Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
“захірэлы род” — тоесныя наняцці. У славян і балтаў таксама быў нязгасны агонь, які належыў усяму роду, племені ён так і называўся АГОНЬ, або ЗНІЧ (хутчэй за ўсё літоўска-беларуская назва, ад яе беларуская “знічка” — зорка). Характэрна, што ў еўрапейскіх казках дзейнічае шмат герояў з імёнамі ад кораня “попел”: ІВАН ПАПЯЛОЎ, ЗАПЕЧІІЫ, МАЦЮША ПОПЕЛЬНЫ, ПАІІЯЛУШКА. Яны адлюстроўваюць ідэю агню сямейнага ачага, з’яўляюцца тыпамі-ўвасабленнямі ўсяго племені, роду.
Агонь у ачагу сімвал і таго агню, які ў нашых сэрцах, агню творчасці, агню любові, агню кахання.
Выява агню, сонца, а таксама сям’і — круг (адсюль пярсцёнкі жаніха і нявесты, вянцы ў абрадзе вянчання). У крузе пануе згода. Круг генатып сям’і ў індаеўрапейскіх народаў. Адсюль жа круг алімпійскіх багоў. Або Круглы Стол караля АРТУРА і яго рыцараў (у кельтаў). Або круг казакоў. Або Веча. Або сустрэча палітыкаў “за круглым сталом”, што азначае роўнасць усіх. Дарэчы, князь у нашых далёкіх продкаў быў ахоўнікам агню, абаронцам ачага. Язычніцкія свяцілішчы заўсёды круглыя. Найбольш яркія прыклады Стоўнхенджу Англіі, А р к а і м у Расіі.
Круг, які ад сонца, знак культуры. Культура тое, што аб’ядноўвае. Для Сцяга Сусвсту вядомы рускі мастак, філосаф і культурны дзеяч Мікалай Рэрых (XX ст.) узяў знак трох чырвоных кругоў на белым фоне, заключаных у адзін вялікі круг: сімвал адзінства мінулых, сучасных і будучых дасягненняў чалавецтва вечнага яго адзінства, бо круг спрадвек азначаў і вечнасць. Культ агню-сонца пачатак і аснова чалавечай Культуры.
Міфалагема СОНЦА, перш чым стаць вялікім Сімвалам і асновай навукі (напрыклад, астрафізікі), прайшла працяглы шлях развіцця.
Расійскія вучоныя лічаць сонечныя (салярныя ад лацінск. sol сонца) міфы не такімі ўжо і архаічнымі ў параўнанні з міфамі лунарнымі, ва ўсялякім разе, на іх думку, ушанаванне Сонца звязана з развітым патрыярхатам, дзяржаўнасцю, культам цароў. Алс пра тое, што гэта не так, сведчыць надзвычай старажытная рэлігія Егіпта, а таксама цывілізацыя Трыполля, якая існавала часткова на нашай тэрыторыі, а ў асноўным на тэрыторыі Украіны і Малдовы ў IV тыс. да н. э., з’яўляючыся, у сваю чаргу, рэліктам яшчэ болып старажытнай вялікай земляробчай культуры Балкан і Усходняй Еўропы.
3 усіх шматлікіх багоў Старажытнага Егіпта галоўным традыцыйна лічыўся бог Сонца РА, прычым вытокі салярнага монатэізму хаваюцца ў незлічонай глыбіні часоў. Цікава, што імя бога РА ў розных мадыфікацыях сустракаецца ў старажытнаарыйскіх, мангольскіх і нават палінезійскіх народаў: РАХ, РАХУ, APAX1, РАЙ. Усё гэта гаворыць на карысць выключнай старажытнасці наймення.
Сонца РА ў Егіпце таксама паняцце надзвычай архаічнае, прычым на працягу вядомай нам гісторыі ўзнікалі розныя іншыя назвы Сонца -
АТУМ, АМОН, АТОН, але ўсё роўна назва РА прысутнічае нязменна, толькі дадаецца да новых, напрыклад, АМОН-РА. Усе фараоны Егіпта лічыліся “сынамі РА”. Але гэта не выключная з’ява: ад Сонца выводзілі свае царскія дынастыі старажытныя інкі ў Паўднёвай Амерыцы, індзійскія раджы, кітайскія багдыханы, славянскія князі. Сёння “сынам Сонца” лічыцца японскі імператар.
Выключны факт у гісторыі цывілізацыі імкненне ўвесці адзінабожжа (монатэізм) у XIV ст. да н. э. прыкладна за стагоддзе да прарока Маісея. Фараон Аменхатэп IV (больш вядомы як Эхнатон) правёў рэлігійную рэформу і замяніў шматлікіх язычніцкіх багоў (татэмных бажкоў розных плямёнаў) культам аднаго толькі СОНЦА АТОНА. Такім чынам, ён сцвердзіў ідэю салярнага монатэізму да таго вядомую толькі жрацам і адначасова вызваліў рэлігію ад міфалагічнага “баласту”.
Рэформа Эхнатона на павярхоўны погляд закончылася няўдачай: пасля яго даволі хуткай смерці Егіпет вярнуўся да ўшанавання старых багоў, часта зоаморфных (у выглядзе жывёл). Але ўсё роўна СОНЦААТОН застаўся вярхоўным богам. Усё часцей ён пачьшае ў гімнах ухваляцца як бог адзіны, прадвечны, сутнасць якога невядомая і неспасцігальная і праяўленні якога (інкарнацыі) усе іншыя багі. У такой абстаноўцы адбывалася станаўленне светапогляду Маісея, які будзем памятаць на працягу сарака год, паводле Бібліі, быў егіпецкім жрацом.
У мастацтве Егіпта ўсіх эпох выявы Сонца шматлікія і разнастайныя: чырвоны ці залаты дыск, дыск з крыльцамі, вялікае вока, дыск з доўгімі промнямі, на канцы якіх далонькі. Дыск гэта бацька РА, промні сын яго ГОР, а што ж азначаюць ручкі?
Днём СОНЦА падарожнічала па небе (на чаўне або на калясніцы, запрэжанай белымі ці залатымі конямі), а ноччу на чаўне па падземным Ніле ў царстве цемры і холаду. Тут на шляху СОНЦА ўставалі шматлікія перашкоды, у выніку пераадолення якіх яно губляла сваю энергію і апоўначы патухала. Але адразу пасля гэтага адбывалася чароўнае адраджэнне СОНЦА: быў там таямнічы выток, які даваў новую энергію начному СОНЦУ, Сонечная Маці. Яе імя напачатку было ФЕНІКС. Далонькі на выявах сонца і ёсць вялікая мацярынская гаючая сіла, якая дас, дорыць энергію кожнаму. Пра маці СОНЦА гаворыцца і ў некаторых славянскіх казках, напрыклад, у беларускай “Агонь у сэрцы, а розум у галаве”. Пазней жаночая сутнасць ФЕНІКС забылася, часткова яе функцыі ўзяла на сябе магутнейшая егіпецкая багіня ІЗІДА. Але застаўся надзвычай прыгожы міф пра птушку ФЕНІКС, якая спальвала сама сябе, а пасля адраджалася з попелу такой самай, якою і была, і ніколі не магла памерці. У пазнейшай культурнай традыцыі пад ФЕНІКСАМ пачалі разумець увогуле Сонца, якос памірае ноччу, але адраджаецца: кожную раніцу ўстае такім жа яркім, жыватворным, ззяючым.
Чаму Сонца ўвасоблена менавіта ў вобразе птушкі? Таму што птушкі звязаны з небам, а значыць, і з сонцам. Сам бог ГОР, сын РА, маладое, ранішняе Сонца, народжанае Сонечнай Маці, уяўляўся ў вобразе сокала. ГОРА, пад якім разумеўся сонечны прамень, у архітэктуры сімвалізаваў абеліск, форма, створаная егіпцянамі і запазычапая пазней іншымі народамі. А вывезеныя старажытныя егіпецкія абеліскі сёння ўпрыгожваюць цэнтральныя плошчы Рыма, Парыжа, Лондана, Стамбула, Вашынітона.
Характэрна, што ў рэлігійных гімнах расійскай секты духабораў сімвалам Сонца таксама быў сокал. Але найбольшую сувязь з традыцыямі Егіпта захоўвае цудоўная казка пра ФІНІСТА-ЯСНАГА СОКАЛА, у вобразе якога злілося ўяўленне і пра ГОРА-сокала, і пра ФЕНІКС сонечную маці. У казцы, вядомай і беларусам, ФІНІСТ днём ператвараецца ў пяро (гэта прамень), што падае ў акно да дзяўчыны, а ноччу у цудоўнага царэвіча. Зайздрасць і злоснасць родзічаў яго нявесты прыводзіць да таго, што ФІНІСТ адлятае ў трыдзесятае царства (гэта сімвалізуе знікненне сонца зімою), дзе, пасля доўгіх падарожжаў і пакут дзяўчыны, закаханыя сустракаюцца.
Я сказала “сувязь з традыцыямі Егіпта”, але на самай справе гэта сувязь і з нашымі ўласнымі славянскімі, арыйскімі традыцыямі, бо ва ўтварэнні старажытнаегіпецкага этнасу браў удзел і арыйскі субстрат. A магчыма, у іх быў адзіны выток, бо, сапраўды, у міфалогіі Егіпта і Трыполля, як паказаў рускі акадэмік Б. Рыбакоў, шмат агульнага.
Сонца ў славян увасабляюць не толькі ФІНІСТ, але і ЖАР-ПТУШКА (у Петруся Броўкі ў адным з лепшых яго вершаў “Пахне чабор”: “Сонца за борам жар-птушкай садзіцца”), птушка РАРОГ, якая зрабілася эмблемай варажскага князя Рурыка, а таксама ЗАЛАТЫ ПЕУНІК, які згадваецца ў многіх загадках (“Сядзіць півень на вярбі, звесіў косы да зямлі”)Як своеасабліва трансфармуюцца народныя касмаганічныя ўяўленні на працягу тысячагоддзяў і пераплятаюцца з бытавымі матывамі, гаворыць беларуская казка “Залатое пяро”. У ёй галоўны герой ІВАНЬКА падняў на дарозе ззяючае пяро (прамень) і аднёс пану, затым па загаду пана злавіў і ЗАЛАТУЮ ПТУШКУ, што згубіла пяро. У выніку ў пана пагніло сена, бо птушка ж у палоне, а, значыць, сонца на небе не было. Па-філасофску ўвасабляс народныя ўяўленні пра згубленае пяро-прамень геніяльны Якуб Колас у прыпавесці пра блукаючы Прамень (паэма “Сымон-музыка”). Прамень падарыў сваё святло хмарцы, а не зямлі, куды якраз быў пасланы сонцам, і за тое:
Ён быў асуджан на выгнанне
I па бясконцас блуканне Паміж нябёсаў і зямлі.
Наша пакаленне ў дзяцінстве яшчэ гуляла ў гульню пад назвай “Гусілебедзі”. А раней яна мела рытуальны характар: воўк у ёй цёмная ноч, што імкнецца дагнаць і праглынуць светлыя сонечныя дні гусей-лебедзяў.
Адзін з любімых эпітэтаў народнай паэзіі ўсіх арыйскіх народаў “залаты” звязаны, безумоўна, з сонцам. Так, у індыйскай міфалогіі ў ВАРУІІЫ залаты панцыр, у ІНДРЫ палац з золата, ва ўкраінскіх песнях залатыя сталы, нажы, чаўны, сярпы, у літоўскіх пярсцёнкі, падковы, ключы, сёдлы. I ўсюды залатыя калясніцы, на якіх падарожнічае СОНЕЧНЫ БОГ. Рускія вучоныя У. Іваноў і У. Тапароў звязваюць такога кшталту тропіку з даволі познім часам, калі золата стала самым дарагім металам. Аднак яны не ўлічваюць археалагічных знаходак апошняга часу. Так, каля балгарскага горада Варна раскапалі некропаль, якому восем тысяч год. Усе рэчы там выключна залатыя, прычым многія звязаны з салярным культам, хоць памешчаны, уласна кажучы, у магілах. Але паняцця смерці як такой у старажытных людзей не існавала: як адраджаецца сонца кожную раніцу, так і яны спадзяваліся на сваё адраджэнне пасля памірання.
Асабліва часта Сонца ў глыбокай старажытнасці ўяўлялася ў выглядзе быка, белага ці рыжага, зрэдку гэта былі яго рогі, а паміж імі дыск. Магчыма, атаясамліванне быка ці тура (“тур залатыя рогі” ў фальклоры) з Сонцам (а яно было практычна ва ўсіх народаў Еўропы і Пярэдняй Азіі) звязана з тым, што прыкладна з IV тыс. да н.э. кропка веснавога раўнадзенства ўступіла ў задыякальны знак Цяльца. Космас у той час людзі падзялялі на тры ўзроўні: Неба, Зямлю, Падзем’е. Неба ўвасабляў СОНЦА-БЫК; Зямлю ВЯЛІКАЯ БАПНЯ-МАІЦ жанчына (у розных народаў пад рознымі імёнамі); Падзем’е, якое часта разумелася як водная стыхія, ЗМЕЙ-ПАСЕЙДОН-ВЯЛЕС. Нармальны гаспадарчы цыкл, паводле ўяўленняў нашых продкаў-земляробаў, мог ажыццяўляцца толькі тады, калі ўсе тры персанажы знаходзіліся ў цссных стасунках. Вось чаму ВЯЛІКАЯ БАГІНЯ вясною ўступала ў свяшчэнны шлюб з БЫКОМСОНЦАМ, а восенню са ЗМЕЕМ-ВАДОЮ, у выніку чаго на свет нараджаліся расліны, жывёлы і людзі. Напрыклад, у найбольш старажытных міфах Індыі (“Рыгведа”) Зямлю ПРЫТХІВІ пакрывае Неба ДЫЯУС у выглядзе быка.