У нас Бслый вольньій Свет зачался от Суда Божня. Солнцс красное от лнца Божьего... Млад-светел месяц от грудей его, Звезды частые от рнз Божьнх, Ночн темные от дум Господннх, Зорн утреннн от очей Господнйх, Ветры буйные оі Свята духа, Дробен дожднк от слез... Тут далёкае водгулле надзвычай старажытнага міфа пра Вялікую Ахвяру, з якой і ўтварыўся свет: у арыйцаў, што прыйпілі ў Іпдыю, багі раздзялілі цела нершаволата ПУРУШЫ: ад яго вуснаў узніклі жрацыбрахманы, ад рук ваяры-кшатрыі, ад ног земляробы-вайшы. 3 велікана ІМІРА сфарміраваўся свет і ў скандынаваў, прычым вошы на целе яго — людзі. Паводле ж Бібліі, першалюдзі на зямлі АДАМ і ЕВА. У Старым Запавеце ёсць дзве версіі пра іх утварэнне Богам. Адна, народная, сведчыць, што АДАМ быў зроблены з праху (зямлі) і дыхання жыцця (ад Бога), a ЕВА з рабра АДАМА. Другая версія жрэчаская больш позняя: з’яўленнем людзей заканчваецца шасцідзённае Стварэнне Свету пры дапамозе Слова. Прычым Бог зрабіў АДАМА і ЕВУ “падобнымі да сябе”, гэта значыць, такімі ж творцамі, як Ён Сам, і такімі ж свабоднымі падараваў ім свабоду выбару. Ці часта мы памятаем аб гэтым? Пра ўтварэнне людзей з зямлі, са жвіру гавораць многія міфы чалавецтва. Само слова “adam” па-старажытнаяўрэйску азначае “зямля”. Лацінскае “homo” (чалавек) таксама звязана з “humus” (зямля). Ёсць, праўда, і іншае тлумачэнне слова “Адам”: “ад”, “адзі” на санскрыце “першы”, на арамейскай мове “адзін” (і беларускае ж “адзін” з коранем “ад”), на асірыйскай “бацька”. У прынцыпе ўсе значэнні стасуюцца з вобразам Першачапавека. АДАМ не народжаны, а створаны. і гэтым адрозніваецца ад ўсіх іншых людзей, сваіх нашчадкаў. Прырода яго дваістая: з праху і з дыханпя Божага. Сапраўды, чалавек, безумоўна, умяшчае ў сабе супрацьлеглыя стыхіі (цела і дух), таму ён — паміж Богам і жывёлай. Уся праблема для людзей у тым, каб як мага далей дыстанцавацца ў сваіх учынках ад жывёл (інакш кажучы, не жыць інстынктамі), і як найбліжэй да Бога. Божаскі пачатак унутры нас гэта душа. У душы раскрываецца сэнс свету. У яе глыбінях хаваюцца Вышэйшыя Законы, жыве Бог — Вечная Сусветная Гармонія. Калі ж перайсці на мову навукі, то душа чалавечая гэта прыродная і сацыяльная інфармацыя, лепіп сказаць, некаторы сінтэтычны вобраз, адзіная матрыца асобы і віду, розуму і прыроды чалавека, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне. Душа існуе і працягвае жыць пасля смерці і ў Выраі, і ў соцыуме, бо перадаецца нашчадкам. Паколькі ўсе людзі, паводле Бібліі, паходзяць ад АДАМА, то і душа кожнага чалавека ўключае часцінку, іскрынку Божай душы (яна называецца манадай). АДАМ ідэальная парадыгма зямнога чалавека, а з другога боку, як бы ўвасабленне ўласна чалавецтва. Увесь свет на бінарных апазіцыях, таму з’яўленне жаночай іпастасі АДАМА ЕВЫ — выглядае натуральным. Значэнне яе імя “Вечнае жыццё”, і гэта глыбока сімвалічна: смяротная пасля грэхападзення ЕВА працягваецца ў сваіх нашчадках, але працягваецца не механічным, як амёба, дзяленнем, а праз каханне. Першародны грэх пазбавіў АДАМА і ЕВУ Выраю і бяссмерця. Яны, выгнаныя з Раю-Эдэма (па-грэчаску “асалода”), зведалі пакуты і гора, цяжкую працу і смерць, але зразумелі, што гакое дабро і зло, спазналі каханне і займслі дзяцей. Хрысціянства лічыць, што першародны грэх парушыў сапраўдную прыроду чалавека, створанага напачатку нявінным і бязгрэшным. Выратаваннем ад першароднага граху можа