Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У прыгожым пісьменстве дуб як аналаг Касмічнага Дрэва найбольш поўна паўстае ў Якуба Коласа, Янкі Купалы і Алеся Разанава. Я. Колас у “Казках жыцця” піша: “У Дрэва павінна быць дзве дарогі адна ў зямлю [у сваё нацыянальнае быццё T.LU.], другая ўгару, да сонца” [агульначалавечае Т.Ш.]. Дуб у раслінным энасе класіка самы мудры. Ён, напрыклад, гаворыць: “Чым цікава жыццё, дык гэта тым, што яно, хоць і ідзе па пэўных законах, але вечна змяняецца і разгортвае новыя старонкі”.
У Япкі Купалы:
Распусціўшы сучча У глухім прыволлі, Сам адзін расцс сн На далёкім поле. Як цар, у кароне, Аб нічым не дбае, Ці то стогне бура, Ці віхор гуляе.
На адным ён месцы
Днюе і начуе:
Многа казак знае, Многа песень чуе.
Вядомы беларускі даследчык I. Чарота лічыць нацыянальным дрэвам беларусаў усё ж не дуб, а вярбу, якая найчасцей сустракаецца ў творах фальклору (дуб хутчэй міфалагічны персанаж). Для канчатковага высвятлення прыярытэтаў неабходны больш шырокія доследы.
ПЫТАННІ ДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ I САМАКАНТРОЛЮ
1.	Што такое мадэль свету?
2.	Якія вы ведаеце свяшчэнныя горы чалавецтва або горы, што згадваюцца ў міфах? Ці будаваліся штучныя горы ў сакральных мэтах?
3.	Чым абумоўлена багацце сімволікі Сусветнага Дрэва?
4.	Пералічыце варыянты Сусветнага Дрэва ў міфах, казках і ў іншых жанрах фальклору.
5.	Якія дрэвы найчасцей сустракаюцца ў творах беларускага і рускага фальклору і прыгожага пісьменства?
Лекцыя 6. МТФЫ ПРА СТВАРЭННЕ СВЕТУ.
РОЗНЫЯ ВЕРСП СВЕТАБУДОВЫ
1.	Асноўныя версіі светабудовы. Паходжанне Космасу з Хаосу.
2.	Стварэнне Свету з касмічнага Яечка.
3.	Творчы акт Дэміурга.
Старажытныя людзі ў значна большай ступені, чым людзі XX і XXI стст. цікавіліся космасам, паходжаннем жыцця, розных прадметаў і з’яў, разумова злучалі мікракосмас і макракосмас, пакутліва ўзіраліся ў сваё месца ў Сусвеце. Касмаганічным міфам міфам пра стварэнне свету, пра прасторава-часавыя параметры Космасу належыла важнейшае месца ў міфалагічных сістэмах розных народаў. Асноўных версій стварэння свету ў розных народаў тры.
1.	Нараджэнне Космасу з Хаосу. Грэчаскае слова Хаос паходзіць ад кораня “cha”, які азначаў: “пастка”, “зеў”, “раскрытая, пустая прастора”. У Антычнай Грэцыі, знакамітай сваімі філосафамі і пісьменнікамі, існавала некалькі канцэпцый Хаосу, у некаторай ступені паўтораных іншымі народамі, у тым ліку славянамі. Яшчэ Гесіёд (VIII ст. да н. э.), адзін з першых мысляроў Грэцыі, называе “псршапатэнцыямі” ХАОС, ГЕЮ, TAPTAP і ЭРАС. Калі перавесці яго тэрміны на сучасную навуковую мову, мы атрымаем у адпаведным парадку: Касмічную прастору (вакуум); планету Зямлю; далей перыферыю Сонечнай сістэмы або Чорную Дзірку, што ўтварылася ў выніку калапсу зоркі, магчыма нават другога Сонца, якое было ў нашай сістэме (паняцце ТАРТАРУ дрэнна распрацавана ў міфалогіі грэкаў); і, нарэшце, вялікую сілу цягнення (ЭРАС), якая, уласна,
стварыла Космас, вызначыла арбіты планетам, надала гравітацыю на Зямлі, садзейнічала жыццю, шлюбным стасункам жывых істот.
