У міфалогіі СОНЦА падарожнічала ноччу па вадзе на чаўне, які цягнула качка ці лебедзь. Днём, як вядома, яно імчыць па небе на калясніцы, запрэжанай вогненнымі конямі (у славян чатырма, якія сімвалізуюць чатыры бакі свету). На многіх творах дэкаратыўнапобытавага мастацтва славян (каўшы, вільцы на стрэхах хат) сустракаюцца галовы коней ці птушак, а часам яны нават зліваюцца, так што цяжка адрозніць, што ж канкрэтна адлюстравана. Сутачны ход СОНЦА выяўляецца салярнымі знакамі і на франтонах хат, на прасліцах, у саламяных вырабах самых дасканалых і прыгожых, як было адзначана на Міжнародным фестывалі саламянага мастацтва ў жніўні 2003 года, менавіта ў беларусаў. Я ўжо згадвала ПАДЗЕМНАЕ (ЧОРНАЕ) СОНЦА, тое, што перасоўваецда ноччу пад зямлёю. Асабліва важнае значэнне мае гэтае сонца ў германскіх народаў. Цікавасць да зямных глыбінь вызначыла, урэшце, змястоўную глыбіню нямецкай філасофіі і прыгожага пісьменства. Рух СОНЦА пад зямлёю надзвычай падрабязна распрацаваны ў егіпецкай рэлігіі (тут яшчэ не ўсё расшыфравана). Сонца РА падарожнічае на чаўне па падземнай рацэ, сустракае на сваім шляху шматлікія перашкоды, але нязменна іх пераадольвае. 3 СОНЦАМ звязана і пасмяротнае існаванне душы. Мэта яе трапіць да РА ў човен і суправаджаць яго ў штодзённых падарожжах, што і забяспечыць душы бессмяротнасць. Атрымоўваецца, што душа зліваецца з Сонцам. Дарэчы, і старажытныя арыйцы верылі, што душы памерлых пасля смерці ляцяць на Сонца і даюць яму энергію, якая і падтрымлівае жыццё на Зямлі. Нашы продкі беларусы, безумоўна, таксама цікавіліся ценевым, іншасветным бокам Прыроды. Але на ўсходзе Еўропы не было таго інтымнага зрастання з нетрамі Зямлі, з яе глыбінямі, з ЧОРНЫМ СОНЦАМ, таго цяжкага цягнення Падзем’я, якое ёсць у англасаксаў і германцаў (гэта невыпадкова, бо яны на захадзе, на закаце сонца). Сімвалам зносін СОЗІЦА НЯБЕСНАГА і ПАДЗЕМНАГА ў славяна-балтаў можа быць бурштын, што знаходзяць на беразе Балтыйскага мора у Летуве. Бурштын застылае сонца, якое зацвярдзела ў моры стыхіі Падзем’я. Бурштын канцэнтруе электрычнасць, збірае энергію абодвух сонцаў, бо электраток адваротнае ад Сонца цячэнне, перанос энергіі ў свеце, сцягненне полюсаў. Значыць, у нас — кругазварот, несупынны, пастаянны, пераход аднаго стану ў другі: жыцця ў небыццё, небыцця — зноў у жыццё. Народная філасофія сцвярджала, што ўсё ў свеце — дабро, бо ўсё — адзінае, ліха-зла не існуе, гэта часовае адхіленне ад нормы, для таго толькі, каб дабро было бачным, каб яго лепш адчуваць... Кулып Сонца ў найбольшай ступені характарызуе міфалогію славянскіх народаў. ПЫТАННІДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ I САМАКАНТРОЛЮ 1. Як адбіўся культ Сонца ў народаў свету? 2. У чым заключаецца сувязь культу Сонца ў старажытных егіпцян і ў славян? 3. Як адбіўся культ Сонца ў казках і іншых жанрах фальклору? 4. Паразважайце пра сувязь культу Сонца з каляндарнай абраднасцю славян. 5. Прывядзіце ўласныя прыклады тропікі, звязанай з Сонцам, у мастацкай літаратуры беларускай, рускай, славянскай (польскай, балгарскай, сербскай, украінскай і інш.). 6. Як адбіўся культ Сонца ў архітэктуры і ў выяўленчых мастацтвах? 7. Што азначае ЧОРНАЕ СОНЦА? Лекцыя 8. ЛУНАРНЫЯ МІФЫ 1. Антычныя і славянскія багіні Поўні. 2. Славянскія міфы пра Сонца і Месяц (Поўню). 3. Поўня ў фальклоры беларусаў. 4. Сучасныя міфы пра Месяц. 