Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў
Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
(індуізм, будызм) рэінкарнацыя асноўная ідэя, галоўны дагмат. Хрысціянства не прызнае рэінкарнацыі, але Усяленскі сабор асудзіў яе толькі ў VI ст., значыць, да таго і хрысціяне верылі ў перасяленне душ. Большасць філосафаў антычнасці лічылі рэінкарнацыю (метампсіхоз) рэальнасцю. Так, Піфагор (VI ст. да н. э.) сцвярджаў, што душа праходзіць паступова праз усе царствы прыроды; бывае яна і ў целе млекакормячай жывёлы як апошняй інстанцыі на шляху да чалавека (а да таго ў субстанцыі птушкі, рэптыліі, рыбы, насякомага, расліны, мінерала). I наадварот, пасля смерці чалавека душа пераходзіць у цела татэмнай жывёлы. У нашага народа таксама захаваліся рэінкарнацыйныя ўяўленні вера ў перасяленне душы ў птушку, матылька. На могілках прынята карміць птушак душы памерлых. У іншых народаў душы пераходзяць не толькі ў птушак (у англічан канкрэтна ў воранаў), але і ў пчол, змеяў, іншых жывёл. Сярод маракоў да нашага часу шырока распаўсюджана павер’е, што душы загінуўшых на моры людзей ператвараюцца ў марскіх птушак: буравеснікаў, альбатросаў, чаек. Забойства такой птушкі прарочыць няшчасце, як у вядомай баладзе французскага паэта Шарля Бадлера (XIX ст.). Толькі на самых позніх ступенях развіцця міфалагічнай свядомасці душа пачала ўяўляцца нябачнай, нематэрыяльнай сутнасціо. А ў старажытных цывілізаваных народаў (егіпцян, кітайцаў) душа нават складалася з некалькіх частак, якія і называліся па-рознаму, напрыклад, у Егіпце “ка”, “ба”, “анх”.
7.	Магічная сувязь.
Пра сімбіёз чалавека і жывёлы, пра нейкія таемныя сувязі паміж імі, пра ўздзеянне асобных людзей на жывёл сведчаць многія факты. Напрыклад, у 60-я гады XX ст. сусветны друк шмат пісаў пра судовыя працэсы супраць асобных прадстаўнікоў афрыканскіх плямёнаў “кракадзілаў” і “леапардаў”. Людзі і жывёлы там спрадвек жывуць у поўнай згодзе; асабліва гэта дзіўна ў адносінах да кракадзілаў: дзеці купаюцца разам з імі, лезуць, не баючыся, ім у пасткі. Навука не можа растумачьіць гэтую загадку прыроды, але можна меркаваць, што ў рэптыліі на генетычным узроўні трывала занатавана: людзей менавіта гэтай крыві не чапаць. Затое з дапамогай названых жывёл знішчалі ворагаў з іншых плямёнаў.
Лічыцца, шго змеі абсалютна некантактныя ў адносінах да чалавека. Але недзе на іншым узроўні, не на ўзроўні банальнай дрэсіроўкі, кантакт аказваецца магчымы. Так, у эпоху Антычнасці падчас дыянісійскіх святаў на востраве Крыт і матэрыковай Грэцыі вакханкі вешалі сабе на шыі змеяў, падпярэзваліся імі і так бегалі па палях і лясах. (Гэта занатавана ў пластыцы малой скульптуры: так званыя “жрыцы са змеямі”.) I сёння ў некаторых краінах існуюць секты, удзельнікі якіх падчас малельных спеваў і танцаў прыходзяць у экстаз на іх сыходзіць Дух Святы, і сведчаннем таму з’яўляецца пачуццё асаблівай абароненасці: святар
адкрывае тэрарыум, які знаходзіцца тут жа, у зале, і перадае з рук у рукі атрутных змеяў. Навука не бярэцца вытлумачыць феномен, а я лічу, што падчас экстазу ў людзей змяняецца іх біяполе, і асаблівыя выпраменьванні як бы наркатызуюць рэптылій, таму яны і бяскрыўдныя. Але ёсць факты і іншага парадку.
ІДікавы эпізод занатаваны ў Жыціі аднаго з самых шануемых рускіх святых Сергія Раданежскага. У сярэдзіне XIV ст. ён пасяліўся ў глухім лесе, паклаўшы пачатак у далейшым знакамітай Троіцка-Сергіевай лаўры. У тых мясцінах тады было поўна змеяў, і паломнікі, якія ва ўсё большай колькасці прыходзілі да Сергія, пакутвалі ад іх. Святы чалавек наклаў закляцце, загадаў змеям пакінуць троіцкія лясы. 3 тых часоў раён вакол Лаўры радыусам прыкладна 20 км абведзены як бы нябачнай рысай, якую не пераходзіць ні адна рэптылія. Закляцце трывала адбілася ў іх генетычнай памяці гэта, бясспрэчна, адна з самых вялікіх загадак быцця.
Г'іпнатычна ўздзейнічалі на жывёл некаторыя выдатныя людзі ў гісторыі. Напрыклад, вялікі філосаф Піфагор (VI ст. да н. э.) позіркам спыняў статак раз’юшаных быкоў. У Старажытным Рыме, дзе плябеі патрабавалі, як і сёння, “хлеба і відовішчаў”, часта ў цырках, скажам, у Калізеі паладжвалі прадстаўленне з раздзіраннем хрысціян дзікімі звярамі, якіх спецыяльна для гэтага звозілі з усяго свету. Аднак часам сярод хрысціян знаходзіліся святыя людзі, да якіх драпежнікі падыходзілі і лашчыліся на вачах у тысяч гледачоў. Натуральна, што такога кшталту факты дадавалі прыхільнікаў да Святой Царквы.
Ужо ў наш час кожны гаспадар любімага сабакі ці ката можа распавесці шматлікія гісторыі пра асаблівую чуйнасць іх сяброў-жывёл да настрояў і станаў людзей.
Тое, што мы лічым асаблівай містычнай сувяззю паміж чалавекам і жывёлай, бясспрэчна, яшчэ нейкія непазнаныя законы прыроды, поўнай таямніц і загадак.
Татэмізм з’ява надзвычай старажытная, але настолькі важная, што захавала сваё значэнне і ў пазнсйшыя эпохі. Рэшткі татэмізму не зніклі да нашага часу.
Татэмізм універсальная з'ява, адзін з важнейшых этапаў развіцця міфалогіі, які даў пачатак многім культурным працэсам.
ПЫТАНШ ДЛЯ ЗАСВАЕННЯI САМАКАНТРОЛЮ
1.	Якія асаблівасці культуры палеаліту вы можаце назваць?
2.	Што такое татэмізм?
3.	Якія віды сувязей чалавека і жывёлы вы ведаеце?
4.	Прывядзіце ўласныя прыклады праяўленняў татэмізму ў культуры.
Лекцыя 3. АРХАІКА СЛАВЯНСКАЙ МІФАЛОГІІ. AH1MI3M
1.	Паняцце анімізму.
2.	Міфалагічная сувязь паміж чалавекам і раслінай.
3.	Вытокі метафарызму мовы.
4.	Духілокусаў.
Анімізм вера ў існаванне духаў, адухаўленне сілаў прыроды, кліматычных з’яў, камянёў, раслінаў, прыпісванне ім розуму. Анімізм фарміраваўся паралельна з татэмізмам, арганічна вырастаў з яго, хоць некаторыя даследчыкі лічаць анімізм больш позняй з’явай.
Першабытныя людзі адухаўлялі літаральна ўсё: не толькі магутныя касмічныя сілы, прыродныя стыхіі, але і адметнасці рэльефу, дробныя прыродныя аб’екты раўчукі, валуны, дрэвы. Усё мела душу, магло адчуваць і дзейнічаць нават знешне нежывыя, перухомыя аб’екты. Рэшткі такіх уяўленняў трывала захаваліся ў фальклоры, напрыклад, беларусы вераць у тое, што на Купалле дрэвы размаўляюць і перамяшчаюцца. Але сёння і навука пацвярджае старажытныя погляды. Напрыклад, з дапамогай прыбораў даказалі, што расліны маюць своеасаблівую нярвовую сістэму, актыўна рэагуюць (нябачна для людзей) на знешнія раздражняльнікі. Растуць крысталы. Вада жывая і надзвычай інфармацыйна ўмяшчальная істота (у беларускіх замовах яна называецца ўласнымі імёнамі КАЦЯРЫНЫ ды УЛ’ЯНЫ). Больш за тое, сама планета Зямля, як пішуць сёння, — жывая істота, безумоўна, вельмі своеасаблівая. Яна помсціць за непачцівыя да яе адносіны, якія характэрны для людзей так званага “цывілізаванага грамадства”. А вось нашы продкі ставіліся да ўсіх праяў прыроднага жыцця з павагай, бераглі і ахоўвалі іх.
Кожны аб’ект прыроды мае душу гэтым ён падобны да чалавека. У анімістычных уяўленнях рэалізуецца прынцып усеагульнай гармоніі; людзі адчуваюць сваю роднасць, скажам, з дрэвамі. Дрэвы, дарэчы, былі таксама татэмамі, напрыклад, у індзейцаў Амерыкі, у аўстралійскіх абарыгенаў. Уяўленні пра дрэва-продка захавалася ў міфах. Напрыклад, прыгажун АДОНІС, каханы багіні ВЕНЕРЫ, нарадзіўся ад ЗЕЎСА і дрэва МІРЫ. Было і наадварот: расліна ад чалавека, бо ў яе пераходзіць яго душа (прыкладам, антычныя міфы пра самазакаханага НАРЦЫСА або пра німфу ДАФНУ, што адвергла каханне АПАЛОНА і ператварылася ў дрэва лаўр). Такога кшталту вераванні спрыялі пашырэнню сярод людзей імёнаў, якія паходзяць ад назваў дрэў, кветак (Міра, Ружана, Лілея, Маргарыта).
Сувязь паміж чалавекам і раслінай ярка адбілася ў народнай культуры. У беларусаў быў звычай: калі бацькі аддавалі дачку замуж далёка ад дому, маці каля хаты саджала каліну і па яе росту, квітненню меркавала, як жывецца дачцы ў далёкай старонцы. Тэлефонаў жа тады не было, а дрэва нейкім таямнічым чынам перадавала інфармацыю. У народных казках і ў побыце нашых продкаў павялыя дрэвы, кветкі
сведчылі, iuto герой ці гераіня памерлі або ім пагражае небяспека. У многіх народаў свету і па сёння жывы звычай саджаць дрэвы, каб ушанаваць нараджэнне дзіцяці: яблыню, грушу, каліну, кедр, сасну.
Анімізм аказаў велізарны ўплыў на метафарычнасць мовы, на фарміраванне паэтыкі фальклору, а затым і літаратуры. Большасць тропаў параўнанняў, эпітэтаў, метафар вынікаюць з адухаўлення прыроды. У аснове так званага паэтычнага паралелізму ў фальклоры парнасць уяўленняў, звязаных па частках, па катэгорыях дзеяння, прыкметах і якасцях. Напрыклад:
He белая лябёдачка
Ваду памуціла, Няшчасную дзяўчыначку Доля замуж заключыла.
Або ў рускай песні:
Ах, кабы на цветы не морозы, Н знмой бы цветы расцветалн. Ах, кабы на меня не кручнна, Нн о чем бы я не тужнла.
Надзвычай вытанчаныя параўнанні ў кітайскай паэзіі:
Мы прошалясь с тобой, Н снег был похож на цвеіы, Ты сегодня вернулся, А цветы так похожй на снег.
Найболын распаўсюджаны ў фальклоры двухсастаўны паралелізм, прыклады якога дадзены вышэй. Але часта сустракаецца і аднастастаўны як вытворны ад двухсастаўнага. Як ён утвараецца? Некаторыя сімвалы сталі настолькі звыклымн, што тая частка, дзе распавядаецца пра чалавека, можа адсутнічаць: чытачы і слухачы і так зразумеюць, пра што гаворка. Прыкладам можа быць вядомая руская народная песня (у яе, праўда, ёсць аўтар Іван Сурыкаў) пра рабіну, што хоча да дуба перабрацца, яспа, што маюцца на ўвазе адзінокія людзі. Каліна ў беларускім фальклоры сімвал цнатлівасці, чысціні, прыгажосці. Сокал, голуб, галубка, лебедзі ў вясельнай паэзіі — жаніх, нявеста. У кітайскай паэзіі сімвал расстання адлятаючыя гусі.
Паралелізм як важнейшы прыём характэрны для ўсёй сусветнай паэзіі. Але ў кожнага народа свая сістэма параўнанняў. вывучэнне якой дае даволі поўнае ўяўленне пра светаадчуванне, псіхалогію таго ці іншага народа. Напрыклад, у беларускім фальклоры дзяўчына параўноўваецца з вярбой, калінай, рабінай, бярозай дрэўцамі тонкімі, прыгожымі, як бы па самой сваёй прыродзе найбольш паэтычнымі, а з жывёльнага свету з “лябёдушкай”, белізна якой сімвалізуе чысціню, або з зязюляй, што звязана з вясною, росквітам прыроды. У кітайскай паэзіі дзяўчына параўноўваецца з іваю, а ў індыйскай з кароваю як увасабленнем усёй прыроднай прыгажосці.
ІІа паэтычным паралелізме пабудаваны загадкі, бо ў іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе іншае: “Белыя кветачкі ўвечар квітнеюць, а ранкам вянуць” (зоркі). У прыгожым пісьменстве Якуб Колас любіў параўноўваць кветкі з зоркамі, а зоркі з кветкамі зусім у духу народнай паэзіі.