• Часопісы
  • Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Славянская міфалогія

    курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Выдавец: РІВШ
    Памер: 156с.
    Мінск 2005
    44.02 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Толькі КАЛАКСАЙ (“Сонца-цар”) малодшы з братоў змог іх узяць; ён і робіцца царом на Зямлі. Акадэмік Б. Рыбакоў лічыць, што ТАРГІТАЙ і КАЛАКСАЙ гэта скіфскія паралелі славянскіх СВАРОГА і ДАЖБОГА.
    Практычна ўсе індаеўрапейскія героі змеяборцы: ІНДРА, АПАЛОН, ЯРЫЛА, ОДЗІН, ТАРПСАЙ, ПЯРУН, КУЗЬМА-ДЗЯМ’ЯН. Прычым у найбольні архаічных міфах ЗМЕІ, ДРАКОНЫ, ЦМОКІ яшчэ амбівалентныя. Яны самі магутныя татэмістычныя персанажы, якія ў Кітаі, напрыклад, маюць выключна станоўчае значэнне, але ў развітых міфалогіях, асабліва еўрапейскіх, набылі ўжо адмоўны сэнс. Наколькі гэта важны матыў змеяборства сведчыць той факт, што нават ў літаратуры эпохі Сярэднявечча героі шматлікіх твораў (прыкладам, кельцкага эпасу пра караля АРТУРА і рыцараў Круглага стала) адпраўляюцца змагацца з драконамі і вызваляць прыгажунь.
    Міфы пры першапродкаў прысутнічаюць у казках пра шлюб з цудоўнай татэмнай істотай. Ёсць казкі, дзе жанчына з’яўляецца нават жонкай ЗМЕЯ Г АРЫНЫЧА, ЦМОКА ці КАШЧЭЯ. У многіх творах цудоўная жонка ці муж дорыць свайму выбранніку паляўнічую ўдачу, розныя падарункі, але пакідае яго з-за парушэння шлюбных табу. Потым герой шукае жонку ў яе краіне і вымушаны прайсці там праз шэраг выпрабаванняў (казка “Царэўна-лягушка”). Сюжэты пра здабыванне розных чароўных рэчаў маладзільных яблыкаў, жар-птушак, элексіраў, жывой вады таксама ўзыходзяць да міфаў пра культурных герояў.
    Міфы пра культурных герояў тлумачылі космаі соцыягенез, таму што гэтыя персанажы мадэлявалі род ці ўсё чалавечае грамадства. Аднак паступова біяграфія культурнага героя сама набывае парадыгматычны характар як ланцуг крытычных падзей жыцця, што карэлююць з пераходнымі абрадамі.
    Міфы пра культурных герояў цесна звязаны з так званымі абрадамі пераходу, якія ў старажытным грамадстве мелі выключнае значэнне, бо звязвалі з космасам і соцыумам нараджэнне чалавека, інійыяцыю, шлюб. пасвячэнне ў шаманы ці ваяры і смерць.
    Абрады пераходу прадугледжваюць сімвалічнае на некаторы час выключэнне індывіда з сацыяльнай групы, розныя яго выпрабаванні, кантакт з дэманічнай сілай па-за межамі соцыума, рытуальнае ачьшічэнне і вяртанне ў соцыум.
    Важнейшы абрад пераходу ініцыяцыя. Гэта вельмі цяжкія іспыты юнака фізічныя і разумовыя. Маладых людзей вешалі, рэзалі, палілі, душылі, тапілі. Часта даходзіла да клінічнай смерціСімвалічна гэта выяўлялася ў глытанні чалавека пачварай (казка “Чырвоная Шапачка”), наведванні царства памерлых ці краіны духаў, барацьбе там з духамі і з пачварамі, здабыванні рытуальных прадметаў і пазнанні рэлігійных таямніц.
    Абрад ініцыяцыі аснова чарадзейнай казкі. Некаторыя даследчыкі нават лічаць, што ўсе падзеі ў казцы гэта тыя мроі, якія бачацца няшчаснаму юнаку падчас клінічнай смерці.
    Займалася ініцыяцыяй сталая жанчына-жрыца. Магчыма, яна з’явілася прататыпам БАБЫ-ЯГІ, вобраз якой амбівалентны. Яна страшная, бо з ёю звязаны пакуты, але яна ж і дапамагае ў казках герою: жрыца была цудоўным рэаніматарам выводзіла з комы ці з клінічнай смерці. Ёсць іншае тлумачэнне: жрыца хавала “ягі” асаблівыя урны з попелам спаленых продкаў, таму яна і называлася Ягой. Увогуле версій пра ЯПШНУ існуе не менш тузіна.
    Гераічныя міфы ў прынцыпе будуюцца паводле той жа схемы, што і абрады пераходу. Вельмі важная іх частка выпрабаванне героя.
