Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Славянская міфалогія

курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

Выдавец: РІВШ
Памер: 156с.
Мінск 2005
44.02 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
У летнія і асеннія вечары ў небе Паўночнага паўшар’я Зямлі вылучаюцца тры найболып яркія зоркі, якія ўтвараюць агромністьі трохкутнік: Вега ў сузор’і Ліры. Дэнеб у сузор’і Лебедзя і Альтаір у сузор’і Арла. 3 Ліраю звязаны міф пра АРФЕЯ, таму і ўсё сузор’е, і найбольш бліскучая зорка ў ім Вега шануецца мастакамі, выклікаючы шмат паэтычных асацыяцый. Паэты Вегаю часта называлі найпрыгажэйшую дзяўчыну, разлучаную са сваім каханым Сірыусам, што знаходзіўся па другі бок Млечнага Шляху.
Дэпеб па-арабску “хвост курыцы”: гэтак ненаэтычна жыхары Пярэдняй Азіі называлі сузор’е Лебедзя. Між тым старажытныя грэкі бачылі Лебедзем самога ЗЕЎСА, які ў птушыным вобліку спусціўся да прыгажуні ЛЕДЫ, нарадзіўшай дзяцей ад яго, як вядома, з яечка. Утварэнне свету з КАСМІЧНАГА ЯЕЧКА галоўны матыў многіх міфалагічных сістэм, і гэтым падкрэсліваецца важнасць сузор’я. Але славяне называлі яго інакш: Хрэст на Украіне, Крыж на Беларусі. Крыж цэптр усяго ў свеце, перасячэнне ўсіх бінарных апазіцый, сімвал самога Жыцця і Вялікай Ахвяры. прынесенай ў імя Жыцця. Утвораны ж названымі сузор’ямі велізарны трохкутнік з Дэнебам-вокам пасярэдзіне як бы ўказвае на важнасць лічбы 3 у нашай прасторы. Успомнім, што трохкутнік з вокам пасярэдзіне адзін з самых старажытных і таямнічых усясветных сімвалаў.
Сузор’е Арыён таксама адно з самых прыкметных на зорным небе. Паводле антычнага міфа, АРЫЁН мужны і прыгожы юнак, сын бога вады ПАСЕЙДОНА, таму сузор’е лічыцца навігацыйным: па ім можна знайсці
шмат іншых сузор’яў ды зорак. А вось беларусы яго называлі Граблі (што яно грабло якія касмічныя часцінкі?); рускія ў ім бачылі сялян, якія абмалочваюць снапы жыта. Усяго існуе дваццаць назваў сузор’я, сярод іх Дзявочыя Зоры, Пятроў Крыж, Тры Цары.
Расшыфроўка старажытных народных назваў сузор’яў ва ўсходніх славян дазваляе гаварыць пра астральную прыроду нашага язычніцтва.
Сузор’е Цяльца было прысвечана надзвычай старажытнаму і аднаму з важнейшых ва ўсёй Еўразіі богу ВЯЛЕСУ. Першапачатковая назва сузор’я Вол, а канчатак “ес”, як мяркуюць, гоцкага паходжання і азначае “бог”. Праўда, ва Украіне ўжывалася і іншая назва Тур. Велізарныя быкі-туры вадзіліся і на Беларусі. Ад назвы быка паходзяць і шматлікія онімы імёны людзей і мясцін. Так, горад Тураў, заснаваны легендарным Турам, быў адным з самых вялікіх і слаўных гарадоў Старажытнай Русі, з’яўляўся радзімай лепшага пісьменніка таго часу ва Усходняй Еўропе Кірылы Тураўскага (XII ст.). Імя бога яднае нас з архаічнай цывілізацыяй Італіі, што існавала яшчэ да Рыма, цывілізацыяй этрускаў (корань “рус”), аднаго з самых загадкавых народаў свету. У іх богам неба быў ТУР. У германскіх плямёнаў TOP.
Першаснае значэнне надавалася сузор’ю Цяльца-Вала-Тура ў эпоху, калі ў ім знаходзілася кропка веснавога раўнадзенства (з IV па II тыс. да н. э.). 3 гэтага дня пачынаўся Новы год у многіх народаў. Ёсць думка, што нават літара “А” фінікійскага, а на самай справе яшчэ шумерскага алфавіту паходзіць ад стылізаванага адлюстравання (у праекцыі) галавы быка.
