Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У еўрапейскім фальклоры СОНЦА і МЕСЯЦ паўстаюць у розных выглядах. Вядомая казка “Сонца, Месяц і Воран Воранавіч” сустракаецца ў літоўцаў, латышоў, беларусаў, нарвежцаў, шведаў і рускіх. У казцы СТАРЫ выдае замуж дачок за названых у загалоўку нерсанажаў, пасля наведвае іх, і кожны зяць яго нечым уражвае: на цсле СОІІЦА смажацца аладкі, МЕСЯЦ сваім пальцам асвячае лазню, a BOP AH ВОРАНАВІЧ хавае СТАРОГА пад сваім крылом (апошні зяць, звязаны, бясспрэчна, з богам Падзем’я, відаць, з ВЯЛЕСАМ ці сам ён і ёсць ВЯЛЕС). Незразумелым тут з’яўляецца шлюб касмічных аб’ектаў з зямнымі жанчынамі: сюжэт набыў ужо спецыфічна казачныя рысы і ў многім страціў сваю архаічную касмаганічную аснову.
Але ў фальклоры нічога проста так не бывае. У яго міфалагемах, сюжэтах і вобразах заўсёды закадзіраваны нейкія архаічныя веды, ключы да разумення якіх, як правіла, страчаны. Фальклор увабраў у сябе ў спецыфічнай кампактнай сімвалічна-вобразнай форме многія факты этнагенезу, гісторыі народа, светапоглядныя ўяўленні, культавыя рытуалы, абрады, павер’і і шмат чаго іншага.
У вядомым зборы ўсходнеславянскіх казак А. Афанасьева, які збіраў народную творчасць ў першай палове XIX ст., прыведзена беларуская казка пра цудоўныя ператварэнні забітых злымі родзічамі дзяцей у дрэвы, кветкі, баранчыкаў, а затым зноў у людзей Гэты матыў мае паралелі ў палякаў, чэхаў, славакаў, украінцаў. Але толькі ў беларускай казцы даецца воблік забітых дзяцей, у якіх “на лбе па месяцу, у патыліцы па звёздачцы”. Такое апісанне, якое сустракаецца і ў іншых беларускіх казках, слабое водгулле старажытных касмаганічных міфаў пра нараджэнне цудоўных блізнят. Магчыма, маюцца на ўвазе дваістыя зоркі: і наша Сонца некалі ўваходзіла ў гэткую сістэму, маючы “брата” (можа быць, ім быў некалі Юпітар, але, хутчэй за ўсё, другос Сонца калансавала, стаўшы так званай Чорнай дзіркай, адсюль міф пра упалага анёла ЛЮЦЫПАРА).
ГІеяк звязаны з Сонцам, Месяцам, зоркамі часта згаданыя ў казках залатыя, сярэбраныя і медзяныя царствы, палацы, ключы, нярсцёнкі, куфэрцы, яечкі.
У цэлым для індаеўрапейскіх казак усё ж больш характэрны сонечны кулып. Затое ў псснях Месяц надзвычай часты персанаж, але, як правіла, заўсёды ў звязцы з Сонцам і зоркамі. Амаль ва ўсіх выпадках гэтыя вобразы служаць фальклорнай ідэалізацыі героя:
На маладым шапачка, як месяц свеціць, На ім паясочак, як зоры зарэюць.
Або:
Ці не сонца яго радзіла?
Ці не месяц яго ўзгадаваў?
Ці не зоры яго калыхалі?
У песнях самых розных жанраў герою жадаюць быць прыгожым, “як ясен месяц”. У многіх песнях “краснае сонца” сімвалізуе гаспадыню, a “ясны месяц” гаспадара. У любоўных песнях месяц закаханы хлопец, a зара, зорачка дзяўчына.
Дарэчы, на падставе міфаў і народнай паэзіі можна вывесці наступную выснову: у тых выпадках, калі пад СОНЦАМ маецца на ўвазе жаночы персанаж, то гэтая жанчына абавязкова замужняя, ЗОРКА ж заўсёды цнатлівая дзяўчына.
Вельмі часта згадваецца месяц у каляндарна-абрадавай паэзіі. ГІрычы.м тут СОНЦА і МЕСЯЦ не толькі ў параўнаннях, не толькі служаць тропамі, а і ўзводзяць матыў песні да касмаганічнага міфа. Так, у
рысах КАЛЯДЫ язычніцкага божышча праглядаюцца касмічныя і прыродна-метэрыялагічныя элементы:
Прыехала Каляда на белым кані, Яе конічак ясен месячык...
Часта ў песнях згадваюцца “яснае сонца”, “свецел месячык”, “дробненькі дожджык” як дарагія госці, як “тры радасці”, што нясуць калядоўшчыкі ў дамы дбайных гаспадароў.