быць хрышчэнне, якое ўстаноўлівае блізкасць чалавека да Хрыета. Збавіцеля ў рэлігійных тэкстах называлі Новым Адамам, які сваёй смерцю выкупіў грэх першалюдзей. АДАМ і ЕВА героі шматлікіх жывапісных і літаратурных твораў. У адным з найбольш значных, але кашчунным, “Згубленым Раі” англійскага паэта Джона Мільтана (XVII ст.) апраўдваецца грэхападзенне: аўтар услаўляс працу як галоўнае прызначэнне чалавека, славіць прагрэс, дасягнуты з дапамогай антыпода Бога. У эпоху рамантызму і ў час “філасофскай рэвалюцыі” пачатку XX ст. міф пра АДАМА і ЕВУ, іх грэх і выгнанне з Раю трактуецца як богаборчы канфлікт ламіж інтэлектам (духам) і палкасцю (пачуццём), прычым прыярытэт аддаецца пачуццю. Сёння міф можна разумець наступным чынам: грэх першых людзей у тым, што яны адвярнуліся ад Вечнага Божаскага. Сапраўды, яны аірымалі здольнасць да пазнання, але пазнання далёка няпоўнага, па сутнасці, дробязнага, нязначнага, праходзячага, знешняга. Іх пазнанне, дараванае д’яблам, дзеля стварэння цывілізацыі, якая песціць цела, а ніяк не душу. Бог паслаў АДАМА і ЕВУ на пакуты, каб праз іх адчулі у рэшце рэшт важнасць душы. Акрамя таго, выганяючы першалюдзей з Эдэма, Бог, магчыма, і перасцерагаў іх: ідэальнага грамадства, раю на Зямлі быць не можа ён магчымы толькі ў нябесным свеце. Праўда, на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва знаходзіліся людзі, што імкнуліся збудаваць рай на зямлі. Аіюшні прыклад “дэмакраты” тыя ж бальшавікі: ідэі адных і другіх ганебна праваліліся. Важнейшую міфалагему Старога Запавету першагрэх можна тлумачыць па-рознаму. Яшчэ і так: першалюдзі зрабілі ўчынак паводле волі, супрацьлеглай волі Бога, таму выйшлі са сферы Закона, пакладзенага Богам у аснову Сусвету, як бы выпалі з адзінства свету, і пачалі ставіцца да яго быццам збоку. Так, АДАМ-Чалавек пачаў усведамляць сябе, але ўсведамляць скажона, бо ён разбурыў сваю спрадвечную адзінасутнасць з Прыродай, парушыў Сусветную Гармонію. А ў разбураным, скажоным свеце непазбежна праявілася ліха, зло. Утвораныя межы нарадзілі новы гып свядомасці знешні да свету, аналітычны, рацыянальны. Адпаведна і перарабляць свет Чалавек пачаў няправільна, што мы і назіраем на кожньім кроку. Больш за тое: аддзяліўшыся ад Бога, людзі аддзяліліся і адзін ад аднаго... Пасля выгнапня з Раю АДАМ і ЕВА сталі жыць на Зямлі і працаваць, “у поце здабываць свой хлеб”. У іх нараджаюцца дзеці. Адзін з сыноў, КАІІІ, робіцца земляробам, другі, АВЕЛЬ, пастухом. Раззлаваўшыся на брата за тое, што яго ахвяра больш падабаецца Богу, КАІН забівае АВЕЛ.Я. Гэта другі грэх чалавецтва братазабойства. Ад яго усе канфлікты, усе злачынствы, усе войны ў свеце. Паводле аднаго з варыянтаў міфа, не прызнанага Царквою, КАІН сын ЕВЫ і д’ябла, інакш кажучы, яна была спакуіпана і ў літаралыіым сэнсе. Далейшы лёс КАІНА паўстае ў розных варыянтах, па-рознаму трактуецца яго вобраз і ў мастацкай літаратурьі. У паэме-містэрыі “Каін” англійскага класіка-рамаптыка Джорджа Байрана (XIX ст.) герой не злодзей, а першы ў родзе чалавечым мысляр і рэвалюцыянер. ЛЮЦЫПАР адкрывае КАІНУ таямніцы быцця і славіць розум. Менавіта гэтак рамантыкі пачатку XIX ст. разумелі канфлікт Бога і д’ябла. Але сёння ясна, што розум не прынёс шчасця чалавецтву. Наадварот. Розумам пе ўсё можна спасцігнуць. Ёсць яшчэ і сэрца. Мала хто ведае, што ў АДАМА і ЕВЫ быў яшчэ адзін сын. Пасля забойства АВЕЛЯ АДАМ сто трыццаць