропаль: цэлы комплекс на гары, дзе асабліва вылучаўся храм П а р ф е н о н, прысвечаны АФІНЕ ПАРФЕНАС, што значыць “цнатлівай”. Імем Афіны названа і сталіца Грэцыі, адна з самых старажытных сталіц свету. А Мінеўрай лісліва называлі рускую імператрыцу Екацярыну II (XVIII ст.).