А вось ПЕРУНУ адпавядала, я думаю, сузор’е Стральца. Кропка веснавога раўнадзенства ў гэтым сузор’і знаходзілася яшчэ ў XX тыс. да н. э. Здавалася б, неверагодная архаіка. Але і пра велізарную старажытнасць вобраза ГТЕРУНА сведчыць той факт, што гэты бог пад рознымі імёнамі (хецкі ПІРВА, іранскі ПЕЙРАМУН, індыйскі ПАРДЖАІІЯ, літоўскі ПЕРКУНАС) сустракаецца ў вельмі многіх народаў. У праславян ён называўся, я мяркую, ПЯРВУН (інакш кажучы ПЕРШЫ). У значна больш познюю эпоху ў сузор’і Стральца нараджалася СОНЦА падчас зімовага сонцавароту. Сам ГІЯРУН не СОНЦА, але брат яго. На Каляды германцы і славяне заўсёды забівалі свінню, бо дзік (вяпрук) быў жывёлай, прысвечанай ПЕРУНУ. Яшчэ зусім нядаўна ў славян, як і ў этрускаў, па ўнутраных органах вепрука варажылі пра будучае. У эпоху язычніцтва ў свяшчэнны дуб, таксама прысвечаны ПЕРВУНУ, устаўлялі сківіцы з ікаламі маладога вепрука — сімвала нованароджанага СОНЦА. Свяшчэнныя дубы, ужо акамянелыя, з ікаламі ў іх, знойдзены археолагамі ў рацэ Днепр.
Этнографы Беларусі глыбока зацікаўлены архаічным і вельмі адметным абрадам “Пахаванне стралы”. зафіксаваным у Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці. Я мяркую, што абрад якраз вельмі добра стасуецца з
ПЕРВУНОМ-Стральцом і адлюстроўвае касмаганічны рытуал, звязаны і з сузор’ем, і з богам.
Планеты на небе таксама ўяўляліся зоркамі. Старажытны свет ведаў сем рухомых свяцілаў, уключаючы Сонца і Месяц. Прычым кожнай планеце адпавядаў пэўны дзень тыдня, час сутак, нота ў гаме, колер вясёлкі, ступень цяпла і вільгаці, пах, метал, мінерал, расліна, жывёла, тыпы і тэмпераменты людзей, часткі цела, хваробы і, безумоўна, чалавечы лёс. Кожная планета ёсць, уласна, увасабленне важнейшых чалавечых якасцяў, жаданняў і імкненняў: Меркурый хітрасць і гнуткі розум, Венера каханне, Марс разбуральныя інстынкты, Юпітэр прага ўлады, Сатурн імкненне да смерці (некрафілія), Сонца гармонія, Месяц летуценнасць. Усе яны, як бачым, поўнасцю суадносяцца з міфалагічнымі персанажамі, імёнамі якіх і названыя. Адпаведна людзі, што нарадзіліся пад уплывам той ці іншай планеты, надзяляюцца пэўнымі характарыстыкамі: Сатурн дорыць чапавеку сур’ёзнасць, змрочны, меланхалічны характар; Юпітэр добразычлівасць, імкненне да ўлады, пачуццёвасць; Марс ваяўнічасць, грубасць, энергію; Сонца узвышанасць думак і пачуццяў, мастацкі талент; Венера фізічную прыгажосць, пажаднасць; Меркурый знаходлівасць, практычнасць; Месяц схільнасць да фантазіі, паэтычнасць.
Планетам быў падпарадкаваны ўвесь жывёльны і раслінны свет, напрыклад, Сонцу адпавядаў леў, арол, дуб. Гэткі ланцуг зноў-такі грунтуецца на яўнай міфалагічнай аснове: СОНЦА цар на небе, з ім звязаны “цар звяроў”, “цар птуінак” і “цар раслін”.
Усе астралагічныя схемы абапіраюцца на антычную міфалогію, дзе містычны сімвалізм змешаны з канкрэтнымі рэаліямі свету. Можна смяяцца з астралагічных ўяўленняў, тым больш не варта верыць прагнозам у бульварных выданнях, але нельга не адзначыць, што міфалагічнае мысленне, на якім заснавана астралогія, імкнецца да вычарпальнай паўнаты свету, няхай сабе і фантастачнай, прагне таго універсалізму, якога так не хапае сучаснай навуцы, разарванай на асобныя галіны, амаль не звязаныя паміж сабою. Універсалізм, гармонія, паўната сувязей паміж рознымі з ’явамі ў Космасе — гэта тое, што засталося ад міфалогіі і якраз, можа быць, тое, што патрабуецца сучасным людзям, расчараваным у пазітыўных навуках.
Убачыць ісціну сёння можна, толькі ведаючы законы міфалагічнага мыслення, якое, дарэчы, неабходна і для таго, каб зразумець дзіцячую псіхалогію. Міфалагічная свядомасць у сучаснага чалавека складана камбінуецца, узаемадзейнічае, пераплятаецца з лагічным, навуковым мыслсннем адсюль цікавасць да такіх паранавук, як астралогія. Разумець міфалагічнае мысленне выключна важна — і ў мэтах выхавання дзяцей, і для развіцця творчых здольнасцей, і для разумення паводзін чалавека, ажно да яго жэстаў, мімікі, нават псіхапаталагічпых станаў.
Астралогія своеасаблівы мост паміж міфалогіяй і астраноміяй. Але і ўласна астраномія як навука ў апошні час усё больш цікавіцца міфалогіяй, шукаючы ў ёй адказы на некаторыя важныя пытанні. Напрыклад, чаму Венера круціцца вакол восі не так, як іншыя планеты, а наадварот? Ці не знаходзіцца яна на сваёй арбіце параўнальна нядаўна? Ці не падарожнічала яна па Сонечнай сістэме, як мяркуюць некаторыя вучоныя, неаднойчы праходзячы блізка каля Марса? Гэтаму ёсць пацвярджэнні ў антычнай міфалогіі: МАРС і ВЕНЕРА даўнія закаханыя. Венера ранішняя і вячэрняя, надзвычай яркая зорка на небе. Славяне яе называлі ДЗЯНШЦАЙ. У розных рэгіёнах яна сястра, або дачка, або жонка СОНЦА. СОНЦА раўнуе яе да МЕСЯЦА і не дазваляе ім сустракацца, бо МЕСЯЦ, сапраўды, заляцаецца да ДЗЯННІЦЫ. Зорка абвяшчас ўзыход Сонца, вядзе яго на неба і знікае ў яго яркім ззянні. Ноччу яна свеціць ярчэй за ўсіх, дапамагае МЕСЯЦУ. У рускіх казках Дзянніца выступае пад імем КРАСЫ НЕНАГЛЯДНОЙ.
У антычнай міфалогіі МАРС бог вайны, і ніхто не любіў яго, акрамя сястры ЭРЫДЫ, багіні варожасці, ды яшчэ каханкі ВЕНЕРЫ. У геніяльнай філасофска-сатырычнай кнізе англійскага класіка Джанатана Свіфта “Падарожжа Гулівера” (XVIII ст.) апісваюцца два спадарожнікі Марса -■ Фобас і Дэймас, якія былі адкрыты астраномамі толькі праз 150 год пасля надрукавання рамана Свіфта, і гэта адна з самых інтрыгуючых літаратурных і навуковых загадак. Пра нашэсце марсіянаў пісаў таксама выдатны англійскі пісьменнік Герберт Уэлс у “Вайне светаў”, а пра падарожжа на Марс рускі класік XX ст. Аляксей Талстой у “Аэліце”. Увогуле Месяц і Марс самыя прыцягальныя для літаратуры аб’екты, паколькі жыла вера ў іх населенасць.
Пералічаныя зоркі, сузор’і і планеты ў асноўным і засталіся ў памяці народа. Як бачым, з імі звязваліся нейкія вызначальныя параметры Сусвету і самыя магутныя багі, што ўвасаблялі важнейшыя прыродныя стыхіі або чалавечыя імкненні. Безумоўна, адукаваныя людзі ведалі намнога больш сузор’яў і звязаных з імі антычных міфаў. Але гэта не выходзіла за межы прафесійнай культуры. У народзе ж самай вядомай з часоў Хрышчэння была, бясспрэчна, Віфлеемская зорка яўна міфічная, хоць у апошні час вучоныя гавораць пра магчымасць узрыву звышновай, бачнай якраз у год нараджэння Хрыста. У Евангеллі паводле Мацвея чытаем: “Калі ж Іісус нарадзіўся ў Віфлееме Юдэйскім у дні цара Ірада, прыйшлі ў Ерусалім магі з усходу і кажуць: Дзе народжаны Цар Юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Яго на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму” [Мц. 2:1, 2]. 3 вялікай бліскучай самаробнай зоркай, што сімвалізуе Віфлеемскую, ходзяць і сёння калядоўшчыкі па вёсках. I частавацца на Каляды нельга да позняга вечара, да з’яўлення першай зоркі на небе.
Увогуле ж у славян зоркі дзеці СОНЦА і ПОЎНІ. Ва ўсіх народаў пашырана вера, што як толькі нараджаецца чалавек, успыхвае зорка. Калі
зорка падае памірае чалавек. У гэты момант убачыўшым яе пажадана перахрысціцца: крыж ад жывога чалавека дапаможа душы нябожчыка пазбавіцца грахоў і трапіць у Рай. Беларусы нават яшчэ ў XX ст. былі ўпэўнены, што калі чалавек добры, мала грашыць, то яго зорка ясная, a калі ён несумленны, злы, яго зорка ледзь блішчыць. Пра тое ж геніяльная “Новая зямля” Якуба Коласа: