Між тым, ёсць не менш неверагодныя, але ўжо па-сапраўднаму навуковыя тэорыі. Так, вучоныя гавораць пра квантаваннс часу-прасторы: неабходна знайсці эталон, які б аднолькава быў уласцівы прасторы і часу і які б увасабляў фундаментальныя велічыні ў сусвеце. А тое, што прастора і час злучаны ў адным кантынууме, — бясспрэчна. Напрыклад, кожнаму моманту часу адпавядае пэўны пункт у прасторы, прычым на арбіце любой плапеты. На старажытнай арыйскай мове санекрыце Месяц гучыць як “mas”, што азначае “вымяральнік”. Аказваецца, шлях ГІоўні, што паўстае як квантавая адзінка прасторы на працягу 28,42 сутак часу, і ёсць той інтэрвал, можна сказаць, алгарытм, якім квантуецца Сонечная сістэма. Гэтая велічыня “ключ” да дэшыфроўкі ўсёй структуры прасторы-часу ў Макракосмасе. Нават у побытавай свядомасці Месяц вымяральнік, бо назіранне заяго фазамі дазволіла старажытным людзям перайсці ад кароткай меры часу дня да больш працяглай тыдня (адна фаза) і месяца. Ужо больш за сорак гадоў назіранні за Месяцам праводзяць японскія, аўстралійскія, нямецкія абсерваторыі. З’яўляюцца ў друку часам проста ашаламляльныя публікацыі. Напрыклад, пра ўчастак аплаўленага грунта каля Мора Спакою: тэмпература, што выклікала аплаўленне, у сто разоў большая за дасягнутую на Зямлі. Загадкавыя і знакі на паверхні Месяца, напрыклад, выразна бачныя ў тэлескопы літары S, A, U, Р, X, Е, F. У многіх месцах паўтараецца малюнак крыж у крузе: гэта самы старажытны арыйскі сімвал, які азначаў Дрэва Жыцця. Дзіўныя шасцікіламеіровыя крыжы зафіксаваны ў кратары Кеплера. Некаторыя аб’екты нагадваюць тэхнічныя збудаванні, але разбураныя. Ёсць нешта накшталт антэпаў, сігнальных знакаў. Падобна на тое, што Месяц здаўна нехта абжывае, але хто? Сёння група аўтарытэтных амерыканскіх вучоных і астранаўтаў, што ўдзельнічалі ў месяцавай праграме, патрабуюць ад Кангрэса ЗША апублікаваць іх назіранні і прызнаць Месяц базай НЛА. Адказу пакуль няма. Між тым, афіцыйных загадак, звязаных з Месяцам, на сённяшні дзень, як паведамляе Інтэрнет, 886. Я мяркую, што ад спадарожніка Зямлі можна чакаць яшчэ шмат сюрпрызаў. He дзіва, што вялікую цікавасць заўсёды выклікаў Месяц і ў пісьменнікаў. У нацыянальных літаратурах па-рознаму ставіліся да адлюстравання Сонца і Месяца. У кітайскай паэзіі на працягу ўсёй яе шматвяковай гісторыі можна прасачыць яўную прыхільнасць да перадачы пачуццяў, выкліканых месяцавай ноччу. Кітайская літаратура вельмі канкрэтная, зрокавая, жывапісная (яна на самай справе вельмі блізкая да жывапісу), але ў кожным мачюнку прыроды кітайскі паэт бачыў складаныя знакі і сімвалы. У таленавітай паэзіі заўсёды ёсць падтэкст. I ў кітайскай паэзіі прыёмы прыхаванай асацыяцыі, унутранага паралелізму лічыліся вышэйшым узроўнем паэтычнасці. Кітайскія паэты любілі апісваць, як зіхаціць раса або снег пад ясным месяцам; якія дзіўныя цені адкідвае на рэчы поўня; як блішчыць ноччу, быццам шоўк, возера; як поўня ўпрыгожвае неба намаляванаю ёю ракой... Звычайна начны пейзаж выклікае тугу, адчуванне адзіпоты (сапраўдны паэт заўсёды шукае адзіноты) або глыбокі філасофскі роздум, але заўсёды пануе галоўнае пачуццё замілаванне, захапленне прыродай. У арабскай і персідскай класічнай паэзіі Поўня ўвасабляла перш за ўсё любімую жанчыну прыгажосцю яны былі роўныя. Паралель “жанчына поўня”, бадай, самае характэрнае параўнанне ў паэзіі на мовс фарсі. Эстэтычнае ўспрыняцце прыроды ў еўрапейскай паэзіі вельмі нясмела праяўляецца ў эпоху Адраджэння, але па сутнасці бярэ пачатак толькі з літаратуры сентыменталізму ў канцы XVIII ст. Ужо ў паэзіі геніяльнага Егана Гётэ відавочна філасофскае ўспрыняцце прыроды і культ ландшафту. У яго ёсць некалькі вершаў пад назвай “Да Месяца”, дзе выкарыстоўваюцца міфалагічныя матывы. Месяц тут напаўняе душу чалавека “салодкаю” або “пяшчотнаю” тугой, і гэткае ўспрыняцце нямецкі класік перадаў наступнаму літаратурнаму чакаленню рамантыкам. 