Вялікія філосафы антычнасці Платон (V-IV стст. да н. э.) і Арыстоцель (IV ст. да н. э.) разумелі Хаос як пустую прастору (вакуум), якая ўмяшчае тыя ці іншыя фізічныя аб’екты. Аднак большасць іншых філосафаў Грэцыі класічнага перыяду лічылі Хаос бязладдзем, неарганізаванай матэрыяй, змяшэннем розных яе форм. Прыкладна ў тым самым значэнні мы разумеем слова “хаос” і сёння, хоць у апошні час укладваем у паняцце больш сацыяльна-палітычны сэнс: непрацуючыя законы, некампетэнтныя чыноўнікі, атамаванне грамадства, развал эканомікі і культуры. Тут да месца ўспомніць, што і ў час агоніі Рымскай імперыі Хаос атаясамлівалі з Аідам, падземным царствам памерлых, бачылі ў ім тую страшэнную бездань, у якой разбураюцца ўсе формы, знішчаецца ўсё жывое. Прычым рымскія аўтары разумелі Хаос не толькі ў фізічным, міфалагічньім сэнсе, але і перажывалі яго глыбока інтымна, змрочна і трагічна. Да такога пафасу далёка сучасным творцам постмадэрнізму, хоць амаль кожны з іх адчувае сябе і грамадства на краі абрыву.
А вось грэкі з іх аптымістычным, жыццесцвярджальным светаадчуваннем не рэфлексавалі наконт будучага канца свету, а імкнуліся па-філасофску зразумець яго пачатак. I хоць яны не аспрэчвалі разуменне Хаосу, сапраўды, як бязладдзя і неўпарадкаванасці, як змяшэння асноўных натурфіласофскіх стыхіяў зямлі, вады, агню і паветра, але ўсё ж бачылі ў ім у зародку рэчы і з’явы, якім належыць у будучым развіцца, разгарнуцца, праявіцца. Антычная думка зводзіла ў адно канцы і пачаткі, жыццё і смерць, інтуітыўна адчувала каласальную складанасць Космасу, у якім пастаянна ідуць працэсы нараджэння, абнаўлення і пагібелізнішчэння, які ёсць адначасова і нуль (нішто), і бясконцасць. У рэшце рэшт Хаос паўстае як велічны, трагічны вобраз касмічнага першаадзінства, дзе расплаўлена ўсё быццё, дзе яно з’яўляецца і дзе яно гіне; таму Хаос ёсць універсальны прынцып суцэльнага і бясконцага станаўлення, развіцця. У той жа час ён — вечная смерць для ўсяго жывога.
Такім чынам, Хаос — адзін з найбольш складаных вобразаў міфалогіі і паняццяў старажытнай філасофіі. Неабходна дадаць, што толькі надзвычай развітае мысленне здольна стварыць такога кшталту канцэпцыю. Аўстралійскія абарыгены, напрыклад, не задумваліся пра гэта. I, наадварот, грэкі вельмі поўна і глыбока распрацавалі ідэю Хаосу найлепш з усіх народаў старажытнасці. Пра існаванне дадзенага паняцця ў германскіх, балтыйскіх, славянскіх народаў сведчаць ускосныя дадзеныя, галоўным чынам, абрады і фальклор. Можна меркаваць, што некаторыя вядомыя казкі рэшткі касмічнага светаразумення. Напрыклад, “Воўк і сямёра казлят”: цёмныя сілы Хаосу паглынаюць Сонца, Месяц і планеты; або “Курка Рабка”: гіне адно з сонцаў двухзорнай сістэмы, якою была, можна меркаваць, раней наша Сонечная сістэма.
Адна з філасофскіх школ Грэцыі стаіцызм аб’яўляла Хаос вадою. Многія іншыя міфапаэтычныя традыцыі, у тым ліку славянская, схіляліся да такой жа думкі. Штуршком для яе ўзнікнення было, відаць, знаёмства старажытных людзей з Акіянам, здзіўленне і страх перад яго бязмежнасцю, каласальнай сілаю, неўтаймаванасцю, таямнічасцю, дзіўнасцю яго насельнікаў. Гэты страх робіцца яшчэ болып зразумелы, калі прыняць версію Сусветнага Патопу, грандыёзнай паводкі на велізарнай тэрыторыі, можа быць, нават на большасці кантынентаў Зямлі. Сёння некалькі аўтарытэтных навук біялогія, антрапалогія, батаніка, лінгвістыка, этнаграфія, міфалогія усё больш аргументавана даказваюць існаванне вялікага матэрыка ў Атлантычным акіяне А т л а н т ы д ы. Вялікія астравы ці нават матэрыкі былі і ў Ціхім акіяне — Пацыфіда, у Іпдьгйскім -Лемурыяі нават у Паўночна-Ледавітым Гіпербарэя, прычым у апошнім яшчэ зусім нядаўна (рэшткі яе таямнічая Зямля Саннікава, якую бачылі ў XVIII ст., а ў XX ст. яна ўжо не існавала). Патапленне велізарных масіваў сушы, натуральна, выклікала ўзняцце вады і грандыёзны патоп, ад якога людзі выратаваліся толькі ў гарах ці на нашай бязмежнай раўніне, далёкай ад мора. Але ж на нашай тэрыторыі прьікладна ў X тыс. да н.э. вельмі хутка растаяў ледавік, пасля чаго таксама ўзнік патоп, а затым шматлікія азёры, рэчкі ды балоты.
У старажытных касмагоніях, дзе ўсе прыродныя з’явы пераводзіліся на вобразную мову, патоп лічыўся ДРАКОНАМ. Адсюль амаль у кожнага народа існавалі міфы і казкі пра барацьбу сонечнага бога з ДРАКОНАМ, ЦМОКАМ, ЗМЕЕМ неўтаймаванай стыхіяй. Тэосафы (А. Блавацкая) мяркуюць, што ДРАКОН таксама і ПАСЕЙДОН (у славянаў ВЯЛЕС), сімвал магіі Атлантыды.
У грэчаскай міфалогіі класічнага перыяду панавалі тры вялікія багібраты, сыны КРОНА (XPOHACA): ЗЕЎС, АІД. ПАСЕЙДОН. ПАСЕЙДОН бог мора, але яму і яго нашчадкам належыў і востраў Атлантыда, у далейшым знішчаны ЗЕЎСАМ. Калі браць у гістарычным плане, ПАСЕЙДОН узнік у свядомасці людзей раней за ЗЕЎСА: магчыма, у сувязі з Патопам, і тут тэосафы маюць рацьію. Напачатку бог з універсальнай уладай, пазней ён быў выцеснены ЗЕЎСАМ і яго дачкой АФІНАЙ (міф пра спрэчку ПАСЕЙДОНА і АФІНЫ за зямлю Грэцыі). ПАСЕЙДОН заўсёды знаходзіўся ў апазіцыі да Алімпа і яго багоў, якія сімвалізавалі сабою арганізаваны, упарадкаваны, гарманічны Космас. Пра тое, што ПАСЕЙДОН сімвалізаваў першабытны Хаос, гавораць і яго страшныя, пачварныя дзеці: ЦЫКЛОП, МІНАТАЎР (праўда, сынам яго быў таксама і крылаты конь ПЕГАС, які ўрэшце зрабіўся сімвалам творчага натхнення). Многія рысы ПАСЕЙДОЕІА, які быў і богам падземным (ён, у прыватнасці, утвараў землятрусы), уласцівы славянскаму ВЯЛЕСУ, што часам уяўляўся змеепадобным.
Такім чынам, вада эквівалент Хаосу. Акіян, мора застаюцца самастойнай сферай, заўсёды небяспечнай для чалавецтва. У той жа час вада нараджае жыццё. Сёння вучоныя лічаць, што вада самая таямнічая рэч на планеце, своеасаблівая жывая субстанцыя, найболып каштоўнае з рэчываў. Многія жывыя істоты ў значнай ступені захавалі сувязь з вадою (земнаводньія). Хімічны састаў чалавечай крыві адпавядае саставу марской вады, пра што здагадваліся і нашы продкі. Таму ў многіх міфалагічных сістэмах свет нараджаецца з вады, напрыклад, у Ведах старажытных арыяў з Першабытнага Акіяну.
У рэканструяванай беларускімі вучонымі крывіцкай міфалогіі таксама прысутнічае першабытны Хаос як “сівыя імгляныя прасторы” над бязмежным морам. Першабагіня ЖЫВА-КАЛЯДА апладняс бясшюднае мора, уносіць у яго жыццё. Магчьіма, гэтая міфалагема дастаткова позняе запазычанне з Бібліі, дзе Дух Божы носіцца над вадою, дорачы ёй жыццё. Але ж і ў Кнізе Быцця выкарыстаны надзвычай старажытны матыў, распаўсюджаны, відаць, па вялізнай тэрыторыі Еўропы і Азіі, матыў узнікнення жыцця, часам нават самой зямлі, з вады. Трывалы выраз “маці сырая зямля” падкрэслівас непарыўную сувязь зямлі і вады і адначасова звязаны з жаночым пачаткам прыроды.
У многіх міфалогіях зямля ўтвараецца або непасрэдна з вады шляхам яе як бы згушчэння, або падымаецца з дна мора. Прычым часта яе дастае адгуль нейкая водная птушка — лебедзь, вуціца, гусь: гэтак адбываецца ў рускай, беларускай, украінскай, угора-фіпскай міфалогіях. Заўважым дарэчы, што ў іудзейскім арыгінале Кнігі Быцця дотык Духа Святога да вады адбываецца праз метафару птушкі, якая высіджвае яечка. Выдатны грэчаскі драматург Арыстафан (V ст. да н. э.)> самы вядомы з камедыёграфаў антычнай Грэцыі, разумеў птушынае царства як адзін з касмічных першапачаткаў (камедыя “Птушкі”). Адсюль вынікае найважнейшая роля птушак у казках і ў песнях усіх еўрапейскіх народаў. Так, у славянскіх казках часта згадваюцца каівулі з пер’яў як своеасаблівая вопратка дзяўчат, што ператварае іх у птушак. Магчыма, тут рэшткі татэмізму, а магчыма, уяўленні больш складаныя і паэтычныя. Несумненна, што калі вобразы імклівых, вьісокалётаючых арла, сокала былі звязаны з небам, сонцам, мужчынскім пачатакам (арол суправаджае ЗЕУСА, ПЕРУНА, сокал персаніфікуе князя і адначасова Сонца ў “Слове аб палку Тгаравым”), дык птушкі водаплаваючыя з зямлёю і адначасова з вадою. Таму лагічнай уяўляецца сувязь прародзіцы-багіні ЖЫВЫ, зямлі і вады. Са слёз ЖЫВЫ (гэта паэтычнае дапушчэнне) узнікае востраў Рай, а на ім Касмічнае Дрэва, якое ўзнімаецца да Неба. Дарэчы, востраў Вырай-Буян мог быць зусім не толькі ў зямным акіяне-моры, але і на небе. У рускіх захавалася цьмянае ўяўленне пра сем нябёсаў, якія абкружаюць Зямлю. Кожнае з іх мае нейкае прызначэнне: для Месяца, Сонца, вятроў, зорак... A сёмае з’яўляецца дном нябеснага Акіяну (у грэкаў быў адзін з перпіабагоў -