гадоў не набліжаўся да ЕВЫ. Але аднойчы Анёл параіў яму пачаць зноў жыць з жонкай. Нарадзіўся трэці сьін СІФ, які якраз увасабляе шчодрае і любячае чалавечае сэрца (менавіта ў сэрцы, паводле вераванняў продкаў, і заключана душа). Вобраз СІФА цьмяны ў Бібліі (а пра дачок першалюдзей увогуле нічога не гаворыцца, хоць яны бьілі), аднак вельмі важны ў апокрыфах і ў філасофскай літаратуры. У армянскіх міфах дочкам КАІНА прыпісваецца вынаходніцтва музычных інструментаў. Сваёй прыгажосцю, ігрой і спевамі яны спакусілі нраведных сыноў СІФА, хоць той маліў сваіх дзяцей не змешвацца з нашчадкамі братазабойцы. Нашчадкі КАІНА былі пакараны Сусветным Патопам. Гэта алегарычная карціна пагібелі цывілізацыі, разбурэння культуры вялікае папярэджанне чалавецтву, сёння як ніколі актуальнае. Але ідэя ў тым, што ўсё сапраўды каштоўнае выратоўваецца ў каўчэгу, інакш кажучы, пераемнасць у культуры застаецца, хоць большая частка яе, безумоўна, страчваецца. Алегорыя мае і іншае значэнне, якое тычыцца асобнага чалавека. Патоп непазбежная смсрць. Але чалавек можа пабудаваць унутры сябе “каўчэг” і сабраць у ім (у душы) усё каштоўнае. Толькі ў гэтым надзея на выратаванне, на бессмяротнасць. Міфы пра патоп ёсць ва ўсіх народаў свету, нават у абарыгенаў Аўстраліі. Зафіксаваны яны і ў самых старажытных кнігах чалавецтва. Акрамя Бібліі, у егіпецкіх “Тэкстах пірамід”, у шумерскім “Эпасе пра Гільгамеша”, у скандынаўскай “Старэйшай Эдзе”, асабліва ярка у свяшчэннай кнізе амерыканскіх індзейцаў “Папаль-Вух”. Выратаваліся ва ўсіх творах асобныя людзі: у шумера-вавілонцаў УТНАПІІІІІД, у Бібліі НОЙ, у кітайцаў бацька і сын ГУНЬ і ЮЙ, у індусаў МАНУ, у грэкаў ДЭЎКАЛІЁН і ПІРА. Працягваючы біблейскуіо гісторыю, адзначым, што ў СІФА быў бязгрэшны нашчадак НОЙ, такі ж любімы Богам, як і СІФ. Менавіта ён пабудаваў каўчэг і вырагаваўся ў ім са сваёй сям’ёю. Пасля выратавання НОЙ першы заняўся земляробствам. А памёр, калі яму было 950 год. Ад сыноў НОЯ паходзяць усе народы Зямлі: ад СІМА — семіты (аліўкавая раса), ад ХАМА афрыканцы (чорная раса), ад ЯФЕТА еўразійскія народы (белая раса). Гэта сімвалы, якія азначаюць адзінства чалавечых рас. Пачатак гісторыі чалавецтва звязаны і з вядомым міфам пра Вавілонскую вежу. Шматлікія нашчадкі НОЯ спачатку гаварылі на адной мове (у навуцы яна атрымала назву настратычнай). I вырашылі яны пабудаваць вежу да неба ў мясцовасці пад назвай Вавілон (у перакладзе “Брама Бога”). Бог абурыўся такім нахабствам і аднойчы зрабіў так, што ўсе будаўнікі загаварылі на розных мовах. Пачалася неразбярыха, бязладдзе (“вавілонскае перамяшэнне”, “вавілонскі вэрхал”), і будаўніцтва аказалася незакончаным. Міф пра Вавілонскую вежу, як і міфы пра стварэнне чалавека, грэхападзенне і сусветны патоп, належыць да самых вядомых і найболып універсальных міфаў чалавецтва, гэта як бы суперміф. Заўсёды ён разумеўся наступным чынам: Бог пакараў людзей за залішнюю самаўпэўненасць, за дурное зазнайства яны ўзяліся за тое, што падуладна толькі Богу. Сёння міфу надаецца намнога больш шырокі сэнс: чалавецтва ўзялося за грандыёзную, хоць і няўдзячную справу, — будаўніцтва тэхнічнай цывілізацыі. Яна і ёсць “Вавілонская вежа”: прыгожая і вялікая, але па сутнасці непатрэбная. Бог раззлаваўся на людзей за тое, што яны заняліся знешнім, забыўшьіся пра ўнутранае, пра будаўніцтва “вежы” ў душы сваёй, інакш кажучы, пра ўдасканаленне саміх сябе.