• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Славянская міфалогія

    курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Выдавец: РІВШ
    Памер: 156с.
    Мінск 2005
    44.02 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Тропы ў літаратуры таксама, як правіла, звязаны з адухаўленнем з’яў прыроды. Іх безліч. Напрыклад, у Янкі Купалы:
    Чорныя хмары па небе плывуць Чорныя думы заснуць не даюць.
    Або ў Максіма Багдановіча:
    Сонца ціха скацілася з горкі.
    Мссяц белы заплаканы свеціць.
    У сённяшніх маладых паэтаў гарадскога паходжання часам адбываецца замена паэтычных сродкаў з прыродных на урбаністычныя, тэхнагеппьтя. Гэта не ў традыцыях беларускай паэзіі, але, безумоўна, неабходна для абнаўлення нацыянальнай паэтычнаіі лексікі.
    Такім чынам, аніміз.м выток паэтычнай вобразнасці фальклору і прыгожага пісьменства. Але ад анімізму паходзяць і рэлігійныя ўяўленні, перш за ўсё звязаныя з паняццем душы. Тут працэс развіцця чалавечай свядомасці ішоў наступным чынам. Ад шчырага адухаўлення прыроды, ад надання чалавечых якасцей раслінам ды жывёлам, ветру ды грому было недалёка да думкі, што дзеяннямі ўсіх прыродных з’яў кіруюць адпаведныя духі. ГІрасочым гэта на прыкладзе расліннага свету.
    Спачатку дрэвы разглядаліся як самастойныя жывыя істоты, што маюць душу (на думку беларусаў, дрэвы ажываюць ў сакральны час на Купалле). Затым дрэвы жытло духаў, якія адтуль ужо свабодна выходзяць і зноў вяртаюцца дадому. У грэчаскай міфалогіі захаваліся імёны німфаў, наядаў, дрыядаў як духаў пэўных з’яў прыроды, крынічак, рэчак, розных дрэў, напрыклад, німфа РЭХА маці ЯМБА, у гонар якога названы паэтычны памер; ДАФІІА, што адвергла заляцанні самога бога АПАЛОНА, дрэва лаўр. У славянскай міфалогіі РУСАЛКІ, МАЎКІ, ЛАСКАТУХІ, БАГІНКІ, САМАДЗІВЫ практычна ўжо згубілі сувязь з адпаведнымі аб’ектамі нрыроды і ўяўляюцца як самастойныя духі, для якіх увесь лес храм. Але і над імі ёсць уладары, напрыклад, ЛЯСУН. А ў грэчаскай міфалогіі ГІАН, надзвычай аўтарытэтны, шануемы, але ўсё ж не алімпійскі бог. Больш высокі ўзровень алімпійскія багіні флоры і фауны ДЗЕМЕТРА і АРТЭМІДА. Іх маці РЭЯ паверхня зямлі, уласна прастора, а бабуля ГЕЯ Зямля як планета. Так фарміраваліся ўяўленні пра розныя ўзроўні, пра іерархію духаў прыроды і багоў. Наяўнасць падобнай іерархіі сведчыць пра развітую міфалагічную сістэму, якую стварыў той ці іншы народ.
    3 апімізмам звязаны надзвычай багаты і разнастайны культ Прыроды ў нашых продкаў. Пра гэта сведчыць хоць бы той факт, што, нягледзячы на 1000-гадовае панаванне хрысціянства, на атэізм XX ст., ён, гэты культ,
    захаваўся ў нашай свядомасці да сённяшняга дня. Няма такой вёскі ў Беларусі, дзе б тамтэйшыя жыхары не паказалі вам асаблівыя мясціны, звязаныя з нячыспікамі: ВАДЗЯНІКОМ, РУСАЛКАЙ, БАЛОТНІКАМ. Усё гэта праяўленне ашмістычнага мыслення. Усе з’явы прыроды жывыя жывыя да такой ступені, што персаніфікуюцца ў выглядзе пэўных істот, якіх звычайна называюць “вобразамі народнай дэманалогіі”, або “духамі прыроды”, або “духамі локусаў”. Праўда, у славян духі прыроды ў некаторай ступені зліліся з культам продкаў. Акрамя таго, і цяпер для народа няма мёртвага ў прыродзе: жыве вера, што камні растуць, што рабіна помслівая, што дрэвы звязаныя з лёсам чалавека...
    Духі локусаў гэта духі, якія жывуць у пэўным месцы і апякуюць яго. Сярод іх ледзь не самы вядомы ЛЯСУІІ-ЛЕСАВІК (у Расіі ЛЕШЙЙ, на Украіне ЛІСОВМК), герой неверагодна вялікай колькасці былічак. Асаблівасць былічак у тым, што яны распавядаюць пра сустрэчы рэальных людзей з міфічнымі істотамі (або гавораць пра тое, што здалося рэальнаму чалавеку, але і гэта ўяўляе вялікую цікавасць для псіхалагічнай навукі).
    У асноўным ЛЕСАВІК мае чалавечы воблік, але ён вострагаловы, як усе нячысцікі, і з блакітнай крывёю. Акрамя таго, калі ён сустракаецца ў выглядзе звычайнага чалавека, кума ці свата, неабходна звярнуць увагу, ці адкідвае ён цень: нячысцікі ценю не маюць і не пакідаюць слядоў.
    Лічыцца, што ЛЕСАВІК не столькі шкодзіць людзям, колькі жартуе з іх, але жартуе іруба, злосна. Па яго волі блудзяць па лесе, аднак ЛЕСАВІК усё ж не завядзе чалавека на прамую пагібель, як ЧОРТ. Каб выратавацца ад ЛЕСАВІКА, неабходна вывернуць адзенне, бо ў яго самога усё навыварат, або яго рассмяшыць. Баіцца ён ліпавага палена, солі і агню, лаянкі (вось прычына жывучасці лаянкі). Наадварот, свіст у лесе яму вельмі падабаецца.
    ЛЕСАВІК гаспадар лесу і дзікіх звяроў аналаг богу ПАНУ ў і-рэкаў, ВОЎЧАМУ НАСТАРУ, ІІАЛІСУНУ, ГРАБУ ў паўднёвых славян, ЛЯСНОМУ ДУХУ ў эстонцаў. Ён жа карае за вольныя і нявольныя грахі чалавека, напрыклад, за праклёны бацькамі сваіх дзяцей забірае іх.
    ЛЕСАВІК герой многіх літаратурных твораў. Напрыклад, у Максіма Багдановіча:
    Чуеш гул? Гэта сумны, маркотны лясун Пачынае няголасна граць...
    Або:
    Стаяў калісь тут бор стары I жыў Лясун у тым бары. Зрубалі бор лясун загінуў...
    У Янкі Купалы:
    Барадой лясун ківае, Шалы нетраў спавівае.
    У апошні час сярод міфолагаў папулярная версія, выказаная крыптазаолагамі, якія вырашылі, што ЛЯСУН рэліктавы гаманоід, нейкае сярэдняе звяно паміж чалавекам і прыматам або неандэрталец (які лічыцца, дарэчы, homo sapiens). Калі нават сёння, як быццам, існуюць дзенідзе ў глухіх месцах папуляцыі такіх істот, то тым болып верагодна, што іх сустракалі нашы продкі.
    Уваходзячы ў лес, пастарайцеся не злаваць ЛЕСАВІКА не крыўдзіце лясных насельнікаў, якіх ён апякуе. Варта нават прынесці яму невялікую ахвяру: пакладзіце кавалак хлеба ці аладку на пянёк, і ЛЯСУН (сам Лес) аддзячыць вам сваімі дарамі грыбамі ды ягадамі.
    Яшчэ ў пачатку XX ст. беларусы верылі ў ВАДЗЯНІКА, як у сваё ўласнае існаванне. Ды і ў наш час дзяцей, каб не лезлі глыбока ў ваду, дарослыя палохаюць “вадзяным дзедам”. ВАДЗЯНІК гаспадар рэк, азёр, пакравіцель рыбакоў, пчаляроў і млынароў, якія прыносілі нячысціку ахвярьг рыбу, грошы, мёд, чорнага пеўня, нават жывых коней (у старажытных індаеўрапейцаў менавіта коні былі прысвечаны марскому богу ПАСЕЙДОНУ). Беларускі ВАДЗЯІПК любіць ездзіць на сомс ці сам ператвараецца ў сама вось чаму ў народзе самоў не любілі ўжываць у ежу.
    Сядзіць ВАДЗЯНІК у асноўным на дне ракі ці возера, часам жорстка жартуе, цягне людзей ў вір, бушуе, ламае плаціны і млыны. На беразе каля небяспечных месцаў людзі абараняліся ад злога духа ставілі каплічкі. Праўда, сярод ВАДЗЯНІКОЎ бываюць Вірнікі і Ціхоні, імёны якіх гавораць самі за сябе. Доўга пабыўшы на сушы, ВАДЗЯНІК гіне, як бы растае. Усё яго цела пакрыта доўгімі валасамі, якія зблізку аказваюцца ці тонкімі струменчыкамі, ці нечым накшталт водарасцей. Мепавіта ў такім выглядзе ВАДЗЯНІК паўстае ў момант выхаду з вады.
    ВАДЗЯНІКОЎ параўнальна няшмат па адным на кожны вадаём: возера, раку, лужыну, калодзеж. Яны не могуць перасоўвацца цераз сушу і таму часта здараецца, што два ВАДЗЯНІКІ рачны і калодзежны, што жывуць практычна побач, у некалькіх метрах, ведаюць адзін аднаго завочна, па голасу, ніколі не бачацца. Зрэшты, калі б і магчыма было перамяшчэнне ВАДЗЯНІКОЎ у чужуіо вотчыну, яны не маглі б вытрымаць уласцівасцей чужой вады. Людзі карысталіся гэтым для вываду нячысцікаў, калі злучалі каналам два вадаёмы, адначасова знішчаючы абодвух ВАДЗЯНІКОЎ. 3 гэтага вынікае, што дадзены дух локусу не што іншае, як персаніфікацыя пэўнага хімізму вады.
