Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
АКІЯН). Там захоўваецца жьгвая вада, якая праліваецца на зямлю дажджом. Вяршыня Сусветнага Дрэва якраз узнімаецца над сёмым небам (у духоўных вершах яно называецца “хлябямі нябсснымі”), і гэта ёсць, уласна, чароўны востраў Ірый ці Вырай (украінскі Внрій), ці Буян. У беларускіх песнях і казках часта гаворыцца пра мора, пра раку Дунай. Можа быць, яны маюць на ўвазе і нябеснае мора, і нябесную раку Дунай? (Я лічу, што словам “Д у н а й” першапачаткова называлі раку ўвогуле або, хутчэй за ўсё, міфалагічнуіо раку.) Дарэчы, усе старажытныя арыі верылі, што зямныя рэчкі бяруць пачатак на небе, а наконт свайго Ганга індусы мяркуюць так і цяпер. Дарэчы, у Мазырскім раёне Беларусі ёсць возера Буян...
Такім чынам, Акіян не толькі на зямлі, а і на небе. Увогуле першаславяне разумелі Хаос не толькі ў часавым плане як пачатак Сусвету, а і ў прасторавым: у цэнтры свая, асвоеная зямля, космас, а на перыферыі застаецца хаос ці яго элементы, у тым ліку, вада.
Для нашых продкаў-славян дом, вёска, асвоеная тэрыторыя тое ж, што космас. сваё, роднае. Ужо бліжэйшы лес нясе чужое, варожае, рысы хаосу. Яшчэ ў XIX ст. у некаторых рэгіёнах Беларусі аставаліся надзвычай старажытныя абрады кругавога баранавання або абыходжання цнатлівымі дзяўчатамі вакол вёскі з ручніко.м, вышытым за адзін дзень у поўным маўчанні. Такога кшталту абрад адпраўляўся ў асабліва важныя для грамады выпадкі, у драматычныя моманты жыцця. Рускія людзі для спынення, напрыклад, эпідэміі будавалі царкву за адзін дзень, а беларусы, як бачым, рабілі магічны круг вакол роднай вёскі, аберагаючьі яе ад сіл хаосу.
У народзе лічаць, што нельга вітацца за руку або перадаваць штонебудзь праз парог ці нежанатым садзіцца на парог, бо ён мяжа паміж светам “сваім” і “чужым”. Перасячэнне мяжы заўсёды небяспечнае для чалавека: у далёкія часы да ўсіх межаў, як у прасторы, так і ў часе (Новы год, апоўдзень, апоўначы), ставіліся надзвычай сур’ёзна. Вікінгі хавалі злачынцаў у паласе прыбою — у месцы, якое не належыць ні сушы, ні мору, значыць, на мяжы, і гэта было пакараннем для грэшнай душы.
У нашых продкаў важнай справай лічылася будаўніцтва дома, бо чалавек тут параўноўваўся з багамі, якія стваралі сусвет. Чалавек таксама будаваў свой свст, ствараў нешта новае, упарадкоўваў быццё. Таму такое вялікае значэнне надавалася часу пачатку работы, выбару месца, будаўнічых матэрыялаў. Жыллё асвоеная прастора, якая супрацьстаяла неасвоенай, чужой. Дом важнейшы сімвал культуры, аналаг культурнага космасу, цэнтр чалавечага жыцця. У доме Покуць зорка, столь — нябесны звод, бэлька Млечны шлях. Чым далей ад дому, тым больш хаатычнасці, яшчэ не перапрацаванай дзеяннямі багоў ці людзей. Многія абрады нашых продкаў былі скіраваны на барацьбу з параджэннямі Хаосу ў выглядзе розных персаніфікаваных істот, напрыклад, у час Купалля патаплялі або палілі “русалку”, ці “відзьму”, ці “кастраму”. У чарадзсйных казках герой
адпраўляецца з дому некуды на перыферыю, у асабліва небяспечнае месца, дзе канцэнтруюцца злыя сілы, тыя, што яшчэ засталіся ад некасмізаванага хаосу (ЗМЕЙ, ЦМОК, КАШЧЭЙ). Некаторыя замовы дэманструюць дэталёва распрацаваны шлях з дома-цэнтра: з хаты праз дзверы (ужо мяжа) на двор, адтуль праз браму (таксама мяжа) на ваколіцу, па дарозе праз поле (тут асабліва неабхода было сцерагчыся скрыжавання дарог), раку (вельмі сур’ёзная мяжа), лес, нарэшце, гару ці мора. Мора, як мы памятаем, аналаг Хаосу, часам яно нават разумелася як пастка страшэннай пачвары (пасля было заменена ЗМЕЕМ ці КІТОМ, што паўставалі з мора: так, ДРАКОН выходзіў за АНДРАМЕДАЛ, выратаванай ПЕРСЕЕМ; КІТ глытаў біблейскага IOHV, а ў рускай казцы “Канёк-гарбунок” Пятра Яршова нават флатылію караблёў).
Такім чынам, вада — сімвал Хаосу і ў той жа час тое ўлонне, чэрава, у якім нараджаецца жыццё. Востраў Буян на моры-акіяне сакральны цэнтр Свету, самае прыгожае і шчаслівае месца. 3 мора нараджаюцца ўсе еўразійскія багіні прыгажосці і кахання: грэчаская АФРАДЫТА, рымская ВЕНЕРА, славянская МАЙЯ, індыйская ЛАКШМІ. Вада эквівалент усіх жыццёвых сіл (адсюль “жывая вада” ў казках), вада ачышчае, пасля чаго чалавек як бы нараджаецца наноў (сімволіка хрысціянскага хрышчэння), гэта тое рэчыва, што мае дачыненне і да жыцця, і да смерці.
2.	Свет нараджаецца з Яечка. У многіх народаў свет узнік з велізарнага Касмічнага Яечка. Касмічнае Яечка адзін з найбольш архаічных касмалагічных архетыпаў. Сустракаецца ў індаеўрапейскіх, семіта-хаміцкіх, фіна-угорскіх, тунгуса-мангольскіх, кітайска-тыбецкіх, палінезійскіх, афрыканскіх, індзейскіх і іншых народаў. У еўрапейскай філасофіі гэтая канцэпцыя ў найбольш развітай форме паўстае ў орфікаў паслядоўнікаў легендарнага АРФЕЯ.
У індусаў Яечка БРАХМЫ гэта шар з зорак дыяметрам “18 квадрыльёнаў ёджан”, гэта значыць, прыкладна 4000 светавых год, што адпавядае памсрам невялікай Галактыкі. БРАХМА вярхоўны бог інлуізму нараджаецца ў Праяечку залатым зародкам, а далей сілаю сваёй думкі раздзяляе Яечка на дзве палавіны: з адной утвараецца Неба, а з другой Зямля. Пра гэткую ж мадэль светабудовы можна прачытаць у народным эпасе угора-фінаў “Калевале”. Праславяне ўяўлялі Зямлю ў выглядзе жаўтка, абкружанага, як бялком, вадою з усіх бакоў. Але ў больш архаічных варыянтах Сусвет бачыўся залатым яечкам, што і адлюстравала вядомая дзіцячая казка “Курка-Рабка”. У казцы знік увесь міфалагічны антураж, застаўся толькі закадзіраваны вобраз-сімвал. Спробу расшыфраваць яго зрабіў вядомы рускі паэт Сярэбранага веку Максіміліян Валошын у эсэ “Апалон і мыш”. Паэт-даследчык даказаў, што ў Антычнай Грэцыі быў распаўсюджаны культ АПАЛОНА СМІНФЕЯ (МЫШЫНАГА), які ўвабраў памяць пра надзвычай старажытныя гістарычныя падзеі, сапраўдны сэнс якіх быў незразумелы ўжо нават у
часы Гамера (VIII ст. да н. э.). МЫШ вобраз дэградаванага ДРАКОНА, і напачатку АПАЛОН-СОГІЦА быў пераможапы ДРАКОНАМ-ХАОСАМ, a затым перамог яго сам. М. Валошын лічыў, што залатое яечка ў казцы цудоўнае, але мёртвае: жыццё з яго ўзнікнуць не можа. Яно разбіта мышшу і ператвараецца ў творчы сімвал недзе там, тіа дне апалонаўскага мастацтва. Між тым простае яечка гэта вечнае вяртанне жыцця, вечны выток адраджэння. Я дазволю сабе працягнуць разважанні знакамітага паэта-містыка. Разбітае залатое яечка сімвал касмічнай катастрофы, у выніку якой загінула другое Сонца, што мела назву Ра. Вось чаму ў народнай творчасці Касмічнае Яечка — гэта і сімвал Космасу як такога, і сімвал Сонца. У адной з пяці сгараегіпецкіх версій светабудовы Сонцабог ПТА коціць сваё яечка-сонца кожны дзень па небе. Цікава, што імя бога супадае з беларускім словам “птах”. Ва ўкраінскай казцы чалавек падчас вайны птушак і звяроў дапамог птушкам і як узнагароду атрымаў цудоўнае яечка, у якім заключаны цэлы свет.
