• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Славянская міфалогія

    курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Выдавец: РІВШ
    Памер: 156с.
    Мінск 2005
    44.02 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Поўнасцю дом лічыўся асвоеным, калі ў ім адбываўся першы з якіхнебудзь абрадаў жыццёвага цыклу роды, вяселле або пахаванне. Такім чынам, жыллё трывала звязвалася з рытуальнаіі схемай жыцця чалавека і з міфалагічнай схемай пабудовы Сусвету.
    У традыцыйнай славянскай хаце было два цэнтры чырвоны вугал (покуць) і печ. Печ звычайна справа ад уваходу, але нават калі не так, усё роўна покуць заўсёды па дыяганалі ад печы. Такая дыяганаль мае велізарнае практычнае і рытуальнае значэнне. Адзін яе канец, ці вугал, указвае на поўдзень, святло, усход, на чырвоны, або Божаскі, бок; другі канец дыяганалі (печ) на цемру, іншасвет, захад. Печ язычніцкі і як бы жаночы цэнтр жылля, покуць хрысціянскі і мужчынскі. Такое супрацыіастаўленне печ-покуць увасабленне двухвер’я беларусаў.
    У покуці віселі абразы для малення, тут жа (часта за абразамі) знаходзіліся прадметы, найбольш каштоўныя для сям’і: крыжы, грамнічныя свечкі, асвечаная вярба, Біблія, дакументы, грошы. У каляндарным цыкле покуць — месца для першага ці апошняга снапа ўраджаю. Пад абразамі абавязкова стаяў стол паводле аналогіі: алтар (прастол) у храме стол у доме. Ды покуць і афармляўся фактычна як алтарная частка храма. Сядзець пад абразамі за сталом мог толькі гаспадар (сядзець пад бэлькай павінны былі сваты, каля акна незамужняя дзяўчына, за печчу гаспадыня, каля самых дзявярэй жабракі). На стале
    ляжаць звычайна такія рэчы, як хлеб у чыстым ручніку, святая вада, свечы. Прадметы на стале ўвогуле лічыліся сакральнымі, азначалі перамогу жыцця над смерцю. За сталом адбываюцца абрады, якія сімвалізуюць канчатковае далучэнне нявесты да новага дома і да новай сям’і: тут адкрывалі нявесту (здымалі вэлюм) і бласлаўлялі маладых. Менавіта са сталом звязваліся ўяўленні пра поспех, здароўе, дабрабыт. Гэта сімвал устойлівасці свету. У беларусаў быў звычай падвешваць над сталом і “павука” з саломы сімвал сонца.
    Печ выток цеплыні, мссца прыгатавання ежы (пераўвасаблення прыроднага рэчыва ў культурнае), месца для сну, для лячэння розных хвароб, часам у ёй мыліся. Таму сімволіка печы звязана з інтымным, нават вантробным жыццём чалавека у такіх яго праяўленнях, як шлюб, развіццё дзіцяці ў чэраве маці, нараджэнне, смерць, пасмяротнае існаванне, Бо што такое ДАМАВІК? Гэта першы памерлы ў доме чалавск, продак ён і робіцца духам дома. ДАМАВІК, як правіла, жыве пад печчу, а таму жыццё жанчыны ідзе як бы ў яго прысутнасці, пад яго наглядам, значыць, не зусім свабодна. I ўсё ж у народзе гаварылі: “Няма лепшай рэчы, як дома на печы”.
    Печ увасабленне хатняга ачага, таму яна звязана з катэгорыяй “свайго” (у адрозненне ад “чужога”) і з катэгорыяй лёсу, долі. У беларусаў маладая, пакідаючы бацькоўскі дом, ужо сеўшы на воз з мужам, гаворыць:
    Добрая доля, да ідзі за мною 3 печы полымем, з хаты комінам!
    Раней ачаг быў у цэнтры дома. Таму печ, безумоўна, цэнтр жылля. Але яна ж мае выхад праз комін у знешні свет. У гэтым сэнсе яе функцыі блізкія да функцый акон і дзвярэй. Інакш кажучы, яна сумяшчае рысы і цэнтра, і мяжы. Гэта вельмі важная асаблівасць.
    У міфалагічным мысленні прастора лічылася добрай і ліхой. Добрая заўсёды закрытая. Ліхая разамкнёная, адкрытая. Печ сумяшчае адно і другое. Комін вельмі спецыфічны выхад з дому. Дзверы, парог звязаны ў асноўным з душамі продкаў, акно з рознымі касмічнымі стыхіямі і аб’ектамі, звычайна сонцам, а комін уваход-выхад для інфернальных істот, для кантактаў з імі. Праз комін залятае ў дом ВОГНЕНЫ ЗМЕЙ, вылятае ВЕДЗЬМА, душа памерлага, хвароба, доля і г. д.
