Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
1.	Асноўныя зоркі і сузор’і, міфы славян пра іх.
2.	Міфы пра планеты.
3.	Зоркіў фальклоры.
4.	Зоркіў мастацкай літаратуры.
Астральныя міфы гэта ўяўленні людзей пра зоркі, сузор’і, планеты, каметы і іншыя аб’екты і з’явы пераважна начнога неба. Зрэшты, уся міфалогія па прыродзе сваёй касмаганічная, таму астральныя міфы разам з салярнымі і лунарнымі займаюць у ёй цэнтральнае месца.
Свет адзіны. Мы толькі невялікая частка велізарнага Космасу. У анатоміі нашага цела, нашай душы, нашай свядомасці адлюстраваны законы Сусвету.
Космас вечная загадка быцця. Чалавек заўсёды імкнуўся да неба. Спачатку думкай, фантазіяй і на крылах мары, пасля з дапамогай пэўнай тэхнікі. Неба выступае сінонімам Космасу і ў бытавым, і ў філасофскім, і ў навуковым планах. Сусвет можна ўспрымаць па-рознаму: асабістазацікаўлена, паэтычна, абстрактна, містычна-рэлігійна. Нас цікавіць апошняе ўспрыняцце, якое пачалося яшчэ з міфалогіі.
Старажытных людзей Космас захапляў намнога больш, чым нас, людзей, якія жывуць нібыта ў касмічную эпоху. Ад старажытных касмаганічных уяўленняў засталіся матэрыяльныя сведчанні. Так, самы вядомы турыстычны аб’ект на Брытанскіх астравах Стоўнх е н д ж, як мяркуюць, архаічная абсерваторыя. Другі выдатны помнік мегалітычнай культуры — гэта тры тысячы вертыкальна пастаўленых камянёў-менгіраў у мястэчку К а р н а к у Францыі. Камяні цягнуцца радамі на працягу 4 км, уяўляючы сабою своеасаблівую вылічальную канструкцыю на паверхні зямлі, відаць, для разліку руху Сонца ды Месяца. На поўначы Еўропы 200 так званых лабірынтаў: выкладзеных з камянёў кругоў-спіраляў, прызначэнне якіх да сёння невядома. Курганы на тэрыторыі сучаснай Украіны і Кубані, аказваецца, уяўлялі сабою комплексы, якія імітавалі розныя сузор’і неба. Ды і піраміды Г і з э ў Егіпце праекцыя на паверхню зямлі сузор’я Арыён. Зусім невыпадкова зоркі маляваліся на столях егіпецкіх старажытных храмаў і на шатрах-лукаўках храмаў праваслаўных. Каляндар што гэта, як не практычнае ўвасабленне ведаў пра Космас? А тым больш міфалогія ды фальклор як закадзіраваная ва ўстойлівых вобразах і сюжэтах калектыўная памяць народа даюць літаральна тысячы прыкладаў касмічных адносін чалавека да свету.
Кожны чалавек у эпоху архаікі марыў нарадзіцца пад шчаслівай зоркай. I сапраўды, лічылася, што колькі зорак на небе столькі людзей на Зямлі.
У бачным Космасе 70 сексцільёнаў зорак (за сямёркай дваццаць два нулі). Каб чытачы ўявілі названую лічбу, скажу, што гэта больш, чым пясчынак ва ўсіх разам узятых пустынях і на пляжах Зямлі. У ясную ноч мы можам налічыць на небе без тэлескопа каля 3000 зорак. Па міжнароднай дамоўленасці неба раздзелена на 88 сузор’яў, назвы якіх у большасці дайшлі да нас з глыбокай старажытнасці. Ярчэйшыя з зорак маюць уласныя імёны: Альдэбаран, Альтаір, Вега, Палярная зорка, Рэгул, Сірыус.
