боку, устаноўка на сенсацыйнасць падгрымлівае пастаянную нярвовую напружанасць. Такім чынам, сучасныя сугестыўныя сродкі ўздзеяння шырока выкарыстоўваюць прыёмы, вядомыя і ў прыгожым пісьменстве, але ўжываюць і новыя, якія не заўсёды станоўча ўздзейнічаюць на чалавека. Слова мае каласальную ўладу над пашым жыццём уладу, можна сказаць, магічную. Мы зачараваны словамі і ў значнай ступені жывём у іх царстве. Словы дзейнічаюць нярэдка як самастойная сіла, часам нават незалежна ад іх сэнсу. За словамі ідуць масы. Любая прапаганда ў вялікай ступені заснавана на ўладзе слоў, на гіпнозе слоў. У нас шмат абсалютна ілжывых рэпутацый, імёнаў, створаных уладай слоў, а не рэальнасцю. Нейра-лінгвістычнае праграмаванне шырока выкарыстоўваецца ў палітыцы і ў рэкламе. Але існуе і нейра-лінгвістычная дапамога. Сёння псіхіятры гавораць, што 70 % жыхарам Беларусі і Расіі патрабуецца такога кшталту дапамога. Але лепшая дапамога мастацкае слова: яно дае эстэтычную асалоду, суцяшае і лечьіць. ПЫТАННІДЛЯ ЗАСВАЕННЯ I САМАКАНТРОЛЮ 1. Што такое магія? Чаму, як вы думаеце, магія аднавілася ў канцы XX стагоддзя? 2. Назавіце віды магіі. 3. Прывядзіце вашы ўласныя прыклады магіі, што ўздзейнічае на чалавека. 4. Што такое вербальная магія, або сугестыўнае ўздзеянне? 5. Што яднае моўную сугестыю з выяўленчымі сродкамі мастацкай літаратуры? 6. Якія прыёмы вербальнай магіі, або нейра-лінгвістычнага праграмавання, выкарыстоўваюць сучасныя CM1? Лекцыя 5. КАСМАГОНІЯ. МІФАЛАГІЧІІАЯ МАДЭЛЬ СВЕТУ 1, Паняцце мадэлі. 2. Гара як мадэль свету. 3. Касмічнае Дрэва якмадэль свету. 4. Лічбавая мадзль свету. 5. Дэндралагічны код беларусаў. 3 глыбокай старажытнасці людзі імкнуліся зразумець, растлумачыць многія з’йвы акаляючай рэчаіснасці. Як жа яны яе ўяўлялі? Свае веды пра свет чалавек эпохі архаікі абагульняў у выглядзе нейкага канкрэтнага вобраза, мадэлі. У плямёнаў, якія знаходзіліся яшчэ па ступені татэмізму, Зямля ўяўлялася, напрыклад, гіганцкай ласіхай або агромністай чарапахай, якая стаяла на сланах, на рыбах ці на змяі. Сэнс у тым, што свет разумеўся як жывое цела, напачатку абавязкова жаночае. У далейшым геаграфічныя веды пашырыліся. Мадэль свету пачала выглядаць як кола (бачны далягляд) па гарызанталі і як трохчастная структура па вертыкалі. Кола (круг) вельмі важная фігура ў чалавечай культуры. Важнасць круга захавалася ва ўсіх магічных рытуалах: акрэслены круг захоўвае энергію, не дае ёй рассейвацца ў прасторы. Па вертыкалі ж свет трыадзіны: чалавек, стоячы, бачыў, што пад ім, над ім і побач з ім. Паколькі чалавек стаяў у цэнтры і далягляду-круга, і трохпадзеленага вертыкальнага свету, надзвычай важнае значэнне набыла сімволіка цэнтру. Нават сёння цэнтр любой акрэсленай прасторы адыгрывае найважнейшую ролю ў жыцці людзей. Напрыклад, шмат якія краіны змагаюцца за прызнанне цэнтру Еўропы менавіта на іх тэрыторыі (Аўстрыя, Украіна, Літва). Нядаўна беларускія вучоныя з дапамогай самых сучасных методык даказалі, піто цэнтр Еўропы у Беларусі, у 50 км на поўдзень ад Полацка, на дне возера Шо. Але ж, дарэчы, адзначу, што такога кшталту адкрыццё неабходна прапагандаваць, бо іншыя краіны маюць са сваіх “цэнтраў” вялікі турыстычны прыбытак. Цэнтр свету ў розных міфалагічных сістэмах абавязкова неяк канкрэтна ва ўяўленнях людзей фіксаваўся. Так, у многіх народаў у цэнтры размяшчалася Свяшчэнная Гара — месца сутыкнення Зямлі і Неба, а ўнутры яе ці пад ёю пекла (апраметная). Такім чынам, гара і падзяляла свет на тры часткі. У старажытных індусаў, а таксама алтайцаў такой свяшчэннай гарой была М е р у, якая знаходзілася на полюсе, а над ёю ззяла Палярная зорка як цэнтр неба. У Месапатаміі (Міжрэччы) раўнінная мясцовасць, таму здаўна тут будавалі імітацыі Свяшчэннай Гары піраміды-зікураты (часткова зікурат захаваўся ў горадзе Ур). Вавілонская вежа, апісаная ў Бібліі, сапраўды існавала: яе падрабязна апісаў грэчаскі гісторык Герадот (V ст. да н. э.), а ў канцы XIX ст. рэшткі вежы раскапалі археолагі. У японцаў і сёння цэнтрам свету і цэнтрам Японіі з’яўляецца свяшчэнная гара Ф у д з і я м а. Кожны японец хоць бы раз у жыцці павінен падняцца на даволі высокую гару (3776 м), каб сустрэць на яе вяршыні ўзыход сонца (паэтычная назва Японіі Краіна ўзыходзячага сонца) і ўбачыць адтуль сваю краіну. У старажытнай Грэцыі багі жылі на гары А л і м п. На думку многіх хрысціян, гара Галгофа ў Ерусаліме цэнтр свету і адначасова месца, дзе створаны і пахаваны першачалавек АДАМ. Кроў Хрыста, раскрыжаванага на Галгофе, пралілася на чэрап АДАМА (сама назва “Галгофа” азначае літаральна “чэрап”) і з’явілася выкупленнем яго граху. Вось чаму на некаторых абразах можна бачыць прама пад крыжом чэрап і косткі. Тры названыя вышэй гары з’яўляюцца і рэальна існуючымі геаграфічнымі аб’ектамі, і сакральнымі месцамі, таму іх напісанне я выдзяляю. Курган у скіфаў таксама імітаваў свяшчэнную гару ў стэпе, дзе гор не было. Магчыма, гэта сведчанне таго, што скіфы прыйшлі якраз з горнай мясцовасці з Алтая. Але і ў старажытных насельнікаў Беларусі была надзвычай развітая курганная культура: яшчэ ў пачатку XX ст. археолагі зафіксавалі 6000 курганоў, у значнай ступені пазней знішчаных. Асабіста я лічу, што вялікае значэнне курганоў, увогуле гор, у раўнінных народаў гэта памяць пра Патоп, калі можна было выратавацца на ўзгорках. Ды і ўвогуле: пасля сусветнай катастрофы людзі ацалелі толькі ў гарах адтуль пачалася наша Цывілізацыя. Гара мадэль свету надзвычай старажытная. У далейшым многія народы Еўразіі сфарміравалі іншую мадэль Сусветнае (Касмічнае) Дрэва, або Прадрэва, або Дрэва Жыцця. Сімволіка Сусветнага Дрэва надзвычай глыбокая, багатая і шмаггранная. Яно ўвасабляла Цэнтр свету і сам гэты свет, чалавека і яго шлях да духоўных вышынь; цыклы жыцця, смерці і адраджэння; Космас і яго працэсы вечнага абнаўлення; мудрасць і таямнічыя законы быцця, магчыма, нават п-мерныя яго межы з вялікай колькасцю каардынат. Прадрэва злучае тры вертыкальныя сферы: Неба, Зямлю, ГІадзем’е. Карані Касмічнага Дрэва глыбока ў падземным свеце, свеце ісціны і патаемных ісцін. Яго камель, быццам мост, цягнецца да нсба, да самых высокіх сфер, вытокаў усяго існага, дзе жывуць багі, зоркі, высокія мары і ідэалы, дзе пануе вечная вясна. Тут, на вяршыні, месца яднання неба і зямлі, вечнасці і часу. Сок Дрэва Жыцця нябесная раса, што дорыць адраджэнне, а плады бессмяротнасць. Прадрэва стрыжань, вакол якога адбываецца бачнае і нябачнае жыццё Космасу, што не мае ні пачатку ні канца. Вобраз Сусветнага Дрэва дазваляе намаляваць самыя розныя карціны Сусвету, сканструяваць шматлікія мадэлі прасторы і часу. Яно адпавядае і арганізацыі чалавечага цела, якое таксама падзяляецца на тры часткі: ніз (жывот), сярэдзіна (грудзі), верх (галава). Прадрэва можа выкарыстоўвацца і для характарыстыкі чалавечай дзейнасці, творчасці. Вобраз валодае агромністай