Да язычніцкага пантэону я падыходжу з пункту гледжання сучасных навуковых уяўленняў. Безумоўна, багоў як такіх у сапраўднасці няма. Але існуюць эгрэгоры псіхапалі. астральна-ментальныя ўтварэнпі, якія ўяўляюць сабою як бы кангламераты падобных адна на адну чалавечых думак. Менавіта сфарміраванае псіхаполе робіцца сілаю, якую людзі ўспрымаюць як бога. Вобраз язычніцкага бога гэта злучэнне рэальнай прыроднай стыхіі і выкіду масавай разумовай энергіі, якая выклікана рэакцыяй на дадзеную стыхію. Усё разам выключна паэтычна афармляецца ў мове і міфалогіі, якія з’яўляюцца аб’ектам нашага вывучэння. Пантэон славянскіх багоў уключае некалькі пластоў, узроўняў, этапаў, звязаных з гістарычным развіццём міфалогіі. У гэтым пантэоне мы адрозніваем перыяды: а) палеалітычны (100 000-9 000 гг. да н. э.); б) барэальны (створаны плямёнамі Усходняй Еўропы барэаламі пасля сыходжання апошняга ледавіка ў X-V тыс. да н. э.); в) праіндаеўрапейскі (прыкладна V—III тыс. да н. э.); г) уласна арыйскі (П-І тыс. да н. э.); д) агульнаіндаеўрапейскі (еўразійскіх народаў) (ІІ-І тыс. да н. э.); е) агульнаславянскі (I тыс. н. э.); ж) усходнеславянскі (Х-ХІІ стст.); з) беларускі (ад XIII ст.). Для рэканструкцыі першых пяці з названых этапаў вялікае значэнне маюць старажытныя рэлігійныя тэксты арыйцаў (тых індаеўрапейцаў, якія прыйшлі ў II тыс. да н. э. у Індыю і Іран): Веды (Індыя), асабліва першая з чатырох кніг Ведаў Рыгведа (Кніга гімнаў), напісаная на санскрыце, і Авеста. запісаная ў Іране ў эпоху Сярэднявечча на фарсі, а да таго існаваўшая ў вуснай традыцыі. (Вобраз свету, прадстаўлены ў Авесце, асабліва блізкі да ўяўленняў продкаў беларусаў.) У праіндаеўрапейцаў і арыйцаў стваральнік Космасу, адзінасутны Абсалют КРЫШАНЬ (на санскрыце “крыш” вышыня, “на” асалода). Ад яго імя паходзяць беларускія словы: “крышан” плоская луста чагонебудзь ядомага і, можна меркаваць, “крышталь” нешта чыстае, празрыстае, што атаясамлівалася раней з небам. Крышаню як мужчынскай сутнасці адпавядае жаночая МАЙЯ маці ўсіх багоў. Яна ўвасабляе сабою матэрыю у той час як КРЫШАНЬ дух. Дарэчы, у нашых продкаў крывічоў таксама была багіня МАЙЯ, як і ў лацінаў (ад яе імя назва месяца “май”). Знаходзіцца пад уладай МАЙІ (цела, матэрыі) па-руску “маяться” (пакутаваць). Крышань распаўсюджвае сваю божаскую энергію, блогасць на матэрыю Майю, апладняе яе. Гэтая энергія называецца рада. Аднак Р і JI у індаеўрапейскіх мовах узаемазаменныя, адсюль рада лада, а ЛАДА адна з самых папулярных багінь у еўрапейскіх народаў. Арыі верылі ў касмічны прынцып рыту. Рыта ў Ведах называецца Вялікім Шляхам. Можна меркаваць, што Рыта гэта кругазварот Сусвету і Сонца, Задыяк. Бясспрэчнае касмаганічнае змачэнне захавалі і паданні пра паходжанне беларускіх тапанімічных назваў: горада Маларыты і вёскі Вслікарыты, варыянты якіх захоўваюцца ў архіве НДЛ беларускага фальклору БДУ. РЫТА ў названых паданнях з’яўляецца велізарным змеем. Гэта, бясспрэчна, арыйская назва УРАБОРУСА (у малаазійскай міфалогіі змяі, якая сама сябе кусае за хвост), што ўвасабляе ўсеагульнакасмічны цыклізм, рух па крузс. Бог-стваральнік Жыцця, Святы Дух у арыйцаў ДЫЙ (дзснь), у літоўцаў, латышоў DZIEVAS, DZIEVS. Санскрыцкае слова “deiuos”, ад якога паходзяць назвы згаданых багоў, даследчыкі трактуюць па-рознаму, але этымалогія нязменна ўказвае на праіндаеўрапейскае яго паходжанне, a з другога боку, сведчыць пра лакалізацыю