• Газеты, часопісы і г.д.
  • Славянская міфалогія курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Славянская міфалогія

    курс лекцый для студэнтаў-філолагаў

    Выдавец: РІВШ
    Памер: 156с.
    Мінск 2005
    44.02 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Дзеянні многіх літаратурных твораў бсларусаў і рускіх (а таксама і ўкраінцаў, палякаў, чэхаў, славакаў, лужычан) ажыццяўляюцца ў лесе, на фоне лесу. Так, раманы рускіх пісьменнікаў Паўла МельнікаваПячэрскага (XIX ст.) “У лясах” і Леаніда Лявонава (XX ст.) “Рускі лес” — у значнай ступені культавыя. У беларускай літаратуры такі культавы твор з’явіўся яшчэ ў эпоху Адраджэння паэма “Песня пра зубра” Міколы Гусоўскага. У сучаснай літаратуры дрэва выступае як сімвал жыцця, яно паўстае менавіта ў кантэксце нацыянальнай светабудовы. Прыкладам, у Аляксея Пысіна дуб Прадрэва, Дрэва Жыцця, у Рыгора Барадуліна
    “дрэва вечнага руху” гэта само вянчаннс прыроды з часам, для Аркадзя Куляшова сасна і бяроза разам адзінае сусветнае Касмічнае Дрэва, у Анатоля Сыса Пан-лес як храм, адкрыты ўсім для споведзі, для духоўнага ўдасканалення.
    У кожным рытуале, а таксама ў жытле ёсць шэраг агульных класіфікапгараў, так званых універсальных апазіцый: свой/чужы, верх/ніз, мужчынскі/жаночы, жывы/мёртвы і г.д.
    Забароненымі для будаўніцтва былі “свяшчэнныя” дрэвы. Яны раслі на месцы разбуранай царквы ці капліцы, ці на магіле. Гай са старымі ці высокімі дрэвамі таксама лічыўся свяшчэнным. He ссякаліся дрэвы з нейкімі анамаліямі, напрыклад, пакручастым комлем. Грахом было ўвогуле ссякаць усе старыя дрэвы: яны павінны былі памерці сваёй смерцю. Hi ў якім разе нельга было выкарыстоўваць для будаўніцтва і праклятыя дрэвы, якія ў беларусаў называліся “стаяросавымі”: яны, як ііравіла, раслі на месцы старых дарог або на ростанях: перакрыжаванне заўсёды звязвалася са знаходжаннем там нячыстай сілы. Дарэчы, словы “дрэва” і “дарога” ўзыходзяць да адпаго кораня.
    Беларусы лічылі самым спрыяльным часам для нарыхтоўкі лесу сакавік і красавік, бо сок, што ішоў з абуджанай зямлі ў гэтыя месяцы, умацоўваў дрэвы.
    Месца для будаўніцтва жылля вызначалася не толькі практычнай неабходнасцю, але і сімвалічнай, рытуальнай функцыяй. Дом нельга было будаваць там, дзе раней была дарога, або лазня, або спаленае маланкай жыллё, або могілкі, або там, дзе хто-небудзь параніўся сякерай, нажом ці касою. Шчаслівым лічылася месца, на якое любіла класціся свойская жывёла. Часта месца вызначалася з дапамогай варажбы. Па кутках будучага дома гаспадар сыпаў вечарам чатыры жменькі зярнятак. Калі раніцай яго ніхто не парушыў, месца лічылася ўдалым. Часта гэта была воўна, якая за ноч павінна была стаць вільготнаю, або крэйда, да якой павінны сабрацца мурашкі. Усё гэта асацыявалася з багаццем, урадлівасцю.
    Важны момант у будаўніцтве ахвярапрынашэнне. Так званая “будаўнічая ахвяра” зафіксавана ва ўсіх народаў свету. Ва ўсходніх славяп у якасці будаўнічай ахвяры ў асноўным выкарыстоўваліся конь і певень (курыца) як сімвалы агню. Нават сёння на Палессі падчас будаўпіцтва лазні абавязкова напачатку забіваюць курыцу. На поўначы Расіі яшчэ нядаўна закладвалі пад фундамент драўляныя лялькі яўную замену чалавечых ахвяр. Былі і бяскроўныя ахвяры: грошы, ладан, воўна, зерне. У Заходняй Еўропе закопвалі збаны з розным харчам. Я асабіста лічу, што забойства РОМУЛАМ РЭМА падчас закладкі Рыма яўная будаўнічая ахвяра.
    Абрад ахвярапрынашэння звычайна звязаны з укладкай першага вянца. Гэта важна, бо звязана з міфалагічнай ідэяй першага, пачатковага.
