У народных вераваннях Неба ўвогуле адзін з сінонімаў Космасу. Напрыклад, у слоўніку У. Даля: неба бясконцая прастора, “уся шырыня і глыбіня Сусвету”. У беларускіх замовах неба згадваецца надзвычай часта. Беларус не проста заклікаў на дапамогу нябесныя сілы, але імкнуўся як бы сам растварыцца ва ўсяленскай стыхіі, прыпадабніцца да нябесных з’яў і набыць іх патэнцыі: “Устану раненька, памыюсь бяленька, солнышкам агаражусь, месяцам падперажусь, пайду ў горад Русалім”. Жыватворнае святло не толькі ўвасабляла светлы касмічны пачатак, але і звязвала ў адно ўвесь пантэон язычніцкіх багоў, і не толькі іх. Важнейшае паняцце ўсіх рэлігійных сістэм “святы” ўтворана ад слова “светлы” і ўвабрала ў сябе яго семантыку. У славян было паняцце Сваргі нябеснага царства багоў, Сусвета. Сварга знаходзілася ў пастаянным рухе, і гэты рух называўся Колам Сваргі, замацаваным каля ГІалярнай Зоркі (тое ж, што ў Всдах Рыта). У летапісах часта згадваюцца Сварожычы можна меркаваць, сыны СВАРОГА: ДАЖБОГ, АГОНЬ, ПЯРУН. Жыццё на Зямлі даў РОД (у арыйцаў РУДРА). Ушаноўваўся ён надзвычай шырока. Словы з гэтым корансм утвараюць семантычна багатае гняздо: “прырода” “радзіма” “народ” “ураджай” “родзічы” “радовішча” і г. д. РОД бог апладняючы. Ён жа перадаваў з пакалення ў пакаленне кроў-руду як носьбіт жыцця. РОД аб’ядноўваў людзей ў адзіную сям’ю. Ёсць меркаванні, што РОД першапачатковае праяўленне Абсалюта, другая назва СВАРОГА, і быў ён хутчэй за ўсё двуполы, спалучаў мужчынскі і жаночы пачаткі. Можа быць, мужчынскі пачатак называўся РОДАМ, а жаночы ЛАДАЙ? I Іра складаны працэс жыцця можна сказаць метафарычна: калі нараджаецца чалавек, яго прызначэнне запісваецца ў кнігу РОДА. Гэта кніга не знаходзіцца ў адным месцы, яна размеркавана, запісана ў самім чалавеку, кожнай яго клетцы, у выглядзс генетычнага набору тэксту ДНК (інакш кажучы, геному чалавека). Калі РОД для зноў народжанага чалавека піша яго кнігу, то палову генаў бярэ ад маці, палову ад бацькі, а часам дабаўляе ад сябе (гены продкаў). Таму калі ў чалавека з’яўляюцца выдатныя якасці, звычайна гавораць: ‘Тэта ад бога”. Генатып чалавека вызначас межы, у якіх існуюць здольнасці і свабода волі чалавека. Межы гэтыя немалыя. Акрамя таго, калі чалавек здолее зрабіць правільны выбар паміж дабром і злом і ўстановіць сувязь з белымі багамі, то ён зможа выйсці за свае асабістыя генетычныя межы і чэрпаць сілу і веды ад гэтых светлых іерархій. Магчымы і адваротны выбар, сувязь з ЧАРНАБОГАМ (д’яблам). Заходнія славяне верылі ў БЕЛАБОГА і ЧАРНАБОГА: яны згадваюцца ў старачэшскім слоўніку “Mater Verborum”, іірычым БЕЛАБОГ не проста бог дабра, а і бог справядлівасці і права. Заўважым, што праблема выбару дабра і зла няпростая. Нельга выбраць самога Вярхоўнага Бога (Абсалют), бо ён увесь Космас, дзе ёсць сілы і белыя, і чорныя (у фізіцы рэчыва і антырэчыва). У РОДА былі дачка і ўнучка РАЖАНІЦЫ (можа, дзве дачкі). Уведзены нашымі беларускімі даследчыкамі (А. Хатэнка) тэрмін “парадзіхі” не зусім правільны. Ражаніцы адказвалі не столькі за нараджэнне дзяцей, колькі былі багінямі расліннасці, усяго жывога, апекавалі літаральна ўсё, што нараджалася і расло (у тым ліку, безумоўна, і чалавечых дзяцсй). У грэкаў і рымлян ім адпавядалі ЛЕТА (ЛАТОІІА) і яе дачка АРТЭМІДА (ДЫЯНА). У славян жа, хутчэй за ўсё, Ражаніцы насілі імёны ЛАДЫ і яе дачкі ЛЕЛІ (ЛЁЛІ, ЛЯЛІ). Яны вельмі часта прадстаўлены ў вышыўках як жаночыя постаці з паднятымі рукамі, што