У антычным свеце найбольшую ўвагу прыцягваў менавіта Сірыус з сузор’я Вялікага Пса. Рымскі філосаф I ст. н.э. Сенека пісаў пра Сабачую зорку (так яна тады называлася) як пра чырвоную, хоць мы сёння вельмі добра бачым, што яе колер бела-блакітны. Ёсць меркаванне, што Сірыус В, спадарожнік гэтай самай яркай зоркі нашага неба, узарваўся больш
затысячу гадоў таму назад як звышновая. Да ўзрыву ён быў чырвоным гігантам (Сенека меў рацыю), пасля ж калапсу ператварыўся ў белы карлік. Гэта гіпотэза сучаснага англійскага астранома У.Х. Мак-Кры, у распрацоўцы якой ён асноўваўся на міфалогіі невялікага (каля 300000 чалавек), дастаткова прымітыўнага па ўзроўні матэрыяльнай (але не духоўнай), культуры народа ў Заходняй Афрыцы дагонаў. Якраз у іх міфах захаваліся звесткі пра выбух звышновай, не заўважаны наглядальнікамі неба ў іншых краінах. У дагонаў увогуле вельмі складаная, распрацаваная і на дзіва “навукова-сучасная” міфалогія, хоць на самай справе глыбока архаічная. Так, яны сцвярджаюць, што Сірыус з’яўляецца “пупом неба” і адыгрывае важнейшую ролю ў групе сузор’яў, сярод якіх галоўныя Арыён і Плеядьі. Названая група непасрэдна і надзвычай актыўна ўплывае на зямное жыццё; яна ж уключана ў “спіральны зорны свет”, пад якім можна разумець Млечны шлях. На многіх зорках, па думцы дагонаў, ёсць жывыя істоты.
Існуюць розныя версіі наконт паходжання міфалогіі дагонаў ажно да тэорыі палеакантакту. На маю ж думку, дагоны веды пра Сірыус і ўвогуле пра Космас пазычылі ад старажытнага егіпецкага народа. Узыход Сірыуса ў Егіпце быў звязаны з разлівам ракі Ніл, што абяцала дабрабыт для ўсёй краіны. Прычым з’яўленне Сірыуса на ўсходзе лічылася першым днём Новага года, адсюль важнасць гэтай зоркі. Гэткай жа яна з’яўлялася і ў рымлян. Па-латыні Сабачая “каніс”, таму зорку называлі Канікула. Для рымлян з’яўленне Канікулы на небе азначала надыход самай спякотнай пары: цяжка было нешта рабіць, усе хаваліся па дамах, адпачывалі. Наша слова “канікулы”, такое прыемнае для навучэнцаў, якраз ад назвы Сабачай зоркі.
Увогуле ад Старажытнага Егіпта суседнія з ім народы перанялі вельмі многія звесткі па астраноміі. Праўда, застаецца адкрытым пытанне адкуль жа такія здзіўляючыя для таго часу веды (многае пацвердзілася толькі ў апошнія гады) у саміх егіпцян? Егіпет хавае велізарную колькасць загадак, і іх нельга ігнараваць. Напрыклад, у Старажытным Егіпце існавалі рытуальныя танцы, якія сімвалічна перадавалі ход розных свяцілаў на небе. Вядома, што Вялікія Піраміды на дзіва правільна арыентаваны па баках свету. Ёсць думка, што такой дакладнасці будаўнікі дасягнулі, кіруючыся зоркамі, якія ведалі выключна. Адзін з тунэляў унутры піраміды Хеопса накіраваны на Палярную зорку, але гэта справядліва для таго надзвычай старажытнага часу, калі Палярная знаходзілася ў сузор’і Дракона. Некалі (прыкладна дваццаць тысяч год таму) названае сузор’е было ў цэнтры неба. Адсюль, магчыма, і прысутнасць вобразаў ДРАКОНА, ЗМЕЯ, ЦМОКА ў старажытных міфах, казках і паданнях літаральна ўсіх народаў свету. Ды і пра само сузор’е існуе шмат міфаў. Напрыклад, жыхары старажытнага Вавілона лічылі, што ўсе зоркі на небе сцеражэ страшэнны ДРАКОН, якому сам бог МАРДУК даручыў гэтую справу. Наводле грэчаскага міфа, раз’юшаная багіня АФІНА кінула на
неба аднаго з магутных змеяў, які наважыўся ўступіць у спаборніцтва з багамі А л і м п а.
Палярная зорка лічылася галоўнай у нашых далёкіх продкаў арыйцаў, у якіх яна была цэнтральнай воссю неба, тым “цвіком”, на якім трымаецца Сусвет. Міфалогію арыйцаў добра захавалі сучасныя індусы. Так, паводле іх касмагоніі, у цэнтры Зямлі гара М е р у, над якою размешчаны цэнтр неба Палярная зорка. Яна, сапраўды, бліжэй за ўсіх да Паўночнага полюса і якраз яна дапамагае вызначаць геаграфічную шырыню месца. Усе народы Еўразіі верылі, што Галактыка круціцца вакол Палярнай зоркі. На самай справе, паўночны полюс нашай Галактыкі праецыруецца на сузор’е Валасы Веранікі, пра якое я ўжо згадвала. Аднак, сапраўды, вось, што праходзіць праз Палярную зорку і Паўднёвы Крыж (найболып яркае сузор’е ў паўднёвай частцы неба, любімае ў пісьменнікаўмарыністаў), амаль супадае з воссю Галактыкі. Беларусы называлі Палярную зорку Нябесны Кол. I быў у нас бог КАЛЯДА, што адказваў за гадавое кола, увогуле за час нязменна цыклічны. А можа быць, ён адказваў нават і за рух Галактыкі? На жаль, далёка не ўсе ўяўленні пра зорнае неба захаваліся ў нас нашчадкаў вялікага народа арыйцаў. Засталіся рэшткі паданняў пра найбольш яркія зоркі і сузор’і неба.