    якое заўсёды сакральнае. Напрыклад, адзін з відаў варажбы ў дзяўчат на Новы год: у першага сустрэчнага спытаць імя яно і будзе імем жаніха. Важнае значэнне меў першы сеў, мука з першага ўраджаю. У старажытных рымлян першыя дні кожнага месяца лічыліся святочнымі і называліся “календамі”, адсюль каляндар.
    На Беларусі цесляры пасля ўкладкі першага вянца каго-небудзь замаўлялі, каб доўга не жыў. Звычайна гаспадары прасілі будаўнікоў, каб замовілі прусакоў ці мышэй. У першы вянец на Беларусі клалі зёлкі, сабраныя на Купалле, і клікалі Івана ды Мар’ю. Гэта вельмі цікавы момант. Калі ў сям’і няма нікога з такімі імёнамі, клічуць чужых. Дарэчы, глыбінная сімволіка Купалля таксама звязана з ІВАНАМ ды МАР’ЯЙ, братам і сястрой, што ўступілі ў інцэст. Даследчыкі па-рознаму тлумачаць готы цёмны момант, звычайна у духу 3. Фрэйда. Я ж лічу, што тут адбілася памяць пра андрагіннае божышча КУПАЛУ, што ўвасабляў і жаночы, і мужчынскі пачаткі. А КУПАЛА тое ж, што АПАЛОН, свята, жыццё. Ва ўсялякім разе, Іван ды Мар’я сімвалізуюць нейкую моцную сувязь, што вельмі важна падчас звязвання вянцоў зруба.
    Першы вянец глыбокі сімвал. Ён аддзяляў хатнюю прастору ад асяроддзя, унутранае ад знешняга. Чалавек з пачатку самасвядомасці, гэта значыць, вылучэння з прыроды, імкнуўся ўстанавіць межы і гэтым забяспечыць сабе бяспеку. (Нават жывёлы “мецяць” сваю тэрыторыю.) Семантыка слова “вянец” ляжыць у сферы трох кодаў: прасторавага, сацыяльнага і тэхналагічнага. Усяго ў гэтага слова каля дваццаці значэнняў: кола, абруч, ззянне вакол галавы, карона, вясельны вянец, сам шлюб, муж і жонка, упрыгожанні вакол слупа ці глечыкаў, ярус бярвення, сям’я, двор, гаспадарка, горны хрыбет, трыумфальны вянец, гонар, слава, упрыгожанне, узнагарода, завяршэнне справы (“Канец справе вянец”). Раней дом быў круглы (пабудова з костак маманта), відаць, адсюль гэта слова. Круг і квадрат — асноўныя формы арганізацыі прасторы. 3 квадратам суадносіцца мужчынскі пачатак, з кругам жаночы.
    Сцены абмяжоўвалі прастору, але дзверы і вокны як бы здымалі поўнае абмежаванне, з’яўляліся сувяззю са знешнім светам. Значэнне мяжы дзвярэй, парога і сёння засталося: нельга вітацца і перадаваць штонебудзь праз парог, сядзець на парозе, бо парушаецца мяжа паміж сваім і чужым. У старажытнасці да ўсіх межаў і прасторавых, і часавых (Новы год) ставіліся надзвычай сур’ёзна, былі нават асобныя багі, якія адказвалі за граніцы.
    Разрыў мяжы ў дзвярах месца вельмі небяспечнае, таму іх аберагалі: прыбівалі, да прыкладу, конскую падкову, каб засцерагчыся ад нячысцікаў; украінцы вешалі крапіву, беларусы палын, часнок. Жаніх пасля вянчання павінен быў перанесці нявесту праз парог свайго дома, каб абараніць яе: раней пад парогам хавалі нябожчыкаў, і духі продкаў маглі паставіцца варожа да яшчэ незнаёмай дзяўчыны.
    Як і дзверы, акно звязвае са знешнім светам прычым са светам касмаганічных з’яў і працэсаў — сонцам, месяцам, ветрам, бакамі свету. Адсюль касмічная (часцей салярная) сімволіка на аканіцах.
    Небяспечна астаўляць адкрытым акно на ноч, бо ў яго могуць заляцець вупары. Нельга выліваць праз акно ваду, памыі, пляваць і інш.
    Акно вока дома: гэта трывала зафіксавана ў народнай культуры. Часцей за ўсё яно і разумеецца як праваднік святла, напрыклад, балгарскае “празорац”. Адсюль сімволіка вакна як вобраза святла, яснасці, звышбачнасці, што дазваляе ўстанавіць сувязь чалавека, яго душы з сонцам, з нябеснымі аб’ектамі, Богам. Акно звязана з іншым вокам Сонцам. Яны адпавядаюць адно аднаму як носьбіты святла. Над вокнамі часта выразалі ці фарбавалі выяву сонца або сонца з вокам. Акно сувязь са знешняй прасторай, калі сам чалавек застаецца знутры.
