Калі стваралісь Богам светы, ГІа зорцы светлай чалавеку Назначыў Бог Святы спрадвеку; Яна жыццём яго кіруе I лёс яго і смсрць пільнуе. Чым больш з людзей хто выдатнейшы. Taro і зоркі блсск яснейшы, I гасне зорачка святая. Калі даручаны сканае: Вось так на небе адначасна Яна мігнецца і пагасне... Душа-зорка ў беларусаў завецца знічкай, яна мае блізкую сувязь з агнём. На Украіне верылі, што зоркі гэта анёлы-ахоўнікі, якія сядзяць на небе з запаленымі свечачкамі ў руках. Разам з уяўленнем, што зорка ззяе на небе, пакуль працягваецца жыццё чалавека, і падае з яго смерцю, бытавала і іншае, паводле якога душа ў выглядзе палымянай зоркі падае з неба і пасяляецца ў дзіцяці ў момант яго зачацця ці нараджэння, а пасля смерці чалавека вяртаецца на неба. У любым выпадку душа зорка, значыць, з ёю звязана ўсё самае прыгожае, высокае, духоўнае, свстлае ў чалавеку. Зоркі часта згадваюцца ў народнай паэзіі. Многія песні пачыналіся зачынам тыпу: “Усе зорачкі паўсходзілі”, або “Разгарыся вячэрняя зорка”, або “Цёмна ночка да нявідная”. Гэткі ўступ твора ўжо адным радком ствараў пэўны настрой, як правіла, салодка-тужлівы, або надаваў песні атмасферу таямнічасці, загадкавасці. Зорка часта выступае як састаўная частка тропаў: з зоркамі параўноўваюцца вочы дзяўчыны або сама дзяўчына. У беларускіх казках зоркі ўпрыгожвалі галовы чароўных хлопчыкаў. Адзін з самых распаўсюджаных сюжэтаў у казках беларусаў, рускіх і ўкраінцаў — нараджэнне трох братоў-блізнят за адну ноч і адпаведна названых ВЯЧОРКА, ПАЎНОЧКА і ЗОРКА, прычым той, хто нарадзіўся перад світаннем, ЗОРКА быў самы магутны і разумны. Зоркі аб’ект паказу і ў літаратуры. У XII ст. Кірыла Тураўскі напісаў трактат “Пра нябесныя сілы” па сутнасці, першы ва ўсходніх славян твор па касмагоніі, дзе Сусвет разглядаецца як непаўторнае адзінства Макраі Мікракосмасу ў іх станаўленні ад небыцця да быцця. У традыцыях народнай паэзіі пісалі пісьменнікі пачатку XIX ст. Як ужо адзначалася, рамантыкі любілі ноч і начное неба, якое давала ім натхненне, выклікала чароўныя мары. Але ў беларускіх паэтаў, што пісалі па-польску, нават і традыцыйны для ўсіх еўрапейскіх рамантыкаў матыў паўставаў у своеасаблівым абліччы, больш міфалагізаваным, болып казачным. Напрыклад, у Яна Баршчэўскага (“Шляхціц Завальня”) чытаем, як героі “ўбачылі на небе такую зыркую яснасць, што ледзь вока трывае; разлілася яна кшталтам велізарнае ракі. Палі, лясы і горы, пакрытыя снегам і асветленыя агністым небам, мелі дзіўны і захапляючы выгляд. Хмары, распаленыя чырвоным полымем, ляжалі на даляглядзе; здавалася, што там тонуць у пажарах велічныя гмахі і стромкія вежы” (Пераклад Міколы Хаўстовіча). Ясна, што ў творы паэтычна апісана вельмі рэдкая для нашых шыротаў з’ява — Палярнае ззянне. Сам шляхціц гаворыць, што за сваё жыццё трэці раз бачыць “падобнае дзіва і заўсёды ў той год, калі бачылі такія пажары на небе, бывалі пейкія неспадзяванкі”. Народ, сапраўды, вельмі баяўся незвычайных відовішчаў на небе. Але асабліва вялікія няшчасці заўсёды звязваліся з каметай, якую людзі ўяўлялі нейкай страшнай, агромністай ведзьмай на памяле. Падзенне ж балідаў успрымалася як палёт ЗМЕЯ. Цэлая міфалогія (але навукападобная) склалася ўжо ў наш час вакол падзення ў Сібіры так званага Тунгускага мецеарыта ў 1908 г. і Віцімскага ў 2002 г. Але вернемся да рамантыкаў. Дзеянне баладаў Адама Міцкевіча “Свіцязь”, “Свіцязянка”, “Люблю я” адбываецца ў зорныя ночы, што, натуральна, утварае асаблівую атмасферу таямнічасці, знітаванай са смуткам. У Вінцэнта Дуніпа-Марцінкевіча таксама часта ўпамінаюцца зоркі, але ў больш аптымістычным арэоле: “Над горадам зорка ясна засвяціла” (“Халімон на каранацыі”) або “Засвяцілі тры звёздачкі ў пару нам шчасліву! П Заляцелі тры сокалы дый на нашу ніву!” (“Верш Навума Прыгаворкі на прыезд да месца Мінска Апалінара Концкага, Уладзіслава Сыракомлі і Станіслава Манюшкі”). I ўсё ж паэты XIX ст. яшчэ не выходзяць за межы парадыгмы фалькіюрнай вобразнасці. Здзіўляючы ўзлёт беларускай літаратуры пачатку XX ст. гэта заканамерны вынік паступовага назапашвання ў традыцыйных матывах філасафічнасці, выкліканай своеасаблівай трансфармацыяй міфалогіі, якая ёсць не што іншае, як натурфіласофія, у прыгожае пісьменства. У Якуба Коласа, які лічыцца самым “зямным” з класікаў, зямля і неба ў пастаяннай сувязі, таму зоркі “кветкі неба”, а кветкі “зоркі зямлі”. 'Гакія параўнанні сустракаюцца ў паэта вельмі часта, дарэчы, яны таксама ў рэчышчы вельмі старажытных паданняў, але набываюць новае філасофскае напаўненне: зоркі святло, якое пасылае начное неба, кветкі святло, што выпраменьвае чорная зямля. Сустрэча святла — нябеснага і зямнога увасабляе паэтычную мару пра Вечнасць, пра Гармонію свету. Параўнаем: у старажытных шумераў вярхоўны бог АНКІ ўяўляе сабою нерасчлененае паняцце НЕБА-ЗЯМЛЮ, ад шлюбнага саюзу якіх нараджаецца Космас. У Янкі Купалы напачатку творчасці яшчэ пануе фальклорная вобразнасць: “Як дзве зоркі, яе вочы, // Гляне свет яснее” або “Адна зорка мігацела і тая прапала” (пра Бандароўну). У паэме “Яна і я”: Крылатыя стварэнні з выраю Па Млечнаму пуці плывуць, як шнур. Беларусы верылі, што Млечны шлях гэта шлях птушак з выраю (усяго існуе не менш за дваццаць назваў Млечнага шляху). У беларускай літаратуры адзін з вядомых філасофскіх раманаў Кузьмы Чорнага называецца “Млечны шлях”. У драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” традыцыйныя міфалагічныя матывы набываюць глыбокі філасофскі сэнс. Размова ідзе пра сон Зоські, у якім яна з бацькам, маці, братамі, пераадолеўшы шматлікія перашкоды на зямлі, узыходзіць усё вышэй і вышэй: “Аж да самых зорак забраліся, а там, па млечнай пуціне, з зоркі на зорку пераскокваючы, цягнемся далей; а зоркі хоць свецяцца, але не пякуцца: як па кветачках гэтых, ступаем па іх... I прыйшлі мы ў нейкую харошую краіну, якой я ў жыцці не бачыла, не чула і не сніла... Ідзём гэтым садамраем ды ідзём...” Вядома, паводле буйнейшых вучоных-псіхолагаў XX ст. 3. Фрэйда і К.Г. Юнга, што сны з’яўляюцца праяўленнем міфалагічнага мыслення, родавай памяці, а таксама індывідуальнай падсвядомасці чалавека. Сапраўды, тут сон Зоські многае дае для разумення яе душы. Я думаю, што шлях Зоські як рамантычнай натуры зусім не на Вялікі Сход, ён не ў актыўным дзеянні, а ў пагружэнні ў свой унутраны свет, люстрам якога і была зорная краіна сну, сад-рай на небе. Ёсць асобы, якія ніколі не здолеюць жыць знешнім, такая Зоська. Са сном купалаўскай гераіні перагукваецца верш Алеся Гаруна: Дзіўлюся я на ззянне ясных зораў, I сумна-сумна так, што я не зараз з імі, Што жыць не лёс мне ў выпіыне нагорнай I сцсжкамі хадзіць па небе залатымі. Сярод нязнаных мне, нс бачаных прастораў Раўнінай той, што звецца Бесканечнасць, Я лётаў думкаю б і воляй непакорпай I, можа