• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Славянская міфалогія

    курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Выдавец: РІВШ
    Памер: 156с.
    Мінск 2005
    44.02 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    3.	Творчы акт Дэміурга. Слова “дэміург” азначае “стваральнік свету”. Напачатку гэта птушка розная ў розных народаў. У амерыканскіх індзейцаў і ў якутаў Сібіры ВОРАН, у некаторых еўрапейскіх народаў СОКАЛ (дарэчы, сокал татэм Рурыка, IX ст., пачынальніка рода князёў і цароў Рурыкавічаў). Ва ўсходніх славянаў птушка-косматворца, як правіла, СЕЛЕЗЕНЬ ці ЛЕБЕДЗЬ. У сялян Заапеж’я ў XIX ст. запісана легенда, у якой адчуваецца змяшэнне яіпчэ язычніцкіх вераванняў і ўжо хрысціянскіх: “По досюльному Окнан-морю плавало два гоголя: однн белгоголь, а другой черен-гоголь. 14 тымн двумя гоголямн плавалн сам Господь Вседержатель н Сатана”. Яны абодва даставалі зямлю з дна мора, і Бог ствараў прыгожыя лапдшафты, а Сатана бездані, пустыні, пячоры. У Салавецкім манастыры захаваўся тэкст старажытнага апокрыфа, у якім дзеючымі асобамі аказваюцца два багі хрысціянскі і дахрысціянскі,
    апошні у выглядзе птушкі-гогаля. Аб’ект адлюстравання ў апокрыфе свет да стварэння, калі не было нічога, акрамя вады першаснага Касмічнага Акіяна. Дахрысціянскі бог-птушка зваўся ВЫШНІМ, што падобна да індуісцкага ВІШНУ. Ва ўсходнеславянскіх народаў у дэкаратыўна-побытавым мастацтве захавалася трывалая традыцыя рабіць драўляныя каўшы для вады, віна, піва, мёда, кваса ў выглядзе качкі. У казках гераіня вельмі часта ператвараецца ў качку ці лебедзя. Птушкадэміург выразна праглядае ў вобразе Святога Духа ў народным праваслаўі. Уласна, і ў кананічнай Бібліі Дух Святы — у выглядзе голуба.
    Архаічная птушка-дэміург адбілася ў пазнейшых, але таксама надзвычай старажытных, вобразах міфалагічных птушак: ГАМАЮНА, СТРАЦІМ-ЛЕБЕДЗЯ, АЛКАНОСТА, СІРЫНА, ФЕНІКСА, ЖАРПТУШКІ. Лічыцца, што найболып старажытная птушка ГАМАЮН з чалавечым тварам, вешчая. Імя ўтворана ад агульнаславянскага кораня “гам” (“шум-гам”), “гоман”. Гэта птушка вястун старажытных язычніцкіх багоў, ахоўніца таямніцаў мінулага, сучаснага і будучага Зямлі і Космасу.
    У Аляксапдра Блока ёсць верш ‘Тамаюн, птнца веіцая»;
    На гладях бесконечных вод, Закатом в пурпур облеченных, Она веіцает н поет, He в снлах крыл поднять смятенных... Вешает нго зльіх татар, Веіцает казней ряд кровавых, Н трус, н голод, н пожар, Злодеев снлу, гнбель правых... Предвечным ужасом обьят Прекрасный лнк горнт любовью, Но вешей правдою звучат Уста, запекшнеся кровью!..
    Самога А. Блока называлі “Гамаюн”, бо ён прадчуваў рэвалюцыю, будучыя сацыяльныя катаклізмы XX ст.
    У вобліку дэміургаў паўставалі і жывёлы. Напрыклад, адзін з татэмаў амсрыканскіх індзейцаў з племені алкангінаў ЗАЯЦ стаў вышэйшай істотай у Віргініі, Паўднёвай Караліне, на ўзбярэжжы Гудзонава заліва. Вакол яго групаваліся міфы пра светабудову. У некаторых народаў дэміургі жывёлы, якія ўсё больш антрапамарфуюцца, напрыклад, у Цэнтральнай Амерыцы ЧАЛАВЕК-ЯГУАР.
    У развітых рэлігіях ДЭМІУРГ БОГ, які не мае чалавечага вобліку гэта чысты дух, але надзелены некаторымі чалавечымі рысамі, прычым спалучае ў сабе жаночы і мужчынскі пачаткі, напрыклад, РА ў егіпцян, БРАХМА ў індусаў, ЯХВЕ ў іудзеяў, можна меркаваць, што і СВАРОГ у славян.
    Найбольш грандыёзная і верагодная карціна Стварэніія Свету паўстае ў Бібліі.
    Бог стварыў Свет за шэсць дзён да кульмінацыйнага этапу Стварэння Чалавека. He трэба разумець сказанае літаральна, бо ў Другім пасланні Пятра гаворыцца: "... У Бога адзін дзень, як тысяча гадоў, а тысяча гадоў, як адзін дзень...” [2 Пят., 3:8], Інакш кажучы, “дзень” у Бога не зямныя суткі, ды нават і не “тысяча” гадоў гэта іншасказанне, увогуле характэрнае для Святога Пісання. Свет (Сонечная сістэма) ствараўся за даволі працяглы час, раздзелены на шэсць вялікіх перыядаў.
    Шэсць дзён стварэння падзяляюцца на два перыяды ііа тры дні, апісанне якіх канчаецца словамі: “I быў вечар, і была раніца: дзень першы... дзень другі... дзень трэці...” На сёмы дзень Бог адпачываў. Гармонія і дасканаласць свету праяўляюцца нават у лічбах ужо вядомых нам свяшчэнных лічбах 3 і 7. Больш за тое, сучасныя вучоныя пацвярджаюць боганатхнёнасць Бібліі з дапамогай матэматыкі. “Стары Запавет, надыктаваны старажытнагабрэйскай мовай, і Святое Дабравесце, надыктаванае ірэчаскай, невярагодным чынам знітаваны лічбай 7, як, дарэчы, і ўвесь Сусвет... Першы сказ Старога Запавету (“На пачатку стварыў Бог неба і зямлю”) мае сем старажытнагабрэйскіх слоў, якія складаюцца з 28 (4x7) літар” [В. Вейнік]. Кожнае слова Бібліі поўніцца высокім сэнсам і вялікай таямніцаю. Безумоўна, не нам іх разгадваць. Але нелы а не заўважыць сувязь Торы з больш раннімі ўяўленнямі еўразійскіх народаў: як ужо адзначалася, розумы чалавечыя рыхтаваліся да ўспрыняцця Свяшчэннай Гісторыі.
    Надзвычай складана зразумець сутнасць Бога, Першыя тэолагі хрысціянства, напрыклад, Арыген (III ст.), справядліва заўважалі, што Бог ёсць Дух (значыць, найперш інфармацыя) і Бог ёсць Святло (інакш кажучы, энергія): “Нашы вочы не могуць сузіраць саму прыроду святла, гэта значыць, субстанцыю Сопца, але, сузіраючы яго бляск, яго промні, мы можам уявіць, наколькі вялікі жар яго... Так і наш розум не можа спасцігнуць сутнасць Бога, але ўяўляе веліч Яго па прыгажосці і чароўнасці Сусвету” [Арыген]. Бога нельга бачыць, але яго можна спазнаць розумам. Розум чалавска (таксама нябачны) у многіх сэнсах роднасны паняццю Бога.
    У Дабравесці паводле Іаана Бог стварае Свет з дапамогай Слова: “На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога спрэдвеку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не было з таго, што сталася” [Іаан, 1:1], Словам стварае Свет і самы архаічны бог старажытнага Егіпта PA. А ўжо БРАХМА рабіў усё існае толькі сілаю думкі: дастаткова яму было падумаць пра прадметы ці з’явы, і яны ўтвараліся. На самай справе тое ж і ў Бібліі: Слова і Думка тут паняцці адзінасутныя (Логас). Але ж і Хрыстос Логас.
    Кожны мастак у той ці іншай ступені, адпаведна свайму таленту, у акце творчасці падобны да Бога. Кніга, малюнак, скульптура, вышыўка ёсць бачнае адлюстраванне нябачнага таленту. Як і прырода, чалавек створаны нябачным Богам. Той пастулат Бібліі, паводле якога чалавек створаны падобна да вобраза Бога, азначае не што іншае, як нараджэнне чалавека-творцы, Чалавек падобны да Бога сваёй здольнасцю, магчымасцю ствараць, а таксама сваёй свабодай.
    Хаос і Космас. Жыццё і Смерць. Бог і Чалавек...
    ПЫТАННІ ДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ 1 САМАКАПТРОЛЮ
    1.	Якія розныя версіі стварэння Светабудовы вы ведаеце? Што такое Хаос?
    2.	Чаму ваду разумелі як Хаос? Якія багі персаніфікавалі ваду?
    3.	Як ствараўся Свег з Касмічнага Яечка?
    4.	Паразважайце пра Яечка як міфалагічны і літургічны сімвал.
    5.	Звярніце ўвагу на важнасць вобразаў міфалагічных птушак у нрацэсе Светабудовы.
    6.	У якіх міфалогіях і ў якіх выглядах сустракаюцца багі-дэміургі?
    Лекцыя 7. САЛЯРНЫ КУЛЬТ СЛАВЯНСКАЙ МІФАЛОПІ
    1.	Агонь і Сонца.
    2.	Міфалагема Сонца і яе гістарычнае развіццё. Розныя багі Сонца.
    3.	Сонцаў фальклоры славянскіх народаў.
    4.	Сонечная сімволіка ў філасофскай думцы.