эўрыстычнай (творчай) сілай, асабліва ў тых галінах ведаў, у якіх неабходна прадставіць агульную карціну і якія патрабуюць сістэматызацыі і класіфікацыі матэрыялу: дрэва жывых істот на Зямлі, марфалагічнае дрэва сусветных моў, генеалагічнае дрэва таго ці іншага роду і інш. Вобраз дрэва вызначыў для чалавека яго месца ў структуры свету, бо дрэва брат чалавека па сярэдзіннасці паміж небам і зямлёй. У японцаў на гэтай ідэі нават грунтуецца нацыянальнае мастацтва ікебаны аранжыроўкі кветак у такі букет, у якім абавязкова павінна быць трьі часткі, што абазначаюць неба, зямлю і чалавека паміж імі. Дрэва адно з самых высокародных стварэнняў Маці-Прыроды, якая гэтым як бы падказвае пажаданую форму для чалавечай душы: форму, якая дазваляе, трывала трымаючыся за зямлю (абавязкова родную), смела ўздымацца ў неба. Сапраўды, дрэва вялікі вобраз імкнення да ідэалу, да Сонца, да Бога. Вьігляд дрэва заўсёды духоўна ачышчае і ўзвышае душу. Міралюбная магутнасць дрэва вучыць нас дабрыні і бескарыслівасці... Дрэва брат чалавека не толькі ў прасторы, але і ў часе. Расліна арыентавана на час, і людзі адчуваюць сябе ў часе, акрамя таго, жылі нашы продкі з надзеяй на вечны кругаварот ператварэнняў, на адраджэнне, як дрэва адраджаецца кожную вясну пасля, здавалася б, зімовага памірання. У матэрыяльных катэгорыях Прадрэва ўвасабляла чалавечую ўпэўненасць у магчымасць падняцца і ўліцца ў вялікі цыкл Сонца і зорак, а ў нематэрыяльных — выйсці за межы рэчыўнага Сусвету, за межы часу, прасторы, прычыннасці. Найбольш яркае ўяўленне пра Сусветнае Дрэва захавалася ў германаскандынаўскай міфалогіі. У Эдзе Старэйшай свяшчэнны ясень I г д р а с і л ь звязвае тры светы: Асгард (горад багоў), Мідгард (горад людзей) і Хель (горад мёртвых). Дрэва паліваюць НОРНЫ тры багіні Лёсу, што ўвасабляюць Мінулае, Сучаснае і Будучае. Пад ясенем цячэ крыніца У р д з жывой вадою. Тут жа збіраюцца багі, каб вырашаць лёс свету. У час вялікіх кас.мічных катаклізмаў, калі гіне літаральна ўсё, Ігдрасіль вытрымлівае ўсе выпрабаванні і не памірае, захоўвае зерне для новага жыцця. Hi агонь, ні лёд, ні цемра не могуць яго знішчыць. Высока ў небе, на вяршыні ясеня, сядзіць мудры АРОЛ. Свяшчэнны АРОЛ, што вянчае сабою Сусвет, — адзін з самых патаемных і магічных вобразаў у традыцыях індаеўрапейцаў. Адсюль бяруць пачатак дзяржаўныя арлы арыйцаў, шмат якіх еўрапейскіх і азіяцкіх дзяржаў, пачынаючы ад сімвалаў імперскай Персіі і імперскага Рыма. Аднак вяршыню Прадрэва могуць засяляць і міфалагічныя аналагі АРЛА ВОРАН, ГАМАЮН, ФЕНІКС, СІРЬ>ІН, ЖАР-ПТУШКА. У славян не захаваліся свяшчэнныя кнігі, падобныя да Эды, але вобраз Сусветнага Дрэва адлюстраваны ў гістарычных паданнях, у “Слове аб палку Ігаравым”, у багаслоўскай паэзіі, у ‘Талубінай кнізе” (існуе яе беларускі варыянт), але найбольш поўна у замовах. У тысячах замоў Сусветнае Дрэва расце пасярод “мора-кіяна, на востраве Буяні”. У ‘Талубінай кнізе” і ў духоўных вершах “кіян-мора” называецца “ўсім марам маці”. Магчыма, таму, што яно акружае ўсю Зямлю. У той жа час востраў Буян, які знаходзіцца пасярод мора, з’яўляецца “пупом свету”, цэнтрам Зямлі. Здаецца, парадокс, супярэчнасць. На самай справе, акружаць і адначасова быць у сярэдзіне якраз у духу міфалагічнай чароўнай логікі: толькі ў такога кшталту параметрах і працуе міфалагічнае мысленне. У той жа час замовы грунтаваліся і на рэальным вопыце чалавека — яны вельмі канкрэтныя. Так,