• Часопісы
  • Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Славянская міфалогія

    курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Выдавец: РІВШ
    Памер: 156с.
    Мінск 2005
    44.02 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    розныя формы: агню, сонца, вады, шматлікіх раслін і жывёл. Ён быў найбольш зменлівы з багоў зменлівы, як і сама прырода.
    ДЫЯНІСА міф называе сынам ПЕРСЕФОНЫ і ЗЕЎСА, які злучыўся з падземнай багіняй ў выглядзе змея (тое, што ПЕРСЕФОНА дачка ЗЕУСА, міф не цікавіць, бо багі персаніфікавалі сабою важнейшыя касмічныя паняцці, якія, сапраўды, па вялікаму рахунку, былі ў глыбінных узаемадачыненнях). Восенню ДЫЯНІС паміраў: яго раздзіралі на кавалкі ТЫТАНЫ. Але ЗЕЎС дараваў яму новае нараджэнне праз СЕМЕЛУ, якую народнае паданне лічыць ДЫЯЕПСАВАЙ маці. Абрад аднаўляў усе пакуты бога і яго чароўнае ўваскрэсенне вясною. Паступова дыянісіі набываюць усё большае пашырэнне ва ўсім антычным свеце, убіраючы ў сябе ранейшы архаічны культ ДЗЕМЕТРЫ і ІІЕРСЕФОНЫ. У Рыме імя ДЫЯНІСА ВАКХ, а свята, прысвечанае яму, атрымала назву вакханаліі тэрмін, вядомы і сучаснаму чалавеку, далёкаму ад міфалогіі.
    Іншы тэрмін, звязаны з ДЫЯНІСАМ, таксама мае негатыўны сэнс: ДЫЯНІСУ былі прысвечаны оргіі. Сёння слова азначае выключную разбэшчанасць калектыву людзей. У старадаўнім разуменні оргія раўнапраўны ўдзел у рытуале ўсёй грамады, усёй абшчыны, калі набажэнства правяць не жрацы, а звычайныя людзі.
    3 оргій у гонар ДЫЯНІСА ўзнік тэатр, некапгорыя жанры літаратуры, народны карнавал і, акрамя таго, яны — парадаксальна — садзейнічалі ўмацаванню рэлігійнага пачуцця.
    Пачнём з літаратуры. Славілі бога сневакі ў масках казлоў. Гімны ў яго гонар называліся дыфірамбамі, што літаральяа азначае “песня казлоў”. Сёння выраз “спяваць дыфірамбы” разумеюць наступным чынам: ухваляць нскага залішне лісліва. Дыфірамб стаў адным з важнейшых відаў антычнай лірыкі.
    Другое важнейшае дасягненне дыянісійскіх святаў (першае, літаратурпае, некалькі двухсэнсоўнае) тэатр. Напачатку тэатр — звычайная круглая пляцоўка-капішча, дзе гарэў свяпічэнны агонь, вакол якога спявалі і тапцавалі, як беларусы вакол вогнішча на Купалле. У грэкаў таксама быў карагод, які заўсёды і ўсюды сімвалізаваў рух Сонца, і былі песні. Пачынаў іх запявала, які называўся карыфей. Хор яму адказваў або спрачаўся з ім. Але гэта яшчэ не тэатр, а толькі своеасаблівая форма абраду, якая практычна не адрозніваецца і ад славянскіх народных абрадаў. Сапраўдны тэатр па сутнасці стварыў вялікі драматург Грзцыі Эсхіл (VI-V ст. да н. э.). Ён упершыню ўвёў другога запявалу-акцёра. Паміж імі ўзнікае дыялог. слоўнае спаборніцтва, спрэчка. Пазней яшчэ адзін геній Сафокл (V ст. да н. э.) дадаў грэцяга акцёра і прыдумаў дэкарацыі. Але хор заставаўся і існаваў яшчэ доўга як своеасаблівы каментатар дзеяння. А ў архітэктуры тэатр прыняў іншую форму: паўкруг для гледачоў, звычайна на схіле ўзгорка (называўся тэатрон), унізе месца для хору архестра (адсюль “аркестр”) і над архестрай уласна сцэнічная
    пляцоўка, якая развілася з месцаў, прызначаных для жрацоў. У многіх адноўленых антычных тэатрах і сёння іграюць спектаклі: часцей за ўсё ставяць п’есы антычных аўтараў або біблейскія містэрыі. Антычныя тэатры захаваліся не толькі на тэрыторыі ўласна Грэцыі, але і Балгарыі, Сербіі, Турцыі.