старажытных этнасаў (напрыклад, балцкага і іранскага). Я лічу, што з ’яўленне ў беларускай мове своеасаблівай рысы — дзекання звязана якраз з імем гэтага бога. Можна меркаваць, што ад балцкага DZIEVS паходзіць імя грэчаскага вярхоўнага бога ЗЕЎСА. На востраве Крыт яго называлі ДЫЙ. Сын яго - ДЫЯНІС. Як вядома, у “Слове аб палку Ігаравым” згадваецца таямнічая міфічная істота ДЗІЎ. Звычайна даследчыкі лічаць ДЗІВА персанажам цюркскай міфалогіі. Але гэтая назва вельмі старажытная і сустракаецца ў розных варыянтах не толькі ў цюркскіх, а практычна ва ўсіх народаў Еўропы і Азіі. Жонка ДЫЯ ў арыйцаў ДЗІВА (ДЗІЎЯ) сонечная, нябесная багіня, цудоўна народжаная. У крывічоў яна ж ЖЫВА, як бы жаночая інкарнацыя таго, хто ўдыхаў жыццё ў рэчы і з’явы. У палабаў наша ЖЫВА СІВА або ДЗІВА. Згаданыя персанажы вышэйшая, нябесна-касмічная іерархія багоў. Яшчэ адзін ўзровень багоў больш канкрэтныя, звязаныя з прыроднымі стыхіямі або самой Зямлёй як планстай. У Ведах гэта ІНДРА (“інд” звышгерой, “ра” сонца), ВАРУНА бог нябеснай і зямной вады, які суадносіцца са славянскім 1ІЕРУНОМ і грэчаскім УРАНАМ, АДЗІТА яго жонка Зямля (корань “ад” адзін; сапраўды, Зямля адна). Надзвычай важны бог, які захоўвае сваё значэнне ў Індыі і сёння, АГНІ (агонь). Істотнае значэнне ў ведыйскай рэлігіі меў і бог вятроў ВАЮ (ВЕЮ), які захаваўся ў беларусаў як ГІАДВЕЙ. Нашу язычніцкую культуру лепш было б называць ведычнай, бо Веды свяшчэнныя кнігі таксама і праславян. Як бачым, імёны многіх арыйскіх багоў у тым ці іншым выглядзе сустракаюцца і ў беларусаў, і ў іншых славянскіх пародаў. Пытанне пра паходжанне славян дастаткова складанае. Яшчэ вучоныя антычнага Рыма і Візантыі лічылі продкамі славян венедаў і антаў. Сённяшнія даследчыкі таксама ў большасці схіляюцца да гэтай думкі. Самі сябе нашы продкі называлі “склавены-славены”. Назва, дадзеная сабе, мае вялікае значэнне: яна гаворыць пра ўсведамленне людзьмі свайго адзінства і вылучэнне сярод іншых народаў. “Славены” тыя, што валодаюць “словам”, інакш кажучы, гавораць на адной мовс. Славянс і балты доўгі час жылі разам, але ў III ст. н. э. праз іх зямлю прайшлі готы плямёны германскай групы (магчыма, нават утварылі дзяржаву). 3 таго часу нашы продкі пачалі называць германцаў “немцамі”: яны нямыя, гавораць на незразумелай мове. Тады ж, відаць, і адбылося раздзяленне славян і балтаў. Самавызначэнне славян абумоўлена Вялікім перасяленнем народаў. Качавыя народы Азіі зруіпылі са звыклых месцаў, пацяснілі і нашых ў цэлым міралюбівых продкаў-земляробаў. У VI ст. славяне апьшуліся каля межаў Візантыйскай імперыі; яны перайшлі Дунай і пасяліліся на Балканах. Дунай для славян стаў мяжой паміж сваім і чужым светам. на Дунаі яны ўступілі ў кантакт з вышэйшай, візантыйскай, цывілізацыяй; тут яны ўключыліся ў гісторыю. Са згадвання Дуная пачынаецца і знакаміты летапісны звод, аднолькава важны для беларусаў, рускіх, украінцаў, “Аповесць мінулых гадоў”. Стваралыіік зводу, летапісец Нестар (ХІ-ХІІ ст.), піша, што ад Дуная славяне пачалі рассяляцца па ўсёй зямлі і атрымалі свае племянныя назвы. Тыя, што пасяліліся ўздоўж ракі Маравы, сталі называцца “маравамі”, побач з імі чэхі (ад першапродка ШЧЭКА). Нестар згадвае таксама харватаў, сербаў, славенцаў. Тыя, што прыйшлі на Віслу, атрымалі назву “ляхі” палякі; да ляшскіх плямёнаў летапісец аднёс палян, люцічаў, жыхароў Мазовіі мазаўшан і жыхароў польскага