    5.	Беларускія абр<к)ы, прысвечаныя Сонйу. Сувязь язычніцкага і хрысціянскага Святочнага календара.
    6.	Міфалагема Сонца ў мастацкай літаратуры.
    7.	Адлюстраванні Сонцаў дзкаратыўна-побытавым мастацтве.
    8.	Міфалагема Чорнага Сонца.
    Сонца нябесны агонь: гэта універсальны і зыходны матыў першабытнай міфалогіі літаральна ва ўсім свеце. Аналогіі паміж сонцам і агнём падказвалі першабытнаму чалавеку сувязі паміж зямнымі і нябеснымі з’явамі. У скандынаўскай міфалогіі менавіта з зямнога агню багі ствараюць Сонца.
    Асваенне агню самае вялікае праяўленне чалавечага генія. Каб здабыць і працяглы час падтрымліваць агонь, неабходны даволі вялікі інтэлект. Культ агню і сонца прыводзіў да паступовага, вельмі павольнага, але няўхільнага выспявання перадумоў астранамічных, хімічных, арыфметычных, геаметрычных і біялагічных ведаў. Як і ад сонца, ад агню
    людзі чакалі перш за ўсё цяпла і святла, але з цягам часу паняцці набывалі ўсё больш багаты сэнс.
    Вячэрняе сонца каля далягляду і полымя патухаючага вопйшча былі чырвонымі (дзснь жа, безумоўна, успрымаўся як белы). А пасля надыходзіў змрок, поўны небяспекі і невядомых пагроз. Чырвонае і чорнае антыподы: пад чырвоным разумелася цяпло, жыццё, дабрабыт, пад чорным холад, цемра, смерць. Нездарма першыя фарбы, якімі малявалі людзі каменнага веку, чырвоныя і чорныя. Трыкалор (белы. чорны, чырвоны) універсальны код чалавечай культуры.
    Некаторыя вучоныя мяркуюць, што першыя імкненні ў людзей збудаваць нешта накшталт сценак жытла ўзніклі не для сябе, а для агню, каб аберагчы яго ад ветру, снегу, дажджу: тыповая канструкцыя ў выглядзе конуса найлепш адпавядала канфігурацыі прасторы, у якім “жыло” полымя. 3 такога “жылля” для вогнішча, магчыма, узнік чум, будан з вецця нашых продкаў-славян, курган, пазней егіпецкія піраміды самыя таямнічыя збудаванні чалавецтва, а таксама язычніцкія храмы, бо найбольш старажытная іх форма канічная.
    Двуадзінства — агонь і жыллё — магчыма, садзейнічала і ўзнікненню жывапісу. Мастак Леанарда да Вінчы (XV-XVI стст.) лічыў, што першыя малюнкі былі падказаны менавіта агнём, які адкідваў цень на сцены пячоры: абводзячы цень-сілуэт, чалавек атрымаў контур асвечанай рэчы.
    Вогненна-сонечныя вытокі жывапісу і архітэктуры родняць іх з усім, што сілаю ведаў стваралася ў далейшым на зямлі, ад вытворчасці керамікі і металаў да цермаядзернай рэакцыі і лазера.
    Агонь адганяў звяроў, ён саграваў не толькі фізічна, але ствараў асаблівую атмасферу для калектыву, аб’ядноўваў людзей каля вогнішча яны абменьваліся думкамі, пачуццямі, спявалі і танцавалі. Каля вогнішча нарадзіліся сям’я і мараль...
    У Антычнай Грэцыі адной з алімпійскіх багінь была ГЕСЦІЯ (у Старажытным Рыме ёй адпавядала ВЕСТА), якая ахоўвала свяшчэнны ачаг кожнай сям’і, кожнага горада і ўсяго народа. Яе алтар у Дэльфах быў агульным ачагом Элады (адначасова ён з’яўляўся храмам бога Сонца АІІАЛОНА), і яго ўшаноўвалі намнога больш, чым алтар, здавалася б, галоўнага алімпійскага бога ЗЕЎСА. ГЕСЦІІ прыносілі першыя ахвяры падчас святаў. Гэта гаворыць пра мудрасць грэкаў, якія шанавалі ў вобразе любімай багіні перш за ўсё сям’ю, затым грамаду, абшчыну, урэшце Айчыну.
    На алтары агонь павінен быў гарэць днём і ноччу грэкі верылі: лёс горада звязаны з гэтым ачагом. Агонь тут сімвал агню сонечнага, нябеснага. Як толькі з горада, бывала, выганялі ворага, усе сямейныя ачагі гасілі і запальвалі зноў ад сонца, справядліва лічачы, што вораг спаганіў іх сваёй прысутнасцю. Кожная сям’я запальвала ачаг вуголлямі з агульнага ачага горада. Патух ачаг загінула сям’я. У грэкаў “патухлы агонь” і