У многіх міфалогіях Касмічнае Яечка абавязкова звязапа з птушкамі. Сам БРАХМА насіў яшчэ адно імя КАЛАХАНСА, што літаральна азначае “гусь-лебедзь”. 3 апошняй часткі “hansa” шляхам складаных трансфармацый ўзнікла наіпа “гусь” (у немцаў мужчынскае імя Ганс гусь). Магчыма, адсюль паходзіць устойлівае словазлучэнне ў рускім фальклоры “гусн-лебедн”. Дарэчы, у індыйскай (ведыйскай) міфалогіі захавалася і назва першаснага Акіяна, у якім плавала Яечка БРАХМЫ. Ён называўся Н a р а (проста “вада”). Да гэтай асновы ўзыходзяць беларускія і рускія словы “пануры”, “нерпа”, “нарвал”, “нераст”, “неруш” (“Неруш” назва філасофскага рамана беларускага пісьменніка Віктара Казько), a таксама гідронімы рэчкі Нара ў Індыі, Нарва, Нарым і праславянская назва Дняпра — Ыепра, нашы беларускія рэчкі Нерайшанка, Нерасна, Нератоўка, азёры ГІеро, Нерыб. Заўважым, што функцыяй светабудовы валодалі ў асноўным водаплаваючыя птушкі: гусі, лебедзі, качкі. Яны дастаюць кавалачак грунту з дна першаснага А к і я н а і ствараюць Зямлю. Выява гэтага акту зафіксавана нават на фасадзе хрысціянскага Георгіеўскага сабора ў рускім горадзе Юр’еве-Польскім (XIII ст.).
Ва ўсіх індаеўрапейскіх народаў яечка як зародак будучага жыцця мела містычнае значэнне і па меры развіцця абрадавай культуры набывала ўсё больш і больш сэнсаў. Яго асноўныя абрадавыя функпыі наступныя: рытуальная ежа (вараныя яйкі на Вялікдзень, яешня на Сёмуху), абмен фарбаванымі яечкамі, гульні, упрыгожанні з імі. У старажытным Іране задоўга да нашай эры існаваў звычай вітаць адзін аднаго падарункаміяечкамі, пафарбаванымі ў розны колер. На Вялікдзень славянскі селянін ставіў на стол талерку з зернем, што прызначалася для пасеву, і закопваў у яго фарбаванае яечка. Яшчэ пядаўна на Урале існаваў звычай насыпаць у міску горку з зямлі, густа абсыпаную прарослым зернем пшаніцы. Калі зерне прарастала даволі высока, зямлю абкладвалі яечкамі і ставілі на
святочны стол. Падчас будаўніцтва дома яйкі замуроўвалі ў фундамент яны бераглі дом і яго гаспадароў ад бяды. ГІа сведчаннях беларускіх фалькларыстаў, “всльмі важную ролю ва ўяўленнях сялян іграе велікоднае яйка, атрыманае ад каго-небудзь першым. Яно быццам бы не псуецца на працягу ўсяго года і мае цудадзсйную сілу” [Земляробчы каляндар].
Закадзіраваная формула “сусвет яечка” была настолькі міфалагічна трывалая, што перайшла ў хрысціянскую культуру. Яечка важнейшы літургічны сімвал. Велікодная ноч адзначана весткаю перамогі над смерцю і нараджэннем новага свету. I гэтую вестку, гэты дар жыцця ўвасабляе пасхальнае яечка. Язычніцкі сімвал нараджэння Космасу з Сусветнага Яечка набывае сэнс нараджэння выратаванага Хрыстом свету. Інакш кажучы, у народнай хрысціянскай свядомасці свет па-ранейшаму нараджаецца з яечка.
Больш за тое, прасторава-часавы кантынуум нашага свету цыклічны. Матэматычна гэта яечка. Семантыка яго цела, што нараджае жыццё. Літургічна цела асвячаецца ў велікодную ноч (значэнне літургіі ў тым, што падчас яе адбываюцца розныя містычныя пераўтварэнні). Пры гэтым асаблівае значэнне набывае афарбоўка яечка: раней заўсёды, а сёння пераважна у чырвоны колер, які ў хрысціянскай сімволіцы звязаны з крывёю Хрыста.
У апошні час фарбаваныя яечкі (у асноўным драўляныя) значны від народнай і прафесійнай творчасці. На Украіне, дзе спрадвек існавала развітая тэхніка малявання яек, яны падзяляюцца на: а) крашанкі, б) крапанкі, в)маляванкі, г) пісанкі. У маляванках адбілася навакольная прырода дрэвы, кветкі, жывёлы, птушкі, сімвалы веры святыя, царкоўкі, крыжы. А вось у арнаментах пісанак адлюстраваны касмаганічныя ўяўленні народа, яго разуменне свету. Арнамент перадае знакі развіцця Космасу, знакі жыцця, мадэль светабудовы. Таму так пікава вывучаць разнастайнасць малюнкаў, арнаментаў фарбаваных яечак вечнага сімвалу абнаўлення Прыроды, яе неўміручасці.