    У печы “перапякалі” немаўлят, каб былі здаровыя. Першапачатковы сэнс: усунуць у печ, як у магілу і адначасова як у чэрава маці, дзе памрэ хвароба, але памрэ і дзіця, і ў той жа час народзіцца па-новаму, ужо здаровым. Увогуле ў радзінных і вясельных абрадах печ сімвалізавала жаночую вантробу, а вось у пахавальных дарогу ў іншасвет, а часам сам іншасвет, што і фіксуецца ў казках.
    Агонь самае важнае ў печы. Агонь разумеўся як жывая істота. У доме, у печы, ён выконвае ў асноўным культурныя функцыі, але захоўвае
    сваю сувязь з нябесным агнём. Гэта асабліва праяўляецца падчас навальніцы, калі ў печы закрывалі ўюшкі.
    Ажно да XX ст. у беларусаў лічылася надзвычай важным не даваць пагаснуць агню ў доме. Яго захоўвалі ў выглядзе вуголля. Пры пераходзе ў новы дом абавязкова пераносілі вуглі са старога, і гэтым жа пераманьвалі ДАМАВІКА. У час эпідэмій гасілі ўсе агні і запальвалі новы, агульны, “жывы” шляхам трэння самым старажытным спосабам: ужо ад яго бралі галавешкі і неслі ў свае дамы.
    3 другога боку, агонь у печы сімвалізуе жыццёвыя працэсы ў чалавечым целе, разглядаецца і як палкасць, каханне. Нездарма мноства метафар кахання “агнявыя”. Вось чаму печ, агопь шырока выкарыстоўваецца ў любоўнай магіі. Калі дзяўчына здолела забрацца на печ у доме каханага хлопца — ён абавязаны ўзяць яе ў жонкі, бо япа праз печ пачала адносіцца да катэгорыі “свайго”. Калі прыходзілі сваты, дзяўчына не павінна была адказваць прама: яна падыходзіла да печы і пачынала яе як бы калупаць, што і азначала згоду. Надзвычай важны ў вяселлі каравайны абрад. Ён суправаджаўся шматлікімі рытуаламі, прыпеўкамі, псснямі і насіў выключна эратычны характар: маніпуляцыі з качаргой і хлебнай лапаткай, усаджванне каравая ў печ разумеліся як акт дэфларацыі.
    ГІадчас смерці ведзьмака ва ўсіх славян абавязкова адкрывалі комін, a часам разбіралі столь і сцяну. Адкрывалі комін і на свята Дзядоў, каб прыйшлі душы памерлых.
    У мастацкім плане печ эстэтычная дамінанта дома, яна ж стварала парадак, бо сцягвала да сябе дробныя прадметы — іх захоўвалі ў пячурках. Сёння эстэтыка камінаў на лецішчах, дачах, у катэджах надзвычай разнастайная і багатая.
    Вертыкальны план традыцыйнай беларускай (у цэлым славянскай) хаты складаўся з трох частак: падпамосце, жыллё, гарышча (рус. “чердак”). Адпаведна: іншасвет зямля неба. Усё, што пакрываецца, станоўчае, што не пакрываецца адмоўнае. Гэта тычыцца гюсуду, калодзсжа, асабліва галавы жанчыны. Замужняя жанчына пе магла выйсці на вуліцу без хусткі. Ёсць сведчанні, што ў старажытных славян, калі хлопец накідваў на галаву дзяўчыны хустку, яна абавязана была выйсці за яго замуж. Успомнім у гэтым плане рускі праклён: “Чтоб тебс нн дна нй покрышкн”.
    Зверху дом упрыгожваўся лепш, чым знізу: конікі, грамавыя знакі, птушкі. Аднак гарышча уся ж такая сфера, якая кантраляюцца не чалавекам. Падпамосце (склеп) таксама звязана з уяўлепнямі пра ДАМАВІКА, з культам продкаў. Часам там жыве КІКІМАРА.
    Такім чынам, Сусвет як бы знаходзіў свой працяг у доме. Дом яго мадэль. Аднак дом прасторава не толькі суаднесены са знешнім, але і супрацьстаіць яму, таму што дом якраз мяжа. Адсюль важнае значэнне маюць розныя ўваходы-выхады і ініііыя сувязі ўнутранага і знешняга.
    Характэрная асаблівасць домадва цэнтры: покуць і печ. Высокая ступень семіятычнасці характэрна для гарызантальнага плану дома, вертыкальны распрацаваны горш.
    Асноўныя рысы беларускага дойлідства гэта вонкавая сціпласць, мэтазгоднасць планіроўкі і канструкцыйных прыёмаў, цесная сувязь з навакольным асяроддзем. Селянін свой дом будаваў сам, і гэта было вельмі важна. Янка Купала ў паэме “Яна і я” пісаў:
    Палац мой, бачыш, Хоць і не багаты, Але я сам яго ўзбудаваў...
    Часам дом разумеўся антрапамарфічна як жывая істота, што, напрыклад, праявілася ў паэзіі Сяргея Ясеніна:
    йзба-старуха челюстью порога Жуёт пахучнй мякшп тншнны.
    У паэзіі паняцце “дом” часта ўвогуле атаясамліваецца з паняццем “Радзіма”. ІІанрыклад, у Сцяпана Гаўрусёва:
    Наш дом з адкрытымі варотамі
    На скрыжаванні ўсіх дарог, Але з нявыцертымі ботамі He запрашаем на нарог.
    Рускі паэт Мікалай Клюеў, настаўнік Сяргея Ясеніна, у сваім вядомым зборніку “Мзбяныя песнн» імкнуўся стварыць «РІзбяной рай» і цяжка пакутваў ад яго разбурэння тэхнічнай цывілізацыяй XX ст.:
    Нзба святнлшце землн, 3 запсчной тайной н раем.
    Сёння часта пішуць пра навуку геамантыку, якая ў Кітаі называецца фэн-шуй. Гэта навука пра сувязь збудаванняў з ландшафтам, пра гармонію паміж рэчамі ўнутры памяшкання. I ў нас была такая навука яна зафіксавана ў народнай культуры, але збіраць яе прыходзіцца па крупіцах.
    Увасабленнем духу дома быў ДАМАВІК (XATH1K, ГАСПАДАР, ПАДІІЕЧНІК, ХОХЛІК, у заходніх славян СКРАТ, КРАСІІАЛЮД, у паўднёвых СТАГІАН-ГАСГІАДАР). ДАМАВІК настолькі чалавечны, што з ім можна пасябравапь. 3 вобразаў народнай дэманалогіі ён найбольш блізкі да чалавека. Хоць у паўднёвых славян часта паўставаў у выглядзе ВОГНЕННАГА ЗМЕЯ.
    Ахвотней за ўсё ДАМАВІК папярэджвае пра няшчасці, каб жыхары дома падрыхтаваліся. Так, калі ён плача, у доме будзе нябожчык; калі ля коміну на страсе заіграе ў заслонку будзе суд; каго-небудзь абалье вадой ноччу той чалавек захварэе; тузае за валасы папярэджвае жонку, каб не сварылася з мужам; загрыміць посудам заклапочаны неасцярожным абыходжаннем з агнём; смяецца будзе вяселле.
    Звычайна ДАМАВІК жыве ў падпеччы або ў каморы і вылазіць адтуль толькі ноччу і на Дзяды, каб удзельнічаць у агульнай вячэры.
    Усе добра ведалі, што ДАМАВІК любіць тыя сем'і, дзе жылі ў згодзе і трымалі гаснадарку ў парадку. Калі дбайны гаспадар калі-небудзь што і забудзе зрабіць, ДАМАВІК гэта зробіць за яго. Затое лянівым ён не даруе нічога і імкнецца ім шкодзіць: замучвае коней, б'е кароў, раскідвае гной па двары, душыць па начах гаспадароў, дзяцей. Праўда, ДАМАВІКА можна задобрыць, даўшы нейкі падарунак: асабліва ён любіць тытунь або грошык з выявай Святога Георгія (Юр'я).
    Часта ДАМАВІК у беларусаў меў выгляд змяі-вужа. Вужы ў вёсках Палесся і сёння лічацца хатнімі жывёламі, жывуць пад падлогамі дамоў. Пад домам Льва Талстога ў Яснай Паляне таксама жылі вужы. I ўсё ж у большасці славянскіх народаў ДАМАВІКА ўяўлялі ў выглядзе маленькага дзядка, часта з тварам гаспадара дома.
    Калі людзі перасяляліся са старой хаты ў новую, яны там пакідалі для ДАМАВІКА частаванне кавалачак салёнага хлеба і гарэлку. Тады ДАМАВІК пераходзіў са старой хаты.
    Некаторых жывёл ХАТНІК можа неўзлюбіць; заўсёды сябруе толькі з сабакам і казлом. Асабліва ён не любіць белых катоў і сівых коней.
    У некаторых рэгіёнах адзін ДАМАВІК быў на ўсю гаспадарку, а ў іншых у доме жыў ДАМАВІК, а ў хлявс ХЛЕЎНІК, які адказваў за свойскую жывёлу.