б, там пазнаў цябе, Адвечнасць... Тут паэтычнае ўяўленне, пераадольваючы канкрэтыку, рухаецца ўжо далей, па той бок бачнага, да Вечнасці. У Максіма Багдановіча часта і зямная Прырода паўстае як Вечнасць, раскрьіваючыся ў сваёй урачыстай, жыццесцвярджальнай паўнаце і росквіце творчых сіл. Але светлы, жыццёвы пачатак не выключае трагічнага, самотнага, тужлівага, задуменнага, усіх тых патаемных рухаў душы, з якімі якраз і звязана зорнае неба. У паэзіі М. Багдановіча жыццё і смерць, радасць і гора заўсёды побач, і гэта надае асаблівую адметнасць і значнасць філасофіі паэта. 3 падаючай зоркай ён параўноўвае жыццё рана памерлага літаратара Сяргея Палуяна. Шэдэўрам багдановічаўскай лірыкі з’яўляецца, безумоўна, раманс “Зорка Венера...”, у якім злучаны рэальнасць і мара, ява і трызненне. М. Багдановіч самы “зорны” з паэтаў-класікаў. Настунныя пакаленні беларускіх паэтаў значна ўзбагачаюць эстэтыку верша і часам ідуць у, так бы мовіць, нетры фальклору. Так, у выключна таленавітага Уладзіміра Дубоўкі ёсць адзін, зусім не заўважаны даследчыкамі твор, дзе паэтычна адбіўся міф пра адсутнасць начнога неба. Гаворка ідзе пра невялікую паэму “Ноч на Прыпяці і казка пра зоркі”, у якой распавядаецца пра Сонца і Месяц як пра аднолькава дзённыя свяцілы: Тады не зналі людзі змроку. Быў дзень на свеце ўсім шырокім, Бо двое разам ім свяціла, А ў двух мацнейшая і сіла. Зоркі ў той час былі кветкамі ў нябесным выраі. Неяк Сонца задумала падараваць зоркі людзям. Яно шчодра кідала іх уніз, на зямлю, дзе яны таксама рабіліся кветкамі. А Месяц свае зоркі пашкадаваў і пакідаў замест іх камяні. Сонца абурылася і адмовілася хадзіць па небе разам з Месяцам. 3 таго часу яны “працуюць” у розны час, прычым Месяц не столькі свеціць, колькі займасцца сваім нябесным садам, таму і стала цёмна, узнікла ноч. Я думаю, што беларускі міф, адноўлены паэтам, захаваў, як ні дзіўна, успамін пра нейкую касмічную катастрофу: відаць, калапс другога Сонца, трансфармацыю яго ў Чорную дзірку. Своеасаблівую касмічную катастрофу перажываем мы і сёння. У сучаснай літаратуры гармонія зямлі і неба нарушана, бо знікла гармонія ў душы чалавека пасяліўся ў ёй Чарнобыль. Незабыўны Пімен Панчанка піша незадоўга да сваёй смерці верш “Чорныя дзіркі” твор пра пустыя душы: няма ў іх агню, няма зорнага святла адбыўся калапс... Увогуле ж тэма “зоркі ГТалын” (паводле Бібліі) робіцца, бадай, дамінуючай у беларускай літаратуры з канца 80-х гг. XX ст. У Івана Шамякіна раман называецца “Злая зорка”, а ў беларускай жа культуры зорка ніколі не была злой і нават непрыгожай! Усё перавярнулася! I ўсё ж нездарма выдатнейшы нямецкі філосаф I. Кант (XVIII ст.) гаварыў пра самыя важныя каштоўнасці ў свеце: зорнае неба над намі і маральны закон унутры нас. Зорнае неба сапраўды тое адзіна ўстойлівае, вечнае, спагадлівае сваім святлом, што толькі і ўнушае надзею. Такім чынам, нашы славянскія продкі найперш шанавалі Сонца, Месяц І зоркі. А ўвогуле яны іначай, чым мы, уяўлялі сабе ўключанасць Зямлі ў сусветны кругазварот, бачылі большую залежнасць нашай планеты ад законаў Светабудовы. I таму сучасныя поспехі касманаўтыкі і астраноміі — нішто ў параўнанні з архаічнай высокай касмагоніяй і касмалогіяй, занатаваных найперш у міфалогіі. Усё найбольш дзіўнае, што засталося ад старажытных цывілізацый, звязана з космасам, з календаром. ПЫТАНШ ДЛЯ ММАЦАВАННЯ 1 САМАКАНТРОЛЮ