    Ёсць сувязь паміж акном і дзявоцкасцю. Жанчына ўнутры дома, мужчына звонку, пад акном, шырока вядомы матыў яшчэ ў казках (“Сіўка-бурка”) і ў мастацтве. Адсюль узніклі нават віды лірыкі серанада (вячэрняя песня) і альба (ранішняя песня) у Іспаніі. У Полыпчы пад вокнамі нявесгы білі посуд біццём, шумам адганялі злых духаў. Цікавая тэма калядаванне каля вакон як абмен падарункамі паміж прадстаўнікамі розных светаў. Важнае значэнне заўсёды мелі звесткі, атрыманыя праз акно: як правіла, яны звязаны з істотнымі пераменамі ў лёсе чалавека (“Трн девнцы под окном...”)•
    У большасці рэгіёнаў Зямлі вакно ўзнікла позна. Храмы даволі доўга існавалі без акон: самыя сакральныя часткі храма свяцілішча, алтар імкнуліся схаваць. У зікуратах Шумера і ў храмах Егіпта не было вакон. He было іх, відаць, і ў храме Саламона. Першапачаткова вокны ў рымскім, візантьійскім, арабскім жыллі выходзяць ва ўнутраны двор, а вакол глухая сцяна. Калі ж вокны пачынаюць, нарэшце, выходзіць на вуліцу, яны абкружаюцца магічнай разьбой, арнаментам.
    Акно — важны сімвал у эпохі Сярэднявечча, Рэнесансу, Барока. У рамантыкаў акно прарыў у невядомае, знак паэтычнага натхнення, а ў любоўных сюжэтах апошняя мяжа, што раздзяляе закаханых. У жывапісе сімвалістаў (у шырокім сэнсе слова) Сальвадора Далі, Марка Шагала гэты вобраз дадаткова падкрэслівае шматмернасць свету, напрыклад, выгляд з акна карціна ў карціне. У мадэрністаў матыў акна татальная непазнанасць бьшця (за акном сцяна).
    Чатыры сцяны ў хаце як чатыры бакі свету. Страха верхняя мяжа. Неба лічылася страхой над Зямлёю. Гэта метанімія і ўсяго дома: “жыць пад адной страхой” (“Вайна пад стрэхамі” раман Алеся Адамовіча), “отчнй кров”. Страха як бы дасягненне неба, калі ўлічыць, што дом эквівалент Сусветнага Дрэва. Дасягалася асноўная мэта рытуалу: устанаўленне трывалай сувязі паміж небам і зямлёю і свет паўставаў гармапічным.
    Дом яшчэ не поўнасцю ў сферы культуры, хоць ужо вылучаны з прыроды. Чалавек, які першы ўвайшоў у новы дом, робіць яго прастору асвоенай, але за кошт свайго жыцця ён хутка памрэ. Вось чаму першым звычайна ўваходзіў самы старэйшы. Але ўвогуле ў Еўропе прынята першымі запускаць ката ці пеўня. Акрамя таго, дом яшчэ лічыўся нячыстым, а певень сонечная птушка ачьппчае. Успомнім, як у апавяданні Максіма Гарэцкага “Роднае карэнне” нячысцікі пасяліліся ў новым доме, і там немагчыма было начаваць. Паводле матэрыялаў нашых фалькларыстаў, у беларусаў новы дом засяляўся паступова, у ім начавалі на працягу сямі начэй (сакральная лічба) розныя істоты: у першую ноч певень, у другую кот, у трэцюю парася, у чацвёртую авечка, у пятую карова, у шостую конь, а ў сёмую сам гаспадар з агнём, свечкай і свежым хлебам (для ДАМАВІКА).
    На Беларусі старажытных абрадаў захавалася найбольш. Напрыклад, такі: праз дзверы новай хаты кідаецца клубок нітак, і, трымаючыся за нітку, сям’я ўваходзіць у хату па прынцыпу старэйшасці. Тут як бы пераход у іншы, незнаёмы свет (успомнім клубок у антычным сюжэце з Лабірынтам). У славянскай традыцыі, калі герой казкі падарожнічае па трох светах з дапамогай вяроўкі ці ланцуга, апошнія злучаюць па вертыкалі неба, зямлю і падзем’е, з’яўляючыся па сутнасці эквівалентамі Сусветнага Дрэва; а ў бытавым звычаі дзеянне перанесена ў гарызантальны план.