Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў
Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
легенды пра РУСАЛАК і Адам Міцкевіч (XIX ст.) у баладах “Свіцязянка”, “Рыбка”. На Украіне на беразе Дняпра ёсць лес, які называецца “гай русалак”.
РУСАЛКІ баяцца крыжа, круга, часнака, ладана. Але лепшы сродак супраць іх палын.
Прьі ўсёй разнастайнасці жаночых духаў прыроды для іх у прынцыпе характэрны аднолькавыя рысы: вечная маладосць, асаблівая актыўнасць у перыяд росквіту раслін, сувязь з вадою, любоў да музыкі і танцаў, заманьваіше людзей у ваду і пад.
Да вобразаў РУСАЛАК не раз звярталіся мастакі і пісьменнікі, якіх прыцягвала спалучэнне ў гэтых фальклорных персанажах таямнічасці і прыгажосці, паэтычнасці і трагізму, кахання і смерці. Вельмі часта сустракаецца вобраз УНДЗІНЫ ў нямецкіх рамантыкаў; знакамітай стала казка сусветна вядомага класіка Ганса Хрысціяна Андэрсена “Русалачка” (яе скульптура — сімвал сталіцы Дапіі Капенгагена); нярэдкі гэты персанаж і ў рускіх пісьменнікаў: Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Аляксандра Блока, Марыны Цвятаевай. Прыкладаў у беларускай літаратуры безліч. Прывяду некаторыя. У п’есе Канстанцыі Буйла “Кветка Папараць” РУСАЛКІ галоўныя персанажы: “3 горкі ўніз да Хама спускаюцца русалкі. Валасы іх распушчаныя; белыя свабодныя вопраткі спадаюць да зямлі; на шырокіх рукавах доўгія разрэзы, на галовах зелень. Наперадзе ідзе адна і трымае ў руцэ Кветку ГІапараць”. У вершы Янкі Купалы “Русалка” чытаем:
У ціне, як бледны месяц засвеціцца, Будзе русалка плаваць, кружыцца; К ёй вадзянік там збліжыцца сватацца, Выйдзе і сядзе з ёй над крыніцай.
У Максіма Багдановіча:
Месяц белы цягнс з возера срэбныя сеці.
У іх русалкі заблуталі косы, Рвуць і блытаюць срэбныя ніці; Ноч плыве над зямлёй, сее росы, Ноч шапоча русалкам: “Засніце”.
Ёсць замова ад РУСАЛКІ: “Вадзяніца, лесавіца, шальная дзявіца! Адвяжыся, адкаціся, у мой двор не кажыся. Ступай у раку глыбокую, на асіну высокую. Асіна, трасіся, вадзяніца, уйміся! Я закон прынімаў, златы крыж цалаваў...”
У вобразе маладой прыгожай дзяўчыны ўяўлялі нашы продкі і ЛАЛУДНІЦУ, што сімвалізавала сонечны ўдар, інакш кажучы, звязвалася не з вадой, як РУСАЛКА, а з агнём. ПАЛУДНІЦЫ з’яўляліся на палях апоўдні (апоўдзень і апоўначы сакральныя моманты часу), звычайна летам. Яны сачылі за тым, каб апоўдні ніхто не працаваў (нельга было і купацца), а інакш каралі людзей сонечным ударам. У некаторых рэгіёнах
яны кралі дзяцей, якіх маці-жняяркі пакідалі без нагляду на мяжы. Некаторыя даследчыкі лічаць, што ПАЛУДНІЦА гэта дзённае, “лёгкае” аблічча КІКІМАРЫ; набліжаюць яе і да РУСАЛКІ.
Да іншых духаў прыроды адносяць ГІАДВЕЯ вецер, віхуру, смерч. Украінцы яго ўвасаблялі ў вобліку волата з тоўстымі вуснамі, праз якія добра дзьмуць. Жыло і паданне, што ў вобліку віхуры блукае па свеце чалавек, пракляты сваімі родзічамі. Уласна, ён нябожчык, але душа яго пакутуе паміж небам і зямлёю. Беларусы называлі ПАДВЕЕМ таго духа, што круціўся ў віхуры. Ад яе здараўся параліч сэрца, таму так яшчэ называлі і хваробу.
Вельмі небяспечна было крыўдзіць ПАДВЕЯ, бо ён раскідвае стагі і скірды, зрывае стрэхі з дамоў. Для абароны ад яго раней выкарыстоўвалі розныя замовы, на якія сёння забыліся.
У рэгіёнах, што мяжуюць з Расіяй, верылі, што віхура, смерч вяселле нячысцікаў. Калі кінуць нож у сярэдзіну смерчу, ён стане крывавы параніць мноства злых духаў, а яны баяцца жалеза. У Максіма Багдановіча ёсць цудоўны верш “Завіруха”, які ўвасабляе вобраз I Іадвея:
У бабны дахаў вецер б’е, Грыміць па ім, звініць, пяе, I спеў льецца ўсё мацней, Гулянку справіў пан Падвей.
У нашых класікаў вобраз ветру ўвогуле сустракаецца вельмі часта у самых розных выглядах. Вецер асноўны пасрэднік паміж зямлёй і небам, галоўны прадстаўнік натурафіласофскай стыхіі “паветра”, найбольш дынамічны. Але менавіта ПАДВЕЙ не проста вецер, а смерч, віхура, завіруха.
У многім супрацьлеглы ПАДВЕЮ персанаж ЖЫЖАЛЬ (ЖЫЖ) бог ці дух полымя і кавальскай справы. Паводле рэшткаў міфаў, піто захаваліся ў беларусаў, менавіта ён выкаваў шыкоўныя залатыя і сярэбраныя калясніцы для СОНЦА і ПОЎІІІ.
У язычніцкіх рэлігіях іншых народаў існуюць багі, функцыі якіх супадаюць з функцыямі ЖЫЖА. Гэта, прыкладам, грэчаскі ГЕФЕСТ. Але ён бог антрапаморфны. У беларусаў ЖЫЖАЛЬ і ва ўкраінцаў ВОГОНЬ сам агонь. Ён адорвае людзей святлом і цяплом. Але асабліва апякуе кавалёў. А да кавалёў раней ставіліся з выключнай павагай, як да самых умелых з рамеснікаў, сапраўды творчых людзей. Варта памятаць, што, паводле грэчаскага філосафа Гесіёда (VIII ст. да н. э.), нават эпоха, у якую мы жывём, называецца жалезнай. Ды і праўда наша цывілізацыя тэхнагенная, заснаваная на метале. Беларусы верылі, што ЖЫЖАЛЬ паходжвае пад зямлёю і выпускае з сябе агонь. Калі ходзіць паціху, зямля саграваецца, калі хутка, зямля загараецца (торф гарыць).
ЖЫЖАЛЮ прысвечана адно з самых прыгожых язычніцкіх свят “Жаніцьба Пасвета” (ПАСВЕТ хатні агонь). Адзначалася яно 22 верасня
(у дзень асенняга раўнадзенства), калі яшчэ даволі цёпла, але цемра апускаецца ўжо рана, і людзі адчуваюць патрэбу ў асвятленні сваіх хат. Пасвет самаробны падвясны свяцільнік. У ім звычайна гарэлі дзве свечкі. Людзі прыносілі ў ахвяру гэтаму маленькаму хатняму богу-агню алей, a часам і нешта інпіае; спявалі ў яго гонар абрадавыя песні; упрыгожвалі свяцільнік кветкамі, гірляндамі, стужкамі. Часткова культ хатняга агню захаваўся ў хрысціянскім звычаі паліць ладанкі перад абразамі.
У славян былі свяцілішчы і нязгаснага агню ў запаветных дубровах, гаях, дзе жрацы-вешчуны “кармілі” яго паленнем, жывіцай. Называлі нязгасны агонь ЗНІЧ. У свяшчэнныя дубровы нельга было ўвайсці чужынцу. ЗНІЧ выкарыстоўваўся для рытуальнага ачышчэння жылля, скарбу, свойскіх жывёл, людзей. I попел яго лічыўся гаючым — яго давалі ў якасці лекаў. Па характары гарэпня ЗНІЧА варажылі, прадказвалі надвор’е. Адно з такіх культавых месцаў, напрыклад, знаходзілася ў вёсцы Дубрава Маладзечанскага раёна, дзе на высокім узгорку Д з е в і ч-г а р ы археолагі раскапалі такога кшталту капішча.
Згаданымі персанажамі далёка не вычэрпваецца сістэма ніжэйшай міфалогіі славян (беларусаў). Так, беларускі даследчык міфалогіі і фальклору У. Васілсвіч у сваёй кнізе “Беларуская міфалогія” ў раздзеле “Лясныя духі” прыводзіць звесткі пра наступныя персанажы: “Лссавік”, “Пушчавік”, “Гаюн”, “Гаёўкі”, “Дабрахочы”, “Купальскі дзядок”, “Змяіны цар”, “Вужалкі”, “Зазоўка”, “Расамаха”. У раздзеле “Вадзяныя духі”: “Вадзянік”, “Русалкі”, “Азярніцы”, “Баламуцень”, “Сарэны”, “Ядзеркі”, У раздзеле “Балотныя духі”: “Балотнік”, “Багнік”, “Аржавень”, “Кадук”, “Лазавік”, “Хапун”, “Лойма”. Існуюць і іншыя істоты, якія насяляюць падзем’е, паветра і іншыя ўзроўні прасторы і ландшафты Беларусі.
ПЫТАННІ ДЛЯ ЗАСВАЕННЯ I САМАКАНТРОЛЮ
1.	Што такое анімізм?
2.	Раскажыце пра культ расліннасці ў старажытных народаў.
3.	У чым значэнне анімістычнага мыслення для ўтварэння тропікі фальклору і мастацкай літаратуры?