Зноў вернемся да сузор’я Валасы Веранікі. У беларусаў і ўкраінцаў яно называлася Валасажар. Ёсць меркаванне, што тут неяк зафіксавана ўшанаванне бога ВЯЛЕСА ў вобразе лятучага змея, які часта атаясамліваўся з чароўнай птушкай. Але я думаю, што назва мае на ўвазе “жар валасоў”, інакш кажучы, чароўную істоту з залатымі валасамі дачку СОНЦА (і толькі намнога пазней да міфа далучьтлася, наклалася на яго, як гэта звычайна ў міфалогіі і было, гістарычнае паданне пра валасы жонкі Пталемея Веранікі). Сузор’е, дарэчы, блізка да экліптыкі Сонца, a ЗОЛАТАВАЛОСКА распаўсюджаны вобраз у казках шмат якіх краін.
Усе старажытныя народы чамусьці цікавіліся скопішчам зорак Плеяды. У грэкаў гэта сем дачок тытана АТЛАНТА, што трымаў нябесны купал на сваіх плячах. На Украіне сузор’е называлася Квочка, але не простая, а тая, што знесла Сусветнае Яечка. У беларусаў жа, паводле А. Сержпутоўскага, была другая назва Сітко: “Тут анёлы адсяваюць праведныя душы ад грэшных”. Народ або інтуітыўна (што малаверагодна), або на падставе рэшткаў ранейшых навуковых звестак, якія засталіся ад старажытных (дапатопных) зямных цывілізацый, ведаў пра значнасць пэўных аб’ектаў. Магчыма, у Космасе названае сузор’е сапраўды, “сіта”, але для чаго для якіх выпраменьванняў, фізічных палёў мы, натуральна, не всдаем. У рускіх Плеяды сем дзяўчат-прыгажунь, якіх хацелі выкрасці сем братоў-рабаўнікоў і за гэта былі адпраўлены багамі на неба сцерагчы Палярную зорку, дзе яны і ўтварылі сузор’е Вялікай Мядзведзіцы.
Вялікая і Малая Мядзведзіцы заўсёды выклікалі найбольшую цікавасць (якраз у сузор’е Малой Мядзведзіцы ўваходзіць Палярная зорка).
Вялікая Мядзведзіца ў нашым небе здаецца раскінутай асабліва нізка і таму найбольш прыгожай. Антычны міф распавядаў пра німфу КАЛІСТА ў свіце багіні АРТЭМІДЫ, якая патрабавала ад сваіх спадарожніц захавання цнатлівасці. Але німфу пакахаў ЗЕЎС, і дзяўчына чысціню страціла. Раззлаваная АРТЭМІДА ператварыла яе ў мядзведзіцу, але ЗЕЎС перанёс каханку на неба і гэтым ушанаваў. Малая Мядзведзіца іх дзіця.
Вялікая Мядзведзіца самае вядомае сузор’е нашага неба. На Беларусі яго можна назіраць круглы год. Усяго тут 125 зорак, але мы бачым у асноўным сем. У народзе сузор’е называлі па-рознаму: Воз, Вялікая Павозка, Лось, Коўш, Валасыня, Вось, Масеяў ІІалец. Беларусы гаварылі Воз, украінцы Віз, рускія пісьменнікі ў асноўным Ковш. Як воз (каляспіца) паўстае яно не толькі ў еўрапейскіх народаў, але і ў старажытных шумераў, у кітайскай і нават амерыкана-індзейскай міфалогіі. Гэта прымушае задумацца, бо справа тут, відаць, не толькі ў рэальным падабенстве да канкрэтнай рэчы, няхай і вельмі важнай у вандроўках старажытных плямёнаў, а ў нечым больш істотным. Я думаю, назва сузор’я сімвалічна перадае ідэю руху, пастаянную дынаміку Сусвету. Усе жыхары рэгіёну ў межах ад 49 да 52 градуса паўночнай шыраты называлі сябе “дзецьмі Вялікай Мядзведзіцы”.