стаяць па два бакі ад Сусветнага Дрэва. ЛАДА як галоўная багіня сустракаецца практычна ва ўсіх славянскіх народаў. Паводле старажытначэшскага слоўніка “Mater Verborum”, жонкай ПЕРУНА была ЛЯТЭНІЦА, імя якой таксама блізкае да ЛЕТЫ-ЛАТОНЫ, каханкі ЗЕЎСА і маці знакамітых багоў АГІАЛОНА (ФЕБА) і АРТЭМІДЫ (ДЫЯНЫ). Дарэчы, дачкой ЛЯТЭНІЦЫ была ДЭВОНА славянская ДЫЯНА, багіня паляўнічьіх і жывёльных татэмаў. Беларусы таксама ўіпаноўвалі ДЗЯВАНУ, або ў іншай форме ДЗЯВОЮ, багіню дзявоцкасці, цнатлівасці, чысціні. Яна самая малодшая са славянскіх багіняў па ўзросце, але вобраз яе надзвычай старажытны. Яшчэ на трыпольскім посудзе (IV тыс. да н. э.) адлюс гравана жанчына з лукам і з галавой кошкі даследчыкі лічаць яе прататыпам ДЗЯВОІ. Але вернемся да ЛАДЫ. Захаваліся словы і выразы: “лад” (гармонія), “жыць у ладзе”, “ладкаваць” (іграць вяселле). ЛАДА багіня прыгажосці і кахання. Славянскі космас у старажытнасці упарадкоўваўся ЛАДАЙ і разумеўся як адзінства дабрыні, любові і прыгажосці. А пра сонечную прыроду ЛАДЫ ўскосна гаворыць той факт, што песні ў яе гонар спявалі з вясны да Купалля, калі сонца расце. Нездарма ў чэхаў ЛАДУ называлі ЗАЛАТОЙ БАБАЙ: золата здаўна звязвалі з сонцам. Дачка ЛАДЫ ЛЯЛЯ (ЛЁЛЯ) увасаблснне чысціні і дзявоцкасці, прыроднага жаночага прызначэння песціць, люляць; яна персаніфікавала вясну і паўставала ў выглядзе маладой прывабнай дзяўчыны ў белай кашулі, убранай зелянінай. Беларускімі этнографамі зафіксавана народнае свята Ляльнік, што адбывалася напярэдадні Юр’я. Часам ЛАДА і ЛЯЛЯ атаясамліваліся, што ўвогуле характэрна для міфалогіі (напрыклад, у грэкаў ЕЎРОПА, ад якой нарадзіўся МІНАС, атаясамлівалася з ГЕЯЙ). У арыйцаў, што прыйшлі ў Індыю, таксама была ЛАТА нябесная прыгажуня. А словам “ліла” (блізкім да “лялі”, “лелі”) абазначаліся карагодныя гульні дзяўчат жрыц КРЫШНЫ (гэта ўжо фальклорны персанаж, але ён, відаць, мае адносіны да міфалагічнага КРЫШАНЯ); “лал” гуляць, танцаваць, “лалана” радасны, любімы, “леля” абдымаць, У рускай міфалогіі ЛЕЛЬ — хлопец-пастушок, алс падобны да дзяўчыны (у оперы Мікалая Рымскага-Корсакава “Снягурка” па п’есе Аляксандра Астроўскага партыю Леля доўгі час спявала Тамара Сіняўская). Імёны багоў-формаўтваральнікаў (яшчэ адзін пласт пантэону) усходніх славянаў у найбольшай ступені захаваліся ў пісьмовых і фальклорных крыніцах. 3 іх галоўныя багі СОНЦД (пад рознымі імёнамі), а таксама ПЯРУН, АГОНЬ, ВЯЛЕС, СТРЫБОГ, МАРА і інш. Сонца-цар у большасці тэкстаў называецца ДАЖБОГ бог, што дае, дорыць зямныя даброты (крывіцкая форма ДАЛІБОГ). Упершыню імя ДАЖБОГА сустракаецца ў “Аповесці мінулых гадоў”, у візантыйскай “Хроніцы Іаана Малалы” (пераклад-устаўка ў Іпацьеўскі летапіс пад 1144 г.). Тут ён называецца сынам СВАРОГА. Згадваецца і ў “Слове аб палку Ігаравым”, дзе русічы “дажбожыя ўнуцы”. Чаму ўнукі, a не сыны? Прынцып роду меў на ўвазе як мінімум тры пакаленні. Значыць, ДАЖБОГ першапродак рускіх плямёнаў. У Старажытным Егіпце Сонца малявалі з ручкамі, і ў слове “Дажбог” выразна прасочваецца этымалогія ад слова “даць”. Сонца дае ўсё: святло, цяпло, жыццё, багацце. Колер ДАЖБОГА белы. Ён падарыў чалавеку несмяротную душу, падказваў ёй шлях па бясконцым коле ператварэнняў. ДАЖБОГ крыніца дабрабыту, багацця, чалавечнасці. Магчыма, ДАЖБОГ прадстаўляўся і канкрэтна (сонечны дыск), і абстрактна (як дабро, стваральная функцыя прыроды). ДАЖБОГ у канкрэтным абліччы малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго сноп жыта, у адной руцэ сонечная птушка, у другой яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані. Менавіта ДАЖБОГ, на маю думку, быў галоўным богам продкаў беларусаў і рускіх, а не ПЯРУН. Ва ўсялякім разе, іх палажэнне роўнае абодва Сварожычы, сыны бога СВАРОГА. У старажытных тэкстах нават узаемазамяняюцца. Так, пра ПЕРУНА гаворыцца: “Яко Дажьбо вразн разяіц”. Славяне ўяўлялі Сонца ўсёбачным вокам, якое строга сочыць за мараллю людзей, за справядлівым выкананнем законаў. У індусаў нашчадкаў ведыйскай традыцыі налічваецца 108 сакральных імёнаў Сонца. Сонца розных пораў года і ў беларусаў мела розныя назвы: веснавое сонца ЯРЫЛА, летняе КУПАЛА, асенняе (магчыма) БЯЛУН, зімняе КАЛЯДА. Я лічу, што КУПАЛА і КАЛЯДА — двухтварныя, бо знаходзіліся на мяжы сезонау, рознага сонцастаяння: на яго пад ’ёме і апусканні. Акрамя таго, КУПАЛА ўвасабляў сабою жаночы і мужчынскі пачаткі (вада + агонь), а таксама росквіт прыроды, культ расліннасці, эротыку, сонца ў зеніце, пік жыцця. У КАЛЯДЫ твар старэчы і дзіцячы. КУПАЛА — усё ў сувязі. КАЛЯДА раздзяленне, мяжа, але і злучэнне, бо кола. Летні перыяд Зялёнае Кола, зімні перыяд — Белае Кола. Гэта дзве палавіны года. Вось чаму Мі-Кола (святы МІКАЛАЙ) стаў на Захадзе САНТА КЛАЎСАМ. У палякаў КАЛЯДА называўся ПАЛАЗНІКАМ: ён увасабляў Новы год. Навагодняя ялінка называецца падлазнікам. Стары год у балгар БАДНЯК. Балтыйскія славяне, што жылі па берагах Балтыйскага мора і ў басейне Лабы-Эльбы, на тэрыторыі Польшчы і Германіі, доўга, да XII ст., захоўвалі язычніцкія вераванні. Іх храмы, апісаныя храністамі, змяшчаліся ўжо ў сапраўдных гарадах. Болып старажытныя раскапалі археолагі. Ушаноўвалі тут найперш ТРЫГЛАВА: ён увасабляўся ідалам з трыма галавамі. У Індыі і сёння шануюць ТРЫМУРЦІ БРАХМУ, ШЫВУ, ВІШНУ, якія паўстаюць як адно цела з трыма галавамі. Культавым цэнтрам балтыйскіх славян быў горад Рэтр а, дзе ў храме стаяла некалькі скульптур багоў. Галоўным сярод іх быў Сварожыч РАДЫГОСТ СОНЦА. Другі найважнейшы бог СВЕНТАВІТ (СВЕТАВІТ). На маю думку, ён увасабляў святло як такое белы дзень, які можа быць і без сонца. Але ўвогуле бог валодаў рознымі функцыямі. Само імя несла ўяўленне не толькі пра святло, але і пра святасць. Некаторыя даследчыкі, улічваючы вялікую колькасць храмаў, прысвечаных СВЕНТАВІТУ, яго скульптур і згадванняў у тэкстах, называюць яго “богам багоў”. Сімваламі СВЕНТАВІТА былі кубак, меч, сцяг. Яму, як і ТРЫГЛАВУ, належыў белы конь. На рацэ Збруч, прытоку Днястра, знайшлі выяву СВЕНТАВІТА так званы Збручскі ідал адзін з найбольш каштоўных помнікаў язычніцкай славянскай культуры. Ідал вышынёю 2,67 м меў чатыры галавы, што глядзелі на чатыры бакі свету. СВЕТАВІТ захоўваў Сусветнае Дрэва вось, вакол якой круціцца Неба Кола Сварога. СВЕТАВІТА шанавалі не толькі заходнія славяне, але і паўночныя у Ноўгарадзе, а таксама заходнія беларусы. Адным з найбольш шануемых багоў у заходніх і паўднёвых славян быў бог веснавога сонца ЯРАВІТ-ГЕРАВІТ (у нас ЯРЫЛА). У горадзе Валегошчы (Памор’е) у храме вісеў агромністы залаты шчыт ЯРАВГГА. Яго здымалі падчас вайны і неслі перад войскам. Сярод паўднёвых славян была распаўсюджана вера ў ВЫШАНЯ. Пагадаю, што ў старажытных арыяў, а таксама і ў сённяшняй Індыі ВІШНУ адзін з галоўных багоў пантэону. У балгараў яго называлі ВІШНА. Магчыма, гэта бог Сонца ў значэнні “Усявышні”. Сынам ВІШІІА ў радопскіх балгараў быў КАЛЯДА, бог часу і Новага года.