Памор’я памаран. Славяне прыйшлі і на Днепр, дзе называліся палянамі, а тыя, хто асеў у лясах, драўлянамі. Плямёны, што пасяліліся паміж Прыпяццю і Дзвіной, на дрыгве, гэта дрыгавічы; тыя, што аселі на Дзвіне, палачане (ініпая іх назва крывічы). У раёне возера Ільмень славене, а на самай поўначы славянскага свету северане. Племя радзімічаў, пгго пасялілася на рацэ Сож, вялі паходжанне ад РАДЗІМА; вяцічы, што сталі жыць ў басейне Акі, ад ВЯТКІ. Сучасныя даследчыкі гавораць, што Нестар у цэлым правільна адлюстраваў гісторыю славян. Сапраўды, найбольш старажытная славянская культура сфарміравалася, хутчэй за ўсё, у басейне Дуная. Нездарма ў нашым фальклоры назва “Дунай” сустракаецца сотні разоў гэта ўспамін аб прарадзіме. Дунай ўспрымаўся як цэнтр свету, месца, дзе адбываліся галоўныя падзеі чалавечага жыцця і гісторыі. Князь Святаслаў (X ст.), сын Вольгі і Іі ара, хацеў перасяліцца з Кіева, зрабіць сваю сталіцу на Дунаі, лічачы, што гэта сярэдзіна яго зямлі. У рускай быліне імя аднаго з герояў ДУНАЙ. За Дунаем размяшчалася багатая Візантыя, сутыкнуўшыся з якой славяне набылі свядомасць як самастойны народ. Яны трапілі ў візантыйскія хронікі і, такім чынам, увайшлі ў сусветную гісторыю. Славяне доўга захоўвалі адзінства моўнае, шлюбнае, а таксама адзіпства ў матэрыяльнай культуры разыходжанні пачаліся прыкладна з Х-ХІІ стст. Але найбольш яскравым было адзінства светапогляднае: вераванні ў розных славянскіх народаў надзвычай блізкія паміж сабою. Міфалогія старажытных славян зводзіцца, на маю думку, да некалькіх прынцыпаў: а) вера ў адзінства Сутнасці і Існавання (інакш Духа і Матэрыі): прычына свсту Бог не аддзелены ад свету; свст і ёсць Бог; б) вера ў трыадзінства (ТРЫГЛАЎ) на ўсіх узроўнях быцця. He дуалізм у аснове свету, як адзначаюць многія вучоныя (хоць ён, безумоўна, існуе), a трыадзінства: заўсёды і ўсюды, у кожнай частцы прыроды ідзе стварэнне з двух трэцяга. Інакш кажучы, не плюс і мінус, а іх узаемадзеянне для трэцяга, што і ёсць гармонія; в) акрамя свету матэрыяльнага, існуе нематэрыяльны свет, у які часцей ідуць і з якім кантактуюць героі міфаў і казак, дзе жывуць душы памерлых і духі. Нярэдка можна пачуць пытанне: “Колькі багоў у славянскай Традыцыі?” Пытанне наіўнае, бо чым больш універсальная Сіла, тым больш у яе імёнаў. Некаторыя імёны, якія я вышэй прывяла, называлі ў глыбокай архаіцы, магчыма, адну сутнасць, а пасля яна раздзялілася. У цэлым я імкнулася вылучыць усё ж галоўных багоў. Вышэйшы бог славян, а магчыма, яшчэ індаеўрапейцаў СВАРОГ. Яго можна разглядаць як язычніцкага славянскага Усявышняга, Абсалют. Прычым ён не з’яўляецца выключна добрым, а аб’ядноўвае ўсё: дабро і зло, любоў і нянавісць, жыццё і смерць, стварэнне і разбурэнне. Для Абсалюта зло непазбежны элемент, без якога гарманічнае развіццё немагчыма. Але ён сочыць за стасункамі дабра і зла і цыклічна рэгулюе іх суадносіны. Так разумеюць Абсалют Веды, а таксама практычна ўсе народныя казкі, ў якіх дабро нязменна перамагае зло. У праславян разуменне СВАРОГА больш канкрэтызавапа. У Іпацьеўскім летапісе міфалагічная гісторыя падзяляецца на эру СВАРОГА і эру ДАЖБОГА. СВАРОГ, можна думаць, стваральнік Космасу, бог Духоўнага Свету (svar санскр. “неба”). Той жа корань мы назіраем у словах “вар”, “зварка”, “варыць”. Корань сведчыць пра наяўнасць энергіі. Значьіць, СВАРОГ “ззяючае неба”. Ён жа той, хто стварыў (рус. “сварганнл”) свет.