    У ноч на Івана Купалу ВАДЗЯНІКІ выплываюць з глыбінь і накіроўваюцца да млыноў, дурэючы там, круцячы колы, адкрываючы шлюзы. Перамолатая ў гэтую ноч мука мае незвычайныя ўласцівасці: хлеб з яе, асвечаны ў царкве, на працягу года захоўвае такую сілу, што той, хто з’есць яго, не можа ўтапіцца. Млынары сябруюць з ВАДЗЯНІКАМІ і карыстаюцца іх паслугамі.
    У Максіма Багдановіча намаляваны вельмі каларытны воблік ВАДЗЯНІКА:
    Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай, I гадамі грэюся сплю на дне ракі. Твар травой аблутаны, быццам павуцінай, Засыпаюць грудзі мне жоўтыя пяскі.
    Часта ВАДЗЯНІК уладарыць над РУСАЛКАМІ. Вобраз РУСАЛКІ ў розных славянскіх народаў значна адрозніваецца. У заходніх славянаў гэта гарэзлівыя і вясёлыя стварэнні, у Паўночнай Расіі злосныя і помслівыя істоты, не дзяўчаты, а страшныя жанчыны з доўгімі валасамі, уласна жонкі ВАДЗЯНІКОЎ. У паўднёвых славян РУСАЛКІ называюцца САМАДЗІВАМІ і ВІЛАМІ, у заходніх БАПНКАМІ, ва ўсходніх ВАДЗЯНІЦАМІ, ГУШКЛЛКАМІ, ЛАСКАТУХАМІ, МАЎКАМІ, КУПАЛКАМІ, КАЗЫТКАМІ, ВАДЗЯНАМІ і МАРАНАМІ. Для БАГІНКІ часам характэрны птушыныя лапы замест ног, а ў САМАДЗІВЫ і ВІЛЫ капыты. Усе яны аднолькава маладыя, прыгажыя, у белым адзенні, умеюць лятаць. БАГІНКІ неяк звязаны з ветрам, здольны пасылаць буру, град; калі разгуляецца навальніца, значыць БАПНКІ святкуюць нейкае свята.
    Усходнеславянскія РУСАЛКІ вобраз цікавы, у многім сінтэтычны: яны неяк звязаны і з расліннасцю, і з вадой. Можна назваць іх адначасова і духамі прыроды, і душамі памерлых. Напачатку, бясспрэчна, гэты былі, як і ў антычных грэкаў, локусы месца або раслін, духі розных дрэў, рэчак і крынічак падобна да ДРЫЯДАЎ, НАЯДАЎ. 3 цягам часу людзі пачалі лічыць, што РУСАЛКІ дзяўчаты-тапельніцы або памерлыя нехрышчонымі дзеці. (Гэты матыў выкарыстаў Аляксандр Пушкін (XIX ст.) у драматычнай паэме “Русалка”.) Звычайна яны хаваюцца ў цёмнай вадзе, але падчас русальнага тыдня, калі вада максімальна глыбока праграваецца сонцам, перасяляюцца з рачных і азёрных глыбіняў у лясы, лезуць на дрэвы (у Аляксандра Пуіпкіпа ва ўступе да паэмы “Руслан і Людміла” “Русалка на ветвях смднт”). Паводле вераванняў старажытных славян, душы продкаў неяк звязаны з дрэвамі (ці не таму, што ў эпоху палеаліту памерлых памяшчалі на дрэвы, дзе іх клявалі птушкі?). Больш за ўсё РУСАЛКІ любяць вярбу і бярозу, ноччу яны гушкаюцца на вецці і водзяць вясёлыя карагоды. Там, дзе яны дурэлі, трава зелянейшая і расце лепш.
    РУСАЛКІ, як і германскія УНДЗІНЫ, вобраз эратычны. Часам у ясныя летнія ночы яны сядзяць на берагах вадаёмаў і расчэсваюць свае доўгія зялёныя валасы. Відаць, ад іх валасоў ішла нейкая незвычайная энергія, якая ўплывала на маладых хлопцаў. Праўда, грэчаскія СІРЭНЫ не валасамі, а спевамі прыцягвалі да сябе маракоў-падарожнікаў і знішчалі іх. Звычайна РУСАЛКІ таксама зацягваюць свае ахвяры юнакоў у ваду і топяць іх. Праўда, народныя паданні дапускаюць каханне паміж чалавскам і РУСАЛКАЙ. Гэты матыў пакладзены ў аснову выдатнай паэмы “Лясная песня” класіка ўкраінскай літаратуры Лесі Украінкі (XIX ст.). Выкарыстаў