    Грэчаскія культы былі не толькі абрадамі, але і глыбокімі ўнутранымі перажываннямі. Служэнне ДЫЯНІСУ якраз у многім пачуццё: адпраўляючы абрад, чалавек знаходзіўся ў стане экстазу. У экстаз уваходзілі неабавязкова пад уплывам віна: здаровыя людзі і без ап’янення, надзеўшы маскі тых ці іншых жывёл, здаваліся самі сабе жывёламі і іншымі персанажамі. Адсюль ідзе традыцыя і маскарадаў, веснавых карнавалаў у многіх народаў свету. Уласна, перажываліся тыя ж пачуцці, што і ў дзяцей падчас гульні. Узнікала асаблівае адчуванне зліцця з прыродай, свабоды пераходу з адной яе формы ў іншую, як сам бог ДЫЯНІС. Ад такога адчування і ўзнікае экстаз, у якім чалавек сапраўды пачувае свае сілы, дзіўныя здольнасці, калі ўсё немагчымае здаецца магчымым.
    Але ДЫЯНІС не толькі бог радасці і поўных сіл жыцця, але і богпакутнік, бо ён паміраў страшнай смерцю. Дарэчы, самы вядомы паэт антычнасці АРФЕЙ загінуў гэтаксама: яго раздзёрлі вакханкі. Пазнейшы міф тлумачыць трагічную падзею своеасаблівай рэўнасцю жанчын: маўляў, АРФЕЙ не звяргаў на іх увагі, не мог забыцца на сваю памерлую жонку ЭЎРЫДЫКУ. Але сутнасць здарэння глыбейшая гэта рытуал, у якім паўтораны ўвесь сюжэт дыянісійскага міфа. ТЫТАНАМ, што ўвасаблялі стыхійныя сілы прыроды, прыносілі ахвяру, а хіба магла яна быць лепшая, чым выдатнейшая асоба, само ўвасабленне Творчасці АРФЕЙ?
    Але з ДЫЯНІСАМ звязаньі не толькі крывавыя абрады, а і пачуцці высокія. Разам з яго ўшанаваннем узнікае культ пакут. Пакуты аснова трагедыі (адна з першых трагедый Эсхіла “Прыкуты Праметэй”). Але пакуты аснова і хрысціянства. Ідэя пакут перайшла ў новую рэлігію, якая, нагадаю, у Рымскай імперыі была афіцыйна прынята ў IV ст.
    У вобразе ДЫЯНІСА праявіўся дыялектычны погляд антычнага чалавека на быццё: у адным персанажы злілося трагічнае (пакуты, смерць) і радаснае, светлае — уваскрэсенне. 3 веснавых абрадаў адраджэння ДЫЯНІСА, як мяркуюць, узнікла камедыя. У трагедыі і камедыі адна аснова. I гэта глыбокая праўда, бо, сапраўды, у жыцці ўсё разам. Станаўленне маралі і духоўнай культуры, безумоўна, сутнасна звязана з пакутамі і трагічнымі канфліктамі. У геніяльнага Фёдара Дастаеўскага нездарма ў творчасці пануе культ пакут: ён лічыў, што шчасця можна дасягнуць толькі прайшоўшы праз няіпчасце, дарма шчасце не даецца нікому за яго неабходна плаціць.
    Такім чынам, культ ДЫЯНІСА, а да яго АСІРЫСА, АДОНІСА, ІШТАР, ТАМУЗА, ПЕРСЕФОНЫ, садзейнічаў выспяванню культу Хрыста. 3 аднаго, значыць, вытоку антычная драма і хрысціянская рэлігія. Хрысціянскі Вялікдзень па сіле пачуццяў падобны да веснавых свят многіх народаў, якія так шчыра радаваліся абнаўленню прыроды, нараджэнню новага жыцця. Іх квяцістая фантазія ў выглядзе міфаў урэшце аформілася ў глыбокую і мудрую філасофію хрысціянства. Да выспявання ідэі Хрыста розумы чапавечыя рыхтавапіся спакваля і на працягу многіх стагоддзяў, у тым ліку праз каляндарныя міфы.
    Ва ўсходнеславянскай міфалогіі найбольш блізкі да ДЫЯНІСА язычніцкі бог ЯРЫЛА. Але ўважлівы погляд дазваляе заўважыць у ім рысы, блізкія і да ДЗЕМЕТРЫ з ПЕРСЕФОНАЙ, і да АСІРЫСА, бо ЯРЫЛА зімою, як зерне ў глебе, знаходзіцца пад зямлёю, аднаўляючыся толькі вясною, калі ён і апякуе ўсю жывую прыроду расліннасць, жывёльны свет, людзей. I ўсё ж сутнасна, глыбінна ЯРЫЛА найбольш блізкі менавіта да ДЫЯНІСА. Бо ЯРЫЛА не проста аднаўляе расліннасць, а дае жыццёвую сілу ўсяму, што параджаецца і расце гэта ярая, неадольная сіла працягу роду, адраджэння, нязгаснага вечнага кругавароту жыцця, сонечнай цеплыні і святла. У заходніх славян і балтаў ЯРЫЛА вядомы пад імем ГЕРАВІТА.
    ЯРЫЛА-ГЕРАВІТ апекаваў палкасць кахання, шлюб, ад яго залежылі і дождж, і яснае неба, і ўраджай, і шчасце людзей. Корань слова “яр” мае мноства значэнняў: “яравы хлеб” пасеяны вясною, “ярка” маладая авечка, яры злосна-палкі, гарачы, але і слова “яркі” таксама ад кораня “яр”.