3 рамантызмам звязаны вышэйшы этап у адлюстраванні містыцызму прыроды. Тут пераважае паглыбленая суб’ектыўнасць, анірапамарфізацыя пейзажу, індывідуальнае і любоўнае стаўленне да ландшафту, праекцыя настрояў паэта на прыроду, у кожнай з’яве якой творца знаходзіў падабенства да свайго душэўнага стану. Вобраз Месяца становіцца важнейшым як у глабальных рамантычных касмагоніях, так і ў творах, прасякнутых асабістымі перажываннямі. Рускія, нямецкія, французскія, англійскія, польскія, украінскія рамантыкі любілі паказваць таямнічуіо, загадкавую, чароўную прыроду. Для іх увогуле ўвесь свет цуд, таямніца. Галоўны герой рамантыкаў — летуценнік. Жыць у марах толькі і значыць па санраўднаму жыць так лічылі паэты эпохі рамантызму. Ноч, месяц спрыялі летуценнаму жыццю, дапамагалі паглыбіцца ў душу Прыроды і ў сваю ўласную душу. Любімая пара сутак у рамантыкаў ноч, бо ноч інтымная і трагічная. У выдатнага нямсцкага паэта Наваліса ёсць нават ‘Тімны да Ночы”, а ў вядомага рускага пісьменніка Уладзіміра Адоеўскага цыкл аповесцей “Рускія ночы”. Месяц сярод ночы напаўняе ўсё жыццё тонкім і салодкім сэнсам, дорыць чалавеку ўражанне, што ён прысутнічае пры зачацці свету. I ўвогуле ноч — “маці кахання”. “Каханне ідзе начным шляхам, і месяц асвячае яго” (Наваліс). Акрамя гэтага шырока распаўсюджанага матыву пад святлом месяца развіваецца і іншы, важнейшы для рамантыкаў матыў, зліццё жыцця і смерці, рэчаіснасці і сну. Паэзія і проза рамантыкаў прасякнута глыбокім пачуццём прыроды, якая дае тэмы, аналогіі і бясконцую скарбонку матываў. Прычым рэальныя пейзажныя вобразы часта ператвараюцца ў метафары, у сімвалы, нават у паэтычныя міфы. Такім сімвалам, міфам стала і поўня. Больш глыбокага напаўнення вобраза ў пазнейшай літаратуры ўжо не было, можа быць, толькі ў сімвалістаў пачатку XX ст. Всльмі часта паказваецца месяцавая ноч і ў жывапісе рамантыкаў. Варта звярнуць увагу на тое, што беларуская літаратура ўся, акрамя, магчыма, толькі перыяду сацыялістычнага рэалізму, — была прасякнута адчуваннем таямнічасці, загадкавасці свету, што перадалося ёй ад міфа. Яшчэ рэнесансная паэма Міколы Гусоўскага “Песня пра зубра” (XVI ст.) стварае ўражанне дзівоснасці нашай лясістай радзімы. Паэт сцвярджае прынцып таямнічасці жыцця і абвяшчае крыніцай дзівосаў пушчу адсюль і прыхільнасць беларусаў лясных жыхароў да таямніц, да “казак Медеі” (МЕДЕЯ ў антычнай міфалогіі жрыца багіні ГЕКАТЫ, самай загадкавай інкарнацыі ПОЎНІ). Адным з першых паэтаў, хто пачаў пісаць па-беларуску, быў Андрэй Рымша (XVI ст.). У яго творах пакуль няма ўласна пейзажных апісанняў, але ўжо сустракаюцца вобразы сонца, месяца і зорак. Найбольш значны беларускі (і адначасова рускі) паэт XVII ст. Сімяон Полацкі. Некаторыя яго творы прысвечаны пытанням прыродазнаўства: “День н ноіць” , “О четырех временах года”, “Стнхнн четыре”. Сімяон набліжаў паэзію да навукі, па сутнасці ён быў натурфілосафам ў літаратуры. Пейзаж у яго ўжо прысутнічае, і нават даволі багаты, але прыгладжаньд прыбраны, пазбаўлены адзнак часу і нацыянальных рыс. Паэт імкнецца да глабальнасці і у духу барока да метафарычнасці, таму так часта ў яго сустракаюцца вобразы сонца, месяца і планет. Калі ў А. Рымшы яны толькі называюцца, то ў Сімяона яны знакі Вечнасці і Божаскай Гармоніі. На фарміраванне беларуска-польскіх паэтаў-рамантыкаў XIX ст. Адама Міцкевіча, Яна Баршчэўскага, Яна Чачота вялікі ўплыў аказаў беларускі фальклор. А ў цэлым іх творчасць разгортвалася ў межах еўрапейскай рамантычнай традыцыі. Першы ў поўным сэнсе слова беларускі прафесійны пісьменнік Новага часу Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ідылічна-любоўна адлюстраваў будзённы і святочны лад жыцця беларускага народа. I прырода ў яго ідылічная чароўны сонечна-месяцава-бліскучы фон дзеяння. Якраз у апісаннях прыроды найлепш выяўлены аўтарскі ідэал свабоднае і гарманічнае жыццё ў адзінстве нацыянальнага і прыроднага пачаткаў. A гэта таксама завешчана міфа-паэтычным мысленнем. Творчасць беларускіх класікаў пачатку XX ст. уражвае, па-першае, каласальным узбагачэннем вобразнасці у параўнанні з фальклорам і з папярэднікамі, а па-друтое, глыбокай філасофскай напоўненасцю традыцыйных матываў. Гэта прадмет асобнага разгляду, а тут прывяду толькі ўласна шэдэўры слоўнага жывапісу. У Янкі Купалы: “ад бледнага месяца бледныя цені”; “месячны шлях, што нябесны дзядзінец”. У Якуба Коласа: “зоркі ў небе неба вочкі, месячак вартаўнічок”; “срэбраны серп назірае з узвышша”; “месяц... чуць пачаты баханок”. У Максіма Багдановіча: “месяц белы заплаканы свеціць”; “месяц увесь чырвонажоўты, быццам пугачова вока”. Самы “касмічны” з трох паэтаў Максім Багдановіч. Прычым месяц і зоркі ў яго любімыя вобразы як найлепшае выяўленне Прыгажосці Прыроды. У Янкі Купалы больш ансамблевасці, прасторы, велічы. У Якуба Коласа пануе гармонія чалавека і прыроды, пантэізм. Але ўсе класікі беларускай літаратуры суладна спалучалі нябеснае і зямное, вялікае і малое; яны малявалі і лакальны, і прасторавы краявід, дзякуючы чаму адбывалася своеасаблівае накладванне маштабаў, узнікаў абагулены вобраз беларускай прыроды, нацыянальны пейзаж. Беларуская паэзія ў цэлым ішла па шляху канкрэтызацыі і маляўнічасці тропаў. Але толькі нашы сучаснікі (прыкладам, Алесь Разанаў) пачынаюць напаўняць традыцыйныя вобразы не толькі вонкавай маляўнічасцю, але і глыбінёй філасофскага змссту, калі сам прынцып міфалагічнай свядомасці знарок робіцца асновай, падмуркам свядомасці паэтычнай, мастакоўскай. Такім чынам, ГІоўня спрадвек выклікала цікавасць чалавека, пабуджала яго да роздуму, да навуковых адкрыццяў, творчасці. 3 ёю звязаны вялікія загадкі ГТрыроды, усё самае таямнічае і незвычайнае на Зямлі. А гэта добра, калі ёсць Вялікая Таямніца. ПЫТАНШ ДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ I САМАКАНТРОЛЮ 1. Чым падобныя паміж сабою антычныя і славянскія багіні ІІОУНІ? 2. ГІакажыце стасункі СОНЦА і МЕСЯЦА (ПОЎНІ) ў славянскіх міфах. 3. Якія вы ведаеце народныя ўяўленні, звязаныя з Поўняй? Прывядзіце прыклады згадвання Поўні ў фальклорных творах. 4. Чаму Месяц заўсёды цікавіў філосафаў свету? 5. Чаму Месяц з’яўляецца аб’ектам цікавасці навукі? 6. Прывядзіце прыклады згадвання Месяца ў мастацкіх творах тых нацыянальных літаратур, якія вы вывучаеце. Лекцыя 9. АСТРАЛЬНЫЯ МІФЫ