Свята Купалля прысвечана Сонцу, але ў песнях часты зварот да Месяца, што таксама можна тлумачыць дачыненнем да купальскіх урачыстасцей усіх важных касмічных аб’ектаў. Свята Купалля ўяўляла спаборніцтва, барацьбу, двубой, але і саюз, шлюб агня і вады, мужчыны і жанчыны, сонца і месяца, жыцця і смерці.
У беларускіх замовах. ледзь не самым старажытным жанры фальклору, месяц дапамагае перш за ўсё ад зубнога болю: “Есць на свсце тры царыкі: ясен месяц на небі, сіні дуб на зямле, чорны камепь у вадзе. Як этым царыкам не піць, не гуляць і ўмесце не схадзіцца, так у раба Божага Івана зубам балець не гадзіцца”. Названыя аб’екты месяц, дуб і камень адпавядаюць асноўным сферам Небу, Зямлі і Падзем’ю, якое заўсёды звязана і з вадою. Як бачым, месяц названы царом неба.
Вельмі часта ў замовах гучыць зварот да МЕСЯЦА як да ўладара іншасвету, што стасуецца з міфалагічнымі ўяўленнямі:
-	Маладзік ты маладзік, ці быў ты на тым свеце?
-	Быў.
-	А ці баляі^ь у мёртвых зубы?
-	He, не баляць.
-	Дык няхай і ў Віці не баляць.
Сённяшнія акультысты, якія знаёміліся, відаць, з таемнымі рукапісамі масонаў і іншых падобных містычных ордэнаў, сцвярджаюць, што Месяц сапраўды ніжэйшы ўзровень іншасвету, куды трапляюць не зусім праведныя душы, але ўсё ж і не зацятыя грэшнікі. Гэта стасуецца з некаторымі матывамі снабачанняў: часам сняцца памерлыя і гавораць, што яны на Месяцы.
У загадках месяц у асноўным паўстае як пастух, што пасвіць статак зорак, або як хлеба акраец, або нейкай жывёлай: баранам, белагаловай каровай. У міфалогіі індусаў бык увасабляў Сонца, а карова Поўню. Яе ж Карову-Поўню індыйцы называюць сваёй Маці.
Паводле народных уяўленняў, Месяц меў уплыў на так званых лунатыкаў (хворых на самнамбулізм), на рост раслін (у час севу і сёння гаспадыні кіруюцца Месяцавым календаром), на прылівы ў акіянах, на перамену надвор’я (у народзе гавораць: “Маладзік павінен абмыцца”). Усе гэтыя павер’і знайшлі пацвярджэнне ў навуцы. Іншыя так званыя забабоны пакуль што нельга растлумачыць. Так, рускія верылі, што, убачыўшы
маладзік, неабходна трымацца за грошы, каб цэлы месяц быў прыбытак. Украінцы сцвярджаюць, што на поўню нельга паказваць пальцам, бо палец адсохне. Увогуле нашы продкі вельмі многае ў жыцці звязвалі з месяцам. Яны не маглі не заўважыць сувязь яго фаз і пэўных цыклаў у жаночым арганізме (адсюль і аналогія “луна-лона”). Жыла вера, што чалавек, народжаны ў час новамесячча, усё жыццё захоўвае бадзёрасць, аптымізм, маладжавасць; той жа, хто нарадзіўся на схадку, буркутлівы, песімістычны, хутка старэе. Вядома, што збіраць зёлкі лепш за ўсё ў купальскую ноч ноч наймацнейшай моцы Сонца. А ў іншыя месяцы года у апошнія фазы Поўні, пачынаючы з 23-га дня.
Нашы продкі, бясспрэчна, былі больш назіральныя за нас. Нават калі названыя прыкметы і не будуць пацверджаны навукай, яны застануцца здыбыткам багатай народнай фантазіі, поўнай паэтычнай красы.
Нельга не сказаць пра яшчэ адзін напрамак чалавечай думкі: веру ў населенасці Месяца. Яго лічылі населеным арыйцы ў Ведах, а пасля такія выдатныя філосафы Антычнасці, як Фалес (VII-VI ст. да н.э.), Геракліт (VI-V ст. да н. э.), Анаксагор (V ст. да н. э.). Паслядоўнікі Піфагора сцвярджалі, што расліны на Поўні намнога прыгажэйшыя, а жывёлы большыя за зямныя у пятнаццаць разоў. Знакаміты старажытнагрэчаскі пісьменнік Плутарх (1-11 ст.), вядомы як аўтар жыццяпісаў выдатных людзей імператарскага Рыма, разважаў і пра селенітаў. Мысляры Сярэднявечча і нават эпохі Адраджэння таксама былі ўпэўнены ў населенасці Месяца. Гэта, напрыклад, сцвярджаў спалены інквізыцыяй у 1600 годзе Д. Бруна, а таксама I. Кеплер і Г. Галілей. Так, Кеплер лічыў кратары на Месяцы штучнымі. Яшчэ ў пачатку XIX ст. у існаванні селенітаў быў упэўнены буйны матэматык, якога надзвычай шанаваў А. Эйнштэйн, К.Ф. Гаус.
Месяц з усіх аб’ектаў неба выклікае найбольшую цікавасць у вучоных і філосафаў свету. Безумоўна, Поўня ўражвае сваімі загадкамі, і невыпадкова пра яе пісалі інтэлектуалы глыбокай старажытнасці; пры гэтым яны не прыйшлі да канчатковых высноў, а перадалі наступным пакаленням некаторую разгубленасць перад праблемай. У астралогіі, дзе кожны ўзрост чалавека падпарадкаваны пэўнай планеце, з Поўняй звязана паміранне, смерць. Багіня начнога чараўніцтва суправаджала чалавека да апошняй рысы і працягвала яму свяціць у царстве памерлых, калі душа пакідала разбуранае цела. Усё гэта ў прынцыпе стасуецца з міфалагічнымі ўяўленнямі, хоць адной гэтай функцыяй, безумоўна, далёка не вычэрпваецца значэнне касмічнага аб’екта.
Вядомы рэлігійны філосаф XVIII ст. Э. Сведэнборг таксама звязвае з ПОЎНЯЙ свет памерлых, прычым уведзеныя ім тэрміны і яго развагі ўражваюць дзіўным пранікненнем у таямніцы душы чалавечай (нездарма ён быў папярэднік рамангыкаў). У іншасвсце, піша ён, кожны звяртаецца да таго, што пануе ўнутры яго. Той, хто жыве ў Нябесным царстве, царстве
Любові і Прыгажосці, звяртаецца да Бога як да Сонца; той, хто жыве ў духоўным царстве, царстве Розуму, звяртаецца да Бога як да Месяца; эгаісты ж звяртаюцца да цемры і змроку і паварочваюцца тылам да Бога, a тварам да пекла. Такім чынам, Поўня, як і Сонца, у філасофскай думцы эпохі Асветы звязваецца ўсё ж са святлом, але неабходна мець на ўвазе, што гэта святло не фізічнае, не прыроднае, а духоўнае, інтэлектуальнае.
Праўда, ужо ў пачатку XX ст. другі надзвьтчай арыгінальны філосаф нетрадыцыйнага кірунку Г. Гурджыеў выводзіць тэорыю пра паглыпанне Месяцам энергіі ўсяго жывога на Зямлі раслін, жывёл, людзей у момант іх смерці. Такім чынам, Месяц магутны вупар, які высмоктвае жыццё з Зямлі. Роля, якую адводзіць Гурджыеў спадарожніку нашай планеты, суадносіцца з некаторымі міфалагічнымі ўяўленнямі, напрыклад, індыйскіх Упанішад.
Навука таксама заўсёды сур’ёзна цікавілася Месяцам. Большасць вучоных згодны, што ён не спрадвечны спадарожнік Зямлі, а быў або сам часткаю яе (пасля адрыву ўтварыўся Ціхі акіян), што малаверагодна, або захоплены ў вьініку глабальнага касмічнага катаклізму. Дарэчы, жыхары Паўднёвай Амерыкі і Мікранезіі захавапі міфы пра неба, на якім Месяца яшчэ ўвогуле не было, а з’явіўся ён там у суправаджэпні страшэнных разбурэнняў на Зямлі. Да слова, некаторыя вышэйшыя жывёлы (ваўкі, сабакі) не могуць цярпець Поўні: гледзячы на яе, яны пачынаюць скуголіць. Можа быць, іх генетычная памяць якраз захавала той стан Космасу, калі не існавала побач з нашай планетай гэтай іншай мёртвай?
Адна з самых незвычайных сучасных навуковых тэорый пра Поўню як штучны спадарожнік або касмічны карабель іншапланстнай цывілізацыі. Сапраўды, калі б на пачатку чалавечай гісторыі нашу Зямлю наведалі жыхары іншай планетнай сістэмы, якую б памяць яны пакінулі пра сябе? Ясна, што іх помнік павінен быць даўгавечны, каб дачакацца моманту, калі закладзеныя ў ім ідэі і веды будуць успрыняты; ён павінен выклікаць увагу сваёй незвычайнасцю, яркасцю, маштабамі; ён павінен несці разнастайную інфармацыю, якая б пабуджала да роздуму; ён павінен вучыць назіраць, параўноўваць, асэнсоўваць атрыманую інфармацыю па гэтай прычыне помнік павінен адкрывацца ў новых якасцях у адпаведнасці з ростам інтэлекту людзей і быць шматфункцыянальным; нарэшце, яго штучнасць не павінна кідацца ў вочы, а праяўляцца паступова. Усім гэтым патрабаванням якраз адпавядае Месяц. Магчыма, ён і не іптучнае цела, полае знутры, a асцяроід, што застаўся пасля разрыву планеты Ф а э т о н, а пасля быў прыцягнуты (кім і як?) і размешчаны побач з Зямлёю. Але ўсё гэта, безумоўна, самы натуральны сучасны міф.