5. Вобраз Поўні ў літаратуры. Лацінскае “Luna” па-беларуску Месяц. Але для міфалагічнай назвы спадарожніка Зямлі я выбрала назву ПОЎНЯ. Гэта галоўная дзеючая асоба надзвычай старажытных міфаў, зафіксаваных ва ўсіх народаў свету. Усе ўсходнія ўяўленні пра ПОЎНЮ падводзяць да дзіўнай высновы, што яна маці ЗЯМЛІ (“Luna”, магчыма, ад “лона”, “улоння” гэтак называлі мацярынскую вантробу). Жыццё на ёй узнікла раней, чым на нашай планеце. Калі ўсе яго стадыі на ПОЎНІ дасягнулі вышэйшага пункту, яна перадала свае жыццятворныя пачаткі на ЗЯМЛЮ, сама ж засталася ў літаральным сэнсе слова мёртвай планетай. I хоць цела яе пазбаўлена душы і жыцця, але яно распадаецца і атручвае сваімі нябачнымі выпраменьваннямі маладую ЗЯМЛЮ. Эманацыі ПОЎНІ адначасова і карысныя, і шкодныя. Для параўнання: трава і расліны нідзе так добра не растуць, як на могілках, між тым трупная атрута нясе хваробы і смерць. Такім чынам, ЗЯМЛЯ з’яўляецца як бы параджэннем ПОЎНІ. Прыкладна такой жа думкі трымаліся ўсе акультысты ХІХ-ХХ стст., якія глыбока вывучылі ўсходнюю і антычную міфалогіі. У грэкаў серпік маладога месяца быў сімвалам Царыцы Нябеснай АРТЭМІДЫ, бо яе брат АПАЛОЫ у класічны перыяд набыў функцыі СОНЦА. Бязшлюбнасць брата ды сястры як бы падкрэслівала іх касмічную адзіноту. У рымскай міфалогіі АПАЛОН называўся ФЕБАМ, а яго сястра ДЫЯНАЙ. Яна мела эпітэт Травія “багіня трох дарог”, бо яе адлюстраванні памяшчалі на ростанях. Разумелі гэта як знак улады багіні ў трох сферах: на небе, на зямлі і пад зямлёю. Праўда, тры дарогі можна разглядаць і ў іншым сэнсе: як жыццёвыя дарогі, як тры ўзросты жанчыны. Вядомы англійскі даследчык і пісьменнік Роберт Грэйвус лічыць, што тры фазы ПОЎНІ маладая, поўная і на схадку сімвал дзяўчыны, замужняй жанчыны і старой. Адпаведна разумеліся і поры года: вясна цнатлівая маладая дзяўчына (таксама і ў творчасці нашага Янкі Купалы), лета німфа (жанчына ў рэпрадуктыўным стане) і зіма бабуля. 3 дзяўчынай звязана было неба, з замужняй жанчынай зямля і са старой падзем’с. Яны ў грэкаў персаніфікаваліся ў багіняў: СЕЛЕНУ, АРТЭМІДУ і ГЕКАТУ, алс ў рымлян усе функцыі ўзяла на сябе ДЫЯІІА. Такім чынам, ІІОЎНЯ была, безумоўна, адна, але тры яе фазы лічыліся рознымі істотамі. Сітуацыя з ПОЎНЯЙ дапаможа нам зразумець розныя інкарнацыі (увасабленні) іншых багоў. Ва ўсіх блізкіх да нашага рэгіёну мясцінах Еўропы і Азіі СОНЦА і ПОЎНЯ (МЕСЯЦ) разумеліся як кроўныя родзічы: або як брат і сястра, або як муж і жонка ці, наадварот, жонка і муж. Так, у балтаў МЕСЯЦ, маючы жонкай СОНЦА, заляцаецца да ранішняй зоркі АЎШРЫ (АЎРОРЫ ў рымлян, ЭАС у грэкаў, ДЗЯННІЦЫ ў беларусаў). Раз’юшаная СОНЦА мячом (промнем) разрубае твар здрадніка МЕСЯЦА, прычым гэта паўтараецца заўсёды, пастаянна, перыядычна, бо, як мы памятаем, час у старажытнасці мысліўся як выключна цыклічны, і не лінейны. Гэткім чынам міф тлумачыў змяненні формы Месяца. МЕСЯЦ і СОНЦА ў асобах мужа і жонкі паўстаюць і ў ГІаўночнай Расіі, прычым іх вяселле святкавалася ў дзень летняга сонцавароту на Купалле. Рускія паморы, што жывуць на поўначы, як вядома, паходзяць са старажытнага Ноўгарада, блізкага да тэрыторыі балтаў. Так што выток міфа, хутчэй за ўсё, адзіны арыйскі. У сучасных міфарэстаўрацыях (на аснове фальклору) і СОНЦА, і МЕСЯЦ браты-супернікі з-за прыгажуні ЗОРКІ-ЗАРАНІЦЫ, якую МЕСЯЦ крадзе ў СОНЦА. У некаторых рэгіёпах Украіны СОНЦА ўвасабляецца ў вобразе жанчыны, якая нерухома стаіць у небе над святым горадам Ерусалімам, ноччу ж Зямля паварочваецца і затуляе сабою СОНЦА. Аднак для некаторай часткі ўкраінцаў СОНЦА мужчынскі персанаж, а ПОЎНЯ жаночы, як у большасці індаеўрапейскіх народаў. Тое ж тычыцца Беларусі. Тлумачыць падобную супярэчнасць уплывам антычнай міфалогіі было б спрашчэннем. Тут, відаць, усё больш складана. Магчыма, у арыйскай і яшчэ нават даарыйскай (трыпольскай) цывілізацыі АДІНАЕ ВЯЛІКАЕ БОЖЫШЧА мела два твары сонечны і месяцавы, дзённы і начны, мужчынскі і жаночы, інакш кажучы, уключала ў сябе важнейшыя бінарныя апазіцыі. супрацьлеглыя пачаткі Сусвету. Днём яно паўставала адным сваім бокам, ноччу іншым. Толькі такім чынам можна растлумачыць розную трактоўку адных і тых жа касмічных аб’ектаў у аднаго народа ці ў блізкіх народаў. Праўда, у мяне ёсць яшчэ адна версія: змяшэнне цывілізацый трыпольскай матрыярхатнай, у якой СОНЦА жанчына, і індаеўрапейскай патрыярхатнай, дзе СОНЦА мужчынскі персанаж. Наклаліся на касмаганічныя ўяўленні і рэлігійныя погляды. У народным хрысціянсгве ўкраінцаў і беларусаў ПОЎНЯ гэта твар КАІНА сына АДАМА і ЕВЫ. ЗЯМЛЯ ў старазапаветныя часы не прыняла братазабойцу, а МЕСЯЦ прыняў. Бог яго і пакараў: паставіў сваю пячатку вось адкуль плямы на Месяцы. У гэтых фантазіях ужо яўна адчуваецца ўплыў Бібліі. Паводле ж народных уяўленняў саміх яўрэяў, ПОЎНЯ з плямамі твар вялікага прарока МАІСЕЯ тут негатыўнае адценне, натуральна, поўнасцю адсутнічае. Ёсць у міфалагічных сістэмах славянаў жаночыя істоты, функцыі якіх блізкія да функцый антычных багінь ПОЎНІ. Так, рускія даследчыкі пачатку XIX ст. А. Кайсараў і Р. Глінка лічылі польскую багіню ЗЕВАНУ, што апекавала лясы і паляванне, блізкай да ДЫЯНЫ. Была ў заходніх славянаў і ТРЫГЛАВА, падобная да ДЫЯНЫ ТРАВІІ. У ТРЫГЛАВЫ, як быццам, было тры галавы і ў руцэ яна трымала серпік месяца. Адзін з яе храмаў знаходзіўся каля горада Брандэнбурга, раней славянскага. Прысвечаны ёй быў чорны конь, тады як СОНЦУ белы. Сучасныя даследчыкі знайшлі ў старажытных тэкставых помніках імя ўкраінскай ДЫДЫЛІІ багіні дзетанараджэння, расліннасці, а таксама і Поўні. Ёй прыносілі ахвяры і прасілі даць дзяцей. Уяўлялася яна парознаму: або цяжарнай жанчынай у вянку, з кветкамі ў руках, або маладой дзяўчынай, захутанай з галавою ў чорны плашч, з паходняй у руках (паходня-светач сімвал пачатку новага жыцця, таму сёння ва Украіне светач абавязковы атрыбут вясельнай абраднасці). Магчыма, былі і іншыя персанажы, але ясна, што іх імёны ўжо назаўсёды страчаны. Ушанаваннс Месяца зафіксавана практычна ва ўсіх народаў свезу. У інкскай цывілізацыі старажытнага Перу (Паўднёвая Амерыка) Месяцу былі прысвечаны жахлівыя, жорсткія абрады прынясенне крывавых чалавечых ахвяр. Даследчыкі мяркуюць, што там і войны вяліся толькі дзеля таго, каб браць палонных і ахвераваць іх зоркам і галоўным чынам Месяцу. Чаму начное свяціла патрабавала менавіта крывавых ахвяр? Я мяркую, гэта звязана з тым, што Поўня найболып уплывае на ваду адсюль прылівы і адлівы ў Сусветным Акіяне самае відавочнае праяўленне такога ўплыву. Кроў чалавечая па хімічным саставе адпавядае саставу марской вады (праўда, адкуль гэта ведалі індзейцы Амерыкі?), таму Поўню і “кармілі” тым, з чым яна была звязана на Зямлі. У прынцыпе Поўня — менавіта поўны месяц дзейнічае на ўсіх, бо, як мы ведаем, чалавек у сярэднем на 70% складаецца з вады (розныя ўзросты па-рознаму). Таму так неспакойна адчуваюць сябе некаторыя людзі, калі на небе поўны круг. Дарэчы, у нашым, усходнеславянскім, рэгіёне ў народзе сачылі за тым, каб Поўпя не “заглядвала” ў вокны, не кідала свой водбліск непасрэдна ў хату, у той час як для сонечных промняў, наадварот, адчынялі вокны. Страх перад Поўняй у доме (закрытым, асвоеным космасе) быў звязаны з верай, што Месяц прыцягвае да сябе, што яго святло, упаўшае на цяжарную жанчыну, прывядзе да нараджэня ведзьмака ці ведзьмы, нарэшце, што да месяцавага промня, да яго светлавой дарожкі злятаюцца душы памерлых.