Вельмі сур’ёзна стаіць праблема і з валасамі чалавека. 3 часоў глыбокай старажытнасці людзі вераць, што ў валасах заключана жыццёвая сіла, асабліва гэта тычыцца жанчын (у мужчын важнае значэнне мае і барада). У магіі адрэзаныя ці выпаўшыя валасы, таксама як і сліна, пот, пазногці, след, кроў, успрымаліся як двайнік чалавека. Нашы бабулі вычасаныя валасы не раскідвалі, а заўсёды спальвалі, бо, трапіўшы ў чужыя рукі, яны маглі стаць зброяй чарадзея супраць гаспадыні валасоў. Асабліва містычна настроеныя жанчыны збіралі вычасаныя валасы, і іх клалі ім у труну. Часам жывыя людзі клалі ў труну блізкага чалавека кудзерку сваіх валасоў ці зразалі локан з галавы нябожчыка і пасля бераглі, каб захаваць сувязь з яго дуіпой. Наадварот, для паслаблення такой сувязі (скажам, каб нябожчык не сніўся), неабходна было пасьшаць галаву попелам. Да сацыялістычнай рэвалюцыі 1917 года замужнія жанчыны ў беларускіх, рускіх і ўкраінскіх вёсках не маглі з’явіцца на вуліцы з непакрытай галавой: падобны выгляд жанчыны страшэнная ганьба, не меншая, чым паказ сябе на людзях увогуле без адзення. Такое раней і ўявіць нельга было. I ў наш час у хрысціянскі храм дзяўчаты, жанчыны павінны заходзіць з пакрытай галавой. Мужчыны наадварот, зняўшы галаўны ўбор. Праўда, заходзячы ў сінагогу і мужчыны пакрываюць галаву невялікай шапачкай. Валасы найлепшыя праваднікі розных энергій, часам не зусім добратворных. Доўгія валасы жанчын могуць не зусім станоўча паўплываць на асаблівую духоўную атмасферу храма. Калі жанчына вырашае служыць Богу, яе “стрыгуць” у манашкі (сапраўды, адразаюць валасы і гэтым пазбаўляюць ад назапашаных дрэнных энергій: чалавек абнаўляецца). Заўважым, што ў фальклоры і ў прыгожым пісьменстве вобразы жанчын, звязаныя з іншасветам, з нячыстай сілай, заўсёды апісваюцца з доўгімі валасамі РУСАЛКІ, ВІЛЫ, УНДЗІНЫ, ВЕДЗЬМЫ. Але і мужчыны шаманы, ведзьмакі, нават праваслаўныя святары з доўгімі валасамі. Хоць у мужчын усё ж сіла заключана ў барадзе, бо валос на галаве мала. Найбольшае супрацьдзеянне рускаму цару Пятру Псршаму з боку старога баярства тычылася якраз абстрыгання па загаду імператара бародаў. I гэта не забабоны, не дурасць, не коснасць, а тысячагадовыя ўяўленні шмат якіх народаў: абстрыгчы чалавеку бараду у вельмі значнай ступені пазбавіць яго сілы. Падстрыганне валасоў у нашых продкаў яшчэ нядаўна жорстка рэгламентавалася ў залежнасці ад полу, узросту і часу. Амаль усе еўрапейскія народы не падстрыгалі дзяцей да года. У нас, у Беларусі, всрылі, што гэта запаволіць развіццё мовы. У сербаў некалі дзяцей не стрыглі да сямі год, каб свабодна развіваўся розум. Hi ў якім разе нельга было стрыгчыся цяжарным жанчынам. Пра сілу валасоў сведчаць многія міфы. Напрыклад, у Бібліі волата САМСОНА загубіла яго каханая ДАЛІЛА, абстрыгшы яму валасы, у якіх была заключана велізарная сіла героя. Праз некаторы час яе супляменнікіфілісцімляне, вырашыўшы паздзеквацца з безабароннага САМСОНА, загадалі прывесці яго па баляванне, але не ўлічылі, шго ў турме адраслі яго валасы: асілак абрынуў на ворагаў столь, але і сам загінуў. Іншы міф распавядае пра назву аднаго з сузор’яў. У егіпецкага цара грэкамакедонскай дынастыі Пталемея (III ст. да н. э.) была надзвычай прыгожая жонка Вераніка з залатымі да падлогі валасамі. Цар, ваюючы ў чужой зямлі, пастаянна цярпеў няўдачы. Жрацы ўгаварылі Вераніку абрэзаць свае валасы і паднесці ў дар багам. Паслухмяная царыца так і зрабіла. Пталемей вярнуўся з перамогай, але быў у гневе, убачыўшы лысую жонку. Тады жрацы паказалі яму вельмі яркае сузор’е, пераконваючы, што гэта і ёсць залатыя валасы яго жонкі, якія багі забралі на неба. 3 таго часу сузор’е называецца Валасы Веранікі. Папярэдні прыклад ці тое міф, ці тое праўда. Але ёсць абсалютна дакладныя, зафіксаваныя ў помніках, гістарычныя факты таго ж парадку. У архаічным свеце, ды нават і ў эпоху Сярэднявечча, калі браліся асадаю гарады і замкі, і стан іх жыхароў быў безвыходны, жанчыны асуджанага паселішча усе! абразалі валасы. Такім чынам вызвалялася энергія, заключаная ў валасах, і яна дапамагала гараджанам адбіцца. Згодна міфалагічнаму мысленню, валасы на галаве сімвал адухоўленай энергіі. Надзвычай іпфармацыйная і кроў. Калі да ведзьмара трапляе хустка або кашуля, запэцканая крывёю чалавека, чараўнік атрымоўвае поўную ўладу над гэтым чалавекам. Праўда, можа і вылечыць. Значэнне крыві ў тэорыі сімвалаў амбівалентнае. 3 аднаго боку, кроў жыццёвая сіла чалавека (найперш фізічная), з другога праліццё крыві азначас смерць і ахвяраванне. Ва ўсіх старажыіных народаў прыносіліся крывавыя ахвяры, якія ўтаймоўвалі варожыя дэманічныя сілы. Эзатэрычная навука лічыць, што, сапраўды, інфернальныя істоты харчуюцца крывёю, таму іх неабходна задобрыць. Нават сёння на Палессі, будуючы лазню, забіваюць на адпаведным месцы курыцу. Самая вялікая сура (дагмат) свяшчэннай кнігі мусульман Карана называецца “Бакара”: яна загадвае вернікам рэзаць буйную рагатую жывёлу. Ёсць нават спецыяльнае свята для ахвярапрынашэння курбан-байрам. Здаецца, які дзікі звычай! На самай справе вельмі мудры і выходзіць далёка за межы будзённага жыцця. Зарэзаць, каб пазбавіцца веры ва ўяўных божышчаў (татэмізм усё ж вельмі магутная рэлігія!), божышчаў не сапраўдных, выдуманых самім чалавекам: нельга людзям ушаноўваць жывёл! Змяшаць сваю кроў (так часам робяць героі-волаты ў казках) значыць, парадніцца. Тое ж тычыцца выпівання чужой крыві. I на гэтым жа заснавана таемнасць еўхарыстыі, бо, згодна міфалагічнаму мьісленню, кроў і віно, якое п’ецца падчас абраду, узаемазаменныя паняцці. 3 крывёю звязана сімволіка чырвонага колеру. надзвычай важная ў культуры. Напрыклад, у Кітаі на свята Новага года пераважае якраз чырвоны колер сонца, радасці, прыгажосці: развешваюцца адпаведныя малюнкі, дзсці і жанчыны апранаюцца ў чырвонае, усюды пунцовыя кветкі. Паводле ўяўленняў кітайцаў, злыя духі баяцца менавіта гэтага колеру. У Рымскай імперыі толькі імператар меў права насіць чырвонае адзенне; арыстакраты, сенатары павінны былі задаволіцца ўсяго толькі чырвонай паласой. Сімволіка колеру важная і ў набажэнстве, геральдыцы, літаратуры, жывапісе. Эксперыментальная псіхалогія даказала, што чырвоны колер выклікае ў чалавека актыўнасць, напружанне, хваляванне. У міфалогіі ён азначае палкасць, пачуццёвасць, сілу жыцця, часам агрэсіўнасць, таму звязаны з богам MAPCAM. У хрысціянскай рэлігіі чырвоны колер кроў, раны, пакуты і ачышчэнне. У сімволіцы мастацтва еўрапейскага Сярэднявечча чорны колер азначаў грэх, белы чысціню, чырвоны дабрыню і любоў. У большасці народаў абярэгі чырвопага колеру: гэта бранзалеткі з чырвоных нітак або бісеру (азначаюць, на маю думку, жылу), а таксама спрадвек вышыўка на кашулях, сукенках, ручніках. Ва ўсіх народаў свету рабіліся адпаведныя дзеянні са следам чалавека. Увогуле, усё, што пакінута чалавекам, захоўвае з ім сувязь, таму паняцце “следу” неабходна разумець шырока. “Пакінуць след у жыцці” ўсе народы разумелі аднолькава: пражыць добрае жыццё, пакінуць пасля сябе нешта значнае, што перажыве самога стваральніка. Са слядаў-учынкаў чалавека складваецца яго біяграфія. А абрадаў, звязаных непасрэдна з фізічным следам, таксама шмат. След часта выкарыстоўваўся ў любоўнай магіі. Напрыклад, беларускія дзяўчаты сушылі ў печцы, робячы па сутнасці керамікай, вынуты са жвіру след жаніха. У Чарнагорыі дзяўчына брала зямлю з-пад следу каханага, сыпала ў вазон, саджала кветачку і сачыла за ёю: добра расце, квітнее значыць, яе любяць. Калі кветка гінула, выкарыстоўвалі больш моцную магію для прысушкі: напрыклад, дабаўлялі ў пітво хлопцу сваю месячную кроў. У старажытнай Даніі падчас заключэння розных дамоўленасцей палівалі сляды адзін аднаго сваёй крывёю. Уяўленні, звязаныя са следам, трывала захавала народная славянская культура. Напрыклад, нельга месці ў доме, калі жыхар гэтага дома знаходзіцца ў дарозе: нябачныя сляды, ім пакінутыя, як бы дапамагаюць па-за межамі роднай хаты. Надзвычай важнае і складанае пытанне з тварам чалавека. Важнейшы пастулат дзвюх сусветных рэлігій — іудаізму і ісламу — забараняе выявы жывых істот, бо на малюнак або фотаздымак пераносіцца частка душы чалавека, і гэта можа нанесці яму шкоду. Але і навука сёння таксама гаворыць, што на фота зберагаецца некаторая частка найдрабнейшых часцінак мікралептонаў, якія неяк звязаны з разумоваэмацыянальнай сферай чалавека. 3 выявай чалавека (лялькай, партрэтам, фота), сапраўды, заўсёды праводзілі магічныя дзеянні. Некаторыя вядомыя мастакі часам бралі ў якасці мадэляў сваіх любімых жонак, і тыя нярэдка паміралі ў маладым узросце (Пігэр Пауль Рубенс, Рэмбранд ван Рэйн, Ілья Глазуноў). Выяву чалавска заўсёды разумелі як яго двайніка. Яшчэ ў Старажытным Егіпце такую ролю ігралі скульптуры ў пахавальнях. А ўжо ў Рыме скульптурныя бюсты памерлых пачалі памяшчаць на іх магілах, a не ў склепах; пазней звычай прыйшоў і да іншых еўрапейскіх народаў. 3 феноменам партрэта (падваення чалавека) цесна звязаны вобраз двайніка ў мастацкай літаратуры. Твар закадзіраваная асоба. Гэта асабліва ярка праявілася ў знакамітым рамане англійскага класіка Аскара Уайльда (XIX ст.) “Партрэт Дарыяна Грэя” або ў аповесці Мікалая Гогаля (XIX ст.) “Партрэт”. Эгацэнтрызм (засяроджанасць на сваім “я”) здольны выклікаць у чалавека адчуванне праследвання з боку свайго двайніка (у Ёгана Вольфганга Гётэ, Альфрэда дэ Мюсэ, Фёдара Дастаеўскага, Сяргея Ясеніна). Феномен партрэта цікавы і ў іншым сэнсе. Многія з нас бачаць твары і постаці людзей у абрысах гор, дрэў, аблокаў, нават у гурбах снегу. Нашы вочы як бы антоапамарфізуюць прыроду, і гэта надзвычай часта абыгрываецца ў мастацтве. 3 другога боку, уяўляе цікавасць звычай ушаноўваць скульптуры багоў і святых, а таксама абразы. Кожны з гэтых сакральных прадметаў не сам па сабе атрымоўвае звышнатуральную сілу, a менавіта таму, што ён двайнік таго, хто ёю ўжо валодае. Як бачым, з магіяй звязаны шматлікія з’явы культуры. Ды і сама магія сёпня разглядаецца як своеасаблівая фізіка, толькі яшчэ не пазнаная фізіка. Фарміруецца новая навука эніялогія пра розныя энергіі і фізічныя палі ў прыродзе. 3 пункту гледжання гэтай навукі ўжо тлумачаць многія магічныя дзеянні або, наадварот, абарону ад іх.