4.	Назавіце духі прыроды (духі локусаў) у славян.
5.	Успомніце расповеды старых людзей пра незвычайнае ў мясцінах, адкуль вы родам.
6.	Прывядзіце прыклады адухаўлення розных з’яў прыроды ў беларусаў.
Лекцыя 4. МАГІЯ Ў СЛАВЯНСКАЙ КУЛЬТУРЫ
1.	Паняцце магіі.
2.	Віды магіі.
3.	Прыклады магічнага ўздзеяння на чалавека.
4.	Абярэгі ад магічнага ўздзеяння.
5.	Вербальная магія.
Магія здаецца праблемай ненавуковай. На самай справе ў апошні час магіяй цікавяцца самыя сур’ёзныя навукі: фізіка, біяфізіка, этнапсіхалогія і інш. Акрамя таго, чаму мы лічым, што навука ведае ісціну ў апошняй інстанцыі? Калі б гэта было так, не існавала б мастацтва, якое звязана не столькі з матэрыяй, колькі з духам. Сёння гавораць, што ў глыбокай архаіцы (напрыклад, у Старажытным Егіпце, Старажытным Кітаі) магія была галоўнай навукай таго часу, навукай навук, супернавукай. Магія важнейшая асаблівасць старажытнага мыслення і практычнай дзейнасці, і ўжо па гэтай прычыне з’яву неабходна грунтоўна вывучаць.
Магіяй можна лічыць: 1) устанаўленне сувязі паміж рознымі прадметамі і з’явамі рэчаіснасці, часам вельмі далёкімі; 2) імкненне чалавека паўплываць на прыроду і на іншых людзей з дапамогай адпаведных дзеянняў, рытуалаў. Згодна сусветна вядомаму англійскаму даследчыку-этнолагу Д.Д, Фрэзеру (ХІХ-ХХ стст.), існуе некалькі відаў магіі:
•	кантактная простая форма перадачы энергіі праз дотык;
•	ініцыяльная уздзеянне на аб’ект на адлегласці;
•	кантагіёзная дзеянне накіравана не на аб’ект, а па яго замену (валасы, пазногці, след і інш.);
•	імітатыўная дзеянне накіравана на адлюстраванні аб’екту ў выглядзе лялькі, парзрэта, скульптуры, фота (такі прадмет у навуцы называецца індуктарам);
« вербальная уздзеянне праз слова.
3 магіяй звязаны і гаданні (мантыка), што маюць на мэце не выклікаць нейкія падзеі, а толькі даведацца пра іх. Іншая блізкая да магіі з’ява вера ў прыкметы.
Магія мае значэнне лячэбнае, агрэсіўнае, абарончае, ахоўнае, ачышчальнае і інш.
Магія ўключае ў сябе вельмі многае. Разгледзім названыя віды магіі ў дачыненні да чалавека, таму што, сапраўды, менавіта такога кшталту магія раптам адрадзілася ў XX ст. і знаходзіць вялікае пашырэнне, існуючы ў формах нечаканых і часта парадаксальных.
Магія чалавека
Літаральна ўсе народы свету вераць у сурокі (энергетычны ўдар). Сурокаў, або “дурнога вока”, асабліва баяліся, ды і баяцца, у адносінах да
дзяцей. Сурочыць дзіця або чалавека хваравітага всльмі проста. Славянскія этнасы заўсёды больш баяліся цёмных вачэй, напрыклад, цыганскіх. Паўднёвыя народы, наадварот, баяцца вачэй светлых. I вось тое, што раней лічылася забабонамі, сёння знаходзіць навуковае тлумачэнне. Вока чалавека маленькі лазар, таму і выпраменьвае нейкую біяэнергію. Звычайна дарослыя абароненыя сваёй аўрай энергетычным полем, якое сёння можна бачыць з дапамогай камеры Кірліян. У дзяцей аўра яшчэ не сфарміравалася, кволая, таму на іх і ўздейнічае чужая энергетыка. Пра энергію вачэй ведалі старажытныя грэкі, якія гаварылі: “Вока не магло б глядзець на сонца, калі б само не было маленькім сонцам”. Адсюль вядомы сакральны знак вока ў трохкутніку як сімвал Сонца, Божаскай прысутнасці. Увогуле ж працэс бачання духоўны акт. Пазбавіцца вачэй значыць пазбавіцца розуму, мудрасці. Менавіта ў гэтым сэнсе неабходна разумець пазбаўленне сябе зроку Эдыпам у вядомай трагедыі Сафокла (V ст. да н. э.) “Эдып-цар”. Пара вачэй фізічная норма. А вось трэцяе вока паказчык божаскага паходжання. Індуісцкі бог ШЫВА сваім трэцім вокам спапяляў самыя розныя аб’екты. Парадаксальна, што мпоства вачэй на малюнках — сімвал зорнага неба: у такім выглядзе антычныя грэкі ўяўлялі персаніфікацыю пеба тытана АРГУСА. 3 вачамі, зрокам звязана багатая міфалогія.