    У міфах і культурныя героі, і багі-пакутнікі, і прарокі вучэнняў, рэлігій (Буда, Крышна, Зораастр, Хрыстос, Мухамед) праходзяць шлях, які робіцца парадыгмай для наступных пакаленняў. Але героі такога кшталту міфаў становяцца і героямі казак, эпасу.
    Канцэпцыя героя нараджаецца ў Месапатаміі. Гэта тлумачыцца адсутнасцю, у адрозненне ад Егіпта, ізаляванасці, пастаяннай пагрозай з боку качэўнікаў, нерэгулярнасцю разліваў Тыгра і Ефрата. Адсюль пачуццё няпэўнасці і мара пра абаронцу-волата. Нездарма ў Месапатаміі з’явіўся першы ў гісторыі літаратурны твор “Эпас пра Гільгамеша”. Галоўны персанаж тут мае некаторыя рысы культурнага героя, але асноўнае ў сюжэце выпрабаванне асобы, ініцыяцыя ў выглядзе падарожжа за кветкай бессмяротнасці. Да гэтага сюжэта блізкія чарадзейныя казкі пра падарожжа героя за лекамі для хворага бацькі або маладзільнымі яблыкамі, элексірамі. Увогуле літаратурны эпас і казка адрозніваецца ад міфа менавіта выключнай увагай да лёсу асобы. Праўда, і'эта пачынае ўжо праяўляцца і ў антычнай міфалогіі.
    Ёсць важныя жанраўтваральныя матывы, якія перайшлі з міфа ў эпас і ў казку, напрыклад, матыў адзіноты героя (таму што ён волат, значыць, выключны; або ён сірата, знарок прыніжаны). Нават калі сіротка ў казках не з’яўляецца міфалагічным персанажам, дык такімі з’яўляюцца дух ці духі, што яму дапамагаюць: вось яны яўна паходзяць з міфа.
    Міф асноўны выток казкі. У чарадзейных класічных казках, дзе герой як бы ўжо не міфалагічны, міфалагічнымі застаюцца яго памочнікі, прыкладам, звяры, што дапамагаюць яму; яны, бясспрэчна, татэмныя продкі, асабліва гэта тычыцца мядзведзя, ваўка, каня, каровы. 3 міфалогіі перайшоў і шлюб з татэмнай істотай, напрыклад, лягушкай. Чаму менавіта з лягушкай? Версій шмат, і не адну нельга прыняць канчаткова. Скажам, ёсць наступная: шматлікія народы верылі, што ў лягушак ператварыліся людзі, што патанулі падчас Сусветнага Патопу. Сапраўды, лягушка, пастаўленая на ножкі, робіцца падобнай да чалавека.
    Асноўныя ступені трансфармацыі міфа ў казку, паводле расійскага даследчыка Е. Меляцінскага, наступныя: дэсакралізацыя; дэрытуалізацыя; развіццё свядомага вымыслу; растварэнне этнаграфічнай канкрэтнасці ў казачнай фантастыцы; замена міфічных герояў на звычайных людзей, міфічнага першачасу — на казачна-няпэўны час; пераход з касмічнага ўзроўню на сацыяльны.
    У працэсе руху ад міфа да казкі маштаб падзей звужаецца, цікавасць пераносіцца на асабісты лёс героя. У казцы цудоўныя рэчы ужо не культурныя каштоўнасці універсальнага характару, як агонь ці плуг, а тое, што прагне і здабывае герой асабіста для сябе ці для сваіх блізкіх, не для народа. Старажытныя татэмы паступова замяняюцца звычайнымі свойскімі жывёламі. Міфалагічнае ператвараецца ў чароўнае. 3 розных катэгорый асоб і прадметаў (цудоўны супраціўнік, памочнік, муж ці жонка героя) функцыянальна самым важным робіцца цудоўны памочнік, які часта дзейнічае фактычна за героя, замест яго (КАНЁК-ГАРБУНОК). Герой па сутнасці не валодае магічнай сілай, але набывае яе надчас ініцыяцыі, выпрабаванняў. Скажам, ІВАН кідаецца ў кіпень і выходзіць адтуль каралевічам: вось канкрэтны факт змены статусу ў выніку пакут. Часам іспыты героя гэта праверка яго ветлівасці і дабрыні, прыкладам, герой выратоўвае птушанят, а потым іх маці дапамагае яму. Нарэіпце, чароўныя прадметы ці жывёлы герой часам проста купляе прычым, у адпаведнасці з новай казачнай эстэтыкай, чароўныя жывёлы (жарабя, коцік, сабачка) напачатку нейкія нязграбныя, непрыгожыя, хваравітыя, але менавіта яньі валодаюць найбольшай магічнай сілай.
    Казачная семантыка ў класічнай чарадзейнай казцы па вялікаму рахунку, тая ж міфалагічная семантыка, але з гегемоніяй сацыяльнага коду: касмічнае звужаецца да сацыяльнага. У казцы пануе сацыяльны космас, у цэнтры якога сям’я. Звычайна герой царэвіч, каралевіч, але ёсць і зпарок прыніжаны дурань, няўмейка, блазан ЯМЕЛЯ. Менавіта такога кшталту герой праходзіць ініцыяцыю. Сувязь з попелам (ПАПЯЛУШКА, ЗАПЕЧНІК, ІВАН-ПАПЯЛОЎ) сувязь мснавіта з родавым ачагом.
    Навуку цікавіць пытанне наконт малодшага сына ці дачкі, якія звычайна з’яўляюцца галоўным героямі ў казках. Існуюць розныя версіі: касмаганічная (малодшы сын ранішні золак), фрэйдысцкая (малодшы сын самы небяспечны бацькаў супернік у адносінах да маці), сацыяльная (барацьба братоў за ўладу), жанравая (прыкладам, закон трэнарнасці, характэрны для фальклору). Мне імпануе версія, што звязана з землеўладаннсм. Здаўна арыйцы рассяляліся выселкамі: старэйшыя сыны ішлі на новыя мссцы, а малодшы заставаўся з бацькамі, каб даглядаць іх і атрымаць ад іх спадчыну. Гэты прынцып называўся мінарат. Але ён быў магчымы, пакуль зямлі хапала. У архаічна-патрыярхальнай Еўропе адбыўся пераход да маярату: уся маёмасць заставалася старэйшаму сыну, a малодшы аказваўся абойдзеным. Малодшы сын і сацыяльна прыніжаны
    чалавек, асабліва ў эпоху Сярэднявечча, сінонімы. Вось казка і кампенсуе малодшаму адсутнасць спадчыны чароўнай сілай або цудоўнымі памочнікамі (“Кот у ботах”). Праўда, і гэтая версія не дае адказаў на ўсе пьітанні. Тое ж тычыцца мачахі і падчаркі. Магчыма, самі з’явы і паняцці з’явіліся тады, калі бацька браў жонку здалёк, не са звычайных родаў, з якімі ішоў шлюбны абмен: паняцце мачахі азначала парушэнне шлюбных законаў. А падчарцы дапамагаюць фантастычна пераўвасобленыя сілы роду маці сама маці-нябожчыца, цётка, татэмная жывёла (карова), лялечкі ідалы роду.
    Паступова шлюбныя матывы займаюць у казцы ўсё большае месца. Ініцыяцыя праводзіцца ўжо фактычна дзеля шлюбу. А раней яна праходзіла дзеля культурных даброт, дзеля дасягнення мудрасці, набыцця нсйкіх сакральных ведаў. Праўда, і ў шлюбным сюжэце засталося шмат архаічных рыс: татэмныя муж ці жонка; муж ці жонка касмічныя стыхіі (“Фініст Ясны сокал”); некаторыя шлюбныя табу (жаніх навінен знайсці нявесту сярод аднолькава апранутых дзяўчат; шлюб бярэцца толькі пасля адпрацоўкі ў цесця або крадзежу нявесты).
    Прыкладна тое ж мы назіраем у гераічным эпасе: так, матыў вяртання мужам жонкі (АЛЕНЫ ПРЫГАЖУНІ) сюжэт паэмы Гамера “Іліяда” (VIII ст. да н. э.). Болып за тое, матыў гэты дадаткова звязаны з міфам пра шлюб з аграрнай багіняй, бо АЛЕНА ў генезісе была расліннай багіняй крыцкага (з вострава Крыт) паходжання. У іншых класічных формах эпасу міфічны герой ужо зліваецца з гістарычным персанажам: Усяслаў Чарадзей, Алег Вешчы. Рускі былінны ІЛЬЯ МУРАМЕЦ узыходзіць (праз Святога Ілью) да язычніцкага ГІЕРУНА, хоць даследчыкі лічаць, што такі чалавек існаваў у сапраўднасці: у XIX ст. яшчэ бачылі яго пахавальню ў саборы Святой Сафіі ў Кіеве.
    Міф пра героя пэнтральны ў той час, калі міфалогія пераходзіць у літаратуру. Ён жа аснова літаральна ўсіх так званых народных, або гераічных эпасаў.
    Эпас характэрны для трох гістарычных этапаў:
    1.	Эпас эпохі Архаікі, перыяду фарміравання дзяржаўнасці, ён захоўвае найбольш міфалагічных рыс (шумера-вавілонскі “Эпас пра Гільгамеша”, III тыс. да н. э.; індыйскія “Махабхарата”, II тыс. да н. э. і “Рамаяна”, I тыс. да н. э.; грэчаскія “Іліяда” і “Адысея” Гамера).