    У эпоху Сярэднявечча 23 красавіка было днём ЯРЫЛЫ, a 27 красавіка паводлс хрысціянскага календара (стары стыль) дзень Святога Юр’я (Георгія). ГІаступова язычніцкае і хрысціянскае святы зліліся, паколькі, па-першае, яны блізкія па сутнасці, па-другое, блізкія па гучанні с.чоў, і нарэшце, з імі фанетычна і семантычна звязана трэцяе слова “вырайірый-рай”, адкуль прыляталі птушкі вясною.
    Ва ўсіх народаў у Ярылаў дзень дазвалялася большая, чым звычайна, свабода ў асяродку моладзі. Царква заўсёды асуджала язычніцкаэратычныя гульні ў гонар ЯРЫЛЫ яны, сапраўды, нагадвалі антычныя вахканаліі. Часам у гэты дзень кралі дзяўчат ці нават чужых жонак. Такое свята было стыхійным падаўленнем страху небыцця, яно сцвярджала ўладу жыцця над смерцю, вясны над зімою. А з міфалогіі вядома, што ЯРЫЛА зімою змагаўся пад зямлёю з ЯШЧАРАМ-ЧАРНАБОГАМ, і яго перамога і ёсць перамога вясны, вялікдзень.
    На Юр’я ўпершыню выганялі свойскую жывёлу на пашу пасля зімовага стойла і таму частавалі пастухоў. Часам белявага хлопца апраналі Ярылаю і на белым кані адпраўлялі ў поле. Вакол яго дзяўчаты спявалі:
    -	Святое Юр 'е, дзе ж ты бываў?
    -	Па межам хадзіў, жыта радзіў.
    У многіх юр’еўскіх песнях важная роля належыла ключам, якімі ЯРЫЛА (Юр’я) адмыкаў расу і сваю МАЦІ-ЗЯМЛЮ. Паўстае ў песнях і вобраз Юр’евай маці, якая сама адмыкае зямлю ключамі. Гэта, безумоўна, ужо пазнейшы хрысціянскі ўплыў, звязаны з культам Багародзіцы, а Юр’я тут незаўважна ўсё больш набывае рысы самога Хрыста. Спачатку, відаць, большае значэнне ў міфалогіі мелі якраз багіні жаночыя: урадлівасць звязвалася з творчымі сіламі самой маці-зямлі. Пазней яе паядналі з мужчынскім апладняючым пачаткам у вобразе ЯРЫЛЫ. ГІраўда, ва ўсіх гадавых абрадах, асабліва веснавых і асенніх, заставаўся непераможаны культ зямлі-карміцелькі.
    Увогуле ж беларус заўсёды быў двухвернікам. У каляндарнай абраднасці беларускага народа, у чаргаванні хрысціянскіх і язычніцкіх святаў ёсць дзіўная гарманічная суладнасць, здзіўляючыя перакрыжаванні. Тое ж можна сказаць і пра календар іншых славянскіх народаў.
    ПЫТАННІДЛЯ ЗАМАЦАВАННЯ I САМАКАНТРОЛЮ
    1.	Якая асіюўная схема міфаў пра паміраючых і ўваскрасаючых багоў прыроды? II Іто сімвалізуе схема?
    2.	У чым значэнне старажытных антычных містэрый, звязаных з культам паміраючага і ўваскрасаючага бога прыроды? Якое значэнне мелі містэрыі для розньіх сфер культуры?
    3.	Чым вызначаўся беларускі бог ЯРЫЛА?
    4.	Якія цікавыя абрады, звязаныя з календаром, у розных народаў вы ведаеце?
    5.	Як цыклізм прыроды занатаваны ў мастацкай літаратуры? У якіх творах, не названых у лекцыі, вы можаце прасачыць такі цыклізм?
    Лекцыя 11. МІФІЧНЫЯ ПАКАЛЕННІ.
    МІФЫ ПРА СТВАРЭННЕ ЧАЛАВЕКА, РАС, НАРОДАЎ
    1.	Славянская міфалогія і Біблія пра першалюдзей па Зямлі.
    2.	Утварэнне рас.
    3.	Утварэнне народаў.
    4.	Беларусы як індаеўрапейцы.
    У народнай беларускай і ўкраінскай творчасці, якая ўвабрала ў сябе вельмі старажытныя, яшчэ дабіблейскія, арыйскія вераванні, першачалавек аказваўся створаны з розных стыхіяў: цела ад зямлі, косткі ад камянёў, кроў ад мора, вочы ад сонца, думкі ад хмар, дыханне ад ветру, цяпло ад агню. У надзвычай старажытнай, так званай “Галубінай кнізе” (“Галубіная” азначае “глыбішіая”, бо ў ёй заключаны сакральныя, таямнічыя веды), з целам Бога, наадварот, звязана версія стварэння свету: