Ад 70 моў, утвораных Богам, на якіх загаварылі будаўнікі Вавілонскай вежы, узнікла 70 розных народаў. Нас найбольш цікавяць народы, што вядуць сваё паходжанне ад ЯФЕТА. У навуцы яны аб’яднаны пад назвай “індаеўрапейскія народы”, хоць тэрмін “індаеўрапейскі” хутчэй тычыцца пэўнай сям’і моў самай вялікай у свеце, да якой належыць і наша беларуская мова, і ўсе іншыя славянскія. I Ipa нашчадкаў ЯФЕТА распавядаюць шматлікія летапісы, у тым ліку “Аповесць мінулых гадоў”. Так, высвятляецца, што ў ЯФЕТА было шмат сыноў: ад ГАМЕРА пайшлі кімерыйцы, ад МАГОГА скіфы, ад МАДАЯ мідзяне, ад ІАВАНА росы-рошы і грэкі, ад ФУВАЛА іберы, ад МЕШЭХА кападакійцы, ад ФІРАСА фракійцы. Большасць гэтых назваў сёння мала што гаворыць, але гэта, сапраўды, найбольш вядомыя народы старажытнасці: яны неаднаразова згадваюцца ў творах антычных аўтараў. Некаторыя з народаў (відаць, кімерыйцы, скіфы, росы) прымалі ўдзел і ў этнагенезе беларусаў. Этнотрафы ў шматлікіх варыянтах запісалі паданні і пра з’яўленне славян. Ад ГАМЕРА (імя супадае з імем легендарнага грэчаскага паэта Гамера), сына ЯФЕТА, паходзіць яго еўрапейскі нашчадак БАГУМІР і азіяцкі АРЫЙ. Але сыны АРЫЯ КІЙ (ён заснаваў Кіеў), ШЧЭК і ХАРЫЎ (ад іх паходзяць чэхі і харваты) таксама прыйшлі ў Еўропу, што не супярэчыць гістарычнай навуцы: сапраўды, Азія пастаянна спараджала перасяленцаў, што ішлі на захад. Ад дзяцей еўрапейца БАГУМІРА пайшлі: ад ДРЭВЫ дрыгавічы, ад СКРЭВЫ крывічы, ад ПАЛЕВЫ паляне, ад сыноў СЕВА і РУСА севяране і русы. Наўгародскі летапіс (так званы Іакімаўскі, які не захаваўся, але вядомы ў падрабязным пераказе выдатнага рускага вучонага XVIII ст. В. Тацішчава) згадвае, акрамя РУСА, яшчэ і СЛАВЕНА і лічыць іх абодвух сынамі СКІФА, праўнука ЯФЕТА. Пра заснаванне СЛАВЕНАМ горада Славенска на беразе Волхава распавядае “Сказанне о Словене н Русе н городе Словенске”, вядомае сёння ў ста спісах. У СЛАВЕНА быў сын ВАНДАЛ, ад якога паходзіць народ вандалы, што браў удзел у этнагенезе палякаў. Праўда, “Вялікапольская Хроніка” звязвас эпчнонім і з ВАНДАЙ, дачкой легендарнага волата КРАКА, пераможцы ДРАКОНА. Ад ВАНДАЛА ў дзесятым калене паходзіць наўгародскі князь Бурывой, прадзед князя Рурыка (IX ст.), заснавалыііка дынастыі Руракавічаў, да якой належаць як князі Вялікага Княства Літоўскага, так і рускія цары. Цяжка сказаць, ці рэальныя гэта асобы, ці міфалагічныя, але Рурык, як і Бурывой, згадваецца і ў іншых еўрапейскіх хроніках, а не толькі славянскіх, таму князёў можна лічыць ужо гістарычнымі дзеячамі. Пры гэтым у іх, як бачым, багатая міфалагічнагенетычная гісторыя. У беларусаў захавалася легенда, што вяцічы і радзімічы вядуць свой род ад братоў ВЯЧКІ і РАДЗІМА, а драўляне нарадзіліся ўвогуле ад кахання дрэў ЯСЕНЯ і БЯРОЗЫ. У рускіх існуе всльмі цьмяны міф, па памяці зафіксаваны фалькларыстамі, тто бог ВЯЛЕС сплёў першачалавека з лазы, багіня ЛАДА ажывіла яго і назвала ІВАНАМ, бо нарадзіўся ён ад івы. Вось чаму Іван такое распаўсюджанае імя ў рускіх (ды і ў беларусаў, украінцаў). Ёсць, аднак, іншыя тлумачэнні імсні: “ванамі” называлі славянаў іх суседзі угора-фіны, і азначала гэтае імя “земляроб”. 3 другога боку, скандынавы сваіх багоў першага пакалення таксама называлі “ванамі”. Так што імя вельмі старажытнае. Увогуле мова магла б шмат паведаміць пра этнагенез, калі б такога кшталту міфамоўная рэстаўрацыя прызнавалася акадэмічнай навукай. Аднак неабходна ведаць адно: у нас была вялікая і значная гісторыя, такая ж багатая, як і ў іншых еўрапейскіх і азіяцкіх народаў. Але артэфактаў (матэрыяльных сведчанняў), ды і пісьмовых звестак захавалася надзвычай мала. Па-псршае, з-за кліматычных умоў, па-другое, з-за вераванняў нашых продкаў: усе рэчы, як і целы памерлых людзей, яны спальвалі. У гэтым сэнсе галоўныя дасягненні нашай культуры у сферы духу, інакш кажучы, у фальклоры і ў мове. Этнагенез славянскіх народаў я прыводзіла паводле народнага хрысціянства — запісаў у летапісах і ў фальклорных крыніцах, зафіксаваных ужо праз некалькі стагоддзяў пасля Хрышчэння (988 г.). У язычніцтве ж славяне-русічы лічылі сябе ўнукамі ДАЖБОГА бога СОНЦА. Біблейская храналогія, безумоўна, лепш распрацаваная і больш лагічная, але затое язычніцкая выключна паэтычная. ПЫТАНШ ДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ I САМАКАШ РОЛЮ 1. Раскажыце пра стварэнне людзей паводле славянскіх паданняў і Бібліі. 2. У чым філасофскі сэнс біблейскага разумення першаграху? 3. У чым сэнс міфаў пра Сусветны ГІатоп і пра Вавілонскую вежу? 4. Паразважайце пра міфалагічны этнагенез славяпскіх народаў. Лекцыя 12. МІФЫ ПРА ПЕРШАПРОДКАЎ КУЛЬТУРНЫХ ГЕРОЯЎ. ГЕРАІЧНЫЯ МІФЫ I АБРАДЫ ПЕРАХОДУ 1. Паняцце пра першапродка культурнага героя. Розныя тыпы дэміургаў. 2. Сутнасць абрадаў пераходу. 3. Ініцыяцыя як важнейшы з абрадаў пераходу. 4. Спосабы трансфармацыі героя міфа ў героя фальклору або літаратурнага эпаса. 5. Віды літаратурных эпасаў. Герой фальклорнага, эпічнага твора развіваецца з міфалагічнага першапродка — культурнага героя. Першапродак, як і Бог-Стваральнік, называецца дэміургам. Першапачаткова першапродкі татэмныя продкі, жывёлы. Яны далі пачатак казкам :пра жывёл. Адносіны паміж жывёламі ў казках гэта, як я мяркую, на самай справе адносіны паміж рознымі татэмнымі родамі. Вось чаму, напрыклад, воўк у казках дурны, хоць на самай справе воўк - выключна разумная жывёла. Дурнаватым (з пункту гледжання суседзяў) аказаўся татэмны род ваўка. Больш за тое, жывёлы і ў ранняй літаратуры, напрыклад, у “Слове аб палку Ігаравым”, татэмныя: не тыя, што ўтвараюць параўнанні, мстафары (тыпу “скача ваўком”), а тыя, што з’яўляюцца персанажамі, самі дзейнічаюць. Так, з 11 жывёл і птушак, што згадваюцца ў “Слове...”, 10 дакладна назвы татэмаў: устапоўлена месца пражывання адпаведных плямёнаў, іх ханы. Скажам, татэм хана Канчака галка, Гзака гусь. Першымі адкрылі перасоўванне войска Ігара па Стэпе “лебедзі”. Сапраўды, гэта была першая палавецкая арда, што жыла на мяжы з Руссю. Яны ж і паведамілі пра войска русічаў іншым палавецкім родам. Першапродкі часта супадаюць з культурнымі героямі здабытчыкамі розных культурных каштоўнасцей: агню, культурных раслін, прылад працы, прадметаў культу. Здабыванне іх часам на самай справе крадзеж у першапачатковых захавальнікаў-гаспадароў багоў, духаў. Так, ГІРАМЕТЭЙ украў агонь на А л і м п е. Ад гэтых міфаў ідзе прамы шлях да герояў эпасу, да драмы (такім героем якраз стаў ПРАМЕТЭЙ у антычнага драматурга Эсхіла) і да рэлігіі. У першапродка-дэміурга часта ёсць брат-блізнятка, надзелены дэманічна-камічнымі рысамі, які парадьіруе асноўнага героя. Гэты дублёрблазан звязаны з усім негатыўным у чалавечым грамадствс хцівасцю, несумленнем, эротыкай. Ён называецца трыксцер. Міф іранічны і да ахвяр трыксцера, і да яго самога, калі ён церпіць паразу. У міфах трыксцер правакуе шматлікія няшчасці. Яго місія ашуканства і праз аіпуканства насмешка, але адначасова і разбурэнне ўсталяванай сістэмы. У скандынаўскай міфалогіі культурныя героі бог ОДЗІІІ і яго сын TOP, a трыксцер брат-блізнец ОДЗІНА ЛОКІ. Міфалагічны трыксцер далёкі папярэднік сярэднявечных блазанаў, махляроў, хітруганаў, герояў авантурна-махлярскіх раманаў, розных камічных двайнікоў (гэта, напрыклад, шматлікія персанажы “Дэкамерона” Джавані Бакача, XV ст.; Ціль Уленшпігель з аднаіменнага рамана бельгійскага класіка Шарля дэ Касцера, XIX ст., Астап Бендэр з дылогіі Ільі Ільфа і Яўгена Пятрова, XX ст.). У беларускай літаратуры рысы трыксцераў маюць багі ў травесційных паэмах “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе” (XIX ст.); да трыксцера падобны Кручкоў з “Пінскай шляхты” Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча (XIX ст.), а Юрась Братчык з рамана “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” Уладзіміра Караткевіча (XX ст.) выяўляе сябе то як культурны герой, то як трыксцер. Асноўны пафас міфаў пра культурных герояў ператварэнне Хаоса ў Космас. Касмізацыя і заключаепца ў здабыванні розных даброт і ў барапьбе з хтанічнымі пачварамі. Рысы культурных герояў нададзены многім багам, напрыклад, АПАЛОНУ, АФІНЕ, СВАРОГУ, ВЯЛЕСУ, а не толькі ОДЗІНУ. Але тыповы культурны герой ІІРАМЕТЭЙ. Дарэчы, ён жа мае негатыўны варыянт, падобны да трыксцера, у асобе брата ЭПІТАМЕЯ, жонка якога ПАНДОРА адчыніла куфэрац з чалавечымі няшчасцямі. У адным з варыянтаў міфа ПРАМЕТЭЙ ва ўсім дэміург, ён нават стварае, лепіць са жвіру першалюдзей. Абагоўленым трыксцерам з’яўляецца і ГЕРМЕС — адзін з самых магутных алімпійскіх багоў. Некаторыя рысы культурных герояў маюць вядомыя персанажы міфаў — волаты-пераможцы пачвараў ГЕРАКЛ, ТЭСЕЙ, ПЕРСЕЙ. У славян СВАРОГ не толькі касмічны бог, але і дэміург-культурны герой. Ён скінуў людзям з неба шчамлёткі, і людзі пачалі каваць зброю і прылады працы. Інакш кажучы, СВАРОГ першы каваль. Цікава і тое, што ён жа сцвердзіў манагамны шлюб і караў за шлюбную здраду. Пасля Хрышчэння Русі СВАРОГА замяніў святы КУЗЬМА-ДЗЯМ’ЯН (два персанажы зліліся ў аднаго). Пры гэтым у некаторых міфах усходніх славян ён не толькі першы каваль, але і першы земляроб і нават першы чалавек. У вясельных песнях і замовах ён таксама апякуе шлюб, “куе” шчасце для маладых. Ва Украіне надзвычай папулярнае паданне пра барацьбу КУЗЬМЫ-ДЗЯМ’ЯНА са ЗМЕЕМ. Апошні пралізаў языком дзверы кузні, але тут святы чалавек схапіў яго шчамлёткамі, запрог у плуг і праараў велізарную баразну. Яе атаясамліваюць або з Дняпром, або з так званымі Зміевымі валамі каласальным збудаваннем накшталт Вялікай кітайскай сцяны, якое абараняла ўсходніх славян ад качэўнікаў з поўдня. (Дарэчы, пабудаваць трохтысячакіламетровы вал вось вам і артэфакт! магчыма было толькі пры наяўнасці магутнай цэнтралізаванай дзяржавы.) У беларускай легендзе КУЗЬМУ-ДЗЯМ’ЯНА замяняе каваль САЛАМОН з дванаццаццю вучнямі. Я лічу, што пад імем біблейскага цара Саламона хаваецца, бясспрэчна, СВАРОГ. Вобраз СВАРОГА сапраўдны гімн чалавечай працы. Ён не ваяр, не чарадзей, а працаўнік; яго не баяліся, a паважалі. Але, акрамя таго, ён дэміург, надзелены космастваральнымі функцыямі. Вельмі падрабязна міф пра дары дэміургаў быў распрацаваны ў скіфаў: захавалася пяць яго запісаў антычнымі аўтарамі, у тым ліку надзвычай аўтарытэтным “бацькам гісторыі” Герадотам (V ст. да н. э.). Паводле версіі апошняга, знакаміты герой Грэцыі ГЕРАКЛ падарожнічаў па Стэпе і трапіў у пячору да змеепадобнай багіні, дачкі ракі ДНЯПРА, ад якой нарадзіў трох сыноў. Ім ён пакінуў падарункі — пояс, лук і кубак з умовай, што дзеці, калі вырастуць, павінны нацягнуць лук бацькі і падперазацца яго поясам з прывешаным кубкам. Гэта ўдаецца толькі малодшаму СКІФУ, ад якога і пайшоў народ скіфы. Паводле больш архаічнай версіі, ад шлюбу ЗЕЎСА-ПАПАЯ і змеепадобнай багіні ЕХІДНЫ нарадзіўся першачалавек ТАРПТАЙ. Ён перамог ЗМЕЯ і ўступіў у шлюб з уласнай маці, ад якой нарадзіў трох сыноў. Дзед гэтых сыноў ЗЕЎС-ПАПАЙ скінуў ім з неба падарункі залатыя плуг, сякеру і чашу. Але золата іх агнявое, сойечнае, да рэчаў немагчыма нават дакрануцца.